cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

МЕНСКРАЗАМ!

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа. #МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай. Наш бот @menskrazam_bot Нашы акаўнты: https://teletype.in/@menskrazam/accounts 🤍❤️🤍 #МенскРазам‌‌

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
789
Obunachilar
-224 soatlar
-47 kunlar
-1130 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

​​Тры гады таму рэжым забіў за кратамі Вітольда Ашурка. Нажаль, Вітольд не быў апошняй ахвярай, бо вязняў пазбаўляюць усяго: медычнай дапамогі, нармальнай ежы, перадач, адпачынку, лістоў. Людзі губляюць час, губляюць здароўе. Губляюць шанец развітацца з бабулямі і дзядулямі, ці з бацькамі. Губляюць магчымасць быць побач са сваімі маленькімі дзецьмі. Маладыя і прыгожыя губляюць маладосць і прыгажосць. Прафесіяналы губляюць навыкі. А некаторыя ўжо згубілі жыццё. Але ёсць тое, аб чым не прынята казаць. Чалавек за кратамі можа згубіць надзею і жаданне жыць. І пацукі імкнуцца знішчыць калі не фізічна, то маральна як мага больш беларусаў. Сёння павінна была выйсці Паліна Шарэнда-Панасюк - не выйшла. За 2 дні да вызвалення яе затрымалі па новай справе, ужо трэцяй. Пажылога Васіля Дземідовіча судзяць у восьмы (!!!) раз. Ламаць, ламаць, ламаць, каб нават на волі потым не змаглі жыць нармальна. Пацукі мараць, каб іх ахвяры адчувалі сябе ахвярамі, нават калі не застанецца саміх пацукоў. Бо адзіная спадчына, якую могуць пакінуць дыктатары, - гэта зламаныя жыцці. Мы не павінны дапусціць гэтага. І абавязак людзей на волі - падтрымліваць людзей у палоне. Большасць паштовак не даходзіць? Але ж некаторыя даходзяць. Нельга дапамагчы непасрэдна самому палітвязню? Можна падтрымаць яго сям'ю. Палітыкі, актывісты і дыяспары могуць патрабаваць узмацнення ціску на рэжым ад цывілізаваных краін. І ўсе, хто зараз у свабодных краінах, могуць - і абавязаны - распавядаць пра Беларусь. Людзі павінны ведаць, нават калі ім нецікава, калі "Беларусь - гэта на Балканах?", калі "Я быў у Мінску - вельмі чысты горад", калі "Як там ваш бацька?". Беларусы павінны гаварыць. Бо злачынствы - такія злачынствы, як тое, што адбываецца зараз у беларускіх турмах, - любяць цішыню. Ні цішыні, ні пакоры пацукі ад нас не атрымаюць. Салідарнасць - наша сіла! Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!
Hammasini ko'rsatish...

❤‍🔥 4 2💔 2
🔥21 траўня ў скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку адбылася акцыя з нагоды Дня Беларускіх палітзняволенных і гадавіны забойства рэжымам лукашэнкі палітзняволеннага Вітольда Ашурка. Як слушна было сказана сёння на акцыі, - ў Беларусі ідзе вайна. Ёсць забітыя, закатаваныя, параненыя, ёсць закладнікі, ёсць моцна траўматызаваныя. У гэтай вайне на нашам баку Святло, Праўда, Справядлівасць, Жаданне лепшага для Радзімы, памкненне ў будучыню. Той бок у якасці зброі выкарыстоўвае цемру, жах, нянавісць і боль, цягне краіну ў мінулае. Вызваленне палітвязняў - закладнікаў рэжыму, - наша агульная мэта, дзяля якой КОЖНЫ павінен рабіць тое, што ў яго сілах. Мы працягнем барацьбу, пакуль усё не будуць вольныя! Свабоду палітвязням!✊ Жыве Беларусь!🤍❤️🤍 Вечная памяць забітым і закатаваных рэжымам лукашэнкі палітвязняў: Вітольду Ашурку Алесю Пушкіну Мікалаю Клімовічу Вадзіму Храсько Ігару Ледніку Аляксандру Кулінічу МЫ - ГОЛАС БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ! Нам не ўсё адно! #МыРазам
Hammasini ko'rsatish...
7❤‍🔥 4
00:15
Video unavailableShow in Telegram
Мы, суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты", у дзень памяці Вітольда Ашурка і Дзень палітвязняў кажам: мы верым, што дабро пераможа і нашыя палітвязні будуць вызваленыя! #МыРазам
Hammasini ko'rsatish...
❤‍🔥 10🔥 2 1
Арганізацыя па падтрымцы беларусаў і ўкраінцаў Dapamoga Беларусы Літвы 2024-05-21 Прэс-рэліз 21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі! У гэты дзень у 2021 годзе ў беларускай турме сыйшоў з жыцця палітычны зняволены Вітольд Ашурак. Яго смерць стала першай у шэрагу некалькіх, сёння вядома пра не меней за 7 выпадкаў, калі палітзняволеныя паміраюць у турме ад жорсткага абыходжання і адсутнасці належнай медыцынскай дапамогі. Мы, беларусы, не можам заставацца абыякавымі, калі людзей у Беларусі жорстка пераследуюць за іх перакананні, мірныя пратэсты і імкненне да свабоды. Мы не спынім барацьбу і не будзем маўчаць! Сёння ў турмах рэжыму Лукашэнкі ня меней за 1536 палітзняволеных па дадзеных праваабаронцаў, 1364 з іх маюць афіцыйны статус палітвязня па дадзеных праваабарончай арганізацыі Вясна ,у тым ліку лідэр самой гэтай арганізацыі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі свету 2022 году Алесь Бяляцкі. Турэмныя тэрміны дасягаюць 25 гадоў зняволення. Сярод сённяшніх палітвязняў — мінімум 181 жанчына і 1 непаўналетні. Ня менш чым 1206 чалавек ужо часткова ці поўнасцю адбылі свае тэрміны. Больш за 6224 чалавекі падвергліся крымінальнаму пераследу. Гэта дадзеныя, якія змаглі зафіксаваць праваабаронцы. Рэальныя лічбы, як сведчаць былыя палітвязні - у разы вышэй, таму што людзі з-за страху рэпрэсій ці адсутнасці інфармацыі не фіксуюць пераслед родных і не звяртаюцца па дапамогу. Мы, беларусы штодня і сёння асабліва выказаваем салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягваем увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемы неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, распавядаем, што рэпрэсіі не спыняюцца, а колькасьць палітвязняў не памяншаецца, людзі за кратамі праходзяць жахі здзекаў і катаванняў. Мы ў чарговы раз патрабуем вызвалення ўсіх палітзняволеных і звяртаемся да міжнароднай супольнасці з заклікам рабіць канкрэтныя і больш рашучыя крокі супраць рэжыму Лукашэнкі і дзеля вызвалення нашых палітзняволеных! Пра частку палітвязняў няма ніякіх звестах больш за год. Таму сёння мы звяртаемся з петыцыяй да Міністэрства замежных спраў Літвы: Паважаныя супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі! Сёння, 21 траўня 2024 года, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, мы збіраемся на Кафедральнай плошчы ў Вільні. Сярод нас палітычныя дзеячы Літоўскай Рэспублікі, праваабаронцы, былыя палітвязні, палітэмігранты, жыхары і жыхаркі Вільні. Мы сабраліся, каб выказаць сваю салідарнасць з палітвязнямі Беларусі, якія пакутуюць у турмах, падвяргаюцца катаванням, рэпрэсіям з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь. Сярод палітычных зняволеных маюцца загінулыя ў месцах пазбаўлення волі. Мы ўсе выказваем салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і патрабуем іх неадкладнага вызвалення. Заклікаем вас далучыцца да нашых патрабаванняў і накіраваць кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь зварот з заклікам вызваліць палітвязняў Беларусі. Мы — голас палітычных зняволеных! Далучайцеся да нас! Разам мы зможам праявіць салідарнасць са змагарамі за свабоду Беларусі і запатрабаваць іх вызвалення! Разам мы мацней! Свабоду ўсім палітвязням! Дзе: Кафедральная плошча, Вільня. Калі: 21 мая ў 19: 00. #МыРазам
Hammasini ko'rsatish...
❤‍🔥 7 2
🇧🇪У цэнтры Брусэля прайшла акцыя з нагоды Дня Палітвязняў у Беларусі. Пра тое, што ў Беларусі вялікая колькасць палітвязняў беларусы распавялі еўрапейскаму грамадству, як парушаюцца іх правы, якія праблемы са здароўем, што няма ніякай інфармацыі пра М. Статкевіча, В. Бабарыку, С. Ціханоўскага, І. Лосіка, М. Калеснікаву, што ім не перадаюць лістоў і перадач. “Свабоду палітвязням!", асноўнае патрабавання удзельнікаў акцыі. Павіншавалі Ігара Лосіка З Днём Нараджэння і іншых палітвязняў, якія нарадзіліся ў траўні, паглядзеді фільм В. Мікалайчык пра Палітвязня Яўгена Афнагеля, прачыталі вершы, якія былі напісаны з-за кратаў! Да акцыі далучыліся прадстаўнікі Польскай, Расейскай, Чэчэнскай і Бельгійскай супольнасцей. #МыРазам
Hammasini ko'rsatish...
11
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння дзень народзінаў Ігара Лосіка. У такія дні хочацца ўзгадваць поспехі і шчаслівыя моманты чалавека: як твітар з жартамі пра беларускую рэчаіснасць вырас у сапраўднае смі, а юнацкае каханне - у неверагондна моцную сям'ю. Але часцей узгадваюць, што Ігар і яго жонка Дар'я - палітвязні. Мы хацелі б пажадаць Ігару сіл, здароўя і свабоды. Мы жадаем вярнуцца да любімых людзей і цікавых праектаў, да сапраўднага жыцця, і няхай яно падорыць яшчэ шмат добрых падзей і ўспамінаў ❤️ З Днём Народзінаў, Ігар! Свабоду Ігару і Дар'і! Жыве Беларусь!
Hammasini ko'rsatish...
❤‍🔥 14👍 2🔥 1
Амбасада вольнай і дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (арт-праект) далучылася да Дня салідарнасці з палітвязьнямі Беларусі: Антыбеларускі акупацыйны рэжым сёння катуе, забівае ў турмах і калоніях лепшых прадстаўнікоў нашай Бацькаўшчыны, намагаецца знішчыць усю беларускую эліту. Але як і 200 гадоў таму сёння актуальныя словы беларускага песьняра Яна Чачота (1821): Не трэба журыцца, о краю мой любы, Што аддалі цябе дзеці на згубу. Не трэба журыцца, што вораг як хоча Прах продкаў славутых тваіх сёння топча, А мы, іх забыўшы, ўсё болей і болей Звыкаемся, сытыя, з нашай няволяй. Не трэба тужыць... Новай славы праменне Асвеціць яшчэ нашых прадзедаў цені - Хай знаюць, што й сёння іх родныя нівы, Дзе колісь паказвалі мужнасці дзівы, Усё ж нараджаюць сыноў яшчэ годных... Да дзеяў рыхтуемся высакародных Мы сёння, дух будзячы ўсюды ў краіне - Хоць цемра навокал, усё ж ён не згіне. У цемры той бразгае ворага зброя, Што дол акрапляе нявіннай крывёю. Забойцы гвалтоўнай рукою крывавай Тут пішуць сваё неаспрэчнае права, У помач узяўшы людскую сляпоту, Усе забабоны, старую цямноту. Яны яшчэ больш цемру тут зацямняюць Ды страхамі, жахамі ўсю запаўняюць. Мы, моладзь, паходні асветы пагаслай Наноў распаліўшы - гарыце ж найясна! - Куткі ўсе і лёхі, дзе енкі глухія, Асвецім, адкрыўшы пакуты людскія. Сарвём усе маскі і сонца праменнем Разгонім мы ноч пад нябесным скляпеннем, Пакажам двурушніцтва страшныя здані, Якім верыць люд усё не перастане, Напужаны імі, абняты трывогай! Ды знікнуць яны, як не стане ні ў кога Тых прымхаў, развеюцца ў свеце, растануць - Пужаць імі хіба дзяцей толькі стануць. О брацці! Нам прышласць шчаслівая ззяе! Бярэм прыклад з лепшых беларусаў, гераічных Каліноўцаў: «Мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны!» Разам да перамогі! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! #МыРазам
Hammasini ko'rsatish...
Менск Разам | Media

10🔥 4
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на акцыю з нагоды Міжнароднага Дня Палітвязняў Беларусі. Беларусь будзе вольнай толькі калі ані воднага палітвязня не застанецца, а ў турмах будуць сядзець так званыя "суддзі", "пракуроры" ды іншыя памагатыя рэжыму. Жыве Беларусь! #МыРазам
Hammasini ko'rsatish...
❤‍🔥 14 3
Repost from N/a
Вялізарны "іканаміст" усіх часоў і народаў спрагназаваў абрынанне далляру і хуткі канец ЗША. А вы ўжо памянялі ўсе гэтыя някчэмныя зялёныя паперкі на трывалы паўнавесны беларускі рубель, які за апошнія 30 гадоў кіравання сіняпалага абясцэніўся ўсяго ў якіе-та 10 мільёнаў разоў? Калі не, тэрминова спяшайцеся! ДАЛЛЯР ХУТКА АБРЫНЕЦЦА… Калісці гаварыў мой бацька, Што дзед яго распавядаў, Як пры яго далёкіх продках Далляр пракляты загніваў. Ужо тады ня маў падмурку, Хістаўся ўсё туды – сюды, Ня меў трывалага прытулку… Распавядалі так дзяды. Усе часы ён абрынаўся, Ляцеў у прорву, нібы смецце, Але на дзіва утрымаўся Валютаю галоўнай у свеце. Ійшоў стагоддзяў век бягучы… І зноўку нейкі дзед балбоча, Пра крах далляра немянучы, З экранаў гледзячы нам у вочы. ©️ Максім Перапяліца https://www.youtube.com/watch?v=Eb02nlh3_uU
Hammasini ko'rsatish...
Лукашенко: доллар скоро рухнет! #шортс #беларусь #сша #россия #доллар

5🔥 3🌚 3
У «Амбасады вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання жыццёвага шляха і чытанне твораў знакамітых беларускіх творцаў з нагоды іх дзён народзінаў: Язэп Пушча (20.5.1902-1964 ) - беларускі паэт «вялікага таленту, не падуладнага ніякім рамкам, у вершах якога гучаць ясенінскія інтанацыі, цытуецца сусветная класіка, мільгаюць лацінскія выразы», (Л.Рублеўская), аўтар зборнікаў вершаў і паэм «Раніца рыкае» (1925), «Дні вясны» (1927) «Песні вайны» (1927–1928), «Крывавы плакат» і «Сады вятроў» (1930), «Бор шуміць», казак для дзяцей «На Бабрыцы». Язэп Пушча - адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша», быў рэпрэсаваны саветамі ў 1930 г., высланы на Урал, вымушаны пражыць там амаль на 30 гадоў хаваючы сваё літаратурнае мінулае. Свае думкі пра пакаранне паэт выказаў у вершы “Паэт за кратамі сідзеў”: Пытаўся, думаў ён не раз — За што так цяжка пакараны? За што ў цямніцы марна гіне, Як слова у забытым гімне? Няўжо за тое, што любіў Народ свой і сваю Радзіму… Ўвесь гэты час побач з паэтам была яго жока і муза, «смуглявая Стася», беларуская дэкабрыстка. Песьню «смуглявая Стася» выконвалі «Песняры», але імя аўтара верша заставалася пад забаронай. З горыччу пісаў рэабілітаваны ў 1958 г. «вораг народа»: Выстрыгалі з фотакартак Выстрыгаюць і цяпер… Успамінаць мяне не варта Ні ў нядзелю, ні ў чацвер Ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі! Не дадзім забыць! Не прабачым! Разам да вызвалення Бацькаўшыны! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! #МыРазам
Hammasini ko'rsatish...
Менск Разам | Media

❤‍🔥 12 1