cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Лявон Вольскі

Канцлер беларускай рок-сцэны, аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”. Instagram: https://www.instagram.com/volski.official/ Супраца/Booking: [email protected]

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 008
Obunachilar
-124 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kunlar
+830 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

🔉 Варшава, 7 траўня ў Музэі Вольнай Беларусі адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня пераможцы прэміі імя Міхала Анемпадыстава. 🏆 Сёлета да фінальнага этапу прэміі дайшло 8 вокладак, імя пераможцы мы даведаемся на цырымоніі. 💥 У якасьці спэцыяльнага госьця завітаю на імпрэзу, каб засьпяваць некалькі песень на вершы Міхала. ⏰ 7 траўня, 18:00. 📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава (ul. Foksal, 11). Уваход вольны! *Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра таленавітага мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. ▪️Кароткі сьпіс намінантаў глядзіце тут.
Hammasini ko'rsatish...
👍 16🥰 2
Ці магла не адбыцца Чарнобыльская катастрофа ці хоць бы не быць такой разбуральнай і знішчальнай? Напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС параўнаем ўмовы жыцця ў Савецкім Саюзе і ў сённяшняй Беларусі, а заадно прыгадаем пра самае кепскае: «Атамная станцыя ў нас таксама цяпер ёсьць». ☢️ Што было стабільнае ў Савецкім Саюзе? Нізкая якасьць усяго — прадуктаў, адзеньня, тэхнікі. Нізкая якасьць жыцьця. Магчыма, на вайсковых заводах і выраблялі якасную зброю для будучай вайны з імпэрыялістамі (у чым я ня ўпэўнены), але ў побыце ўсё было безнадзейна нізкаякаснае. А яшчэ стабільнай была хлусьня. Нахабная, бессэнсоўная, яна панавала паўсюль — у газэтах, на тэлевізіі й радыё, у бадзёрых справаздачах пра «пяцігодку ў тры гады» і пастаянны рэфрэн — «звышплану». Пра «загніваючы Захад» і «высокае маральнае аблічча савецкага чалавека». У такіх умовах чарнобыльская катастрофа не магла не адбыцца. Менавіта таму яна не магла ня быць настолькі разбуральнай і настолькі зьнішчальнай. Невядомыя «адказныя асобы» не зусім адказна (ці зусім безадказна) паставіліся да будаўніцтва атамнай станцыі, а іншыя «адказныя асобы» паспрабавалі схаваць інфармацыю пра аварыю. Потым, калі яе ўжо немагчыма было ўтойваць, хлусілі пра лякальны збой і пра тое, што ўсё пад кантролем. Людзей тым часам пагналі на першамайскую дэманстрацыю, і яны там хапанулі нармальныя такія радыяцыйныя дозы. Пазьней ціха абураліся па кухнях, папіваючы рэкамэндаванае для вываду гэтых дозаў з арганізму «Кабэрнэ». Ціха, напаўголасу, абураліся, бо прызвычаіліся. Прызвычаіліся да паўсюднае штохвіліннае хлусьні. Да «звышпланаў», няўхільнага падвышэньня надояў, інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане, бадзёрых «вестак з палёў», падняцьця цаліны і «бітвы за ўраджай». Хаця няўзброеным вокам было відаць, што адбываецца навокал — татальны дэфіцыт, нізкая якасьць і цынкавыя труны з людзьмі, якія загінулі за тысячы кілямэтраў ад дому невядома за што. Прызвычаіліся да вечнае брахні, таму і чарговую хлусьню пра тое, што ўсё пад кантролем, успрынялі звыкла. Прыкра, паскудна, але што тут зробіш? Кіраўніцтва РБ часта гаворыць, што яны ўзялі ад СССР усё самае лепшае. Пакінулі, так бы мовіць, у спадчыну. Ня ведаю, што там было такое «лепшае» ў гэтым саюзе. Стабільнасьць? Стабільна нізкая якасьць. Тэхнікі, прадуктаў, адзеньня, будаўніцтва… Нізкая якасьць жыцьця. У цяперашняй Беларусі зь якасьцю прадуктаў і адзеньня палепей. А якасьць жыцьця… Палепшылася настолькі, што за падабайку, якую ты паставіў пад допісам у 2020-м, цябе кідаюць у турму на некалькі гадоў у 2024-м? Калі за «Пахне чабор» у тэлефоне адпраўляюць на суткі? Калі трэба пазьбягаць спалучэньняў белага з чырвоным у адзеньні? Калі небясьпечна гаварыць на сваёй мове? Такая самая якасьць жыцьця, як у афрыканскіх краінах зь незьмяняльнымі лідарамі. Як у азыяцкіх дыктатурах. Як у паўночнаамэрыканскіх краях, дзе да ўлады дарываецца хунта. І яшчэ хлусьня. Яе таксама пакінулі ў спадчыну. «У поўным аб’ёме», як гавораць па тэлевізары. І нават пераўзышлі. Чаго мы толькі ня чулі — і дохлымі пацукамі апазыцыя зьбіралася труціць народ, і джыпы з кулямётамі прарываліся празь мяжу. І сотні баевікоў лавілі ў беларускіх лясах. І Нік з Майкам вялі свае шпіёнскія перамовы. І склеп у Гомельскай вобласьці. І фальшыўка, зробленая ў Польшчы. І адкуль на Беларусь «гатовілась нападзеніе». І ўсе ўжо прызвычаіліся да гэтае хлусьні, як да звычайнага фону, на якім праходзіць жыцьцё. Радыяцыйнага такога фону. А самае кепскае, што атамная станцыя ў нас таксама цяпер ёсьць. Яшчэ горш тое, што збудавала яе Расея. Вядомая «якасьцю» таго, што яна вырабляе. Цікава, што шмат хто казаў: гэта добра, што будуюць атамку. Будзе электраэнэргія танная! А вось жа ж збудавалі, а тая энэргія, чамусьці, не таньнее. І ніхто ня ведае — што на гэтай станцыі адбываецца. То адзін рэактар адключаецца, то другі. Маўляў, прафіляктычныя работы. Ці яшчэ што? Усё роўна ж праўды ня скажуць. А ад нас што залежыць? Нічога. Яны там што сабе захочуць, тое й будуць рабіць. А мы — людзі маленькія, чаго ўжо там? Прыкра, паскудна, але што тут зробіш?
Hammasini ko'rsatish...
👍 21😢 6 2❤‍🔥 1
Анлайн-сустрэча з вядомым беларускім рок-музыкам Лявонам Вольскім у рамках Форуму Вольнага Беларускага Ўніверсітэту. Тэма сустрэчы — "Ці можна граць рок-музыку і быць па-за палітыкай?" Дэталі: 🔺Дата і час: 24 красавіка, 18:00 цэнтральнаеўрапейскага часу (CET), або 19:00 паводле Мінску. 🔺Фармат: Анлайн Заўтра зладзім сустрэчу, дзе я падзелюся з вамі сваім досьведам і думкамі пра тое, як мастацтва можа ўплываць на грамадзтва і палітыку, быць формай выказваньня меркаваньняў і імкненьняў народа, і наадварот, як палітычнае становішча ўплывае на творчасць і свабоду выказвання. Скарыстайцеся гэтай магчымасьцю, каб задаць свае пытаньні і даведацца больш пра асаблівасьці беларускай рок-музыкі. ❗️Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету: https://volny-uni.eu/volski Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе адпраўленая на вашу электронную пошту. Далучайцеся!
Hammasini ko'rsatish...
13👍 4🥰 1
“120 minuten für Belarus” (“120 хвілінаў для Беларусі”) Добра, што ў час, калі пра Беларусь усё радзей згадваюць у эўрапейскіх мэдыя, адбываюцца такія падзеі як гэтая - з падрабязным разборам сытуацыі, у якую трапіла нашая краіна. Чарговым разам мы нагадалі, што Беларусь - частка Эўропы, якой патрэбная ўвага. Дзякуй арганізатару падзеі Ingo Petz за шматгадовую працу для Беларусі, а таксама Theater Freiburg, дзякуй усім удзельнікам і ўдзельніцам, асабліва быў рады бачыць прыхільнікаў з раёну “Каскад”. Мы працягваем! ✌️
Hammasini ko'rsatish...
💯 15🔥 6👍 4
Сёньня гэтым складам сустракаемся на сцэне найбуйнейшага тэатра Фрайбургу - Theater Freiburg, каб нагадваць і размаўляць пра Беларусь. 💔 Да нас далучыцца прафэсар Генрых Кіршбаўм і актывістка аб’яднаньня RAZAM e.V. Іна Валіцкая. Гэта будуць 120 хвілінаў для Беларусі, аб якой нам усім сьняцца сны. Падрабязьней пра падзею на сайце Theater Freiburg.
Hammasini ko'rsatish...
👍 31🥰 4👏 1
💥 31 траўня ў клюбе Vakaris (A. Stulginskio g.8, Vilnius) - 10 гадоў "Hramadaznaūstva" гурта VOLSKI!  🤍Першы альбом, запісаны ў Вільні.  ❤️Першы альбом, прэзэнтаваны ў Вільні.  🤍Першы альбом, зь якога пачалася супраца з нарвэскім прадусарам Снорэ Бэргерудам.  Першы паўнавартасны сольны альбом, зь якім нарадзіўся гурт VOLSKI.  Святкуем 10-годдзе альбома Hramadaznaūstva 31 траўня ў Вільні! 🎉 🎸 Два магутных аддзяленьні: 1 - сьвяточная прэзэнтацыя Hramadaznaŭstva 2 - найулюбёнейшыя песьні  Разгайдаем Вільню напярэдадні лета! 🔥 🕖 18:00 - дзьверы 19:00 - пачатак канцэрту Квіткі па спасылцы. 🎟️ На першыя 100 квіткоў дзейнічае прома-кошт: 25 эўра (танцпляц), Мейсцы за столікам - ад 35 эўра.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 15❤‍🔥 3👍 2 1
✍️ Напісаў я надоечы тэкст пра беларускую нерашучасьць, і рэакцыя была імгненная: бачу толькі нэгатыўныя моманты, ныю, бурчу, маўляў, усё кепска, усё жахліва, і выйсьця няма... 😨 Ня так ужо ўсё і кепска, вельцашаноўная публіка! І я неаднойчы гэта канстатаваў, толькі вы на гэта не зьвярталі ўвагі, а калі напісалася нешта не зусім пазытыўнае, дык адразу зьвярнулі. Дык вось, я не баюся казаць: ня ўсё дрэнна, становішча не безвыйсьцёвае, гэта не параза, усё ня скончылася, гульня (і барацьба) працягваюцца, і мне бачыцца скрозь усе гэтыя маркоты, пакуты і засмучэньні аптымістычны фінал. А вы самі паглядзіце: якое ўжо стагоддзе ў Беларусі то вайна, то паморак, то паўстаньне, то рэакцыя на паўстаньне, то рэвалюцыя, то дыктатура (пралетарыяту і проста нашая, звыклая, фірмовая, фірмовейшая за памяркоўнасьць ды нерашучасьць!). Ад такога прэсынгу мы даўно ўжо мусілі зьнікнуць, растварыцца ў вялікай расейскай сям’і народаў і сядзець там пад брудным нямытым усходнім плінтусам. Але так чамусьці ня здарылася! Колькі часу зьнішчалі нашую мову, забаранялі, кпілі зь яе — яна й сялянская, й калгасная, бедная, нязграбная, грубая — а мова жыве сабе й разьвіваецца, абрастае слэнгам і наватворамі, на ёй ствараюцца вершы й паэмы, аповесьці, раманы, п’есы, публіцыстыка, аналітычныя артыкулы — усё! Расейскамоўны беларус (ёсьць і такія!) скажа: «І колькі вас такіх, беларускамоўных? Адзін адсотак? Пяць?». Ну, паслухайце, нават калі пяць, затое — якія гэта людзі! І потым — у Рэспубліцы Беларусь па-беларуску размаўляць цяпер рэальна небясьпечна. А ў папярэднім пэрыядзе было непрэстыжна, дзіўна і таксама ня надта бясьпечна — гаворыш па-беларуску — значыцца, ты зьвязаны з апазыцыяй (у прастамоўі — бэнээфавец). Прасоўваньне па службе для такіх асобаў — выключана. Затое забясьпечаныя крывыя позіркі і размовы за сьпінаю: «Вось дарвуцца да ўлады і зноў пачнуць гэтую мову насаджаць!». Якія ж вы хочаце адсоткі ў такой сытуацыі? Колькі ўлады не займаліся разьяднаньнем нашага народу, якія толькі тэхналёгіі не выкарыстоўвалі, а, як высьветлілася, нічога ў іх не атрымалася. Я, шчыра кажучы, глядзеў на гэтую сытуацыю з гэткім здаровым, як мне падавалася, пэсымізмам — камуністычная рэлігія абрынулася, усе (пад чуйным кіраўніцтвам уладаў) пачалі культываваць рэлігію спажываньня — колькі ты зарабляеш, якая ў цябе кватэра, якімі брэндамі ты карыстаесься, на чым ты езьдзіш, дзе ты адпачываеш? Улада пачала актыўна выкарыстоўваць гэты культ — ейныя прадстаўнікі (і галоўны прадстаўнік) часта апэравалі рознымі лічбамі, абяцалі падвышэньне заробкаў («па 500» і іншыя падобныя абяцанкі), жыцьцёвага ўзроўню і «Джылі» ў кожную хату. Мне здавалася, што гэта — ідэальны мэханізм для разьяднаньня грамадзтва, калі кожны займаецца сваёй сям’ёй, сваёй «ячэйкай грамадзтва», ейным жыцьцём, ростам, дабрабытам, і іншыя такія ячэйкі ўспрымае як канкурэнтаў ці то (у лепшым выпадку) не зьвяртае на іх увагі. Але, направер, для кагосьці гэтае разьяднаньне спрацавала, але для вельмі вялікае колькасьці людзей — не. І ў гэтым можна было пераканацца падчас каронавірусу, калі ўлада самавыдалілася з працэсу барацьбы з пандэміяй, а народ аб’яднаўся, згуртаваўся, валянтэрыў і мужна змагаўся з хваробаю. І потым — пасьля «выбараў» — вы ведаеце, як разгортвалася сытуацыя, як гуртаваліся людзі, як распачалася дваровая актыўнасьць і бел-чырвона-белы рух. ✌️ Ясна, што для ўладаў гэта было шокам — яны працавалі-працавалі, разьядноўвалі-разьядноўвалі, а тут — раз! — і нібыта не было ўсіх гэтых дзесяцігоддзяў, і толькі ўсялякія дубаломы-амонаўцы-губазікі пытаюцца ў зьбітага на мокры яблык айцішніка: «Колькі ты зарабляеш?!». І, пачуўшы адказ, нема равуць: «Дык чаго ты яшчэ хочаш?! Што табе не падабаецца?». Нібыта гэтыя амонаўцы-губазікі й былі мэтавай аўдыторыяй дзяржаўнай разьяднаўчай палітыкі, і яны (зомбі!) цяпер рэальна ня могуць зразумець: што апроч грошай і дабрабыту трэба чалавеку ў жыцьці? Я вось чаму ўсё гэта пішу? Таму што нядаўна Полк Каліноўскага абвясьціў збор сродкаў на набыцьцё 100 дронаў. І ведаеце, за які час беларусы сабралі неабходную (немалую!) суму?
Hammasini ko'rsatish...
31🔥 6👍 3💯 2
За адзін дзень! Усё сабранае. Дроны набытыя. Таму дзяржава й змагаецца з данатамі, шукае, хто, калі і куды пераводзіў грошы. Таму й карае тых, хто дапамагаў сваякам палітвязьняў. Бо беларуская салідарнасьць сапраўды працуе. І палохае ўладу. Таму ўлада й змагаецца з гэтай салідарнасьцю. Як можа. Як умее. А ўмее яна ўсё рабіць ня надта каб вельмі добра. Сярэдненька так, у лепшым выпадку. Да ўсяго, змаганьне з салідарнасьцю — гэта той яшчэ занятак. Вунь польскія камуністы змагаліся — і дзе яны цяпер? Таму — дапамагайма адно аднаму, падтрымайма, і свабода загарыцца зыркай зоркаю! Не апускайма рукі! P. S. І гэта... Паболей рашучасьці, спадарства!
Hammasini ko'rsatish...
49👍 3🥰 3
Кароткая, але важная навіна - днямі я ў шэрагу іншых беларускіх дзячоў запісаў зварот да беларусаў і беларусак у падтрымку збора сродкаў “Беларусам ад беларусаў” на 100 дронаў для “Палка Каліноўскага”. У стрыме Аляксандра Рыкава (блогер Balaganoff) было падрабязьней пра гэты збор. Менш, чым за содні, збор зачынены, дзякуючы нашай салідарнасьці і здольнасьці да ўзаемадапамогі. Віншую з гэтай навіной, Слава Ўкраіне і Жыве Беларусь!
Hammasini ko'rsatish...
🔥 48 10👍 6
✍️ Наступным годам, наступным годам у Менску 💔 Чарговы тэкст да праекту "Эмігранты" Kalady Ū Miensku Iznoŭku Kalady Zimovyja śviaty Paŭsiul uładaryć zima. U hetyja śviaty Tak ciahnie dachaty. Tak ciahnie, a chaty niama. Pad huki zvanoŭ Paprosim u siłaŭ niabiesnych: Nastupnym hodam Sustreć Kalady ŭ Miensku. Śpiavajuć anioły Kaladnyja śpievy. I byccam by ty — nie adzin. A biełyja pčoły Pakinuli śviepiet. My prahna na nieba hladzim. Pad huki zvanoŭ Paprosim u siłaŭ niabiesnych: Nastupnym hodam Sustreć Kalady ŭ Miensku. Pad huki zvanoŭ Paprosim u siłaŭ niabiesnych: Nastupnym hodam, Nastupnym hodam — u Miensku. Nam zorka zaśviecić, I chočacca vieryć, Što stanie na miejscy ŭsio. I chočacca vieryć: Adčyniacca dźviery I ŭsie atrymajuć svajo. Pad huki zvanoŭ Paprosim u siłaŭ niabiesnych: Nastupnym hodam, Nastupnym hodam — u Miensku. #emihrantylyrics
Hammasini ko'rsatish...
💔 29 7👍 2👎 1🔥 1😭 1