cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Беларускі Дом

Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom Кантакты для сувязі: ✉️ [email protected] ☎️ +48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 595
Obunachilar
-324 soatlar
-97 kunlar
-1830 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Беларускі Дом у Варшаве шукае менеджера/ку! Абавязкі: - кіраванне рознымі працоўнымі працэсамі ў арганізацыі - арганізацыя мерапрыемстваў - адміністрацыйныя задачы; - удзел у рэалізацыі новых ініцыятыў па развіцці арганізацыі - трыманне сувязі з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі Што чакаем ад кандыдатаў: - досвед працы ў менеджменце - добрае валоданне беларускай і польскай мовай, валоданне англійскай мовай прынамсі на сярэднім узроўні - добрая арыентацыя ў грамадска-палітычных пытаннях у Беларусі - добрая арганізацыя працы, уменне кіраваць часам - прафесійны падыход да выканання заданняў. Што прапануем: - поўны працоўны дзень; - прыстойны заробак; - umowa o pracę/ umowa zlecenia/ B2B - у залежнасці ад узаемных пагадненняў; - працу на карысць палітычна рэпрэсаваных беларусаў. Як падацца на вакансію: Дашліце калі ласка сваё CV і запоўненую анкету на пошту [email protected] з пазнакай “Праца ў БД”.
Hammasini ko'rsatish...
8👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Вольгу Скрашчук затрымалі на наступны дзень пасля публікацыі каментара ў Тэлеграме. За “распальванне сацыяльнай варожасці” яна адсядзела 2 гады ў калоніі. 💬“Першыя 50 дзён ў турме мне не давалі спаць, не было сродкаў гігіены, я нічога не ела акрамя турэмнай ежы… смярдзючай квашанай капусты, пахам якой прапітана ўся турма… Калі я выйшла, то даведалася, што маё васьмігадовае дзіцё ў рэанімацыі. Сын захварэў вельмі моцна. Мы з мужам забралі яго пад паху са шпіталя, сабралі валізкі і адразу з’ехалі ў Грузію”, — узгадвае Вольга. Беларускі Дом хадайнічаў за сям’ю Вольгі аб атрыманні польскіх гуманітарных візаў у Грузіі, а па прыездзе ў Польшчу падтрымаў фінансава. Пакрысе ўся сям’я вяртаецца да ранейшага жыцця, спрабуе пераадолець траўму. 🇨🇿Рэалізацыя гэтай дапамогі стала магчымай дзякуючы падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Чэхіі і Амбасады Чэхіі ў Польшчы. 🙏Ты таксама можаш падтрымаць сем’і былых беларускіх палітвязыняў - далучайся да ахвяраванняў!
Hammasini ko'rsatish...
29
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️18-21 ліпеня ў Лодзі пройдзе медыя трэнінг "Fighting Fake News". Заяўкі можна падаць да канца дня 30 чэрвеня! Беларускі Дом запрасіў розных экспертаў, сярод якіх - Д. Кішынеўскі (журналіст Current Time TV), А. Бурносенка (TEDx коўч і трэнер), П. Быкоўскі (медыя эксперт). Не прапусціце магчымасць прыняць удзел у медыя трэнінгу з удзелам трох экспертаў! 🙋‍♀️Каб прыняць удзел, запоўніце АНКЕТУ ДЗЕ? - у Лодзі (Польшча) КАЛІ? - 18-21 ліпеня Працоўныя мовы: беларуская, расейская У трэнінгу змогуць удзельнічаць беларусы, якія на дадзены момант жывуць у Польшчы, цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/ працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі. Мы разам з запрошанымі экспертамі разгледзім такія тэмы як аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў, Fact-checking: прыёмы і інструменты, правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting і інш.
Hammasini ko'rsatish...
👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
Запрашаем на сустрэчу ў рамках Форуму Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, якая адбудзецца 28 чэрвеня ў Беларускім Доме. Госця сустрэчы - Анаіс Марэн, доктар філасофіі, незалежная экспертка па Беларусі. З 2018 года яна з'яўляецца навуковым супрацоўнікам праграмы «Расія і Еўразія» ў Chatham House. Мае мандат Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Арганізатары сустрэчы: Беларускі Вольны Ўніверсітэт і Беларускі Дом. Тэма сустрэчы: «6 гадоў мандату спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: вынікі і высновы» Дэталі мерапрыемства: 🗓Дата: 28 чэрвеня 🕧Час: 18:00 📍Месца: Беларускі Дом у Варшаве (офлайн) Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, будзе арганізаванай анлайн-трансляцыя праз ZOOM. Мова сустрэчы - ангельская з перакладам на беларускую. Далучайцеся да нас, каб атрымаць магчымасць асабіста пазнаёміцца з вядомым экспертам і задаць свае пытанні!
Hammasini ko'rsatish...
👍 12
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння спаўняецца 100 год са дня народзінаў Васіля Быкава.  Беларускі Дом запрашае ў нядзелю на вечарыну памяці Васіля Быкава. ⏰ 23 чэрвеня (нядзеля) – 14:00 📍 ul. Kryniczna 6, Warszawa 23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанавання памяці аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэння. У праграме: чытанне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасці пісьменніка; успаміны сяброў і сучаснікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і інш. Будзе паказаны спектакль — « Суд Сумлення», эпілог з п’есы В. Быкава «Апошні шанц». Шчыра запрашаем! Мурал знаходзіцца ў падземным пераходзе каля Беларускага Дома
Hammasini ko'rsatish...
17👍 2😍 1
Photo unavailableShow in Telegram
100 гадоў памяці Васіля Быкава 23 чэрвеня (нядзеля) – 14:00 📍 ul. Kryniczna 6, Warszawa 23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанавання памяці аб жыцці і творчасці вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў сувязі са стагоддзем са дня нараджэння. У праграме: чытанне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасці пісьменніка; успаміны сяброў і сучаснікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Зміцер Бартосік і інш. Будзе паказаны спектакль — " Суд Сумлення", эпілог з п'есы В. Быкава "Апошні шанц". Шчыра запрашаем!
Hammasini ko'rsatish...
👍 21 11
Photo unavailableShow in Telegram
🧐Беларускі Дом вывучае патрэбы былых палітвязняў у Варшаве. Усё больш і больш былых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, вымушаныя выехаць за мяжу. Каманда Беларускага Дома хоча, каб наша дзейнасць адпавядала у тым ліку патрэбам былым палітвязняў, якія зараз пражываюць у Варшаве, Каб падрыхтаваць карысныя і эфектыўныя мерапрыемствы, а таксама арганізаваць Праграму Дапамогі БД, мы заклікаем былых беларускіх палітзняволеных запоўніць гэтую ➡️ АНКЕТУ. 💬Вашыя адказы дапамогуць нам дастасаваць беларускія актыўнасці ў Варшаве да патрэбаў былых палітычных зняволеных. Будзем вельмі ўдзячныя за ўдзел у апытанні!
Hammasini ko'rsatish...
👏 10 6👍 2
🧐Беларускі Дом вывучае патрэбы былых палітвязняў у Варшаве Усё больш і больш былых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, вымушаныя выехаць за мяжу. Каманда Беларускага Дома хоча, каб наша дзейнасць адпавядала у тым ліку патрэбам былым палітвязняў, якія зараз пражываюць у Варшаве, Каб падрыхтаваць карысныя, эфектыўныя і патрэбныя мерапрыемствы і арганізаваць Праграму Дапамогі БД, мы заклікаем былых беларускіх палітзняволеных запоўніць гэтую ➡️ АНКЕТУ. 💬Вашыя адказы дапамогуць нам дастасаваць беларускія актыўнасці ў Варшаве да патрэбаў былых палітычных зняволеных. Будзем вельмі ўдзячныя за ўдзел у апытанні!
Hammasini ko'rsatish...
Патрэбы былых палітвязняў у Варшаве

Усё больш і больш былых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, вымушаныя выехаць за мяжу. Каманда Беларускага Дома хоча, каб наша дзейнасць адпавядала у тым ліку патрэбам былым палітвязняў, якія зараз пражываюць у Варшаве, Каб падрыхтаваць карысныя, эфектыўныя і патрэбныя мерапрыемствы, мы заклікаем былых беларускіх палітзняволеных запоўніць гэтую анкету. Вашыя адказы дапамогуць нам дастасаваць беларускія актыўнасці ў Варшаве да патрэбаў былых палітычных зняволеных. Будзем вельмі ўдзячныя за ўдзел у апытанні!

4👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️БЕЛАРУСКІ ДОМ ЗАПРАШАЕ НА МЕДЫЯ ТРЭНІНГ! Не прапусціце магчымасць прыняць удзел у медыя трэнінгу з удзелам трох экспертаў! У трэнінгу змогуць удзельнічаць беларусы,якія на дадзены момант жывуць у Польшчы, цікавяцца працай медыяў, актыўна вядуць сацыяльныя сеткі/працуюць ці хочуць працаваць у беларускіх медыях/навучаюцца зараз (альбо ўжо скончылі) факультэт журналістыкі 🙋‍♀️Каб прыняць удзел, запоўніце АНКЕТУ ДЗЕ? -у Лодзі (Польшча) КАЛІ? -18-21 ліпеня Мы разам з запрошанымі экспертамі разгледзім такія тэмы як аналіз і дэканструкцыя прапагандысцкіх наратываў, Fact-checking: прыёмы і інструменты,правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting і інш. Акрамя гэтага нас чакаюць цікавыя практычныя заданні на развіццё крытычнага мыслення ЗАПРОШАНЫЯ ЭКСПЕРТЫ- Дзяніс Кішынеўскі (журналіст Current Time TV), Аляксей Бурносенка (TEDx коўч,трэнер), Паўлюк Быкоўскі (медыя эксперт) Удзел бясплатны (але трэба прайсці адбор), акрамя гэтага аплочваюць праезд, пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу
Hammasini ko'rsatish...
🔥 12👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
👩‍🦰Па звестках «Вясны», за 2020-2023 гады не менш за 505 жанчын прыцягнулі да адказнасці паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у маршах пратэсту. Беларускі Дом вельмі ўдзячны Міністэрству Замежных Справаў Чэхіі🇨🇿, а таксама Амбасадзе Чэхіі ў Варшаве за магчымасць падтрымаць жанчын, якія нядаўна вызваліліся з калоніі і вымушаныя былі з’ехаць у Польшчу. Мы змаглі аказаць фінансавую дапамогу Дар’і Афанасьевай (актывістка, фемблогерка, вядомая як "Дафна”), якая правяла 2,5 гады ў калоніі. «Адзінае, на што пакуль маю сілы — расказваць, нагадваць пра тое, што ў Беларусі нічога не зьмянілася, што жанчыны пакутуюць у турмах. І калі мы тут п’ём латэ на какосавым малацэ, яны батрачаць на фабрыцы, грабуць лужыны ці цягаюць снег. Працягваюць выжываць. Я хачу, каб людзі памяталі пра гэта». - кажа Дар'я. 🙏Калі вы хочаце і маеце магчымасць нейкім чынам падтрымаць Дар’ю, напішыце нам на [email protected]
Hammasini ko'rsatish...
💔 16👍 2😢 1
Boshqa reja tanlang

Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.