cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці. Для сувязі: instagram.com/resource_byculture Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 232
Obunachilar
-224 soatlar
+17 kunlar
-5530 kunlar
Post vaqtlarining boʻlagichi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Nashrni tahlil qilish
PostlarKo'rishlar
Ulashishlar
Ko'rish dinamikasi
01
🌿 Канец вясны і пачатак лета — час, калі прырода квітнее, лясы і паркі поўняцца п’янкімі пахамі, зёлкі маюць надзвычайную сілу, пад дрэвамі з’яўляюцца першыя грыбы 🍄. Да Купалля дзень ідзе ўгару, а ў паветры разліваецца чыстае чараўніцтва. У якасці лога на гэты час мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Вядзьмарчына вячэра” беларускай мастачкі Наталлі Бяляевай. Цяпер Наталля жыве ў Польшчы і ладзіць заняткі па маляванні онлайн. Час ад часу мы мяняем фрагменты мастацкіх работ у нашым лога. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, то бок, для вашага выказвання. 📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на [email protected]. ❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.
2940Loading...
02
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”. Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра: 🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў; 🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт; 🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца; 🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus; 🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню. Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму. Ці згодныя вы з ім? 📺 Глядзець выпуск цалкам
3284Loading...
03
🔥 Раскажыце пра свой самы вялікі правал у рэалізацыі праекта, станьце пераможцам галасавання ў чаце і атрымайце распрацоўку візуалу ад дызайнера Уладзіміра Маляўкі ў якасці прызу. Супольнасць “Культурны Код” запрашае на “Пітчынг бліскучых правалаў, або FuckUP event”. ⏰ Калі: 16 траўня 17.00 (Варшава) / 18.00 (Мінск-Вільня) Дзе: Zoom Фармат: 5 хвілін пітча плюс 5-7 хвілін на абмеркаванне. Пераможцу вызначаць галасаваннем у чаце. “Мы не верым у памылкі і дакладна ведаем, што кожны правал можна ператварыць у важны крок на шляху да поспеху. Таму прапануем у гэты чацвер шчыра падзяліцца сваім карысным, а часам і вясёлым досведам фатальных памылак”, — заклікаюць арганізатары. 🎁 Прыз — распрацоўка візуалу для вашага праекта ад стваральніка брэнда Znivien (https://www.instagram.com/znivien_2020/) дызайнера Уладзіміра Маляўкі. 👉 Зарэгістравацца (да 15 траўня 23.59 CET) Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
4131Loading...
04
Акторы-купалаўцы Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і музыка Уладзімір Пугач прадставілі ў варшаўскім Teatr Dramatyczny спектакль “Зэкамерон”. У яго аснове — кніга палітвязня Максіма Знака. Стваральнікі вызначаюць жанр спектаклю як “турэмны кватэрнік”. Гэта замалёўкі з-за кратаў, дапоўненыя песнямі на вершы іншых палітзняволеных, якія Уладзімір Пугач напісаў для дзеі. Да каманды далучыўся польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі, які дапамог аб’яднаць усе элементы канц. “Гэта вельмі патрэбны спектакль тут і цяпер. Ён пастаўлены далікатна, без надрыву, але праз дэталі пра павучкоў і снегавічкоў распавядае пра той жах, які адбываецца зараз у турмах Беларусі”, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. Падрабязней пра пастаноўку Квіткі на прэм’еру разышліся літаральна за содні, а новыя паказы запланаваныя на 21-23 чэрвеня. Сачыце за афішамі! Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus, што ладзіцца @radakultury i Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу. 📷 Купалаўцы
7074Loading...
05
⚡️Навучальная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрыты экспрэс-курс “Сам сабе SMM”. Спікер — спецыяліст па медыйнай камунікацыі Раман Абрамчук. ⏰ Калі? 10 траўня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Менск, Вільня) Дзе? Zoom Падчас лекцыі, якая будзе доўжыцца 3 акадэмічныя гадзіны, гаворка пойдзе пра: ▪️асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў; ▪️найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах; ▪️танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі; ▪️сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках. Вы навучыцеся: ▪️самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі; ▪️знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго; ▪️ размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове. Далучыцца да онлайн-сустрэчы можа кожны! Пабачымся!
2 123112Loading...
06
💥 Беларускія пісьменнік і пісьменніца Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч едуць у турнэ! Маршрут пралягае праз 5️⃣ гарадоў Еўропы. Пачатак – 9 траўня ў Вільні, а завяршэнне – 19 траўня ў Празе. Літаратары завітаюць таксама ў Рыгу, Талін, Уроцлаў. “Нашае турнэ важнае трыма аспектамі, – кажа Альгерд Бахарэвіч. – Гэта “пашырэнне прасторы барацьбы”. Геаграфічнай, культурніцкай, прасторы новых знаёмстваў. Гэта магчымасць вельмі каштоўнага жывога кантакту з беларускімі чытачамі. І я, і Юля ведаем, як жыва беларусы ў розных краінах адгукаюцца на магчымасць задаць пытанні пісьменнікам. Гэта цудоўны шанец паказаць новыя кнігі і зацікавіць імі ўсіх, хто чытае па-беларуску. А яшчэ для мяне асабіста гэтае турнэ — яшчэ адно пацверджанне паслання, што я нясу свету ўжо даўно: Беларусь — гэта Еўропа”. Расклад выступленняў, навіны з вандроўкі *Пры падтрымцы праграмы мабільнасці #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
8314Loading...
07
Плануеце сустрэчу працоўнай каманды, навучальны семінар ці стратэгічную сесію арганізацыі? Запрашаем правесці ваш прафесійны івэнт у нашай Гасцёўні. Што мы прапануем: 🔸 утульнае і прасторнае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільні (Šv. Ignoto g. 5), дзе змесціцца да 30 удзельнікаў; 🔸 відэаабсталяванне для сустрэчы ў гібрыдным фармаце (камера, вялікі манітор, мікрафон); 🔸 мэбля, посуд для кава-паузы; 🔸 дапамога ў агранізацыі і інфармацыйная падтрымка ў нашых каналах (на запыт). Падрабязней пра прастору Зарэзерававаць памяшканне Уважліва чытайце ўмовы карыстання, запаўняйце форму і #сустрэнемся_ў_гасцёўні.
8083Loading...
08
🗣 У эфіры навіны #ArtPowerBelarus. Каманда праграмы падтрымання беларускай культуры завяршыла прыём і першасную праверку заявак на міні-гранты, а таксама гатовая падзяліцца вынікамі пасяджэння адборачнай камісіі, прысвечанай апошнім грантам мабільнасці. Такім чынам, камісія прыняла рашэнне аб падтрыманні 1️⃣0️⃣ заявак на праграму мабільнасці. Атрымальнікі грантаў у хуткім часе здзейсняць вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця. За міні-гранты ArtPower Belarus у межах бягучага туру будуць змагацца 1️⃣0️⃣0️⃣ заявак. Канкурэнцыя абяцае быць напраўду моцнай, бо ўжо традыцыйна годных праектаў пададзена шмат. Адборачная камісія, якая вырашыць лёс заяўнікаў, збярэцца напрыканцы траўня. Тады і будуць абраныя праекты, што атрымаюць апошнія міні-гранты нашай праграмы. ❤️ Зычым поспехаў кожнаму праекту! Застаемся на сувязі! ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.
9155Loading...
🌿 Канец вясны і пачатак лета — час, калі прырода квітнее, лясы і паркі поўняцца п’янкімі пахамі, зёлкі маюць надзвычайную сілу, пад дрэвамі з’яўляюцца першыя грыбы 🍄. Да Купалля дзень ідзе ўгару, а ў паветры разліваецца чыстае чараўніцтва. У якасці лога на гэты час мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Вядзьмарчына вячэра” беларускай мастачкі Наталлі Бяляевай. Цяпер Наталля жыве ў Польшчы і ладзіць заняткі па маляванні онлайн. Час ад часу мы мяняем фрагменты мастацкіх работ у нашым лога. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, то бок, для вашага выказвання. 📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на [email protected]. ❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.
Hammasini ko'rsatish...
🤩 11👍 9 2🆒 2
00:32
Video unavailableShow in Telegram
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”. Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра: 🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў; 🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт; 🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца; 🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus; 🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню. Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму. Ці згодныя вы з ім? 📺 Глядзець выпуск цалкам
Hammasini ko'rsatish...
13👍 4🤯 2👀 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Раскажыце пра свой самы вялікі правал у рэалізацыі праекта, станьце пераможцам галасавання ў чаце і атрымайце распрацоўку візуалу ад дызайнера Уладзіміра Маляўкі ў якасці прызу. Супольнасць “Культурны Код” запрашае на “Пітчынг бліскучых правалаў, або FuckUP event”. ⏰ Калі: 16 траўня 17.00 (Варшава) / 18.00 (Мінск-Вільня) Дзе: Zoom Фармат: 5 хвілін пітча плюс 5-7 хвілін на абмеркаванне. Пераможцу вызначаць галасаваннем у чаце. “Мы не верым у памылкі і дакладна ведаем, што кожны правал можна ператварыць у важны крок на шляху да поспеху. Таму прапануем у гэты чацвер шчыра падзяліцца сваім карысным, а часам і вясёлым досведам фатальных памылак”, — заклікаюць арганізатары. 🎁 Прыз — распрацоўка візуалу для вашага праекта ад стваральніка брэнда Znivien (https://www.instagram.com/znivien_2020/) дызайнера Уладзіміра Маляўкі. 👉 Зарэгістравацца (да 15 траўня 23.59 CET) Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
Hammasini ko'rsatish...
👍 12 5
Акторы-купалаўцы Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і музыка Уладзімір Пугач прадставілі ў варшаўскім Teatr Dramatyczny спектакль “Зэкамерон”. У яго аснове — кніга палітвязня Максіма Знака. Стваральнікі вызначаюць жанр спектаклю як “турэмны кватэрнік”. Гэта замалёўкі з-за кратаў, дапоўненыя песнямі на вершы іншых палітзняволеных, якія Уладзімір Пугач напісаў для дзеі. Да каманды далучыўся польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі, які дапамог аб’яднаць усе элементы канц. “Гэта вельмі патрэбны спектакль тут і цяпер. Ён пастаўлены далікатна, без надрыву, але праз дэталі пра павучкоў і снегавічкоў распавядае пра той жах, які адбываецца зараз у турмах Беларусі”, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. Падрабязней пра пастаноўку Квіткі на прэм’еру разышліся літаральна за содні, а новыя паказы запланаваныя на 21-23 чэрвеня. Сачыце за афішамі! Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus, што ладзіцца @radakultury i Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу. 📷 Купалаўцы
Hammasini ko'rsatish...
30🔥 6💔 5👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️Навучальная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрыты экспрэс-курс “Сам сабе SMM”. Спікер — спецыяліст па медыйнай камунікацыі Раман Абрамчук. ⏰ Калі? 10 траўня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Менск, Вільня) Дзе? Zoom Падчас лекцыі, якая будзе доўжыцца 3 акадэмічныя гадзіны, гаворка пойдзе пра: ▪️асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў; ▪️найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах; ▪️танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі; ▪️сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках. Вы навучыцеся: ▪️самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі; ▪️знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго; ▪️ размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове. Далучыцца да онлайн-сустрэчы можа кожны! Пабачымся!
Hammasini ko'rsatish...
🔥 13👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
💥 Беларускія пісьменнік і пісьменніца Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч едуць у турнэ! Маршрут пралягае праз 5️⃣ гарадоў Еўропы. Пачатак – 9 траўня ў Вільні, а завяршэнне – 19 траўня ў Празе. Літаратары завітаюць таксама ў Рыгу, Талін, Уроцлаў. “Нашае турнэ важнае трыма аспектамі, – кажа Альгерд Бахарэвіч. – Гэта “пашырэнне прасторы барацьбы”. Геаграфічнай, культурніцкай, прасторы новых знаёмстваў. Гэта магчымасць вельмі каштоўнага жывога кантакту з беларускімі чытачамі. І я, і Юля ведаем, як жыва беларусы ў розных краінах адгукаюцца на магчымасць задаць пытанні пісьменнікам. Гэта цудоўны шанец паказаць новыя кнігі і зацікавіць імі ўсіх, хто чытае па-беларуску. А яшчэ для мяне асабіста гэтае турнэ — яшчэ адно пацверджанне паслання, што я нясу свету ўжо даўно: Беларусь — гэта Еўропа”. Расклад выступленняў, навіны з вандроўкі *Пры падтрымцы праграмы мабільнасці #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Hammasini ko'rsatish...
15👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
Плануеце сустрэчу працоўнай каманды, навучальны семінар ці стратэгічную сесію арганізацыі? Запрашаем правесці ваш прафесійны івэнт у нашай Гасцёўні. Што мы прапануем: 🔸 утульнае і прасторнае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільні (Šv. Ignoto g. 5), дзе змесціцца да 30 удзельнікаў; 🔸 відэаабсталяванне для сустрэчы ў гібрыдным фармаце (камера, вялікі манітор, мікрафон); 🔸 мэбля, посуд для кава-паузы; 🔸 дапамога ў агранізацыі і інфармацыйная падтрымка ў нашых каналах (на запыт). Падрабязней пра прастору Зарэзерававаць памяшканне Уважліва чытайце ўмовы карыстання, запаўняйце форму і #сустрэнемся_ў_гасцёўні.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 8👍 3🤗 2
Photo unavailableShow in Telegram
🗣 У эфіры навіны #ArtPowerBelarus. Каманда праграмы падтрымання беларускай культуры завяршыла прыём і першасную праверку заявак на міні-гранты, а таксама гатовая падзяліцца вынікамі пасяджэння адборачнай камісіі, прысвечанай апошнім грантам мабільнасці. Такім чынам, камісія прыняла рашэнне аб падтрыманні 1️⃣0️⃣ заявак на праграму мабільнасці. Атрымальнікі грантаў у хуткім часе здзейсняць вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця. За міні-гранты ArtPower Belarus у межах бягучага туру будуць змагацца 1️⃣0️⃣0️⃣ заявак. Канкурэнцыя абяцае быць напраўду моцнай, бо ўжо традыцыйна годных праектаў пададзена шмат. Адборачная камісія, якая вырашыць лёс заяўнікаў, збярэцца напрыканцы траўня. Тады і будуць абраныя праекты, што атрымаюць апошнія міні-гранты нашай праграмы. ❤️ Зычым поспехаў кожнаму праекту! Застаемся на сувязі! ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Hammasini ko'rsatish...
12👍 4
Po'stilar arxiv