cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Дзікая прырода побач

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤 🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання 🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб" 🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 907
Obunachilar
+124 soatlar
-67 kunlar
+3330 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
Цікавішся дзікай прыродай і хочаш дапамагчы прыродаахоўнікам справай? Тады запісвайся на бясплатную анлайн-лекцыю “Народны маніторынг”, якая пройдзе ўжо заўтра, 30 траўня. Ад цябе патрэбны жаданне і час, а нашыя спецыялісты Аляксандр Вінчэўскі і Ксенія Панцялей раскажуць, што і як трэба рабіць. На лекцыі ты даведаешся пра валанцёрскія абследаванні “чырванакніжнікаў”: 🔹 як складаецца спіс для Чырвонай кнігі Беларусі 🔹 навошта і як арганізуецца маніторынг месцаў з “чырванакніжнікамі” 🔹 хто і за што нясе адказнасць. Калі ў цябе ёсць пытанні – на лекцыі ты зможаш задаць іх спецыялістам. 👩‍💻 Лекцыя пройдзе на платформе Zoom а 19:00. ✅ Для ўдзелу трэба прайсці рэгістрацыю.
Hammasini ko'rsatish...
👍 28 2
Аб’яўляем фінальныя рэзультаты вясновага чэмпіянату па фотабёрдынгу. 🥇1 месца: каманда «НЕорнитологи»: Генадзь Ардзюк і Наталля Капорыкова – 86 відаў і 254 балы. 🥈 2 месца: каманда «Хватай за хвост»: Іна Субоціна і Дзмітрый Гушча – 75 відаў і 225 балаў, скончылі ў 11.58. 🥉 3 месца: каманда “Последняя карта в рукаве”: Алёна Ціхановіч і Ганна Мялік – 75 відаў і 225 балаў, скончылі ў 12.00. Прызёраў чакаюць прыгожыя ўзнагароды з птушкай года. Шчыра віншуем з выдатнымі вынікамі ўсіх удзельнікаў. Сябры, мы разумеем, што правілы недасканалыя, і хочам зрабіць судзейства максімальна празрыстым. Калі ласка, дасылайце свае прапановы па правілах чэмпіянатаў ужо зараз нам на пошту [email protected] На наступныя чэмпіянаты будуць новыя палажэнні, якія мы з вамі ўзгоднім. Прымаем прапановы на пошту ад усіх, але галасаваць па іх будуць толькі ўдзельнікі апошняга чэмпіянату па фотабёрдынгу. 📷 На фота круцігалоўка, аўтар – пераможца ў намінацыі “Найлепшае фота” Генадзь Ардзюк.
Hammasini ko'rsatish...
37🔥 12👍 7🎉 6🕊 1🤣 1
00:12
Video unavailableShow in Telegram
Многія ўжо атрымалі размалёўкі з птушкамі! Пагартаем? 📔 Вось што там унутры: 🦆 На кожным развароце – 1 від птушкі. Усяго 11 відаў у кожнай размалёўцы. 🎨 Прыгожая ілюстрацыя зроблена так, што 1 старонка – у колеры, а другая – пад размалёўку. 🦢 На кожным развароце – назва птушкі і цікавы факт пра яе на 2 мовах – беларускай і рускай. Такіх размалёвак тры – усе з рознымі птушкамі: 1️⃣ Птушкі ля кармушкі 2️⃣ Хто ўладарыць у небе? 3️⃣ Хто жыве на вадзе? А яшчэ ў кожнай размалёўцы ёсць сакрэт, які трэба знайсці. Падказка – на задняй вокладцы.🤓 Вось што пішуць нам людзі, якія ўжо атрымалі размалёўкі: ✍🏻 “Выдатная якасць паперы. Асабіста мне будзе цікава размалёўваць”. ✍🏻 “Мне очень понравилось качество бумаги и печати, очень здорово получилось!” ✍🏻 “Крутая задумка і выкананне”. Заказвай свой камплект з трох размалёвак! Так ты падтрымаеш ахову прыроды – на гэта ідзе ўвесь прыбытак ад тваёй пакупкі. 💚
Hammasini ko'rsatish...
30👍 16🥰 2
Photo unavailableShow in Telegram
🐟 Па дадзеных даследавання папуляцыі мігруючых відаў прэснаводных рыб скараціліся ва ўсім свеце ў сярэднім на 81% за перыяд з 1970 па 2020 год, пры гэтым у Еўропе – на 75%. Прычыны ад галоўнай да менш значных – плаціны і іншыя бар’еры на рэках, асушэнне водна-балотных угоддзяў для сельскай гаспадаркі, перапромысел, забруджванне рэк і вынікі кліматычных зменаў. Але ёсць і добрыя навіны: папуляцыя кожнага трэцяга віду рыб-мігрантаў павялічылася, дзякуючы высілкам па захаванню ці аднаўленню месцаў пражывання, кантролю за рыбалоўствам, разбурэнню плацін, стварэнню рэзерватаў і прававой ахове. У Еўропе і ЗША за апошнія дзесяцігоддзі былі разбураны тысячы плацін, дамб і іншых бар’ераў. 💧 У рэках, якія аднавілі натуральную плынь, паляпшаецца якасць вады і аднаўляюцца гістарычныя папуляцыі рыб, бо рыбы могуць падняцца цяпер супраць плыні. Павышаецца рэкрэацыйны патэнцыял гэтых рэк уніз па цячэнні. 💙 Свабодныя рэкі крытычна важныя для рыб, якія мігруюць паміж морам і прэснымі вадаёмамі. У Беларусі гэта кумжа, сёмга і вугор. Еўрапейскі вугор у свеце знаходзіцца на крытычнай мяжы знікнення. Сёння, 25 траўня, адзначаецца Сусветны дзень міграцыі рыб. 📷 На фота разбурэнне дамбы Marion Ice, ЗША, аўтар U. S. Fish and Wildlife Service - Northeast Region, CC BY 2.0, Wikimеdia Commons. #дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers
Hammasini ko'rsatish...
🔥 25👍 8 5👏 1💔 1
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Толькі паглядзі, як гэтае вараняня стараецца махаць крыламі! 🤩 🦆 У чаце @ptushkahoda адзін з удзельнікаў кожны дзень дзеліцца новымі відэа з гнязда шэрай вароны. Ужо хутка птушаняты пакінуць бацькоўскае гняздо. Залятай хутчэй у чат, каб паспець паглядзець серыял пра сямейнае жыццё птушкі года. #птушка2024года
Hammasini ko'rsatish...
78😁 9👍 7🥰 1🕊 1
Прыём! Прыём! Дакладаем абстаноўку з "чырванакніжнікамі" на Званцы. 🌳 Адзін з нашых спецыялістаў Юрый Янкевіч зараз у экспедыцыі даследуе лясы і балоты ў Драгічынскім раёне. Ён правярае захаванасць ахоўных участкаў з “чырванакніжнікамі” і шукае новыя, якія варта аддаць пад ахову. Мы пазванілі Юрыю ў лес, каб распытаць, як ідуць справы ў экспедыцыі. Зараз там удзень вельмі горача, да таго ж процьма камароў, мошак, аваднёў, ды яшчэ ў момант нашай тэлефоннай размовы пайшоў дождж. Але ўсё гэта Юру не спыняе. Настрой у яго бадзёры і ўжо ёсць добрыя вынікі, якія матывуюць. Вось што Юра расказвае пра вынікі маніторынгу: “Штосьці пацвердзілася, штосьці – не. Некаторыя месцы на балоце зараслі кустамі, вельмі мала вады. Праз гэтае зарастанне знікаюць рэдкія віды. Затое вяртлявыя чаротаўкі на месцы, только адно месца з імі не пацвердзілася. Знайшоў невядомую вялікую папуляцыю венерынага чаравічка, тайніка яйцападобнага, касача сібірскага. Вельмі прыгожа выглядаюць гэтыя курцінкі з раслінамі, якія раскіданы па лесе. Яшчэ знайшоў гняздо чорнага бусла, якое раней не маглі знайсці, гняздо арлана-белахвоста, якое не было перададзена пад ахову. Атрымалася знайсці пару вялікага арляца. Гэты від знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення. На Званцы была пара вялікіх арляцоў, але праз арлана-белахвоста яны пакінулі свой ранейшы гнездавы ўчастак. Ніхто не ведаў, куды яны змясціліся. А зараз ужо зразумела, у якой частцы заказніка ”Званец” шукаць іх гняздо”. Экспедыцыя Юры заканчваецца ўжо ў гэтыя выходныя. Пазней раскажам падрабязней пра яе фінальныя вынікі. ❓ Хочаш падтрымаць ахову прыроды? Далучайся да "Дзікага клуба", купляй нашы значкі-піны і размалёўкі з птушкамі. 💚 Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі. Выбірай свой спосаб дапамагчы гэтай справе! https://dzikajapryroda.aqulas.me 📷 На фота эксперта Юрыя Янкевіча балота Званец, венерын чаравічак, касач сібірскі. #ДзікіяЭкспедыцыі
Hammasini ko'rsatish...
57👍 10🔥 8👏 1
А ты ведаеш, што ў Беларусі жывуць дзікія чарапахі? 🐢 Еўрапейская балотная чарапаха жыве на поўдні краіны. Яна была шырока распаўсюджана да маштабнай меліярацыі Палесся, а сёння ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу. У нашай балотнай чарапахі дзякуючы людзям цяпер з’явіўся агрэсіўны канкурэнт – чырванавухая чарапаха, амерыканскі від. Яе, напрыклад, бачылі на Чыжоўскім вадасховішчы. Чырванавухія чарапахі прадаюцца ў заакрамах. Людзі купляюць іх маленькімі для дзетак. Але чырванавухія чарапахі вырастаюць да 30 см, жывуць да 50 гадоў і маюць агрэсіўны нораў. Калі чарапахі вырастаюць і пачынаюць кусацца, ад іх пазбаўляюцца – звычайна выпускаюць у найбліжэйшую сажалку. Але так рабіць нельга! 🙅‍♀️ Вядомы выпадкі, калі амерыканскія чарапахі нават паспяхова перазімоўвалі ў Беларусі. Яны жывуць доўга і з-за пацяплення клімату могуць з часам і пачаць размнажацца ў нас. У Беларусі забаранілі ператрымку гэтага віду ў хатніх умовах з 1 жніўня 2022 года. Але завоз і продаж не забаронены. Акрамя таго ёсць праблема з адабраннем з прыроды ўжо выпушчаных чарапах. На кожную асобіну трэба атрымліваць дазвол Мінпрыроды. Трэба дазволіць людзям вылоўліваць у прыродзе такія інвазіўныя віды, як чырванавухая чарапаха без дазволаў. Толькі ўпэўненыя прыродаахоўнікі будуць гэта рабіць. Са зменай клімату інвазіўных відаў становіцца ўсё больш. Лепш наогул не купляць ніякіх чарапах, для іх няволя – гэта марудная смерць. 📆 Сёння, 23 траўня, адзначаецца Сусветны дзень чарапах. 📷 На фота: балотныя чарапахі, аўтар Наталля Бачурынская; чырванавухая чарапаха, аўтар Валер Пясецкі.
Hammasini ko'rsatish...
😢 50👍 13 13🤔 3😱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Ці ведаў_ла ты, наколькі мала дзікіх звяроў і птушак на планеце? Памеры жывёл на малюнку паказваюць адносную біямасу дадзенай групы жывёл. Людзі займаюць 2.5%, а свойскія жывёлы 4% ад агульнай біямасы ўсіх жывёл на Зямлі. Гэта больш, чым у 16 разоў за біямасу ўсіх дзікіх звяроў і птушак разам! 🐅🦅 Каб пракарміць людзей і свойскую жывёлу штогод адымаюцца новыя тэрыторыі і акваторыі ў дзікай прыроды. Колькасць людзей расце, а з імі і колькасць свойскіх жывёл. 🤲 Каб захаваць дзікую прыроду, чалавецтву трэба змяніць звычкі, знізіць аб'ёмы жывёлагадоўлі і аставіць хаця б траціну Зямлі для дзікай прыроды. Іначай дзікія звяры не маюць шансаў выжыць. 💚 Сёння, 22 траўня адзначаецца Міжнародны дзень біяразнастайнасці. Аўтар малюнка David Mas-Ponte.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 34🤯 17👍 11😢 11😐 1
А ты ведаў_ла, колькі ў Беларусі крумкачовых птушак? Птушка года: факт № 15 з 15. 🦆 Акрамя шэрай вароны ў Беларусі гняздуюцца іншыя крумкачовыя птушкі: крумкач (ворон), грак, сарока, каўка (галка), сойка, арэхаўка (кедровка). #дзікіфакт: Крумкач – гэта іншы від птушак, ён не можа стварыць пару з шэрай варонай. Шукай цікавыя факты пра шэрую варону па хэштэгу #птушка2024года Далучайся да Тэлеграм-чату "Птушка года". Там зараз адзін з удзельнікаў кожны дзень дзеліцца новымі відэа з гнязда вароны з птушанятамі. Гэта амаль што стрым! Паспей паназіраць за іх сямейным жыццём, пакуль вараняняты не пакінулі гняздо @ptushkahoda ❓ Вызначыш, хто з птушак на якім фота? 📷 Дзякуем за фота Віталю Некрашэвічу, Аляксею Вайцянкову, Іне Шкурко, Валеру Пясецкаму, Аксане Суботка.
Hammasini ko'rsatish...
66👍 7
Незвычайная пара буслоў склалася сёлета ў Беларусі. 😯 Аб змешанай пары чорнага і белага буслоў выпадкова даведаўся нясвіжскі заолаг Сяргей Шакала. Сяргей назіраў белага бусла на гняздзе, а чорнага – на суседнім слупу. Чорны бусел адлятаў пахарчавацца на бліжэйшае поле сярод тэхнікі і іншых птушак. А калі вярнуўся, прывітаўся з птушкай на гняздзе сіплым голасам, а самачка ў адказ паклекатала дзюбай. Сяргей Шакала адзначае, што на гэты момант мае толькі здагадкі наконт таго, ці пара гэта. Але чорны бусел трымаецца менавіта каля гэтага гнязда, і са слоў мясцовых нават біўся з белымі бусламі за гэтую бусліху. 🐦 Чорныя і белыя буслы рэдка перасякаюцца ў прыродзе. Чорны бусел вядзе скрытны лад жыцця ў лясах, а белы бусел трымаецца бліжэй да людзей. І змешанае гнездаванне гэтых відаў – рэдкая з’ява, якая здараецца звычайна ў заапарках, дзе няма выбару партнёраў. Аднак у мінулым годзе адбыліся два выпадкі гнездавання змешаных пар у Германіі і Чэхіі. Цікава будзе даведацца аб выніках гнездавання гэтай пары ў Беларусі. 🙂 📷 Дзякуем за фота Сяргею Шакала.
Hammasini ko'rsatish...
106🥰 20😱 8🔥 6🤔 6👍 3🕊 1