cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

RAZAM e.V. - Belarusische Gemeinschaft

Пішыце нам на [email protected] https://razam.de Facebook: https://www.facebook.com/BelarusRazamEV Instagram auf deutsch: https://instagram.com/razam.de Instagram па беларуску: https://instagram.com/bel.razam.germany

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
691
Obunachilar
+124 soatlar
+67 kunlar
+1130 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Repost from BY in MUC
Cябры! Мы запрашаем вас узяць удзел у летніку "Мюнхеншчына фэст - 2024”, які адбудзецца з 28 па 30 чэрвеня 2024 на пляцоўцы па адрасе: Jugendzeltplatz Schwaighölzl, 86633 Neuburg an der Donau. Калі ласка, ўважліва прачытайце ўмовы ўдзелу і запоўніце гугл формы па спасылках у канцы гэтага ліста. Перадайце інфармацыю пра летнік сваім сябрам і знаёмым. Умовы ўдзелу: Пражыванне і харчаванне на працягу 3 дзен фестывалю ўключаныя ва ўнесак. На фестывалі вас чакаюць майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, імпрэзы, песні ля вогнішча, новыя знаёмствы і цікавыя сустрэчы! Калі вы жадаеце прапанаваць воркшоп ці актыўнасць, то звяжыцеся з арганізатарамі ці пазначце ў анкеце. Рэферэнты воркшопаў будуць вызваленыя ад унёску за мерапрыемства. Праграма і расклад летніка будуць апублікаваныя пасля 20-га чэрвеня 2024. Унёсак: • для ўдзельнікаў старэйшых за 14 гадоў: 100€ (аплата да 20 чэрвеня - 100€ , пасля - 110€ , на месцы - 120€ ) • для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (уключна) : 30€ (аплата да 20 чэрвеня - 30€ , пасля і на месцы - 35€ ) • для дзяцей да 3 гадоў: бескаштоўна Вельмі просім вас аплаціць унёскі загадзя. Фестываль у гэтым годзе не мае спонсараў і мы праводзім яго за ўласныя сродкі - нашы з вамі ўнескі. Ранейшая аплата дапаможа арганізатарам падрыхтавацца больш якасна. Банкаўскія рэквізіты: !!!! УВАГА укажыце правільную мэту плацяжу VERWENDUNGSZWECK Kontoinhaber: RAZAM e.V. IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00 BIC: GENODEM1GLS BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG VERWENDUNGSZWECK: Munchenshchyna2024 + ІМЯ І ПРОЗВІШЧА ЎСІХ УДЗЕЛЬНІКАЎ, ЗА ЯКІХ ПРАВОДЗІЦЦА АПЛАТА Бяспека: Праінфармуйце, калі ласка, арганізатараў, калі ў вас ёсць алергія на ўкусы насякомых, харчовыя алергія, іншыя асаблівасці, з якімі вы можаце сутыкнуцца на прыродзе. Для ўдзелу трэба мець з сабой: • намёт, • турыстычны кілімок/карэмат/матрац, • спальны мяшок, • КЛМН - кубак, лыжку, міску, нож • дажджавік, • ручнік, • цёплую вопратку, • сродкі аховы ад камароў/сонца/кляшчоў, і добры настрой! Кантакты арганізатараў: Email: [email protected] Тэлефон (Whatsapp): +491781109241 (Таццяна) +4915756149733 (Дзяніс) Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, фармуляр да 15.06.2024. Кожны дарослы запаўняе асобную заяўку: Спасылка на рэгістрацыю Заяўку для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў: Спасылка на рэгістрацыю дзіцяці Пасля запаўнення заяукі і аплаты вы атрымаеце email з дадатковай інфармацыяй і праграмай мерапрыемства (да 20.06.2024). Да сустрэчы на фестывалі!
Hammasini ko'rsatish...
Заяўка "Mюнхеншчына фэст" 2024. Беларуска-баварскі летнік

Калі: 28 чэрвеня - 30 чэрвеня 2024 Дзе: Jugendzeltplatz Schwaighölzl , 86633 Neuburg an der Donau Кантакты арганізатараў: Email: [email protected] Тэлефон (Whatsapp): +491781109241 (Таццяна) +4915756149733 (Дзяніс) Заяўка на АДНАГО ДАРОСЛАГА чалавека (кожны дарослы запаўняе асобную форму заяўкі). Форма заяўкі для вашага дзіцяці (да 14 гадоў) запауняецца асобна.

👍 8 4🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
📅 22.06.2024 ⏰ 16:00 - 19:00 📍Bremen, Achterdieksee (28355 Oberneuland) Беларусы Брэмена зноў запрашаюць дзяцей і дарослых на традыцыйнае беларускае свята “Купалле”! Вас чакае музыкальна-забаўляльная праграма на прыродзе, майстар класы і сумесны пікнік! Госця і вядучая праграмы - Вераніка Круглова - прафесійная спявачка, харавы дырыжор і кіраўніца знакамітага беларускага гурта Kriwi. Форма адзення свабодная, зручны абутак. Па беларускай традыцыі перавага аддаецца беламу ў спалучэнні з чырвоным, а таксама любому светламу колеру. Вітаюцца вышыванкі і народныя строі! Што браць з сабой: - Пітво - Ежу - Посцілкі і пледы - Посуд (пажадана шматразовы, каб не засмечваць асяроддзе) - Кветкі, з якіх саўяце вянкі - Дзяцей, бацькоў, сваякоў і сяброў - Гульні (бадмінтон, мячык і іншыя забаўкі). Як дабрацца? Дабрацца можна на машыне (маецца паркоўка), на ровары або гарадскім транспартам - трамвай 1 і 4 ці аўтобусамі 24 і 25. У выпадку моцна даждлівага надвор’я лакацыя праграмы можа змяніцца.
Hammasini ko'rsatish...
7👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Arkuš — гэта ўнікальная і развіваючаяся платформа, прысвечаная прадастаўленню глыбокіх, аналітычных перспектыў на беларускую культуру. Наша місія — даследаваць культурныя тэндэнцыі, разглядаючы іх як з'явы, якія маюць карані ў мінулым, але сёння надзвычай актуальныя і ўплывовыя. Цяперашні фокус: "Беларуская культура падчас эміграцыі" На бліжэйшыя тры месяцы наш погляд накіраваны на з'яву эміграцыі і яе глыбокі ўплыў на эвалюцыю беларускай культуры. Ад гістарычных міграцый да сучасных дыяспар мы імкнемся разабрацца ў складаным узаемадзеянні паміж міграцыяй і культурнай ідэнтычнасцю. Мы шукаем аматараў гісторыі, мастацтвазнаўцаў і журналістаў з цікавасцю да гэтай тэмы і жаданнем зрабіць унёсак. Гэта валантэрская роля, таму неабходны высокі ўзровень матывацыі і адданасці. Запоўніце заяўку   Падавайце свае рэзюмэ, матывацыйны ліст і ідэі па тэматыцы/канцэпцыі артыкулаў да 15 чэрвеня. Заўвага: нам патрэбна 2 тыдні, каб разгледзець і адказаць на вашы заяўкі, і мы звяжамся з вамі адпаведна.
Hammasini ko'rsatish...
👍 8😁 2
Repost from RAZAM HELP DE
Photo unavailableShow in Telegram
📌 Внимание! Подача на немецкую гуманитарную визу (§22.2 AufenthG)  всё ещё возможна! На основании нашего опыта, мы подготовили для вас полезную информацию о получении немецкой гуманитарной визы. 🔹 Что такое гуманитарная виза? 🔹 Как подать заявку на гуманитарную визу? 🔹 Сроки рассмотрения заявления 🔹Документы, которые могут понадобиться в Германии Ответы на эти и другие вопросы, а также возможное содержание письма для посольства, вы можете найти здесь. Надеемся, что эта информация будет полезна и поможет вам в процессе получения гуманитарной визы. Если у вас есть вопросы, не стесняйтесь обращаться к нам на [email protected]! #гуманитарнаявиза  #немецкоеконсульство
Hammasini ko'rsatish...
🔥 6 3👍 1
Repost from N/a
Адкрыты прыём заявак на удзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office, накіраванай на падтрымку навукоўцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі Для каго: — для беларускіх навукоўцаў, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах; Фарматы падтрымкі: — фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.). Збор заявак на імпрэзы працягваецца да 9 чэрвеня; — хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі; — падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн (якія патрабуюць паездкі ў іншы горад/краіну) і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года; — моўныя курсы (інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы, накіраваны на развіццё навыкаў паўсядзённай камунікацыі і навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі). Заяўкі на курсы прымаюцца да 10 чэрвеня альбо да набору груп. Падрабязная інфармацыя і формы заяўкі на сайце.
Hammasini ko'rsatish...
Звярнуцца за падтрымкай – SCIENCE AT RISK Emergency Office

Science At Risk - Emergency Office

👍 1 1
01:49
Video unavailableShow in Telegram
Вітаем, сябры! 🤘🏻 Запрашаем вас на канцэрты легендарнага беларускага гурта "Дай Дорогу"! Гэта будзе незабыўная магчымасць акунуцца ў свет якаснай беларускай музыкі і правесці вечар у кампаніі аднадумцаў. ✅24 траўня - Франкфурт, Mainzer Landstraße 293. Пачатак 18:00 ✅25 траўня - Дзюсельдорф, Mindener Str. 20. Пачатак 19:00 Да сустрэчы на канцэрце!🤍❤️🤍 P.S. Гэта будуць акустычныя канцэрты у асабістым выкананні ад Юрыя Стыльскага.
Hammasini ko'rsatish...
lv_0_20240520121450.mp4106.42 MB
👍 7🔥 4
Photo unavailableShow in Telegram
Беларускае аб'яднанне RAZAM e.V., у рамках "Дзіцячай суполкі ў Берліне", арганізоўвае пленэр-пікнік “Часам я трымаюся за сонца” для дзяцей з бацькамі. ⏰5 траўня ў 13:00 збіраемся з бацькамі і дзецьмі каля галерэі Кёрнэрпарк у Нойкёльне. 🖌️Там беларускі мастак і настаўнік Уладзімір Грамовіч правядзе экскурсію па выставе “Часам я трымаюся за паветра. Беларускія мастакі ў выгнанні”, пасля якой адбудзецца пленэр-пікнік на траве ў парку перад галерэяй. Маляваць будзем па ўражаннях ад выставы, у парку галерэі, на паветры, а трымацца будзем за сонца! Бацькі прымуць удзел у экскурсіі, а падчас пленэру будуць дапамагаць дзецям. Калі ёсць жаданне, бацькі таксама могуць далучыцца да малявання за дадатковую аплату. Квіткі
Hammasini ko'rsatish...
👍 11 9
Photo unavailableShow in Telegram
Забяспечым месца сустрэч для беларускай культуры ў самым сэрцы Берліна! Дом Статыстыкі ў Берліне стаў непарушным месцам сустрэчы для закаханых у Беларусь і беларускую культуру. Але цяпер мусім дапамагчы забяспечыць яго будучыню. RAZAM e.V. быў запрошаны стаць часткаю кааператыву і пры гэтым мае шанец падтрымаць гэтае месца, як пляцоўку сустрэч у цэнтры Берліна на даўгія гады. Але нам патрэбна ваша дапамога, каб здабыць неабходныя сродкі. Дапамажыце нам захаваць гэта важнае месца для нашай супольнасці. Прасцей за ўсё гэта магчыма зрабіць праз наш данат па спасылцы PayPal ці праз перавод на наступны рахунак: Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. IBAN: DE14 4306 0967 1186 2060 00 BIC: GENODEM1GLS BANK: GLS Gemeinschaftsbank eG VERWENDUNGSZWECK: HDSGenossenschaft Дзякуй за вашу падтрымку! 🙏 #Belarus #Berlin #Culture #Support #RAZAM
Hammasini ko'rsatish...
🔥 11 3
02:01
Video unavailableShow in Telegram
🤘🏻Запрашаем вас на канцэрты Irdorath, каб адчуць энергію жывога выступу! Падтрымайце гурт, прыняўшы ўдзел у шоу, а так сама купіўшы мерчандайз або падзяліўшыся музыкай і гэтым відэа з вашымі сябрамі і сям'ёй. 🗓️Канцэрты: 11.05 Asendorf, Kulturhaus BO. 18.05 Leipzig, Wave Gotik Treffen 7.06 Kaiserslautern 22.06 Abenberg, Feuertanz Festival Burg 11.07 München ▶️YouTube: @IrdorathBY
Hammasini ko'rsatish...
IMG_1310.MP440.50 MB
12🔥 7
Photo unavailableShow in Telegram
Збіраемся RAZAM 🤍❤️🤍 Дзень Волі - гэта ўзнароджанне нацыянальнай ідэнтычнасці і сымбаль незалежнасці Беларусі. Ён сымбалізуе прагненне да волі, самастойнасці і адлюстраванне бацькаўшчыны ў сваім самым гонарным выглядзе. Таму мы запрашаем вас да ўдзелу ў святкаванні: 📍Köln Heumarkt 🗓 24.03.2024 🕝 Збор а 13:30 🕞 Акцыя і марш 14:00 - 16:00 Беларуская дыяспара ПРВ запрашае з нагоды Дня Волі на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. 📍 Berlin Haus der Statistik, Otto-Braun-Straße 70-72 🗓 24 сакавіка 🕝 17:00 Збіраемся на старым месцы, у дворыку HDS. Ежу прыносьце с сабой: для сябе і для брата з сястрой. Бар будзе, праграма будзе, вогнішча будзе, будуць і танцы. Апранайцеся цёпла, хоць вясна ужо блізка. 📍 Bremen Bahnhofsplatz 22-28 📅 25 сакавіка 🕓 16:00 Запрашаем вас далучыцца на вечар, арганізаваны e.V. Salidarnast і e.V. Razam. У памяшканні DGB будзе адчынена выстава, прысвечаная праваахоўніку, Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму і будзе прэзентавана інтэрактыўная мапа БНР.
Hammasini ko'rsatish...
15👍 1