Царства Прыроды
Відкрити в Telegram
🌱 Жывёлы, расліны, прыродныя з'явы, жывыя здымкі і цікавыя допісы — усё гэта вас чакае тутай! 🐵 Калі вы ёсьць аматарам прыроды й біялогіі — сардэчна запрашаем) 🌱 Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды @umfach
Показати більше858
Підписники
-124 години
+57 днів
+530 день
Архів дописів
• "Пасілак" застаецца ў сваёй нары, альбо яго цягнуць да асінага гнязда. Там аса адкладае лічынку. Мэта гэтага ўчынку - заставіць будучаму нашчадку гатовае і свежае харчаванне. Фактычна, сваім ядам маці нібы "замаражвае" тарантула, бо пакуль ён паралізаваны, а не мёртвы, працэс раскладання не пачнецца
• Лічынка спачатку харчуецца гемалімфай - так званай "павучынай крывёй", а потым з'ядае тканкі. Пасля такога сытнага пасілку, аса пераходзіць на пылковую дыету і харчуецца выключна ім
• Нават калі забраць лічынку з павука, ён ужо не ачуняе - паралізуючы яд так ці інакш прымусіць яго заставацца ў стане анабіёзу, пакуль у рэшце рэшт не спыніў бы дыханне на зусім
• Цікава адзначыць, што укус гэтай асы лічыцца адным з самых балючых укусаў вусякоў, але пры гэтым не шкодны для чалавека - медыцынская дапамога не абавязкова, а наступствы доўжацца усяго некалькі дзён😁
Абаронца арахнафобаў? Ці аса ястраб-птушкаед 🕷🐝
• Для арахнафобаў тарантулы - адныя з самых страшных стварэнняў на планеце. Але нават у найстрашнейшых ёсьць свае страхі. Імя гэтаму страху - павучыная аса ястраб-птушкаед
• Гэтыя восы спецыялізуюцца на паляванні на павукоў. Тарантулы для іх, нягледзячы на розніцу ў памерах, проста яшчэ адна здабыча, якая зможа пракарміць іх дзяцей
• Памер асы можа дасягаць 11 сантыментраў, але найчасцей яны дасягаюць пяць сантыметраў, а джала самкі зазвычай 0.7-1 сантыметр у даўжыню
• Цікава, што самцы і самкі, якія не гатовыя да адкладання лічынак, харчуюцца выключна нэктарам, у той час як будучыя маці займаюцца паляваннем, каб забяспечыць нашчадкаў
• Амаль кожная бітва асы з тарантулам сканчваецца перамогай для ос. Яны пракалваюць сваю ахвяру доўгім джалам, упырсківаючы яд, які паралізуе асобіну, застаўляючы яе жывой
• Расфарбоўка гэтых даўгахвостых маўпаў, якая і насцеражыла аўтараў, змяняецца з цягам іх жыцця. Наражаюцца прыматы ярка-жоўтымі альбо памаранчовымі, але на працягу 6-ці месяцаў колер паступова змяняецца на шэры
• Яркі колер дапамагае мамам з лёгкасцю знайсці малых сярод цёмных дрэваў. Акрамя таго, колер дапамагае заўважыць іншым асобінам групы папаўненне і, так як звычайна ў групе практыкуецца сумеснае бацькоўства, атрымліваюць сігнал, што аб малым трэба паклапаціцца
• Як бы гэта не было для нас дзіўна, памаранчовы таксама выкарыстоўваецца як спосаб маскіроўкі ад драпежнікаў, якія, уласна, і ня бачаць гэты колер. Гэта добры баланс паміж тым, каб малпа была бачна для сваіх, але не для сысуноў-драпежнікаў, якія не адрозніваюць чырвоны і зялёны.
Новае стварэнне ад ШІ? Ці цёмна-лісцевыя малпы🐵🍃
• Кантэнт, створаны штучным інтэлектам, з кожным разам робіцца больш рэалістычным і ўжо сёння часта не дазваляе наўпрост паверыць сваім вачам. Таму, пабачыўшы выяву гэтай малпачкі, нават нашая рэдакцыя сказала: "Гэта што, яшчэ адзін ШІ слоп на тэму Панча?" Але ў гэтым выпадку можам з упэўненасцю сказаць - не, перад вамі неверагодна мілае стварэнне прыроды - цёмна-лісцевая малпа ці
trachypithecus obscurus
• Маленькія малпачкі жывуць на Малайкай паўвыспе, то бок на матэріковай тэрыторыі Малайзіі, а часамі іх можна знайсці ў М'янме і Тайландзе, у невялікіх (ад пяці да дваццаці асобін) падарожных групах
• Згодна з іх назвай, прыматы аддаюць перавагу маладым лісцям, парасткам і пладам. Менавіта таму іх страўнік вельмі падобны да страўніка кароў - ён мае чатыры секцыі спецыяна каб ператраўліваць абалоніну (цэлюлёзу)
• Сам орган адносна бедны на нейроны, адказныя за адчуванне болю, але надзвычай багаты на нейроны, што адчуваюць дотык
• Вучоныя, якія занурваюцца ў тэму гэтага падземнага жыхара, выказваюць здагадку, што свет крата у значнай ступені вызначаецца дотыкам, а не візуальнымі раздражняльнікамі, як у людзей. Іх нэакортэкс - вонкавыя пласты паўшар'яў мозгу - мае асобныя вобласці для кожнага прамяня зоркі, якія прылягаюць адны да адной. Наша зрокавая кара ўладкавана па схожаму схемату
• Пры гэтым найбольшую ролю адыграюць найменьшыя прамяні, якія вісяць унізе па бакам ад цэнтру зоркі. Менавіта імі краты ў першую чаргу вывучаюць новыя рэчы і менавіта яны займаюць непрапарцыянальна вялікую паверхню іх нэакортэкса
Зорная зорка? Ці чэмпіён па адчуванню дотыку ⭐️👆
• Рэкорды ў свеце жывёл звычайна асацыююца з вельмі яскравымі і прыкметнымі жывёламі. Але не ўсе дасягненні бачны на паверхні, а калі і бачны, то толькі малымі гурбамі на паверхні. Размова ідзе пра зорканосага крата і яго неверагодныя здольнасці "глядзення дотыкам"
• Слепата кратоў - усім вядомы факт, бо калі праводзіш амаль усё сваё жыццё пад зямлёй, патрэба ў аналізе асяроддзя з дапамогай святла наўпрост не мае сэнсу. Менавіта там, эвалюцыя стварыла зорканосавым кратам з Паўночнай Амерыкі спецыяльны орган
• "Зоркай" яго робіць не толькі дзіўная форма, падобная на Дэмагоргана з "Вельмі дзіўных спраў", але і неверагодная здольнасць да адчування дотыку. Орган складаецца з 22 эпідэрмальных прыдаткаў, якія пакрыты ад 25000 да 30000 сэнсарных гурбачкак - мікраскапічных механарэцептараў, якіх клічуць органамі Эймера. Для параўнання, уся чалавечая рука змяшчае 17 000 аналагічных механарэцэптараў, але зорка крата меньшая за кончык аднаго чалавечага пальца
• Ззянне паўстае з-за рэакцыі фермента люцыферазы з акіслённым люцыферынам. Падчас пераўтварэння звычайна назіраецца разрыў будаўнічых фрагментаў рэчываў. Менавіта падчас распаду да асноўнага стану, сістэма пераходзіць ва ўзбуджаны стан, які мае больш высокую энэргію, і таму выпраменьвае святло. Гэтую рэакцыю можна знайсці ў шматлікіх арганізмаў на нашай планеце, напрыклад у сьвятлякоў і мядуз
• Міколагі, навукоўцы, якія займаюцца грыбамі, не маюць аднагалосага адказу, чаму менавіта грыбы развілі такія паводзіны, але найбольш распаўсюджаная версія прычыны ззяння - прывабленне начных вусякоў. Поўзаючы па грыбах і час ад часу ласуючыся імі, тыя збіраюць споры, пазней пераносячы іх у новыя асяроддзі
Фантастычная лясы? Ці біялюмінесцэнтныя грыбы 🌌🍄🟫
• Дажджавыя лясы займаюць адносна невялікую паверхню (а менавіта 6,5%) зямнога шара, але пры гэтым менавіта там мы можам знайсці больш за палову вядомых нам відаў жывёлаў і раслін. Наведванне такіх мясцін сапраўды пераносіць цябе ў незвычайны сусвет, які мы можам пабачыць у "Аватары" ці "Алісе ў краіне цудаў". А адным з стваральнікаў гэтай неверагоднай атмасферы з'яўляюцца... грыбы!
• Пагадзіцеся, дрэва, што ззяе ўначы, можа стварыць успамін на ўсё жыццё. А сапраўднымі стваральнікамі гэтага цуда з'яўляюцца біялюмінесцэнтныя грыбы, напрыклад такіх радоў як Mycena і Roridomyces
• Сланы выпраменьваюць хімічныя сігналы амаль праз усё сваё цела - ад міжпальцавых да скроневых залоз, а таксама успрымаюць як уласныя, так і чужыя сігналы праз высокаразвітую нюхальную сістэму. Гэтыя пахі ўплываюць на паводзіны, сацыяльнае ўзаемадзеянне і размнажэнне сланоў
• У дадатак да ўсяго, сланы выкарыстоўваюць свой нюх для вызначэння ўзроўня пагрозы. Напрыклад, сланы ў Кеніі могуць адрозніваць прадстаўнікоў дзьвух людскіх плямён - масаі і камба. Другія займаюцца земляробствам і не ўяўляюць пагрозы для сланоў, у той час як маладыя мужчыны з племені масаі дэманструюць сваю мужнасць падчас палявання на сланоў. У выніку жывёлы паказвалі большы страх, калі адчувалі пах адзення, якое раней насілі масаі, чым ад таго, якое апраналі мужчыны камба
Вялізарны нюшэц? Ці нюх сланоў 👃🐘
• З дзяцінства мы ведаем аб тым, што найлепшы нюх маюць сабакі. Потым, калі мы трошкі сталеем, мы пачынаем верыць у здольнасці свінняў. Але насамрэч галоўныя нюшцы сярод сысуноў - сланы
• Сланы могуць адчуцць пах ежы ці нават вады за 20 кіламетраў. Акрамя таго, сланы здольныя "лічыць носам" колькасць ежы - у эксперыменце 2019 года жывёлы змаглі вызначыць большую колькасць ласункаў толькі па інтэнсіўнасці паху. Навукоўцы тлумачаць гэтую здольнасць тым, што сланы маюць вялікую колькасць генаў, павязаных з успрыманням паху - каля 2000 у параўнанні з 811 у сабак
• Акрамя гэтага, сланы вельмы сацыяльныя жывёлы. Менавіта таму нюх яны выкарыстоўваюць і падчас камунікацыі. Сланы аналізуюць пах іншых жывёл, каб пазбегнуць блізкароднаснага скрыжавання, а таксама зразумець, ці з'яўляецца асобіна часткай іх групы
• Сланы выпраменьваюць хімічныя сігналы амаль праз усё сваё цела - ад міжпальцавых да скроневых залоз, а таксама успрымаюць як уласныя, так і чужыя сігналы праз высокаразвітую нюхальную сістэму. Гэтыя пахі ўплываюць на паводзіны, сацыяльнае ўзаемадзеянне і размнажэнне сланоў
• У дадатак да ўсяго, сланы выкарыстоўваюць свой нюх для вызначэння ўзроўня пагрозы. Напрыклад, сланы ў Кеніі могуць адрозніваць прадстаўнікоў дзьвух людскіх плямён - масаі і камба. Другія займаюцца земляробствам і не ўяўляюць пагрозы для сланоў, у той час як маладыя мужчыны з племені масаі дэманструюць сваю мужнасць падчас палявання на сланоў. У выніку жывёлы паказвалі большы страх, калі адчувалі пах адзення, якое раней насілі масаі, чым ад таго, якое апраналі мужчыны камба
Вялізарны нюшэц? Ці нюх сланоў 👃🐘
• З дзяцінства мы ведаем аб тым, што найлепшы нюх маюць сабакі. Потым, калі мы трошкі сталеем, мы пачынаем верыць у здольнасці свінняў. Але насамрэч галоўныя нюшцы сярод сысуноў - сланы
• Сланы могуць адчуцць пах ежы ці нават вады за 20 кіламетраў. Акрамя таго, сланы здольныя "лічыць носам" колькасць ежы - у эксперыменце 2019 года жывёлы змаглі вызначыць большую колькасць ласункаў толькі па інтэнсіўнасці паху. Навукоўцы тлумачаць гэтую здольнасць тым, што сланы маюць вялікую колькасць генаў, павязаных з успрыманням паху - каля 2000 у параўнанні з 811 у сабак
• Акрамя гэтага, сланы вельмы сацыяльныя жывёлы. Менавіта таму нюх яны выкарыстоўваюць і падчас камунікацыі. Сланы аналізуюць пах іншых жывёл, каб пазбегнуць блізкароднаснага скрыжавання, а таксама зразумець, ці з'яўляецца асобіна часткай іх групы
• Сланы выпраменьваюць хімічныя сігналы праз свае скроневыя залозы, мачу, фекаліі, дыханне, сліну, міжпальцавыя залозы, геніталіі і паверхню цела, а таксама успрымаюць як уласныя, так і чужыя сігналы праз высокаразвітую нюхальную сістэму. Гэтыя хімічныя сігналы ўплываюць на паводзіны сланоў, сацыяльнае ўзаемадзеянне і размнажэнне.
• У дадатак да ўсяго, сланы выкарыстоўваюць свой нюх для вызначэння ўзроўня пагрозы. Напрыклад, сланы ў Кеніі могуць адрозніваць прадстаўнікоў дзьвух плямён - масаі і камба. Другія займаюцца земляробствам і не ўяўляюць пагрозы для сланоў, у той час як маладыя мужчыны з племені масаі дэманструюць сваю мужнасць падчас палявання на сланоў. Жывёлы паказвалі большы страх, калі адчувалі пах адзення, якое раней насілі масаі, чым ад таго, якое апраналі мужчыны камба
Вялізныя нюшцы? Ці нюх сланоў👃🐘
• З дзяцінства мы ведаем аб тым, што найлепшы нюх маюць сабакі. Потым, калі мы трошкі сталеем, мы пачынаем верыць у здольнасці свінняў. Але насамрэч галоўныя нюшцы сярод сысуноў - сланы.
• Сланы могуць адчуцць пах ежы ці нават вады за 20 кіламетраў. Акрамя таго, сланы здольныя "лічыць носам" колькасць ежы з - у эксперыменце 2019 года жывёлы змаглі вызначыць большую колькасць ласункаў толькі па інтэнсіўнасці паху. Навукоўцы тлумачаць гэтую здольнасць тым, што сланы маюць вялікую колькасць генаў, павязаных з успрыманням паху - каля 2000 у параўнанні з 811 у сабак.
• Акрамя гэтага, сланы вельмы сацыяльныя жывёлы. Менавіта таму нюх яны таксама выкарыстоўваюць і падчас камунікацыі. Сланы аналізуюць пах іншых удзельнікаў групы, каб пазбегнуць блізкароднаснага скрыжавання, а таксама зразумець, ці з'яўляецца асобіна часткай іх групы
• Яшчэ адна функцыя змянённага ласкуценя - нараджэнне патомства праз пенісны канал. Запладненне адбываецца таксама праз яго. Але гэтая ўнікальнасць зусім не дапамагае гіенам - 15% гіен памірае падчас першых родаў, а ў сярэднім губляюць 60% свайго патомства. Таму іх палог часцяком залічваюць да самых балючых у свеце жывёл
Мужчыны непатрэбны? Ці міф аб гіенах 🙎♂❌
• Факт аб тым, што гіены жывуць за правіламі матрыархата дастаткова распаўсюджаны і пры тым цалкам праўдзівы. Але ў свеце гэтых ж жывёл існуюць і міфы - напрыклад аб гермафрадыйнасці дамінантных самак
• Уся справа ў геніталіях гэтых жывёл. Самкі плямістай гіены (Crocuta crocuta) ў Танзаніі маюць "псеўдапенісы", якія амаль не адрозніваюцца ад пенісаў самцоў, з-за чаго вельмі цяжка адрозніць мужчынскую і жаночую жывёлу здалёк
• Самкі выкарыстоўваюць яго не толькі да мочавыпускання, але і для палавога жыцця. Сэнс міфу ў тым, што дамінантная самка выкарыстоўвае гэты пеніс для запладнення іншых самак, калі ў стаі не застаецца самцоў. І хаця самкі сапраўды могуць выкарыстоўваць нетыповы орган для пенетрацыі як мужчынскіх так і жаночых асоб, каб паказаць сваю дамінантнасць, да запладнення ніколі не дойдзе
• Яшчэ ў 1939 годзе даследаванне паказала, што плямістая гіена на працягу ўсяго жыцця выпрацоўвае толькі адзін від гамет - альбо яйкаклетку або сперматазоіда
• Але менавіта навакольнае асяроддзе адыгрывае вырашальную ролю ў тым, як жа спяць рыбы. Тыя з іх, што жывуць у асяроддзях з высокай рызыкай з боку драпежнікаў, звычайна развіваюць здольнасць заставацца больш пільнымі падчас адпачынку. Акрамя таго, некаторыя рыбы могуць абіраць пэўныя месцы для адпачынку - напрыклад, дно вадаёма - дзе яны могуць зліцца з навакольным асяроддзем і пазбегнуць выяўлення драпежнікамі
Ціхая гадзіна? Ці як спяць рыбы 🐟💤
• Сон рыб значна адрозніваецца ад таго да якога звыклі мы і іншыя жывёлы. Але гэта не азначае, што рыбы не адпачываюць - проста яны робяць гэта па-іншаму
• Па-першае, пераважная большасць з іх не маюць павек, таму наўрад ці вы пабачыце гэтых істот з заплюшчанымі вачамі. Замест гэтага рыбы ўпадаюць у стан спакою, які характарызуецца мінімальнымі рухамі і зніжэннем рэакцыі, што дазваляе ім эканоміць энергію, захоўваючы здольнасць хутка рэагаваць на пагрозы
• Па-другое, мозг рыбы пабудаваны зусім па-іншаму. У рыб ёсць усяго дзве стадыі сну, у адрозненне ад сысуноў, якія ў дадатак уступаюць яшчэ і ў стадыю REM-сну. Таксама некаторыя рыбы могуць адключацьі палову мозгу, каб "спаць", але пры гэтым працягваць рух. Акрамя рыб так робяць і сысуны, такія як дэльфіны, пра сон якіх мы пісалі раней. Гэта называецца ўнігемісферным ці аднапаўшарным сном
• Некаторыя навукоўцы нават спрабавалі апырскаць жывых мурашак алеінавай кіслатой, і іншыя мурашы адразу ж пачалі несці іх на "могілкі", бо лічылі ўжо памерлымі. І так - гэта дадатаковы прыклад таго, што першасным прызначэннем могілак ёсць, як бы гэта непрыемна для нас не гучала, але - сметнік
• Мурашыныя калоніі заўсёды могуць быць знішчаны шматлікімі бактэрыямі і грыбкамі. Таму выкіданне смецця робіцца так шыбка, як магчыма - каб запабегнуць пашырэння захворванняў
Мёртвы значыць смецце? Ці стаўленне мурашоў да памерлых 🪦🐜
• Мурашы - вельмі занятыя працаўнікі. Кожны дзень яны, нібыта робаты, кіруюцца задачамі, якія дасылаюць ім ферамоны - галоўны сродак камунікацыі паміж гэтымі казуркамі. І адбываецца гэта нават падчас іх смерці
• Але перад тым, як быць "пахаваным", цела нябожчыка мусіць пачакаць некалькі дзён - але не таму, што мурашкі пражываюць складаныя пачуцці і ім трэба час, перш чым пазбавіцца ад яго. Справа ў "смяротным" ферамоне - алеінавай кіслаце
• Алеінавая кіслата - гэта тлустая кіслата групы амега-9, якая назапашываецца ў целах мурашак па іх смерці. Іхнія калегі, якія ў большасці выпадкаў цалкам арыентуюцца на ферамонах, пачынаюць адчуваць унікальны пах "раскладання" і разумеюць, што іхняга суседа больш няма сярод жывых і што трэба дадаць мёртвага мураша на «мурашыныя могілкі» - да гэтага аніхто анічога не заўважвае
