cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Валанцёры Офіса 👍🏻

Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot. Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Більше
Рекламні дописи
710
Підписники
Немає даних24 години
-87 днів
-1030 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Пра #што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час Кавалеўскі: апошнія навіны Прадстаўнік Кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі на “Еўрарадыё” абмеркаваў вынікі візіту ў ЗША, беларуска-расійскія адносіны, выбары ў КР і працу па пашпарце Новай Беларусі. Дзяйкала і Зазулінская: палітвязні Экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дзяйкала і кіраўніца фонду “Краіна для жыцця” Вольга Зазулінская пагаварылі ў эфіры “Еўрарадыё” пра вынікі Кангрэса па палітвязнях у Празе і спосабах дамагчыся вызвалення палітзняволеных. Лябедзька і Усаў: стан дэмсілаў Ці ёсць адзінства сярод дэмсілаў? І ці адкрыты Офіс Ціханоўскай да супрацоўніцтва? Пра гэта падчас дэбатаў на “Еўрарадыё” паспрачаліся дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і палітолаг Павел Усаў. Краўцоў: Каардынацыйная рада Сябра штаба Віктара Бабарыкі і дэлегат Каардынацыйнай рады ад “Моладзевага наступу” Іван Краўцоў на “Еўрарадыё” выказаў меркаванне пра магчымы развал Расіі і патлумачыў, чаму штаб Бабарыка не пайшоў на выбары ў КР асобна. Прыходзька: вынікі выбараў у КР Старшыня Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька на “Еўрарадыё” расказала, як ацэньвае вынікі галасавання, як былі выкананыя працэдуры і чаго можна чакаць ад новага склікання. Маклейн і Лядоўскі: палітвязні Кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і сакратар Асацыяцыі “Беларусы ў Перце” Арцём Лядоўскі абмеркавалі апошнія сведчанні пра Сяргея Ціханоўскага ў турме, а таксама што можна зрабіць для дапамогі і вызвалення палітвязняў.
Показати все...
Переговоры Лукашенко и Путина в Минске, Янукович прибыл в РБ, Тихановская молчит о КС / Ковалевский

Заместитель Тихановской, представитель Кабинета по иностранных делах Валерий Ковалевский на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, итоги визита в США — встречи с Конгрессом, Госдепом и не только, встреча Путина и Лукашенко в Беларуси, Янукович прибыл в Гомель, почему Тихановская игнорирует выборы в КС, что слышно о паспорте Новой Беларуси. Подключайтесь и задавайте вопросы в чате! Поддержите работу редакции: 👍 Донат через PayPal или карту с выводом на экран:

https://streamlabs.com/euroradiolive/tip

👍 Платная подписка на YouTube:

https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join

👍 Купите книгу Змитра Лукашука на Patreon:

https://www.patreon.com/euroradio

Помните о безопасности: не используйте беларуские карты Новости сегодня. лукашенко путин. Стрим Еврорадио. Политика Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 ТГ:

https://t.me/euroradio

💎 FB:

https://www.facebook.com/euroradio.fm

💎 TikTok:

https://www.tiktok.com/@euroradio

💎 ВК:

https://vk.com/euroradio

💎 ОК:

https://ok.ru/euroradio

💎 Instagram:

https://instagram.com/euroradio

1
Куды падацца? Падборка магчымасцяў: #адукацыя 🇵🇱 Human Summer Camp 2024 Human Constanta падрыхтавалі семінары, варкшопы, гульняі і працу ў камандах. На працягу 5-дзённага інтэнсіву ў Польшчы вы будзеце абмяркоўваць каштоўнасці, разбірацца ў правах чалавека, шляхах і механізмах рэалізацыі сацыяльных ініцыятыў і сумесных дзеянняў. Кошты ўдзелу ў праграме пакрываюцца, але візавая падтрымка не аказваецца. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. Інтэнсіў пройдзе 30 ліпеня – 4 жніўня. 🇦🇿 COP29 у Баку Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных і Сетка развіцця і каардынацыі Усходняй Еўропы запрашаюць людзей ва ўзросце 15–35 гадоў на міжнародны форум “Ready, set, go… – The green future”. На працягу пяці дзён вы будзеце ўдзельнічаць у мерапрыемствах, накіраваных на палітычны і актывісцкі ўдзел моладзі па пытаннях змены клімату. Акрамя ўдзелу, можна стаць часткай каманды, што рыхтуе форум. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. Форум пройдзе 15–20 лістапада. 🇬🇪 Стыпендыяльная праграма ад ForSet Праграма дапаможа вам удасканаліць свае навыкі ў зборы і аналізе дадзеных, дата-сторытэлінгу, дызайне і г.д. Праграма будзе ўключаць анлайн-ментарства і двухтыднёвы афлайн-трэнінг у Тбілісі. Патрэбныя веды англійскай мовы. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 09/06. Праграма пройдзе за 6 месяцаў на працягу вясны-зімы 2024. #адукацыя
Показати все...
Human Summer Camp возвращается! - Human Constanta

Human Summer Camp - это 5 дней семинаров, воркшопов, игр и работы в командах на тему прав человека. Подавайся!

👍 3 1
Анлайн-навучанне адкрывае перад намі неабсяжныя магчымасці для атрымання новых ведаў і навыкаў. Але як зрабіць гэты працэс максімальна эфектыўным і цікавым? У картках дзелімся 7 парадамі! #лікбез
Показати все...
👍 7 4🔥 2
Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: падборка магчымасцяў 🇵🇱 Дапамагаць дзецям у цэнтры аўтызму ў Кракаве Цэнтр аўтызму ў Кракаве шукае валанцёра (-ку) для дапамогі навучэнцам у паўсядзённых задачах. Вам трэба будзе дапамагаць у падрыхтоўцы прасторы, матэрыялаў, дэкарацый, школьных выступленняў, а таксама суправаджаць дзяцей на прагулках, экскурсіях і падчас іншых заняткаў. Патрабуецца цярплівасць, адкрытасць, камунікабельнасць і базавыя веды пра аўтызм. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 31/05. Праект працуе да чэрвеня’25. 🇬🇷 Дапамагаць на экалагічнай ферме ў Грэцыі Праект “Next Re-Generation Vol. IV” шукае валанцёра (-ку) для працы на рэгенератыўнай ферме. Вы зможаце атрымаць тэарэтычныя і практычныя навыкі экалагічнага жыцця, дапамагаючы ў аднаўленчым будаўніцтве і земляробстве. Мэта праекта — навучыць людзей будаваць і займацца сельскай гаспадаркай устойлівым чынам, які спрыяе развіццю супольнасцяў і экалагічных сістэм. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 10/06. Праект працуе да кастрычніка’24. 🇸🇮 Далучыцца да праекта ў Славеніі! У Любляне запрашаюць ЛГБТКІА+ асобаў для ўдзелу ў праекце. Вось абавязкі валанцёраў (-к): камунікацыя з наведвальнікамі інфармацыйнага пункту, праца з сацсеткамі, арганізацыя мерапрыемстваў, адміністрацыйныя задачы. З патрабаванняў – цікавасць да ЛГБТКІА+ тэматыкі, самастойнасць, актыўнасць, камунікатыўныя навыкі. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 16/06. Праект працуе да лістапада’24. 🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца. 🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы. #магчымасці
Показати все...
Volunteering in the Autism Center in Krakow

European Youth Portal -

👍 10
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Жывяце ў Познані? Прыходзьце ўжо ў суботу на RADA Market! Моладзевы савет «РАДА» запрасіў беларускія арганізацыі і ініцыятывы ў Познань! Вы зможаце пазнаёміцца з іх дзейнасцю, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў (-ніц) і набыць іх прадукцыю. Што вас чакае? 📌 Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў (-ніц). 📌 Батлейка. 📌 Лекцыі і імпрэзы. 📌 Выступы, стэндапы і майстар-класы. 📌 І шмат чаго іншага! Рэгіструйцеся і прыходзьце на кірмаш ужо ў суботу: 📍 Dom Tramwajarza, Słowackiego 19/21 🗓️ 1 чэрвеня, з 12:00 да 18:00 ☑️ Падрабязнасці па спасылцы.
Показати все...
🔥 4👍 3
Адукацыйныя праграмы: падборка 🌍 Курс па працы з аўдыторыяй Моладзевы савет “РАДА” запрашае на курс аб тым, як вызначаць патрэбы аўдыторыі, будаваць чуллівую і ўважлівую камунікацыю і ўключаць людзей у сваю дзейнасць. Курс пройдзе анлайн у чэрвені. 🗓️ Сёння (28/05) апошні дзень, каб падаць заяўку. 🇩🇪 DW Akademie Супрацоўнікаў (-ц) рэдакцый, журналістаў-фрылансераў (-к) і аўтараў (-к) уласных медыяпраектаў запрашаюць на адукацыйны курс ад Deutsche Welle. Падчас праграмы вам дапамогуць развіць канкрэтны медыяпраект. Прадугледжаная і стыпендыя. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 31/05. 🌍 Школа спікерак ProWomen By запрашае ў бясплатную Школу спікераў спецыялістак, чые веды і вопыт звязаны з тэмамі бізнесу, кар'еры і сумежнымі прафесійнымі абласцямі, хто хоча выступаць і дзяліцца ведамі, каб станавіцца больш прыкметнымі ў прафесійным асяроддзі. Школа цягнецца месяц, яе праграма ўключае варкшопы і кансультацыі. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. 🇬🇪 Refocusing Summer Camp Моладзь да 30 гадоў запрашаюць у Тбілісі. Там вам дапамогуць вызначыць свае палітычныя візіі, а таксама знайсці інструменты і выпрацаваць стратэгіі для іх прасоўвання на мясцовым узроўні. Лагер пройдзе 5-10 жніўня, кошты ўдзелу пакрываюцца. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 02/06. 🇦🇹 Лідарская праграма ў Аўстрыі Праграма KFAS-Salzburg Global Leadership Initiative запрашае прафесіяналаў (-к) з розных сфераў абмеркаваць уплыў тэхналогій на сацыяльнае развіццё, кіраванне, справядлівасць, бяспеку і экаўстойлівасць. У праграме ёсць анлайн- і афлайн-частка. Апошняя пройдзе ў снежні. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 07/06. #адукацыя
Показати все...
Набор на адукацыйны анлайн-курс "Як працаваць з патрэбамі сваёй аўдыторыі"

Прывітанне! На сувязі Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА". Запускаем набор на анлайн-курс пра тое, як эфектыўна і клапатліва ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй, улічваючы яе патрэбы і нікога не выключаючы. Для каго гэты курс Курс будзе карысны ўсім, хто так ці інакш камунікуе з аўдыторыяй сваёй арганізацыі ці праекта, арганізоўвае мерапрыемствы, стварае публічныя тэксты і візуалы, кіруе камандамі. Гэты спіс далёка не вычэрпальны. Калі ты зацікаўлены_ая ў тым, каб выдбудоўваць якасныя, шчырыя і бяспечныя стасункі з людзьмі навокал сябе – прыходзь! Што будзем вывучаць на курсе? Як будаваць чуллівую і ўважлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй? Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы? Як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы? Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў? Як стварыць мерапрыемства, камфортнае і бяспечнае для ўсіх? Інклюзія, неварожая мова…

👍 8
Адукацыйныя анлайн-сустрэчы: далучайцеся да іх ужо ў наступныя дні!Увайсці ў IT: сустрэча з рэкрутаркай Ініцыятыва Volnyja правядзе сустрэчу з рэкрутаркай Наталляй Федарук, якая раскажа пра стан IT-сектару ў 2024 годзе і магчымасці ўваходу ў сферу. Таксама вы даведаецеся пра складанне рэзюме і атрымаеце парады па пошуку першай працы. 🗓️ Сустрэча адбудзецца анлайн ўжо сёння а 19:30 па Мінску. ⬜ Чым адрозніваецца вучоба ў Беларусі, Літве і Вялікай Брытаніі? На анлайн-сустрэчы Цімафей Малахоўскі, які атрымаў адукацыю ў трох краінах і зараз вучыцца ў Оксфардзе, раскажа пра свой досвед і плюсы адукацыі ў кожнай краіне. Вы даведаецеся, як выбраць праграму, знайсці фінансаванне і скарыстацца іншымі магчымасцямі падчас вучобы. 🗓️ Сустрэча пройдзе заўтра, 28 траўня, а 18:00 па Мінску. ⬜ Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак Літаратурны крытык і пісьменнік Ціхан Чарнякевіч раскажа пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці.  🗓️ Сустрэча пройдзе 29 траўня а 18:00 па Мінску. Далучыцца можна ў Вільнюсе або афлайн. Усе тры сустрэчы патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі. #адукацыя
Показати все...
Airtable | Everyone's app platform

Airtable is a low-code platform for building collaborative apps. Customize your workflow, collaborate, and achieve ambitious outcomes. Get started for free.

5👍 1
Выбары ў Каардынацыйную раду і не толькі: пра #што_кажуць_дэмсілы ў апошнія тыдні Прыходзька: арганізацыйныя пытанні выбараў Як праходзіць падрыхтоўка да выбараў у КР? Ці забяспечаныя справядлівасць і празрыстасць? Як прагаласаваць? На гэтыя пытанні “Еўрарадыё” адказала старшыня выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька. Латушка, Азараў, Гебрэмарыям: санкцыі, палітвязні, КР У новым выпуску шоу “Мне таксама не падабаецца” Павел Латушка, Аляксандр Азараў і Алана Гебрэмарыям абмеркавалі стратэгію па вызваленні палітвязняў, ціску на рэжым і ўмацаванні легітымнасці дэмсілаў. Кірылюк і Дабратвор: навошта патрэбная КР? У дэбатах на “Еўрарадыё” паліттэхнолаг і таксіст Ілля Дабратвор і дарадца НАУ па прававых пытаннях Міхаіл Кірылюк паспрачаліся наконт патрэбы ў КР. Нортан і Мурзёнак: КР і дыяспары Прадстаўніца Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан (“Голас дыяспар”) і прадстаўнік беларускай дыяспары Канады Пётр Мурзёнак на “Еўрарадыё” падыскутавалі наконт стану беларускай дыяспары і магчымасцяў, што перад ёй адчыніць новая КР. Гебрэмарыям і Пракопчык: "Моладзевы наступ" Лізавета Пракопчык і Алана Гебрэмарыям ("Моладзевы наступ") абмеркавалі ў эфіры “Еўрарадыё” бачанне дзейнасці свайго спісу ў Каардынацыйнай радзе. Мартынава: "Хопіць баяцца" Заснавальніца руху "Хопіць баяцца" Таццяна Мартынава на “Еўрарадыё” распавяла пра бачанне стратэгіі свайго спісу і пракаментавала спрэчкі з прадстаўнікамі (-цамі) іншых спісаў.
Показати все...
СК РБ завел уголовное дело на всех 257 участников выборов в КС. Про организацию выборов / Приходько

Свою работу избирательная комиссия по выборам в Координационный совет начала с "резких" решений. Не зарегистрировали целый избирательный список и отказали в регистрации кандидатом в делегаты КС целой представительнице Объединенного переходного кабинета по национальному возрождению Алине Ковшик. Ковшик потом, правда, зарегистрировали, а вот список — нет. Вот только дальше комиссию, похоже, ждут более сложные и напряженные времена… Что в работе избирательной комиссии было неожиданным и готовы ли были члены комиссии к такой работе? Какие нарушения, помимо упомянутых, были замечены и как наказывали нарушителей? Был ли у всех равный доступ к СМИ и каких результатов голосования ждут в комиссии? На эти и другие вопросы в эфире Еврорадио отвечает председательница избирательной комиссии по выборам в Координационный совет Елена Приходько. Поддержите работу редакции: 👍 Донат через PayPal или карту с выводом на экран:

https://streamlabs.com/euroradiolive/tip

👍 Платная подписка на YouTube:

https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join

👍 Купите книгу Змитра Лукашука на Patreon:

https://www.patreon.com/euroradio

Помните о безопасности: не используйте беларуские карты Новости сегодня. Стрим Еврорадио. Политика Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 ТГ:

https://t.me/euroradio

💎 FB:

https://www.facebook.com/euroradio.fm

💎 TikTok:

https://www.tiktok.com/@euroradio

💎 ВК:

https://vk.com/euroradio

💎 ОК:

https://ok.ru/euroradio

💎 Instagram:

https://instagram.com/euroradio

👍 8 4
Канфліктаў пазбегнуць немагчыма. Тады як іх вырашаць? І як захоўваць добрыя адносіны пасля канфлікту? Чытайце парады ў картках! #лікбез
Показати все...
👍 8 5
Проста заблакаваць тэлеграм-бот недастаткова. Вось як выдаліць яго правільна ⬇️ Калі вы ў межах бяспекі хочаце схаваць карыстання чат-ботам, рабіце наступнае: 1️⃣ Зайдзіце ў налады Telegram. “Прыватнасць і бяспека” – “Заблакаваныя карыстальнікі”. Разблакуйце ў чорным спісе ўсіх ботаў. 2️⃣ Увядзіце слова bot у радку пошуку Telegram. 3️⃣ Абярыце бот, які хочаце выдаліць. У акне дыялогу з ім націсніце на тры кропкі і абярыце "Ачысціць гісторыю". 4️⃣ Зноў увядзіце слова bot у радку пошуку Telegram. Пасля доўгага націскання на патрэбны бот абярыце “Выдаліць чат”. 5️⃣ Пачакайце каля сутак. Пасля гэтага робат павінен канчаткова выдаліцца. Калі бот яшчэ з’яўляецца ў пошуку, паўтарыце крокі 1–4. 📌 Гэтая інструкцыя працуе толькі ў Android-прыкладанні. Калі ў вас iPhone, выканайце гэтыя крокі праз вэб-версію Telegram. Крыніца: @cpartisans_security. Больш інструкцый па лічбавай бяспецы можаце знайсці ў нашым гайдзе. #бяспека
Показати все...
👍 9