WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Відкрити в Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
Показати більше751
Підписники
-124 години
+27 днів
-330 день
Архів дописів
Атака беларускіх кіберпартызанаў нанесла расейскаму «Аэрафлоту» шкоду на 10—50 мільёнаў даляраў
Аднаўленьне IT-сістэм расійскай авіякампаніі «Аэрафлот» пасьля ўчарашняй кібератакі хакерскіх груп Silent Crow і «Кіберпартызаны» можа заняць да года.
Расейскі «Аэрафлот» і даччыныя перавознікі адмянілі больш за 100 рэйсаў.
У ноч з 27 на 28 ліпеня «Кіберпартызаны» распачалі атаку, у выніку якой былі зьнішчаныя больш за сем тысяч сервераў і працоўных станцыяў у офісах і дата-цэнтрах «Аэрафлоту», улучна з тымі, што месьцяцца ў Шарамецьеве і Мелькісараве.
+2
У сеціве пашыраецца відэа, дзе паказаная ўкраінская мова на ўламках беспілотніка, які ўпаў у Менску на вуліцы Матусевіча.
Як паведамляюць прадстаўнікі рэжыму, баявая частка дрону была начыненая металёвымі шарыкамі.
Усё выглядае, як правакацыя супраць Украіны.
❗️Уначы ў Менску ў раёне вуліцы Матусевіча ўпаў расейскі беспілотнік
Міністэрства абароны паведаміла, што беспілотнік быў зьбіты сіламі СПА. На месцы здарэньня пашкоджаныя машыны. Пацярпелых, як сьцвярджаецца, няма.
На дадзены момант АМАП праводзіць масавыя затрыманьні, шукаючы людзей, якія паведамілі СМІ аб здарэньні.
Рашысцкая вайна грукаецца ў дзьверы.
+2
Маскоўскае РПЦ зьнявечыла чарговы беларускі гістарычны помнік: быў пачварна "зрусіфікаваны" старадаўні касьцёл у вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна, пабудаваны ў 1601-1604 гг.
Расейскія папы зрабілі ўсё, каб храм не нагадваў касьцёл, паставілі сваю залатую цыбуліну і залаты ганак, вежу на галоўным фасадзе збілі.
Ахоўнага статусу помнік пачатку XVII стагоддзя не мае.
Вось так "рускі мір" нявечыць усё беларускае пры спрыяньні лукашысцкага рэжыму.
Крыніца: Спадчына
❗️З пачатку 2025 году Летува пазбавліла дазволу на жыхарства больш за 500 беларусаў з-за надуманай "пагрозы нацыянальнай бяспецы"
Дазвол на жыхарства адбіраюць нават з-за мінулай працы ў "Белавія".
97 беларусаў страцілі від на жыхарства ў Літве з-за «пагрозы нацыянальнай бясьпецы». Яшчэ ў 303 выпадках дакумэнт не працягнулі, у 121 — адмовілі ў выдачы.
Гэтыя лічбы са спасылкай на кіраўніцу Дэпартамэнту міграцыі Эвяліну Гудзінскайте прыводзіць партал Lrt.lt.
Такім чынам, ад пачатку году пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы ўжо прызналі 521 грамадзяніна Беларусі.
Камэнтар Эвяліны Гудзінскайте зьявіўся ў публікацыі пра адну зь беларусак, якой адмовілі ў працягненьні віду на жыхарства. У афіцыйным лісьце з Дэпартамэнту міграцыі ёй паведамілі, што яна прызнаная пагрозай нацбясьпецы. Прычынай, паводле яе словаў, стала папярэдняя праца стуардэсай у «Белавія» ў 2014–2020 гадах і частыя паездкі ў Беларусь пасьля эміграцыі (за час жыцьця ў Літве яна наведала краіну 20 разоў).
Беларуска пацьвярджае, што часта езьдзіла ў Беларусь, але тлумачыць гэта неабходнасьцю дагляду хворага бацькі і падаўжэньнем пашпартоў — свайго і дзяцей. Пры гэтым, паводле яе словаў, яна актыўна інтэгравалася ў літоўскае грамадзтва, вучыла літоўскую мову і атрымала сертыфікат валоданьня ёю на ўзроўні A2.
На думку Гудзінскайте, стратэгічныя аб’екты ў Беларусі, такія як «Белавія», прымаюць на працу толькі «ляяльных да рэжыму» супрацоўнікаў.
— Калі чалавек сьцьвярджае, што баіцца рэжыму, але за час дзеяньня дазволу на жыхарства як мінімум 20 разоў езьдзіць у Беларусь — гэта выклікае пытаньні, — лічыць Гудзінскайте.
Беларусь працягвае развіваць кантакты з ЗША, — БелТА
«Пасольства вядзе дыялог з амерыканскімі грамадскімі арганізацыямі, гуманітарнай супольнасьцю, экспертным асяроддзем. То бок назіраецца пэўная цікавасьць да Беларусі. Але дыпламатыя любіць цішу, таму на дадзеным этапе болей сказаць не магу», — адзначыў часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР.
Паводле Дэклярацыі, Беларусь абвяшчалася сувэрэннай дзяржавай, “якая ўсталявана на аснове ажыцьцяўленьня беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэньне, дзяржаўнасьці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэньні свайго лёсу”. Сілу канстытуцыйнага закона Дэклярацыя набыла 25 жніўня 1991 г.
27 ліпеня - гэта дата, калі наша краіна абвесьціла аб імкненьні вызваліцца з турмы народаў, з савецкай імпэрыі зла!
Жыве Беларусь!
«Спыніце гэтае жахлівае ўварваньне»: гучнае папярэджаньне Трампа наконт іміграцыі ў Эўропу
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу заявіў, што «іміграцыя забівае Эўропу», і папярэдзіў, што яна «мусіць узяць сябе ў рукі».
Зьвяртаючыся да журналістаў на леташнім аэрадроме ў Шатляндыі пасьля высадкі з борту Air Force One, Трамп адзначыў, што «многія» эўрапейскія краіны павінны спыніць гэтае «жахлівае ўварваньне».
«Што да іміграцыі — вы лепш возьмеце сябе ў рукі. Іначай у вас больш ня будзе Эўропы. Вы мусіце арганізавацца,» — сказаў ён.
«Вы мусіце спыніць гэтае жахлівае ўварваньне, якое адбываецца ў Эўропе, у многіх краінах Эўропы,» — дадаў Трамп.
Ён таксама заявіў, што «некаторыя» лідары не дапусьцілі такога разьвіцьця падзеяў, але не атрымліваюць «належнай» ацэнкі.
«Я мог бы назваць іх проста цяпер, але ня буду — каб ня зьбянтэжыць астатніх. Гэтая іміграцыя забівае Эўропу,» — падсумаваў ён.
Ціхі генацыд: латвійца Дмітрыйса Міхайлауса збілі ў СІЗА за тое, што ён заступіўся за беларускамоўнага вязьня
Грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказваньні ў закрытым чаце ў адным з месенджараў. Яго пакаралі 4 гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі», «заклікі да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» і «распальваньне варажнечы». Вызвалілі мужчыну 21 чэрвеня разам з іншымі беларускімі палітычнымі зняволенымі пасля візіту спецыяльнага пасланьніка Трампа ў Менск.
Міхайлаус засьведчыў Радыё Свабодзе, што ў лукашысцкіх турмах людзей пераследуюць за лісты і размовы на беларускай мове. За спробу заступіцца за беларускамоўнага чалавека латыша нават ударылі дубінкай.
❗️Цалкам зьнішчаная ў вагні ўнікальная барочная царква 1780 году
Беларусь зазнала чарговую гістарычную трагедыю і страту спадчыны: у выніку пажару цалкам зьнішчаная барочная Сьвята-Міхайлаўская царква ў Сьцяпянках Жабінкаўскага раёну, пабудаваная ў 1780 годзе.
Царква з'яўлялася ўнікальным помнікам беларускага драўлянага дойлідства і была прапанаваная на ўнясеньне ў сьпісы сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Repost from Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
❗️Тэрміновы збор на лячэнне двух цяжка параненых ваяроў Палка Каліноўскага
Пасля цяжкіх раненняў пад Бахмутам хлопцы праходзяць складанае лячэнне ў ЗША. Руку і нагу аднаго байца збіралі па частках пасля танкавага абстрэлу, другі страціў частку кішэчніка ад выбуху гранаты. З падрабязнасцямі можна азнаёміцца тут.
З-за бюракратыі яны не атрымліваюць заробку, а падтрымка фонду, які іх эвакуяваў, спынілася. Мы адкрываем збор на 500 000 грн, каб забяспечыць аперацыі і рэабілітацыю — і даць ім шанец вярнуцца да нармальнага жыцця.
Мэта: 500 000 ₴
Спасылка на збор: https://send.monobank.ua/jar/d8t3K3qAC
Яны аддалі здароўе, абараняючы нас. Цяпер ім патрэбна наша падтрымка. Любая дапамога і асвятленне збору будуць вельмі каштоўнымі. Не заставайцеся ў баку!
+2
Абрынуўся фасад унікальнай гістарычнай сядзібы Грабоўскіх у вёсцы Дзікушкі Лідскага раёна
Сядзіба прастаяла з 1788 году. Перажыла не адно нашэсьце і вайну. Але не перажыла лукашысцка-расейскі акупацыйны рэжым.
У 2022 годзе актывісты зьвярталіся ў Лідскі райвыканам з прапановай першасную кансервацыю — закласьці праёмы і выпаўшы прасценак на першым паверсе, каб зберагчы сядзібу ад разбурэньня. Рашэньне, якое не патрабуе вялікіх грашовых выдаткаў.
Чыноўкі здзекліва адказалі, што "прапанаваны варыянт кансервацыі фасада рэшткаў сядзібы не мае права на існаваньне, бо можа нанесьці яшчэ большы ўрон культурнай каштоўнасьці".
У выніку, сядзібу проста пакінулі на поўнае зьнішчэньне.
Вынік 30 гадоў лукашызму — Беларусь ляжыць у руінах.
Зянон Пазьняк: Рэпрэсіі і палітвязьні
У артыкуле Зянон Пазьняк тлумачыць палітыку НВР «Вольная Беларусь» па палітвязьнях. “Вольная Беларусь” выступае за вызваленне ўсіх, незалежна ад іх поглядаў, але адзначае праблему, што рэжым найперш выпускае прарасейскіх палітычных актывістаў, якія потым выступаюць супраць нацыянальных інтарэсаў Беларусі і супраць адмены санкцый.
“І цяпер пытаньне: што беларусам рабіць далей? Ці падтрымліваць вызваленьне ўсіх, калі рэжым гуляе (фактычна, хоць і супраць сябе), але на руку «рускамірцам» і на карысьць палітыкі ізаляцыі Беларусі? Прытым, мы ня можам уплываць на такія паводзіны рэжыму.
З гуманістычнага гледзішча, для мяне адказ ясны і адназначны: трэба падтрымліваць вызваленьне ўсіх грамадзян (і сяброў Беларусі, і не сяброў). А вось з палітычнага боку, як бачым, узьнікла праблема не ў беларускую карысьць. Ня буду нічога цяпер прапаноўваць (жыцьцё не стаіць на месцы), але вырашаць праблему прыдзецца”.
Чытаць цалкам: https://warta.media/2975
Ідэалёгія рускага міру, антыбеларуская прапаганда і барацьба зь ёй
Наталія Крывашэй, канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне”:
“У сучасным сьвеце ідэалогіі становяцца не менш магутнай зброяй, чым ракеты ці танкі. Асабліва, калі гаворка ідзе пра так званы рускі мір— ідэалагічны канцэпт, які Расея актыўна прасоўвае ў якасьці культурна-гістарычнага абгрунтавання сваёй палітычнай экспансіі. Для Беларусі гэтая ідэалёгія нясе пагрозу страты суб’ектнасьці, мовы і гістарычнай памяці.
Сёньняшнія дасьледчыкі заклікаюць не толькі супрацьстаяць ідэалагічнаму ціску, але і актыўна фарміраваць уласны, самастойны наратыў — культурны, інфармацыйны і гістарычны. У адказ на чужыя канцэпцыі экспансіі павінна зьявіцца — канцэпцыя беларускага свету. ”
Чытаць цалкам: https://warta.media/2964
У польскім Эльблёнгу прапаў беларус
Уладзіслаў Маслоўскі 30 чэрвеня выйшаў з дому ў раёне Талькміцка (Tolkmicko) і зьбіраўся ў Бранева (Braniewo) на працу. Меўся вярнуцца а 16-й гадзіне таго дня, але дагэтуль не прыехаў дадому і ня выйшаў на сувязь.
Прыкметы
рост: 188 см;
целасклад: дужы, мускулісты;
скура: сьветлая;
валасы: кароткія, простыя, сьветла-русыя;
у дзень зьнікненьня быў у чорна-чырвонай куртцы, цёмнай майцы з кароткім рукавом, чырвоных спартовых портках, чорным спартовым абутку.
Паліцыя просіць усіх, хто валодае любой інфармацыяй, якая можа дапамагчы ў выяўленьні месца перабываньня зьніклага, тэрмінова зьвязацца з экстранаю службаю праз нумары 997 або 112 ці з бліжэйшым аддзяленьнем паліцыі. Таксама можна паведаміць на пошту policja@elblag.ol.policja.gov.pl.
Здымак elblag.policja.gov.pl
"Заместа сур'ёзных людзей Пуцін даслаў на перамовы ў Стамбул нейкага "гісторыка", які пачаў распавядаць пра гісторыю Расеі з 1250 году", — генеральны сакратар НАТА Рутэ падчас сустрэчы з Трампам.
"Размовы з Пуціным нічога ня вартыя" — Трамп агучыў 50-дзённы ўльтыматум Расее
Прэзыдэнт Трамп падчас сустрэчы з генсекам НАТА Рутэ ўсталяваў для Расеі 50-дзённы ўльтыматум. Прэзідэнт ЗША абяцае пакараць цяжкімі тарыфамі краіны, што вядуць гандаль з Масквою, калі Крэмль за гэты час не дасягне пагадненьня аб спыненьні агню з Украінай, і абяцаў Кіеву «мільярды даляраў» ваеннай дапамогі.
«Мы ўвядзем вельмі жорсткія тарыфы, калі пагадненьне не будзе падпісанае на працягу 50 дзён», — сказаў Трамп падчас сустрэчы. «Я выкарыстоўваю гандаль дзеля многіх рэчаў, — сказаў Трамп. — Але гэта выдатны сродак для заканчэньня войнаў».
Гэта была ягоная апошняя заява з папярэджаньнем у бок прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, бо Трамп усё больш незадаволены працягам вайны ва Ўкраіне з боку кіраўніка Крамля.
«Я шмат размаўляю зь ім пра тое, як дамагчыся міру ва Ўкраіне. І заўсёды кладу слухаўку з думкай: "Ну, гэта была добрая тэлефонная размова".
А потым запускаюць ракеты па Кіеве або якім іншым горадзе. І я кажу: "Дзіўна". А калі гэта адбываецца тры-чатыры разы, то, як вы і кажаце, размовы нічога ня вартыя», — сказаў прэзыдэнт ЗША.
Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі ўдарны дрон «Гербера», які ляцеў у бок Украіны, — украінскія СМІ са спасылкай на ўкраінскую выведку.
Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся 12 ліпеня, калі ў небе над Беларуссю знаходзіліся прынамсі тры расійскія беспілотнікі. Абломкі ўпалі ў Гомельскай вобласьці.
Чарнобыльскае змаганьне
Галіна Пазьняк, канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”:
“Час ідзе. І, як бачым, прамаскоўскі рэжым прыдумвае ўсё новыя і новыя “мэтады” зьнішчэньня беларускай нацыі. Пра Чарнобыльскую катастрофу ўжо амаль не ўспамінаецца, вынішчэньне Беларусі ідзе ўсё па новых і новых накірунках. І нам, беларусам, каб выжыць – трэба змагацца за сваіх людзей, за сваё, народнае, нацыянальнае. Мы павінны ўжо цяпер гатавацца да будучыні, думаць аб ёй, шукаць дарог да яе”.
Чытаць цалкам: https://warta.media/2958
Расейская мэтадалёгія зьнішчэньня Беларусі
Зянон Пазьняк, канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”
"На сёньняшні дзень пытаньне аб выжываньні і адраджэньні Беларускай нацыі ёсьць агульнай тэмай, якая стаіць перад цэлым пакаленьнем. З 1994 года ў краіне існуе прамаскоўская ўнутраная акупацыя, якая ў 2020 годзе прывяла да частковай страты палітычнага суверэнітэту Беларусі і стварыла поўную энэргетычную залежнасьць ад Расеі.
Цяпер мы маем, фактычна таталітарны антыбеларускі прамаскоўскі рэжым, які ўжо пяты год праводзіць масавыя антынацыянальныя рэпрэсіі ў форме гібрыднага генацыду з выкарыстаньнем пенітэнцыярнай сістэмы".
Чытаць цалкам: https://warta.media/2954
