uk
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Відкрити в Telegram

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Показати більше
751
Підписники
-124 години
+27 днів
-330 день
Архів дописів
Трамп: "Я заўсёды меў вельмі добрыя адносіны з Уладзімерам Пуціным, але штосьці здарылася з нім. Ён абсалютна ЗВАР'ЯЦЕЎ" Прэз
Трамп: "Я заўсёды меў вельмі добрыя адносіны з Уладзімерам Пуціным, але штосьці здарылася з нім. Ён абсалютна ЗВАР'ЯЦЕЎ" Прэзідэнт ЗША пракаментаваў расейскія абстрэлы Ўкраіны ў сацсетцы "Truth": "Пуцін бессэнсоўна забівае людзей, ракеты і дроны трапляюць у гарады ва Ўкраіне, без аніякай прычыны. Я заўсёды казаў, што ён хоча ЎСЮ Ўкраіну, а ня толькі яе частку. Але гэта прывядзе да падзеньня Расеі!"

Рашысцкі генацыд: у Жытомірскай вобласьці ў выніку рашысцкага абстрэлу загінулі трое дзяцей з адной сям'і Пра гэта ў сацсетка
+2
Рашысцкі генацыд: у Жытомірскай вобласьці ў выніку рашысцкага абстрэлу загінулі трое дзяцей з адной сям'і Пра гэта ў сацсетках паведаміў ліцэй №1 імя Густава Алізара, дзе вучыліся дзеці. Загінуў адзінаццацікласьнік Раман, шасьцікласьніца Тамара і трэцякласьнік Станіслаў. У Рамана праз лічаныя дні мусіў быць выпускны. Бацькі загінуўшых дзяцей шпіталізаваныя, іх маці знаходзіцца ў цяжкім стане.

"Мэта СВА — стварэньне адзінай дзяржавы Расеі, Украіны і Беларусі. І ўсталяваньне там рускага міру" — дэпутат Дзярждумы РФ Дэпутат Дзярждумы РФ Собалеў агучыў сапраўдныя мэты вайны рашыстаў супраць Украіны і Беларусі.

Мусім наладзіць сьвядомасьць, што Расея — гэта вораг на стагоддзі "Вайна зацягнецца надоўга, і Расея застанецца ворагам Украіны на дзесяцігоддзі, а то і стагоддзі. Таму дзеці павінны быць гатовыя да жыцьця ва ўмовах пастаяннай пагрозы" — намесніца кіраўніка АП Украіны Ірына Верашчук. "Мы павінны пераналадзіць сваю свядомасьць і грамадскую свядомасьць, для таго каб даць адпор у кожную хвіліну. Нашы дзеці павінны рыхтавацца і ведаць, што такое вайна", — сказала яна.

Старшыня лукашысцкага Сьледчага камітэта адчытаўся перад расейцамі ў Піцеры: "За пратэсты 2020 года мы асудзілі больш за 6000
Старшыня лукашысцкага Сьледчага камітэта адчытаўся перад расейцамі ў Піцеры: "За пратэсты 2020 года мы асудзілі больш за 6000 чалавек" «Следствам устаноўленыя і сабраныя доказы, якія дазволілі асудзіць больш за 6 тысяч экстрэмістаў», — заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме 19 мая ў Расеі. Па яго словах, пасьля 2020 года ў Беларусі 77 чалавек асудзілі за «здраду дзяржаве». Гара заявіў таксама, што пяць кіраўнікоў добраахвотніцкіх фармаванняў, якія ваююць за Украіну і знаходзіліся за мяжой, завочна асудзілі на тэрміны ад 12 да 20 гадоў. Ён дадаў, што 6 чалавек узятыя пад варту, 125 абвешчаныя ў вышук.

Чарговая ахвяра расейска-акупацыйнага рэжыму. Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер: «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі
Чарговая ахвяра расейска-акупацыйнага рэжыму. Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер: «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА». Парталу "НН" стала вядома пра смерць палітвязьня Валянціна Штэрмера. Інфармацыя атрыманая ад надзейных крыніц, аднак абставіны трагедыі незразумелыя. Дакладна невядома дата смерці — толькі тое, што гэта адбылося ў пачатку 2025 года. Таксама няма пэўнасьці, ці Штэрмер памёр у калоніі, ці быў вывезены ў бальніцу — турэмную альбо цывільную. У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэньнем расійскай агрэсіі. Суддзя Сяргей Багінскі прысудзіў яму 5 гадоў зняволеньня і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак. У адным атрадзе з ім быў палітвязень Дзмітрый Лукша. Ён расказаў «Нашай Ніве», што адбывалася з Штэрмерам:
«Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Не ведаю, можа, у СІЗА дзе яго скруціла. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА».

Патранажная служба БДК дамаглася спрашчэньня банкаўскіх працэдур для беларускіх вайскоўцаў. Дзякуючы падтрымцы грамадзянскага
Патранажная служба БДК дамаглася спрашчэньня банкаўскіх працэдур для беларускіх вайскоўцаў. Дзякуючы падтрымцы грамадзянскага крыла Патранатажнай службы БДК, у Пастанову Праўленьня Нацыянальнага банка Украіны № 53 ад 9 траўня 2025 года былі ўнесены важныя зьмены. Цяпер беларускія дабраахвотнікі, якія служаць ці служылі ва Узброеных сілах Украіны або Нацыянальнай гвардыі, могуць: • адкрываць рахункі ва ўкраінскіх банках без узгадненьня з СБУ, падаючы толькі пацьвярджальныя дакумэнты: ваенны білет, выпіску з пасьведчаньня аб вайсковай службе або кантракт з адзнакай аб звальненьні; • атрымліваць пераводы: – у грыўнях ад фізічных і юрыдычных асоб Украіны, – у замежнай валюце з-за мяжы (акрамя РФ і Беларусі) ў якасьці дабрачыннай дапамогі або асабістых пераводаў.

У гэты дзень, 21 траўня, чатыры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысьветленых абставінах загінуў палітвязень, актывіст
У гэты дзень, 21 траўня, чатыры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысьветленых абставінах загінуў палітвязень, актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Беларусы ведаюць і разумеюць, што Вітольд Ашурак -- ахвяра таталітарнага рэжыму, ён быў забіты гэтым рэжымам за свае погляды і ідэі, ды проста за тое, што ён беларус. Сябра Партыі БНФ, абласны каардынатар руху "За свабоду", ён не раз балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парламэнт. Узьнімаў экалагічныя пытаньні, праводзіў акцыі, разам з паплечнікамі ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Упершыню В.Ашурак быў затрыманы за Плошчу 2020 года. Шчыры беларус і змагар загінуў ва узросце 51 год. У знак памяці пра яго 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі.

Прэс-канферэнцыя ў памяць пра загінулых і дзеля жывых У гэтым месяцы Беларусь зноў у жалобе: стала вядома пра смерць як мінім
Прэс-канферэнцыя ў памяць пра загінулых і дзеля жывых У гэтым месяцы Беларусь зноў у жалобе: стала вядома пра смерць як мінімум дзвюх палітзьняволеных жанчын — іх «віна» была толькі ў тым, што яны пакінулі каментары. Гэтыя трагедыі — не статыстыка, а чалавечы боль, які мы павінны чуць. У сувязі з гэтым актывісткі Яўгенія Доўгая і Алана Гебрэмарыям пры падтрымцы Беларускага дому арганізуюць прэс-канферэнцыю з удзелам былых палітзьняволеных беларусак, каб гучна і ясна прагучалі іх галасы — ад імя тых, хто за кратамі, і ад імя тых, каго ўжо не вярнуць. Запрашаем СМІ, праваабаронцаў, дыпламатаў і ўсіх, хто верыць у сілу салідарнасьці, далучыцца да нас. Прыйшоў час нагадаць сьвету: вызваленьне людзей — гэта не акт добрай волі, а фундаментальны абавязак кожнага дэмакратычнага грамадства. «Чалавечнасць — гэта не выбар. Гэта адзіны шлях, каб застацца чалавекам». — Васіль Быкаў Сёння чалавечнасьць — гэта не абстракцыя. Гэта канкрэтны ўчынак. Гэта прысутнасьць. Гэта голас. Далучайцеся. Месца: ul. Kryniczna 6, Беларускі дом у Варшаве Дата і час: 21 траўня, 14:00 Анлайн-трансляцыя тут

Працягваецца атака на беларускую культуру і гісторыю: затрыманы чарговы рэдактар беларускай Вікіпедыі Адміністратар беларуска
Працягваецца атака на беларускую культуру і гісторыю: затрыманы чарговы рэдактар беларускай Вікіпедыі Адміністратар беларускай Вікіпедыі Максім Лепушэнка быў затрыманы ў абед 15 траўня, паведамляе ў фэйсбуку адзін з ягоных калег-вікіпедыстаў. «Ён адзін са старэйшых дзейных рэдактараў раздзела, адзіны бюракрат і найстарэйшы адміністратар — атрымаў адпаведны сьцяг яшчэ ў 2007 годзе. У асноўным пісаў па старажытнай гісторыі Беларусі, але больш сачыў за парадкам у раздзеле і мадэраваў розныя спрэчкі», — паведамляюць пра Максіма Лепушэнку. Затрыманьне Максіма Лепушэнкі стала не першым выпадкам рэпрэсій апошняга часу, скіраваных супраць аўтараў і рэдактараў беларускай Вікіпедыі. Так, рэдактары беларускай Вікіпедыі заўважылі, што адна з адміністратараў раздзела, Вольга Сітнік, вядомая пад нікам Хомелка, знікла 17 красавіка — раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. Тады яе адпусьцілі, але неўзабаве затрымалі зноў і асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. У сьнежні 2024 года быў затрыманы Stary Jolup, актыўны рэдактар раздзела альтэрнатыўным правапісам. Пасля, 13 сакавіка 2025 года, зьнік Kazimier Lachnovič (сапраўдае імя невядомае), адзін з чатырох адміністратараў і бюракрат таго ж раздзела «тарашкевіцай». Сувязь з ім з таго часу адсутнічае, імаверна, ён быў затрыманы па крымінальнай справе. Праз тыдзень пасля знікненьня Ляхновіча выйшаў прапагандысцкі матэрыял Людмілы Гладкай, у якім прагучала, што Вікіпедыя — гэта зброя масавага паражэньня супраць краін постсавецкай прасторы, а беларускі раздзел рэдагуецца з Польшчы. Затрыманьне на працягу пары месяцаў адразу некалькіх беларускіх адміністратараў Вікіпедыі выглядае часткай адной акцыі, што падмацоўваецца нападкамі прапагандыстаў.

🇵🇱 У Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў Першыя вынікі экзытполаў: Кандыдат ад «Грамадзянскай платформы» і мэр В
🇵🇱 У Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў Першыя вынікі экзытполаў: Кандыдат ад «Грамадзянскай платформы» і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 30,8%; Кароль Навроцкі, якога падтрымлівае «Права і справядлівасьць» — 29,1%; Кандыдат ад правай партыі «Канфэдэрацыя свабоды і незалежнасьці» Славамір Менцэн — 15,4%. Чакаецца, што другі тур паміж Тшаскоўскім Наўроцкім і адбудзецца 1 чэрвеня.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей «Падчас выканання баявой задачы на Купянскім напрамку загіну
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей «Падчас выканання баявой задачы на Купянскім напрамку загінуў наш пабрацім «Рыжы», паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус. Аляксей загінуў 16 красавіка. Пра гэта стала вядома толькі цяпер. Аляксею было 26 гадоў.

«Вы — адзіная прычына, чаму я тут» Размова выкрадзенага Хамасам грамадзяніна Ізраіля і ЗША Эдана Александра з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам неўзабаве пасьля вызваленьня з палону: – Гэта вялікі гонар для нас. Ты – амэрыканец і мы любім цябе, і мы будзем клапаціцца пра цябе. У цябе неверагодныя бацькі. Я бачыўся з тваёй маці. Яна крыху камандавала мною. Яна моцна ціснула на мяне. Як сапраўдная маці. Як габрэйская маці.

18 траўня ў Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі. За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў стал
18 траўня ў Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі. За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага перасьледу, сотні тысяч — рэпрэсій. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль. Сем палітвязьняў ужо загінулі ў няволі. І гэта толькі тое, што вядома. Кожны дзень за кратамі — выпрабаваньне чалавечнасьці. Мы не маем права забываць! Далучайся да акцыі «Шлях да волі праз кайданы». 🗓 18траўня 🕑 а 14.00 гадзіне 📍Помнік Мікалая Каперніка.

У Гродне асудзілі ўладальніка крамы традыцыйнай беларускай сымболікі і сувеніраў У Гродне 16 траўня асудзілі паводле ч. 1 арт
У Гродне асудзілі ўладальніка крамы традыцыйнай беларускай сымболікі і сувеніраў У Гродне 16 траўня асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадкі) палітзьняволенага ўладальніка этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несьцяровіча. Яму прызначылі адзін год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, піша hrodna.life. Пасля трох месяцаў у гродненскай турме ён выйшаў на волю да накіраваньня на «хімію». Андрэй Несьцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася са штрафамі і пазбаўленьнем памяшканьня. Андрэй заставаўся ў Беларусі і падтрымліваў свой бізнес, бо лічыць яго важным для захаваньня і развіцця беларускай культуры.

❗️Шалёная русіфікацыя: па-беларуску навучаецца ўсяго 8% беларускіх школьнікаў За апошнія 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія
❗️Шалёная русіфікацыя: па-беларуску навучаецца ўсяго 8% беларускіх школьнікаў За апошнія 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове, зменшылася на 34,4%, паведамляе «Позірк» са спасылкай на звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У 2014 годзе іх было 135.523, а да 2024 года іх колькасьць скарацілася да 88.885. У той жа час колькасьць вучняў, якія вучацца на рускай мове, павялічылася на 22,6%, з 808.293 да 991.274 (такім чынам, па-беларуску навучаецца 8,23% школьнікаў). Рэгіянальная сітуацыя: - Брэсцкая вобласць: на беларускай мове зніжэнне на 30,7% (з 32.425 да 22.479), на рускай — павелічэнне на 17,9% (з 126.400 да 149.018); - Віцебская вобласьць: -59,1% (з 13.112 да 5.366) і +14% (з 96.173 да 109.639); - Гомельская вобласьць: -37,2% (з 18.567 да 11.669) і +17,7% (з 128.468 да 151.158); - Гродзенская вобласьць: -43,2% (з 18.200 да 10.341) і +22,8% (з 89.146 да 109.509); - Менская вобласьць: -24,4% (з 35.811 да 27.074) і +34,4% (з 104.433 да 140.372); - Магілёўская вобласьць: -43,7% (з 13.468 да 7.588) і +13,3% (з 94.724 да 107.366); - Менск: +10,9% (з 3.940 да 4.368) і +32,7% (з 168.949 да 224.212). Такім чынам, колькасьць навучэнцаў, якія карыстаюцца беларускай мовай, паступова зьмяньшаецца ў розных рэгіёнах краіны, у той час як на рускай мове навучанне павялічваецца. Нагадаем, што па лукашысцкіх законах бацькам могуць адмовіць у навучаньні дзяцей па-беларуску, калі "школа ня мае для гэтага магчымасьцяў". На практыцы гэта азначае поўную забарону навучаньня па-беларуску. Вынік акупацыйнай палітыкі русіфікацыі, якую праводзіць расейскі стаўленьнік.

+1
У маскоўскім метро аднавілі барэльеф са Сталіным, знесены ў 1966 годзе На станцыі "Таганская" адкрылі копію барэльефа "Благодарность народа вождю-полководцу" з выявай Іосіфа Сталіна — забойцы, тэрарыста, які ўчыніў маштабны генацыд беларусаў, украінцаў і іншых народаў. Падчас сталінскага тэрору былі зьнішчаныя і высланыя ў лагера да 1,5 мільёнаў беларусаў. Барэльеф знаходзіўся ў тарцы станцыі «Таганская», у 1966 годзе яго знеслі, а зараз аднавілі. У 2009 годзе на станцыі "Курская" таксама аднавілі словы савецкага гімна ў сталінскай версіі: "Нас вырастил Сталин — на верность народу, на труд и на подвиги нас вдохнови". Хворая, сатанінская імпэрыя з пачварнымі ідаламі.

Працягваецца перасьлед за беларускую культуру: адміністратарку беларускай Вікіпедыі і шматдзетную маці адправілі на суткі Рэд
Працягваецца перасьлед за беларускую культуру: адміністратарку беларускай Вікіпедыі і шматдзетную маці адправілі на суткі Рэдактары беларускай Вікіпедыі заўважылі, што адна з адміністратараў раздзела, Вольга Сітнік, вядомая пад нікам Хомелка, знікла 17 красавіка — раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. Меркавалася, што яна магла быць затрыманая. Як паведамляе Вясна, у той дзень Сітнік затрымлівалі, але адпусцілі дадому. Тыдзень таму Сітнік была затрыманая зноў і змешчана на 10 сутак на Акрэсціна. Вольга Сітнік — хатняя гаспадыня з Менску, якая гадуе трох непаўналетніх дзяцей. У Вікіпедыі яна з 2009 года піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, а таксама на такія тэмы, як грудное выкормліваньне. Больш за два дзясяткі яе артыкулаў былі ўганараваныя статусам «добрых» ці «выдатных». З 2010 года бесперапынна з'яўляецца адміністратаркай беларускай Вікіпедыі.

⚫️ Вечная памяць! Слава героям! Тры гады таму, пры выкананьні баявой задачы, загінуў баявы камандзір Павал ,, Волат " Суслаў.
⚫️ Вечная памяць! Слава героям! Тры гады таму, пры выкананьні баявой задачы, загінуў баявы камандзір Павал ,, Волат " Суслаў. Жыве Беларусь! ⚪️🔴⚪️

❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаваньні Жыхарку Лунінца адправілі ў ка
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаваньні Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц. Тамара Каравай была ў ліку памілаваных 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін. Пра сьмерць жанчыны "НН" паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата сьмерці невядомая.