uk
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Відкрити в Telegram

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Показати більше
749
Підписники
Немає даних24 години
+27 днів
-830 день
Архів дописів
Статус «экстрэмісцкага фармаваньня» атрымалі амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі У чатах удзельнічаюць тысячы бе
Статус «экстрэмісцкага фармаваньня» атрымалі амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі У чатах удзельнічаюць тысячы беларусаў — сваякоў зьняволеных, не абавязкова палітычных. Іх унеслі ў спіс «экстрэмісцкага фармаваньня» «СИЗО №1 Колядичи». У пераліку: Telegram: Telegram-чат ID 1168669352, Telegram-чат ID 2338820883, Telegram-чат ID 542733250, Telegram-чат ID 521951391, Telegram-чат ID 1617270969, Telegram-чат ID 1630658694, Telegram-чат ID 1208205502, Telegram-чат ID 2645755108, Telegram-чат ID 3465506007, Telegram-чат ID 2519006562. Viber: Viber-чат «СИЗО-3 г.Гомель», Viber-чат «ИК-1», Viber-чат «Антошкина», Viber-чат «ИК-8 Орша», Viber-чат «ИК-3 Витьба», Viber-чат «ИК-11 Волковыск», Viber-чат «Пятнашка» Вейно», Viber-чат «ИУ «ИК № 17 г.Шклов»,Viber-чат «ИК-17 Шклов» «Укантакце»: «ИК № 2 г. Бобруйска», «ИУ ИК-9 г. Горки, Беларусь, «ИУ ИК № 14» (д. Новосады)».

"Россияне приедут, вас не спросят, займут квартиры, рабочие места и рестораны, А змагарам возвращаться будет некуда" Такую за
"Россияне приедут, вас не спросят, займут квартиры, рабочие места и рестораны, А змагарам возвращаться будет некуда" Такую заяву зрабіла рэдактар расейскага СМІ "Новое.Медиа" Ларыса Ржондаўская ў сваем Тэлеграм-блогу. Тэмай публікацыі стала інфармацыя аб тым, што Расея рэалізуе паўзучы захоп Беларусі шляхам замены насельніцтва. «Профессиональные белорусы», проживающие по странному совпадению в основном в Литве и Польше, чрезвычайно перевозбудились от набравшей популярность в рунете темы «а давайте переедем в Белоруссию, там ничего не блокируют, крипта легальна, айти развивается итд и тп».... А россияне смотрят на эти визги и отвечают, что на Страшный Режим им начхать. И на хотелки змагаров тоже начхать. Они просто хотят спокойно жить и работать без лишних сложностей, а не дворцовые перевороты устраивать. Авторитаризм? Диктатура? Да всем всё равно. Люди не боятся жить при Режыме. ... Приедут, вас не спросят, займут квартиры, рабочие места и рестораны.... А змагарам да, возвращаться будет некуда и незачем" — напісала Ларыса ў сваем блогу

Адзіны беларускамоўны часопіс для падлеткаў зьнік з кіёскаў "праз незалежныя ад рэдакцыі абставіны" Аб гэтым паведаміла рэдак
Адзіны беларускамоўны часопіс для падлеткаў зьнік з кіёскаў "праз незалежныя ад рэдакцыі абставіны" Аб гэтым паведаміла рэдакцыя часопісу ў сацыяльных сетках: "Праз незалежныя ад нас абставіны часопіс не будзе прадавацца ў кіёсках. Набыць нумар можна толькі ў рэдакцыі або праз падпіску". Адбылося гэта на фоне перасьледу і тэрору ўсяго беларускага ў краіне. Ці па гэтай жа прычыне зьнікла "Бярозка" — невядома.

❗️Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» 6 красавіка КДБ надаў такі статус Telegram-чату «СИЗО
❗️Найбуйнейшы чат сваякоў вязьняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» 6 красавіка КДБ надаў такі статус Telegram-чату «СИЗО №1 Колядичи». Акрамя яго, у адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Укантакце». Гэта самы буйны чат па падтрымцы сваякоў вязьняў, дзе сабраныя розныя парады, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрыманьня блізкага.

У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сіла
У Менску затрымалі цэлы офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects Па інфармацыі СМІ ў офіс да кампаніі прыйшлі сілавікі, былі затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія знаходзіліся на месцы, — гэта каля 50 чалавек. Прычына пакуль невядомая.

Колькасьць беларусаў з дазволам на жыхарства ў Летуве працягвае зьніжацца, за два гады — на 21% Як заўважыў "Позірк", дзейны
Колькасьць беларусаў з дазволам на жыхарства ў Летуве працягвае зьніжацца, за два гады — на 21% Як заўважыў "Позірк", дзейны дазвол на жыхарства ў Літве на 1 красавіка 2026 году мелі 49 523 грамадзяніна Беларусі. Пра гэта сьведчаць статыстычныя дадзеныя Дэпартамэнту міграцыі пры літоўскім Міністэрстве ўнутраных справаў. Праведзены аналіз паказаў, што ▪️за месяц іх колькасьць зьменшылася на 255 (на 1 сакавіка — 49 778), ▪️да красавіка 2025-га — на 4 216 (53 739), ▪️да красавіка 2024-га — на 13 361 (62 884).

ЗША: перамовы з Іранам пачнуцца ў суботу Белы дом абвясьціў, што віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс узначаліць амэрыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам, якія пройдуць у Пакістане. Паводле паведамленьняў, на перамовах таксама будуць прысутнічаць спэцпасланьнік прэзыдэнта Стыў Віткаф і ягоны зяць Джарэд Кушнэр. Паводле Кэралайн Лівіт, перамовы пачнуцца ў суботу раніцай паводле мясцовага часу, і іх прыме Пакістан.

Іран атакаваў нафтаправод, дзякуючы якому Саудаўская Аравія пастаўляла нафту ў абыход Армузкага праліву, піша FT. Гаворка ідз
Іран атакаваў нафтаправод, дзякуючы якому Саудаўская Аравія пастаўляла нафту ў абыход Армузкага праліву, піша FT. Гаворка ідзе пра нафтаправод «Усход — Захад», па якім нафта дастаўляецца з Пэрсыдзкай затокі да Чырвонага мора. Паводле дадзеных Financial Times, удар прыйшоўся па адной з помпавых станцыяў 1200-кілямэтровага маршруту, які называюць «эканамічнай артэрыяй» каралеўства. Атака адбылася ўсяго празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як Іран і ЗША абвясьцілі пра спыненьне агню.

Адзін з найбуйнейшых НПЗ у Расеі спыніў працу пасьля ўдараў Украіны — Reuters. Паводле зьвестак Санкт-Пецярбурскай біржы, «Лукойл» не выстаўляў на продаж бэнзін, дызэльнае паліва ці мазут з гэтага нафтаперапрацоўчага заводу. Крыніцы ў галіне паведамілі Reuters, што пастаўкі могуць быць спыненыя да канца месяца. «Лукойл» не адказаў на запыт пра камэнтар. Украіна неаднаразова атакавала «Лукойл-Ніжагароднафтооргсынтэз», апошнім разам дроны нанеслі ўдар па НПЗ у нядзелю, 5 красавіка.

"Кіраванае ахалоджваньне": ВУП РФ падаў другі месяц запар, за два месяцы зьнізіўся на 1,8%. Валавы ўнутраны прадукт Расеі ў л
"Кіраванае ахалоджваньне": ВУП РФ падаў другі месяц запар, за два месяцы зьнізіўся на 1,8%. Валавы ўнутраны прадукт Расеі ў лютым скараціўся на 1,5% у гадавым вылічэньні пасьля падзеньня на 2,1% у папярэднім месяцы, падлічыла міністэрства эканомікі. За першыя два месяцы году, паводле ацэнкі міністэрства, ВУП зьнізіўся на 1,8%. Мінэканамразьвіцьця зьвязвае спад у студзені–лютым пераважна з каляндарным фактарам — у лютым гэтага году было на адзін працоўны дзень менш, чым у лютым 2025 году, а ў студзені — на два працоўныя дні менш, чым за аналягічны пэрыяд. З улікам выключэньня сэзоннага фактару ВУП у лютым, паводле разьлікаў Мінэку, захаваўся на ўзроўні студзеня. На мінулым тыдні Росстат паведамляў, што прамысловая вытворчасьць у Расеі ў лютым скарацілася на 0,9% у гадавым параўнаньні пасьля зьніжэньня на 0,8% у студзені. Афіцыйны прагноз ураду на 2026 год — рост эканомікі на 1,3%, аднак кіраўнік Мінэканамразьвіцьця Максім Рашэтнікаў на мінулым тыдні папярэдзіў, што ведамства панізіць ацэнку праз «складаны» першы паўгодак. Цэнтрабанк прагназуе рост ВУП у гэтым годзе ў дыяпазоне 0,5–1,5%. Расейская эканоміка, якая пацярпела ад высокіх працэнтных ставак і заходніх санкцыяў, у мінулым годзе рэзка запаволілася і перайшла да стагнацыі. У 2025 годзе ВУП вырас толькі на 1% пасьля росту на 4,9% годам раней. Улады называюць тармажэньне эканомікі «кіраваным ахалоджваньнем» або «мяккай пасадкай» для барацьбы з інфляцыяй, але ўсё больш аналітыкаў паніжаюць прагнозы. Паводле апытаньня Reuters сярод 16 эканамістаў, ВУП РФ вырасьце ў гэтым годзе на 0,8% у параўнаньні з прагнозам у 1% месяцам раней. Некаторыя эканамісты падкрэсьліваюць рызыкі скарачэньня эканомікі ў першай палове 2026 году.

27 гадоў таму памёр Генадзь Карпенка 6 красавіка 1999 году пайшоў з жыцьця Генадзь Карпенка — інжынэр, навуковец, былы старшыня Маладэчанскага гарвыканкаму і адзін з лідараў дэмакратычнай апазыцыі. Яго разглядалі як рэальную альтэрнатыву на выбарах 1994 году. Афіцыйная прычына сьмерці — інсульт. Аднак дагэтуль існуюць сумневы ў гэтай вэрсіі. Паводле сьведчаньняў, агучаных Зянонам Пазьняком, Карпенка меў праблемы з ціскам, і гэта магло быць выкарыстана. Мяркуецца, што ён мог выпіць рэчыва, якое справакавала крытычны стан і кровазьліцьцё.
«Пасьля таго як Карпенка трапіў у шпіталь, магу толькі сказаць са словаў сьведак і дасьведчаных людзей, што ў падрыхтоўцы яго сьмерці прымалі ўдзел людзі з адпаведнага асяродзьдзя. Мяркуецца, што ён выпіў рэчыва, якое выклікала рэзкі прыступ і кровазьліцьцё ў галаву. Што яшчэ мяне ўразіла — гэта, як мне паведамілі, абыякавыя адносіны да хворага Карпенкі ў так званым «2-м савецкім» шпіталі. Быццам бы не сьпяшаліся аказваць яму тэрміновай дапамогі».
Пры гемарагічным інсульце вырашальнай магла быць тэрміновая нэйрахірургічная апэрацыя, аднак яе своечасова не правялі — пасьля таго як хірург атрымаў указаньне «не спешить».

Куба пачала вызваляць больш як 2 000 зьняволеных на фоне ўзмацненьня ціску з боку ЗША Куба пачала вызваляць вязьняў пасьля за
Куба пачала вызваляць больш як 2 000 зьняволеных на фоне ўзмацненьня ціску з боку ЗША Куба пачала вызваляць вязьняў пасьля заявы пра тое, што выпусьціць 2 010 чалавек як «гуманітарны і сувэрэнны жэст» на фоне працяглага ціску з боку ЗША. Больш за 20 зьняволеных выйшлі з турмы Ля Ліма ва ўсходняй Гаване, плачучы і абдымаючы сваякоў, якія чакалі іх усю раніцу, паведамляе AFP. Сярод вызваленых — замежнікі, моладзь, жанчыны і асобы старэйшыя за 60 гадоў, гаворыцца ў заяве кубінскай амбасады ў ЗША. Пасьля вяртаньня ў Белы дом прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выразна заявіў пра сваё жаданьне зьмяніць камуністычнае кіраўніцтва Кубы і блякаваў пастаўкі нафты на востраў, што выклікала сур’ёзны дэфіцыт паліва і шырокія адключэньні электраэнэргіі. Мінулага тыдня танкер, які належыць расейскай кампаніі і перавозіў каля 730 000 барэляў сырой нафты, стаў першым суднам, што прыбыло ў адзін з кубінскіх партоў з пачатку студзеня — тое, супраць чаго Трамп, паводле яго слоў, «ня мае нічога супраць». Паводле дадзеных Human Rights Watch, у Кубе за кратамі застаюцца сотні палітычных зьняволеных, а крытыкі ўраду падвяргаюцца перасьледу і крымінальнаму перасьледу. Гэта ўжо другі выпадак у гэтым годзе, калі Куба абвяшчае пра вызваленьне вязьняў. У сакавіку 51 чалавек быў вызвалены пасьля перамоваў з Ватыканам. У 2025 годзе Куба вызваліла 553 чалавекі ў межах дамоўленасьці, дасягнутай пры пасярэдніцтве Ватыкану і ЗША. Рыторыка Трампа ў дачыненьні да Лацінскай Амэрыкі зьмяніла фокус на Кубу пасьля таго, як ЗША захапілі былога прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура падчас рэйду ў Каракасе ў студзені. Часовы ўрад Вэнэсуэлы таксама пачаў вызваляць палітычных зьняволеных — ключавое патрабаваньне ЗША, аднак праваабаронцы заяўляюць, што на волю выйшла толькі траціна абяцаных.

❗️Новая атака на ўсё беларускае: рэжым прызнаў «экстрэмісцкім» вядомую беларускую анлайн-бібліятэку knihi.bу і шэраг беларуск
❗️Новая атака на ўсё беларускае: рэжым прызнаў «экстрэмісцкім» вядомую беларускую анлайн-бібліятэку knihi.bу і шэраг беларускамоўных кніг Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу. Прызнаныя "экстрэмісцкімі" і «Гiстарычныя працы» беларускага дзеяча Аляксандра Цвікевіча, які жыў і працаваў у 1888-1937 гг. Таксама суд Кастрычніцага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» кнігі Камілы Цень «Наступны прыпынак – смерць», Макса Шчура «Там, дзе нас няма», Макара Валынкіна «Апошняе пакаленьне».

Анекдот 1899 году, які зразумеюць беларусы і ўкраінцы, але не зразумеюць расейцы Русин і Москаль. Питав ся Русин Москаля: „Ко
Анекдот 1899 году, які зразумеюць беларусы і ўкраінцы, але не зразумеюць расейцы
Русин і Москаль. Питав ся Русин Москаля: „Коли в вас Великдень?" — Ну, каже Москаль, велик день в Петровку. — Але коли Воскресеніє? — У нас що неділі (а неділю зовуть вони воскресенєм). С тим і розійшли ся, непорозумівшись з собою.
*Пятроўка — сьвята, якое ідзе неўзабаве пасьля летняга сонцастаяньня (Купальля), таму і "вялік дзень" (доўгі) падчас яго. Крыніца: Етнографічний збірник. Т. 6 : Галицько-руські анекдоти / В. Гнатюк. - Львів

Як беларусы адзначылі Дзень Волі 2026 у Нью-Ёрку Уражаньнямі дзеліцца удзельнік сьвяткаваньня: 29 сакавіка 2026 г. у Нью Ёрку, ЗША адбыліся ўрачыстасьці з нагоды Дня Волі. Сьвяткаваньне пачалося з урачыстай службы ў Kатэдральным Саборы Беларускаe Aўтакефальнаe Праваслаўнаe Царквы. Першагерарх БАПЦ Архіяпіскап Навагародзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў прачытаў малітву за Беларусь. Пасьля службы ў Парахвіяльнай залі Сабору адбыўся ўрачысты сход, у якім прыняло ўдзел блізу 110 асобаў розных узростаў. Сярод іх было шмат Беларусаў, якія вымушана пакінулі Бацькаўшчыну і знаходзяцца ў Злучаных Штатах у працэсе атрыманьня статусу ўцекачоў або часовага прытулку. Цэнтральнай падзеяй сходу стаў выступ Кіраўніка Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь» доктара Зянона Пазьняка. Ягоная прамова выклікала моцны эмацыйны водгук у прысутных: многія не маглі стрымаць сьлёз, асабліва калі прамоўца закранаў тэмы лёсу Беларусі, нацыянальнай годнасьці і будучыні народу. Тыя, хто памятае выступы Зянона Пазьняка на мітынгах канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў у Менску, маглі выразна адчуць пераемнасьць ягонага стылю. Як і 35 гадоў таму, прамова вызначалася , выразнай нацыянальнай пазыцыяй, натхнёнасьцю і ўнутранай сабранасьцю. Пазьняк упэўнена трымаўся перад аўдыторыяй, прамаўляў выразна, з акцэнтаванай інтанацыяй, здольнай захапіць і ўтрымаць увагу слухачоў. Ягонае слова зноў прагучала як заклік да памяці, адзінства і змаганьня за незалежную Беларусь, працягваючы традыцыі жывых, эмацыйных выступаў, якія некалі зьбіралі дзесяткі тысячаў людзей на плошчах Менску. Паглядзець і паслухаць поўны выступ Зянона Пазьняка можна ў YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=YIn19oJrsMc

Хрыстос Уваскрос!
Хрыстос Уваскрос!

Мінінфарм прыпыніў ліцэнзію беларускага выдавецтва «Тэхналогія» У лютым туды прыходзілі сілавікі, там адбыліся затрыманьні —
Мінінфарм прыпыніў ліцэнзію беларускага выдавецтва «Тэхналогія» У лютым туды прыходзілі сілавікі, там адбыліся затрыманьні — пасля гэтага выдавецтва спыніла сваю працу. Нагадаем, апошнім часам у Беларусі разгортваецца новая хваля маштабных рэпрэсій супраць беларускіх грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў. Цэнтральнай падзеяй апошніх тыдняў стала так званая «справа кнігавыдаўцоў», у межах якой днямі быў затрыманы 75-гадовы галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналогія» Зміцер Санько.

За ўдзел у беларускім народным сьвяце «Гуканьне вясны» аштрафавалі маёра міліцыі У Гомелі госьці адной з гарадскіх рэстарацыя
За ўдзел у беларускім народным сьвяце «Гуканьне вясны» аштрафавалі маёра міліцыі У Гомелі госьці адной з гарадскіх рэстарацыяў атрымліваюцьь штрафы і арышты за ўдзел у народным абрадзе «Гуканьне вясны». Цяпер стала вядома, што пакараны за святкаваньне быў і міліцыянт, які ў ім удзельнічаў. Гэта маёр міліцыі, участковы інспектар Гомельскага РАУС Віктар Шыпкоў. Раней ён атрымліваў дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку прэмію «За духоўнае адраджэньне» – за ўклад у захаваньне народных традыцый. А цяпер атрымаў пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Паведамляецца, што Шыпкоў шмат гадоў займаецца фальклорам і краязнаўствам, удзельнічаў у мерапрыемствах, прысвечаных беларускай традыцыйнай культуры. Акрамя таго, Віктар — шматдзетны бацька. У аблвыканкаме назвалі правядзенне абраду «несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам» і падставай для прыцягненьня да адказнасьці.

“Кіберпартызаны” ўзламалі сайт Нацыянальнай бібліятэкі, заблакаваўшы працу беларусаў з архіўнымі матэрыяламі З нагоды Дня Вол
“Кіберпартызаны” ўзламалі сайт Нацыянальнай бібліятэкі, заблакаваўшы працу беларусаў з архіўнымі матэрыяламі З нагоды Дня Волі "Кіберпартызаны" ўзламалі і заблакавалі сайт Нацыянальнай бібліятэкі — там “з’явіўся надпіс “Жыве Беларусь!”, гаворыцца ў тэлеграм-канале ініцыятывы. З'яўляюцца шматлікія паведамленьні і крытыка беларускіх навукоўцаў, якія з-за гэтых дзеяньняў пазбаўленыя магчымасьці працаваць з беларускімі архівамі і выданьнямі. Фактычна, іх праца заблакаваная. Чаму б заместа беларускага архіву не ўзламаць архіў РФ?

Ціханоўская заклікала Эўропу "не капіраваць палітыку Трампа ў дачыненьні да Лукашэнкі" і "быць пасьлядоўнымі ў санкцыях"