uk
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Відкрити в Telegram

WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus

Показати більше
752
Підписники
+124 години
+27 днів
-130 день
Архів дописів
Лукашэнка вызваліў двух каталіцкіх сьвятароў: "працэс абмену і мягкага перазапуску адносін запушчаны" Былі вызваленыя асуджан
Лукашэнка вызваліў двух каталіцкіх сьвятароў: "працэс абмену і мягкага перазапуску адносін запушчаны" Былі вызваленыя асуджаныя з палітычных прычынаў сьвятары: • Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў калёніі, і • Анджэй Юхневіч, асуджаны на 13 гадоў калёніі. Дзяржаўнае агенцтва БелТА ў сваім паведамленьні адзначыла, што два сьвятары, якія «ўчынілі цяжкія злачынствы супраць дзяржавы», былі «вызваленыя на падставе памілаваньня». Адзначана, што рашэньне было прынята Аляксандрам Лукашэнкам «у знак міласэрнасці і павагі да Папы Рымскага». На думку палітоляга Паўла Усава гэта сьведчыць пра "запуск працэсу абмену і перазапуску адносін паміж Польшчай і Беларусьсю". Аб гэтым ён напісаў у сваем Тэлеграм-канале: "Рэакцыя на адкрыцьцё межаў. Працэс абмену і мягкага перазапуску адносін запушчаны. Калі ня будзе чарговых правакацый у бліжэйшы час больш людзей выйдзе з вязьніцаў. У сеньняшняй сітуацыі гэта найлепшае развіцьце падзей. Ведаю, некаторыя не пагодўяцца, але не думаю, што нехта зараз у стане прапанаваць нейкія іншыя рэалістычныя падыходы і стратэгіі, і тым больш йх рэалізаваць на практыцы"

Расея ўдарыла ракетай па жылым доме ў Тэрнопалі, у якім мірна спалі жыхары На гэты момант вядома пра гібель 26 чалавек, сярод іх — 3 дзяцей. Яшчэ 93 чалавекі параненыя, у тым ліку 18 дзяцей. Яшчэ 22 чалавекі зьніклі бяз вестак.

❗️Летува адчыняе мяжу зь Беларусьсю Закрытыя больш як дзьве тыдні пункты Шальчінінкай–Беняконі і Мядзінінкай–Каменный Лог адн
❗️Летува адчыняе мяжу зь Беларусьсю Закрытыя больш як дзьве тыдні пункты Шальчінінкай–Беняконі і Мядзінінкай–Каменный Лог адновяць работу цягам сутак, паведаміў кіраўнік МУС Уладзіслаў Кандратовіч. Першапачаткова плянавалася, што яны адчыняцца толькі 30 лістапада.

Урачыстае адкрыцьцё шыльдаў ля рэштак сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх у Мастаўлянах Клуб гістарычнай рэканструкцыі "I
Урачыстае адкрыцьцё шыльдаў ля рэштак сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх у Мастаўлянах Клуб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863" запрашае усіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і спадчынай Беларусі, на ўрачыстае адкрыцьцё інфармацыйных шыльдаў на месцы нараджэньня Кастуся Каліноўскага. 📍 Дзе: Мастаўляны, пачатак урачыстасьці каля помніка Кастусю Каліноўскаму 🗺 Мапа: https://maps.app.goo.gl/VXHsJkh71UHd7fWD8?g_st=ipc 🗓 Калі: 22 лістапада 2025 г. (субота), 12:00 🎟 Уваход вольны На новых шыльдах прадстаўлены празрысты малюнак сядзібы ў ландшафце і кароткая інфармацыя пра гісторыю родавага комплексу. Праект рэалізаваны пры падтрымцы гміны Міхалова і бурмістра Марэка Назарка, аўтар шыльдаў і ўдзельнік праекта — скульптар Януш Талуць. На сьвяце будуць прысутнічаць прадстаўнікі мясцовых уладаў і ўсе, хто клапоціцца пра захаваньне гісторыі й культурнай спадчыны Падляшша. Далучайцеся, каб разам ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага і працягваць справу захаваньня беларускай гісторыі! 🔗 Больш інфармацыі https://www.facebook.com/events/1392467355550370 ❤️🤍❤️ Будзьма беларусамі! Будзьма разам! Жыве Беларусь!

Двух грамадзян Украіны прызналі падазраванымі ў дыверсіях на чыгунцы ў Польшчы, — Дональд Туск Прэм'ер-міністр Польшчы паведаміў, што былі ўстаноўлены асобы двух асноўных падазраваных. Паводле яго слоў, падазраваныя — грамадзяне Украіны, якія гэтай восеньню перасяклі мяжу Польшчы з Беларуссю і, як мяркуюць, працавалі на расійскія спецслужбы. Адзін з падазраваных раней быў асуджаны за дыверсіі судом у Львове. Пасьля падрыву абодва беглі назад у Беларусь, паведаміў Туск.

На польскай чыгунцы адбылася дыверсія. Цудам абыйшлося без ахвяраў Як паведамляюць СМІ, дыверсанты заклалі некалькі выбуховых
На польскай чыгунцы адбылася дыверсія. Цудам абыйшлося без ахвяраў Як паведамляюць СМІ, дыверсанты заклалі некалькі выбуховых прыладаў на чыгуначных шляхах, якія ідуць з Варшавы ў накірунку Ўкраіны. Мэтай быў падрыў пасажырскага цягніку. Ахвяраў удалося пазьбегнуць цудам: спрацавала толькі адна прылада.

Расейская нафта рэзка патаньнела пасьля ўвядзеньня санкцыяў ЗША На мінулым тыдні цана на расейскую нафту ўпала да найніжэйшаг
Расейская нафта рэзка патаньнела пасьля ўвядзеньня санкцыяў ЗША На мінулым тыдні цана на расейскую нафту ўпала да найніжэйшага ўзроўню за апошнія 2,5 года, піша Bloomberg. Кошт нафты маркі Urals у чарнаморскім порце Нова­расійск у чацьвер зьнізіўся да 36,61 даляра за барэль — гэта мінімум з сакавіка 2023 года. Такая ж сытуацыя назіралася і ў Балтыцы. «Гэта сьведчыць пра тое, што пакупнікі асьцярожна ставяцца да працы з расейскімі барэлямі. ЗША папярэдзілі пра магчымасьць увядзеньня дадатковых санкцыяў для тых, хто гэтым займаецца», — адзначае агенцтва.

Аднавілі працу два пункты пропуску на мяжы з Польшчай У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі б аднаўленьні дзейна
Аднавілі працу два пункты пропуску на мяжы з Польшчай У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі б аднаўленьні дзейнасьці двух памежных пунктаў пропуску на мяжы з Польшчай. Два пункты пропуску Кузьніца Беластоцкая-Брузгі і Баброўнікі-Бераставіца адкрыліся а 2:00 17 лістапада пасьля некалькіх гадоў спыненьня іх дзейнасьці пасьля выраку польскаму актывісту і журналісту Анджэю Пачобуту і незаконнага патоку мігрантаў.

⚡️Трамп заявіў пра падрыхтоўку законапраекту аб санкцыях супраць краінаў, што вядуць бізнэс з Расеяй «Рэспубліканцы ўносяць з
⚡️Трамп заявіў пра падрыхтоўку законапраекту аб санкцыях супраць краінаў, што вядуць бізнэс з Расеяй «Рэспубліканцы ўносяць законапраект, які прадугледжвае вельмі жорсткія санкцыі і іншыя меры адносна любой краіны, што вядзе бізнэс з Расеяй», — заявіў ён. Трамп таксама падкрэсьліў, што прапанаваны законапраект «яго задавальняе».

❗️Відэа фэстывалю “Беларусь старажытная” 8 лістапада ў Вільні прайшоў шосты фэстываль беларускай традыцыйнай культуры “Беларусь старажытная”. Сёлетні фэстываль аб’яднаў звыш за 10 гуртоў, хораў і асобных выканаўцаў зь Летувы, Латвіі, Польшчы і Ўкраіны. ⚠️Гэтае відэа, як і шматлікія іншыя матэрыялы Варты, зробленае на валанцёрскай аснове калектывам медыя ў свой вольны час. Калі Вы жадаеце бачыць на канале больш цікавых і каштоўных матэрыялаў, падтрымайце нашую працу: ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ ДАНАТАМ Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=XX1aTh20AuE

😡 У Беларусі прыбралі помнік паўстанцам 1863 года Манумэнт, усталяваны ў Астравецкім раёне да 150-годдзя паўстаньня Каліноўс
+1
😡 У Беларусі прыбралі помнік паўстанцам 1863 года Манумэнт, усталяваны ў Астравецкім раёне да 150-годдзя паўстаньня Каліноўскага, раптоўна зьнік. Манумэнт у выглядзе вялізарнага мяча прастаяў 12 год. На мячы былі два крыжы (каталіцкі і праваслаўны), герб «Пагоня», а таксама на лязе быў выбіты пароль касінераў: «Каго любіш? – Беларусь! – То ўзаемна…». Раней супраць помніка выступалі прарасейскія актывісты.

❗️Польшча адчыняе два памежныя пункты на мяжы з Беларусьсю Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі паведаміла, што у адп
❗️Польшча адчыняе два памежныя пункты на мяжы з Беларусьсю Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі паведаміла, што у адпаведнасьці з праектам пастановы 17 лістапада 2025 году будуць адчыненыя два аўтамабільныя пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю. Кузніца–Беластоцка — Брузгі — пакуль толькі для аўтамабіляў масай да 3,5 тоны Боброўнікі — Бераставіца — для аўтамабіляў, аўтобусаў і грузавога транспарту Пункт пропуску ў Кузніцы зачынены з 9 лістапада 2021 году, а ў Боброўніках — з 10 лютага 2023 году.

Чытаньні з нагоды 95-годзьдзя Ў.Караткевіча "Ці можна прыдумаць краіну? А ці можна ў прыдуманай краіне жыць? І хто жыве ў гэт
Чытаньні з нагоды 95-годзьдзя Ў.Караткевіча "Ці можна прыдумаць краіну? А ці можна ў прыдуманай краіне жыць? І хто жыве ў гэтай краіне? Пытаньні нараджаюць новыя пытаньні, калі спрабуеш зразумець сусьвет, створаны Караткевічам..." 27 лістапада з нагоды юбілею клясыка тэатральная студыя "Купалінка" запрашае на супольныя чытаньні і прагляд кадраў кінахронікі. Будзе таксама крыху музыкі і адкрыты мікрафон. Калі вашаму сэрцу так, як нашым, блізкі Караткевіч - заходзьце. (Прастора былой Witryny Wschodniej, апошнія дзьверы па правым баку.) Адрас: plac Konstytucji 6, 00-550 Śródmieście, Polska

Як выглядалі тысячагадовыя муры старажытнага Менску Навукоўцы Інстытута гісторыі НАН апублікавалі першыя здымкі тысячагадовай
+1
Як выглядалі тысячагадовыя муры старажытнага Менску Навукоўцы Інстытута гісторыі НАН апублікавалі першыя здымкі тысячагадовай сьцяны старажытнага Менску. Сьцяна была знойдзена падчас археалагічных раскопак, вынята і закансервавана. Паводле новых навуковых дадзеных старажытны Менск быў заснаваны ў 997 годзе — за 70 гадоў да першага ўпамінаньня ў летапісах. Лічылася, што Менск упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 годам у сувязі з бітвай на Нямізе.

Алексіевіч: "Мовы, якія пакінулі па сабе каланізатары, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра" У інтэрвію гішпанска
Алексіевіч: "Мовы, якія пакінулі па сабе каланізатары, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра" У інтэрвію гішпанскаму выданьню El País нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньне пра сваё стаўленьне да моўнага пытаньня. El País: Вы беларуская пісьменьніца, але пішаце па-руску. Ці можа беларуская культура разьвівацца ў расейскай мове, як ірляндзкая — у ангельскай? Алексіевіч: Так. Я беларуская пісьменьніца, і я пішу па-руску. El País: Як вы ставіцеся да адмовы ад расейскай мовы ва Ўкраіне? Алексіевіч: Я супраць, але думаю, што гэта часовая зьява, выкліканая адчаем, а не сталая тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі па сабе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра. Падобна, што менавіта гэтае выказваньне пракаментаваў беларускі нацыянальны палітык Зянон Пазьняк: "Цытуюць чарговае дзікунства беларусажэрцаў. Аказваецца рускія варвары несьлі праз свой "язык" цывілізацыю ў Эўропу".

❗️Відэа акцыі памяці “Дзяды” ў Варшаве 2 лістапада ў Варшаве беларусы адзначылі сьвята памяці Дзяды. НВР “Вольная Беларусь” разам з “Беларускай Нацыянальнай памяцьцю” і суполкай каталікоў Варшавы правялі адмысловую праграму, якая ўключала сьвятую імшу ў касьцёле сьвятога Аляксандра, выступы, экскурсію на могілкі, дзе пахаваны выбітныя беларускія дзеячы. ❕Гэтае відэа, як і шматлікія іншыя матэрыялы Варты, зробленае на валанцёрскай аснове калектывам медыя ў свой вольны час. Калі Вы жадаеце бачыць на нашым канале больш цікавых і каштоўных матэрыялаў, падтрымайце дзейнасьць каналу: ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ ДАНАТАМ. Глядзець відэа: https://www.youtube.com/watch?v=Hyh-Q9Z_rr4

Літоўскія перавозьнікі ўжо заплацілі ў бюджэт Беларусі каля 5 млн эўра за прастой грузаў Аб гэтым паведамляе Радыё Свабода. З
Літоўскія перавозьнікі ўжо заплацілі ў бюджэт Беларусі каля 5 млн эўра за прастой грузаў Аб гэтым паведамляе Радыё Свабода. Зь Беларусі ня могуць вярнуцца ў Літву каля 4,5 тысячы транспартных сродкаў: ад 1,5 да 2 тысяч грузавікоў і каля 3 тысяч паўпрычэпаў, заявіў DW віцэ-прэзыдэнт літоўскай асацыяцыі аўтаперавозьнікаў Linava Алегас Тарасавас. Паводле яго, перавозьнікі «за мінулы тыдзень прыкладна 5 млн эўра заплацілі ў беларускі бюджэт, якія не павінны былі плаціць». У фурах могуць быць прадукты, мэдыкамэнты, адзеньне, прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў. Што будзе з гэтымі грузамі — незразумела.
«Калі прастаім да 30 лістапада, гэта катастрофа», — кажа Тарасавас.

⚫️12 лістапада не стала Рамана Бандарэнкі. Пяць год таму быў забіты Раман Бандарэнка. Тры гады таму лукашэнаўцы напалі на бел
⚫️12 лістапада не стала Рамана Бандарэнкі. Пяць год таму быў забіты Раман Бандарэнка. Тры гады таму лукашэнаўцы напалі на беларуса, які выйшаў бараніць свой Дом. 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы ў чаце, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома, Раман выйшаў паразмаўляць зь імі. Але невядомыя ў цывільным і масках моцна зьбілі хлопца, пасьля чаго Раман трапіў ў бальніцу. Стан хлопца быў вельмі цяжкі, апэрацыя доўжылася некалькі гадзін. Увечары 12 лістапада стала вядома,што Раман Бандарэнка памёр. Памятаем.Не прабачым.

🇵🇱 11 лістапада Польшча адзначае Дзень Незалежнасьці. Віншуем народ Польшчы з нацыянальным сьвятам! Jeszcze Polska nie zgin
🇵🇱 11 лістапада Польшча адзначае Дзень Незалежнасьці. Віншуем народ Польшчы з нацыянальным сьвятам! Jeszcze Polska nie zginęła!

Фотарэпартаж з 6-га фэстывалю беларускай традыцыйнай песьні "Беларусь старажытная": https://warta.media/3108