cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

ЖываPEACE (Жывапіс)

Усё пра сусветны жывапіс. Сувязь: [email protected]

Більше
Рекламні дописи
1 198
Підписники
+324 години
-17 днів
+130 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
Карціна злева: "Фігура каля вакна". 1925 г. Сальвадор Далі. Карціна справа: "Юная нявінніца, адданая садомскага граху пры дапамозе рагоў ўласнай цноты". 1954 г. Сальвадор Далі. Першая карціна была напісана, калі Далі быў 21 год. Тады яго музай была сястра Ганна Марыя. Пазней адносіны брата з сястрой сапсаваліся, а карціну справа можна лічыць своеасаблівай помстай сястрэ ад мастака. Помстай за яе кнігу 1949 г. "Сальвадор Далі вачыма сястры", у якой яна недастаткова захаплялася братам. Ганна Марыя лічыла, што іх адносіны сапсаваліся, калі брат на адной з карцін напісаў: "Часам я плюю на партрэт сваёй маці, і гэта дастаўляе мне задавальненне". #жывапіс #Далі #партрэт #сюррэалізм
Показати все...
👍 10🤔 7🥰 3 2💩 2🍓 1😨 1🤪 1💊 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"У яе было сэрца!" ("Анатомія сэрца"). 1890 г. Энрыке Ламбарда. Коранер, які праводзіць ускрыццё трупа жанчыны, якая ляжыць на стале, як мяркуецца прастытуткі. Гэтую выснову можна зрабіць, паколькі большасць целаў, знойдзеных у Тыбры, належалі прастытуткам, а таксама па рудаватым колеры валасоў, які традыцыйна асацыявалі з прастытуткамі. #жывапіс #Ламбарда #анатомія
Показати все...
😢 22👍 7😱 2💔 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"Тры Грацыі". 1634 г. Пітэр Паўль Рубэнс. Ці трэба было пісаць, што гэта менавіта Рубэнс? Тут усё і так зразумела. Нам пашанцавала бачыць гэтае палатно. Мадэллю для адной з багінь была другая жонка мастака Алена Фоўрмэн. Да смерці Рубэнса ў 1640-м карціна знаходзілася ў яго дома. Затым удава вырашыла знішчыць усе палотны, на якіх яна прысутнічала ў аголеным выглядзе. Спадчыну генія выратаваў іспанскі кароль Філіп IV, які выкупіў многае і перавёз у Іспанію, у тым ліку і дадзеную карціну. #жывапіс #Рубэнс #барока
Показати все...
21🍓 6👍 3😁 2🤯 1😱 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Са святам!🫶 "На Купалле". 1921 г. Міхась Філіповіч. #жывапіс #Філіповіч #Купалле #Беларусь
Показати все...
42🔥 11👍 6🎉 6👏 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"Дух памерлых не дрэмле". 1892 г. Поль Гаген. Карціну Гаген лічыў адной з лепшых з першага "таіцянскай перыяду". Па словах мастака за 2 гады, праведзеных на Таіці, ён напісаў 66 "больш-менш добрых карцін", аднак менавіта да гэтай ён адчуваў асаблівую прыхільнасць. Мастак прызначыў за карціну самую высокую цану і напісаў аўтапартрэт на фоне гэтай карціны. Дзяўчына - таіцянская "жонка" Гагена. Распавядаючы аб стварэнні палатна, мастак успамінаў, як аднойчы вярнуўся дадому позна і заспеў дзяўчыну паралізаванай жахам. Будучы, як і ўсе таіцянцы, вельмі забабоннай, дзяўчына баялася духаў, якія хаваюцца ў цемры, і, застаўшыся ў доме адна без святла, магла толькі нерухома ляжаць у ложку, заліваючыся слязьмі і чакаючы з'яўлення духаў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Гаген наўмысна прыдумаў легенду па ўласнаму закліку: "Будзьце загадкавымі". Усё магло быць прасцей. Гэта магла быць рэакцыя на яго агрэсію (законная жонка мастака не казала пра тое, што Гаген яе збіваў). #жывапіс #Гаген #постімпрэсіянізм #Таіці
Показати все...
👍 17 6👀 5🤔 4
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"Меланхолія". 1892 г. Эдвард Мунк. Тыповы Мунк, але вось вам байка-падабайка. На пярэднім плане мастак адлюстраваў твар свайго сябра Яппе Нільсэна. Той падчас напісання палатна перажываў цяжкі няўдалы раман з замужняй жанчынай. Крытыкі ў асноўным лаялі карціну, але мастак Крысціян Крог даў хвалебны водгук. ПІкантнасць сітуацыі была ў тым, што ў Яппе быў раман з жонкай Крога. І Крог ведаў аб іх рамане. Іх норавы...😏 #жывапіс #Мунк #постімпрэсіянізм
Показати все...
26👍 6😁 3🤔 3💔 2🤷‍♂ 1👏 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Якая прыгажосць😍 "Раніца". 2023 г. Таццяна Чарных. Сучасная беларуская мастачка ў жанры пейзажу і нацюрморта. Любімай тэмай для яе карцін служаць прырода і вясковы побыт. Удзельніца нацыянальных і міжнародных выстаў і конкурсаў. Чаму ў яе так мала падпісантаў у сацсетках? Падпісацца: Instagram Telegram #жывапіс #Чарных #пейзаж #нацюрморт #Беларусь
Показати все...
46👍 7🥰 4🤩 4🔥 1👏 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"Партрэт доктара Гашэ". 1890 г. Вінцэнт Ван Гог. Карціна напісана ў чэрвені, незадоўга да гібелі Ван Гога (29 ліпеня). Партрэт Поля Гашэ, які сачыў за здароўем мастака, з галінкай наперстаўкі (з якой ён рыхтаваў для мастака зёлкі) быў прададзены на аўкцыёне ў 1990 г. за рэкордную суму ў $82,5 млн. На працягу наступных 15 гадоў карціна ўзначальвала спіс самых дарагіх карцін (з выстаўленых на продаж). Карціна была прададзеная японскаму магнату Рёэю Сайта, які выклікаў моцны скандал, выказаўшы намер крэміраваць палатно разам з ім пасля яго смерці. Пазней скандал атрымалася замяць на падставе таго, што дадзеныя словы былі сказаны на эмоцыях (па іншых дадзеных - дэзінфармацыя, наўмысна пушчаная для праверкі сапраўднасці карціны). У 1996 г., пасля смерці ўладальніка, карціна была прададзеная ў "невядомыя рукі". #жывапіс #ВанГог #постімпрэсіянізм #партрэт
Показати все...
27👍 6💔 3🥰 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Панядзелак-дзень цяжкі, а таму вось вам коцікі🐈 "Падарожжа па свеце". Генрыета Ронэр-Кніп. Мала ў каго з мастакоў-анімалістаў атрымалася здабыць сусветную вядомасць. Шчаслівым выключэннем стала Ронэр-Кніп. Бельгійская мастачка XIX ст. У розны час героямі яе палотнаў былі хатнія гадаванцы: сабакі, птушкі і вясковае быдла. Паступова месца галоўных натуршчыкаў занялі коткі. Адметнай рысай мастачкі было тое, што анімалістка "ачалавечвала" сваіх герояў, дакладна фіксуючы на палатне эмоцыі і характар кожнай жывёлы. Для вывучэння каціных звычак жанчына абсталявала спецыяльную студыю-майстэрню са шкляной сцяной. Жывучы за нябачнай перашкодай, каты маглі весці натуральны лад жыцця адначасова пазіруючы мастачцы. Тут ваўнянае сямейства ўскараскалася на пісьмовы стол. Мама-котка назірае за пяцёркай дзяцей. Пара з іх вывучае глобус. #жывапіс #РонэрКніп #анімалізм #кот
Показати все...
28🥰 8👍 6🤗 4👏 1
Васіль Пяшкун🎨🖼 Нарадзіўся ў Гомелі. Вучыўся ў Гомельскім мастацкім вучылішчы. У Беларускай Акадэміі Мастацтваў. Член Беларускага саюза мастакоў. Работы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у Беларусі, ЗША, Венгрыі, Расіі, Ізраілі, Японіі, Італіі, Францыі. Майстар гарадскога і сельскага пейзажу. Усе свае карціны піша толькі з натуры, лічачы такі падыход да працы асноўным прынцыпам сваёй творчасці. Іnstagram мастака #жывапіс #Пяшкун #пейзаж #Беларусь
Показати все...
🥰 27👍 16 13👏 3🔥 2
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.