cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)

Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot

Більше
Рекламні дописи
394
Підписники
-124 години
-47 днів
-630 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Іван Краўцоў неўпершыню заяўляе, што развал Расеі - гэта не шанец, а пагроза для Беларусі. Сыходзячы з гэтага, трэба разумець, што існаванне агрэсіўнага суседа, які ўтрымлівае і спансуе ў Беларусі таталітарны рэжым, уцягнуў краіну ў вайны і падставіў пад санкцыі, адрывае ад заходняга свету і нармальнага развіцця, размяшчае тут ядравую зброю і малюе на Беларусі вялікую ядравую цэль, не з’яўляецца пагрозай? Трэба быць паслядоўным і прызнаць, што развал Расейскай імперыі і СССР, калі Беларусь двойчы абвяшчала сваю незалежнасць, - гэта таксама не шанец, а пагроза для яе? Расея, пакуль яна не пазбавіцца свайго імперскага мыслення, а значыць і сваіх калоніяў, заўсёды будзе ўяўляць пагрозу для ўсіх сваіх суседзяў і свету. Што відаць, як на прыкладзе Беларусі, гэтак яшчэ больш на прыкладах Украіны, Грузіі, Малдовы і іншых. І толькі яе дэкаланізацыя і развал, якія сапраўды з вялікай верагоднасцю будуць суправаджацца высокім узроўнем турбулентнасці, ствараюць шанцы для яе суседзяў на нармальнае і цывіліізаванае развіццё. А таксама, што важна, і для самой Расеі. Варта ўжо нарэшце прызнаць гэтую аксіёму. І перастаць паўтараць мантры пра пагрозы ад распаду Расеі. 1910-я і 1990-я іх агучвалі нават заходнія палітыкі, але досвед паказаў, што праблема не ў самім развале Расеі, а ў тым - што яна не даразвалілася.
Показати все...
👍 31🔥 6 2🥴 2💯 2😈 1
Усё пазнаецца ў параўнанні У траваедным 2020 годзе, калі нікому нічога не пагражала, за больш як месяц з 25 сакавіка па 30 красавіка ў галасаванні на праймерыз старой апазіцыі, дзе не трэба было пакідаць сваіх пашпартных звестак, удзел узялі 4500 чалавек. У таталітарным 2024 годзе, калі за любы касы позірк чалавеку ў Беларусі пагражае турма, а за мяжой - канфіскацыя, у выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі тыя самыя 4500 чалавек. Але гэта яны зрабілі ўсяго за два дні, да таго ж пакідаючы свае пашпартныя звесткі. Сёння апошні дзень галасавання. Яшчэ ёсць час паўдзельнічаць у тых, хто гэтага пакуль не зрабіў.
Показати все...
17👍 5❤‍🔥 3🥴 1🤨 1
Удзел лепш, чым няўдзел. Ён прынамсі дазваляе вучыцца, трэніравацца, набірацца досведу, камунікаваць з людзьмі і рыхтавацца да таго моманту, калі выбары сапраўды будуць мець месца. Як гэта сталася ў 2020 годзе. У сённяшняй Беларусі ўдзел у выбарчай кампаніі на сённяшнім этапе немагчымы, што было яскрава прадэманстравана падчас кампаніі лютага 2024 года. Аднак у беларусаў ёсць магчымасць паспрабаваць свае сілы на выбарчым сімулятары - у выбарах у Каардынацыйную раду. На іх вы не абярэце сапраўды парламент, які ўжо тут і цяпер будзе прымаць законы, з якімі нам усімі жыць. На іх не будзе вялікай яўкі. І яны не прынясуць нам перамогу над рэжымам. Але яны дазваляюць шукаць новыя сэнсы, рэальна і без фальсіфікацыяў абіраць упадабаныя ідэі і асобаў, канкураваць і шукаць новыя твары ва ўмовах, калі любая актыўнасць чалавека пагражае яму зняволеннем у Беларусі або канфіскацыяй усяго майна. У будучыні КР магла бы стаць органам, што спатрэбіўся б у перыяд трансфармацыі, у тым ліку пераймаючы парламенцкія функцыі ад сімулякраў у выглядзе палаткі і “ВНС”. А на гэтым этапе чакаем ад Каардынацыйнай рады падрыхтоўкі законапраектаў, якія б можна было адразу браць і падпісваць у выпадку нечаканых і тэрміновых зменаў у Беларусі. І гэта ўсё ўжо заўважыў рэжым, які абвясцяіў усіх кандыдатаў фігурантамі крымінальнай справы і які распачаў DDOS-атаку на рэсурсы КР. Таму заклікаем актыўна ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду і абіраць найбольш прафесійную каманду, якая здолее найлепш дапамагчы беларусам падрыхтавацца да трансфармацыйнага этапу. Мы свой выбар зрабілі. Не ўпусціце свой шанец і вы, асабліва калі для вас удзел у галасаванні бяспечны.
Показати все...
👍 12🤨 4❤‍🔥 3 2
"Няўжо-такі праўду вы кажаце, судзьдзі, няўжо справядліва судзіце, сыны чалавечыя? Пакідаеце крыўды на сэрцы, кладзяце на вагі злачынствы рук вашых на зямлі. З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману. Яд у іх — нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе і ня чуе голасу заклінача, самага спраўнага ў заклёнах. Божа! скрышы ім зубы ў іхніх вуснах; разьбі, Госпадзе, сківіцы львам! Няхай зьнікнуць, як вада цякучая; калі напнуць стрэлы, хай яны паламаюцца. Няхай счэзнуць, як сьлімак, які ў сьлізі сваёй распускаецца; няхай сонца ня бачаць, як скідзень у жанчыны. Пакуль гаршкі вашы пачуюць распалены цёрн, — няхай вецер яго разьнясе, ці сьвежае, а ці спаленае! А праведны ўсьцешыцца; помсту пабачыўшы, у крыві бязбожнага ступакі ён абмые! І скажа чалавек: «Сапраўды ёсьць плод справядліваму! Сапраўды ёсьць Бог — судзьдзя на зямлі!» Псальма 57
Показати все...
❤‍🔥 6 4🔥 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Айцы-аблаты з Віцебскай дыяцэзіі асуджаныя, паводле Katolik.life, на 10 і 15 содняў адміністрацыйнага арышту. За што іх асудзілі, невядома. Але ў цэлым супрацьстаянне манахаў і дыктатуры сягае яшчэ часоў заснавальніка кангрэгацыі - святога Эжэна дэ Мазэно. Мазэно быў праціўнікам напалеонаўскага рэжыму ў Францыі і яго ўмяшальніцтва ў справы Касцёла, якое выявілася ў тым ліку ў зняволенне Папы Рымскага Пія VII у 1808 годзе. З гэтай нагоды будучы святы, які тады яшчэ вучыўся толькі ў семінарыі, далучыўся да руху супраціву. У прыватнасці, Мазэно быў “сувязным” паміж святарамі і вернымі Папу кардыналамі. Калі ў 1810 годзе Напалеон прызначыў без згоды Папы парыжскім арцыбіскупам лаяльнага сабе Жана-Сіфрэна Мары, Мазэно адмовіўся, каб той удзяліў яму святарскае пасвячэнне, прыняўшы яго толькі з рук ерарха, які не прадаўся рэжыму.
Показати все...
❤‍🔥 12 4👍 2🥰 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Затрыманыя а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ Клірыкаў затрымалі 8-га мая пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліна. Сумныя падзеі адбыліся напярэдадні хрысціянскага свята — Узнясення Хрыста. Падставы затрымання невядомыя. Анджэй Юхневіч з'яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі. 📷: а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ / catholicnews.by @christianvision
Показати все...
🙏 9🤯 3👍 2😱 2😢 2😈 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Патриарх Кирилл: Российская армия воюет за тех, кто принадлежит к русской культуре Патриарх Московский Кирилл (Гундяев) поздравил министра обороны России Сергея Шойгу с Днем Победы. Пожелав ему “крепкого здоровья, мира душевного и щедрой помощи Божией в Вашем ответственном служении на пользу Отечества”, глава РПЦ отметил: “Отстаивая государственный суверенитет страны, наше воинство сегодня мужественно сражается на передовых рубежах Родины, защищает всех, кто ощущает свою принадлежность к великой русской культуре”. #Россия #православные #рпц
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Цікавая (і выпадковая) знаходка на відэа з першага ўкраінскага незалежнага музычнага фэсту 1989 года "Червона Рута" ў Чарнаўцах.
Показати все...
12❤‍🔥 2🔥 2👍 1
КДБ уключыўся ў выбары ў Каардынацыйную раду. Экстрэмісцкім фармаваннем абвешчаны выбарчы спіс № 9 «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду». “Значит, хорошие сапоги, надо брать”?
Показати все...
11🥰 3❤‍🔥 2😁 2👍 1🌚 1
Арцыбіскуп Менска-Магілёўскі мітрапаліт Юзаф Станеўскі канцэнтруе ўладу ў сваіх руках. Сёння ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Апошнія тры гады гэтую пасаду займаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Біскуп Буткевіч цяпер стаў віцэ-старшынёй, заняўшы месца гарадзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча. Які, дарэчы, сам быў старшынёй ККББ у 2006 - 2015 гадах. У цэлым у сумяшчэнні пасадаў Менска-Магілёўскага арцыбіскупа і старшыні Канферэнцыі для Беларусі няма нічога новага. У 1999-2006 гадах так рабіў кардынал Казімір Свёнтак, а з 2015-2021 - арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Прызначэнне апошняга тлумачылася тады тым, што сталічнаму біскупу прасцей развязваць розныя пытанні. Дый пасада старшыні ККББ больш фармальная ў пытанні кіравання іншымі ерархамі. Але ўсё ж, магчыма, варта было бзахоўваць нейкі большы падзел уладаў. Беларусь не такая ўжо і вялікая краіна і ў Менску не так шмат пытанняў, што біскупам з іншых гарадоў трэба рэгулярна быць у сталіцы. Праўда, магчыма, змены фармату маглі б хацець улады краіны, якім прасцей мець аднаго “галоўнага” біскупа, а не некалькіх ды яшчэ ў розных гарадах.
Показати все...
👍 7🤔 2🌭 1🍌 1🍓 1
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.