cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Хвасоля Воля

Пакуль наша мова жыць будзе — будзе жыць і беларускі народ! Мы стварылі праект для самага дзейнага супраціва любому рэжыму. Самага бяспечнага, шчырага і неверагоднага супраціва! Сувязь з адмінамі @v_for_volya_bot

Більше
Рекламні дописи
237
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
Немає даних30 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
Вітанкі! У рэдактараў Хвасолі Волі не хапае часу каб весьці канал і рыхтаваць штотыднёвыя дайжэсты, таму шукаем валанцёра (ці валанцёраў), якія жадаюць дапамагчы развіццю канала. Што патрабуецца рабіць? • Праглядаць каналы, якія прысвечаны беларускай культуры, адзначаць цікавыя і карысныя праекты і навіны, якім патрэбна інфармацыйная падтрымка • Тэзісна адзначаць адметнасць таго ці іншага праекта ці навіны • Любіць беларускую культуру Калі вам цікава, пішыце, каліласка, ў бот зваротнай сувязі @v_for_volya_bot І прыемная навіна як бонус: Маланка медыя запускае праект для дзетак. Глядзець падрабязнасці тут. 🤍❤️🤍
Показати все...
Вітаем! Новы дайджэст! Спіс спасылак на аўдыёкнігі па-беларуску для дзяцей і бацькоў! «Замярзалі як лядышкі на вуліцы Кедышкі». Новая песня ад Алены Жалудок 84 гады таму быў расстраляны гісторык і палітык Вацлаў Ластоўскі. Што варта ведаць пра прэм’ер-міністра урада БНР і аўтарам «Кароткай гісторыі Беларусі»? Адказ тут. 23 студзеня 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Кароткая нататка пра тыя падзеі. У студзені гадавіна пачатку паўстання Каліноўскага. У паўстанцаў былі мізэрныя шанцы на перамогу, але яно не было марным. Раім пачытаць гэты пост. 22 лютага 1558 Пачалася Лівонская вайна (Інфлянцкая вайна). Больш інфармацыі пра тыя падзеі тут. Хочаце, каб робат МТС зразумеў беларускую мову? Трэба скапіяваць зварот і даслаць па форме. 2 хвілінкі вашага часу. Інструкцыя тут. Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️ Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Показати все...
Вітаем! новы дайджэст Хвасолі Волі! 8.01.2022 Гурт Astroūna запрашаюць на свой КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ! Пачатак а 20:00 пр. Незалежнасці, 44А Народны каляндар беларусаў, багаты і цікавы, ён можа здівіць вас Бабінамі, Гусеўнікам і Васіллем. Вы ведаеце пра абрад «Цягнуць Каляду на дуба»? Шмат цікавасцей тут. Як зменяўся наш герб "Пагоня" Меркаванне: Ганны Севярынец «Для мяне відавочна: нішто не было дарэмна за гэты год» Нагадваем пра курс лекцый «(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ» ад Лятучага універсітэту. Цудоўныя навіны для маленькіх амамараў беларускай мовы: Выдавацетва Янушкевіч выпусціла кнігу Эрвіна Мозэра «Дзівосныя гісторыі на дабранач» у перакладзе Сяргея Матыркі. «Казку пра тое, як Святога Міколу забаранялі» пісьменніцы Наталка Харытанюк выйшла электронная версія адразу на трох мовах (па-беларуску, па-ўкраінску і па-ангельску). Ілюстрацыі для выдання намалявала Лізавета Ганчарова. Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️ Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Показати все...
Вітаем! Новы дайджэст ад Хвасолі Волі З’явіўся тэлеграм-бот для жыхароў вёскі, які дапаможа напісаць зварот. Стваральнікі бота @mojzvarot_bot абяцаюць, што ён дапаможа вырашыць праблемы ў вёсцы. У ім ёсцы прыклады зваротаў, прававая інфармацыя, а таксама парады і інструкцыі на выпадкі, калі праблема не вырашаецца адразу. Глядзець-не нагледзецца: у Белавежскай пушчы працуе зімовая анлайн-падкормка птушак Шляхта ў Вялікім княстве Літоўскім: 10 хвілін гісторыі часоў ВКЛ Вы ведалі, што Янка Купала першым пераклаў на беларускую мову песню "В лесу родилась ёлочка"? Ліза Ветрава дорыць вам мілейшыя святочныя карткі. Спампаваць у добрай якасці тут Актуальна да святаў: елка, ёлка ці ялінка? Якія кніжкі падарыць дзецям на Каляды? Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️ Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Показати все...
Вітаем! Новы дайджэст Хвасолі Волі Яшчэ не прыкупілі паштовак на святы? Можна купіць гэтыя, з птушкамі, і падтрымаць ахову дзікай прыроды Беларусі – частка прыбытку будзе ахвяравана Ахова Птушак Бацькаўшчыны. Аўдыякніга "Зямля пад белымі крыламі" Уладзіміра Караткевіча даступная на падкастах. Таксама з'явілася электронная кніга Уладзіміра Мацкевіча "Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам" Нагадваем файны сайтМапа станаўлення Беларусі. Выйшла аўдыякніга Ганны Севярынец "Дзень Святога Патрыка"! Чытае Уладзімір Лісоўскі. У Мінску прайшла прэзентацыя «Эдаў»перакладаў на беларускую мову найбольш вядомых твораў старажытнай скандынаўскай літаратуры. Марафон агучвання праекта say.by набраў 1053 гадзіны 57 хвіліны! Праект дзякуе за ўдзел. Беларускамоўны Дзед Мароз для дзетак і дарослых павіншуе са святамі, падрабязнасці тут. Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️ Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Показати все...
Прывітанкі, спадарства! Навіны пра ковід жахлівыя, маскі мала хто носіць, дыстанцыю мала хто трымае, таму Хвасоля Воля падрыхтавала ўлётку пра COVID-19 Што рабіць? 1) выконваць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 2) пашырыць гэты пост Хвасолі Волі, 3) раздрукаваць улётку з паста і распаўсюдзіць яе: на прыпынках, у ліфце, школе, на працы! Усюды! Калі ласка, беражыце сябе і сваіх блізкіх! Ніхто акрамя нас не будзе клапаціцца пра нас! Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️ Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Показати все...
Вітаем! Хутка Каляды і Новы Год! Час падарункаў! Хвасоля Воля падрыхтавала спіс падарункаў на беларускай мове! • Спасылкі на беларускамоўныя календары на розны густ і гаманец. • Снежныя святочныя гісторыі Астрыд Ліндгрэн з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан і Ілон Вікланд у перакладзе Надзі Кандрусевіч. Выдавецтва Koska! • «Паўстанцы» – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863 • Брошкі-значкі з беларускімі пісьменнікамі • Паштоўкі з ілюстрацыямі і цытатамі Паўла Севярынца • Манаграфія "Уніяцкія цэрквы ВКЛ" У кнізе апублікаваны апісанні 338 цэркваў за перыяд 1675-1698 гг. •"КАЗКІ РУЗАЛІ АСЬМАК, запісаныя Адамам Багдановічам" Рузаля Асьмак сярод суседзяў мела славу знахаркі і выключнай расказчыцы казак і легенд. • Настольная гульня «Мова цудоўная». Гульня знаёміць з беларускім алфавітам і дапамагае папоўніць слоўнікавы запас цікавымі словамі роднай мовы Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️ Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Показати все...
Вітаем! Новы дайджэст! Моўная афіша Радыё Свабоды праводзіць апытанку пра лепшае слова гэтага года! Ранейшыя словы-пераможцы: 2018 — БНР, 2019 — Каліноўскі, 2020 — Жыве! Усяго 2 хвілінкі патрэбна, каб паслухаць як Уладзімір Караткевіч распавядае пра Радзівілаў і іх ролю ў Вялікім Княстве Літоўскім ды цэлай Рэчы Паспалітай. Нагадваем пра стары, але вельмі смешны матэрыял: беларускія кляцьбонікі! Таксама ёсць стыкеры! Нагадваем, што вашы галасы патрэбны беларускай мове. Агучыць словы і сказы проста і прыемна. І вельмі карысна! З'явілася новая серыя мульта пра блізнят-важанят, дзе героі прыдумляюць колеры і вучацца адказнасці. "Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча можна паслухаць на "Кніжным Возе"! Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️ Сувязь з каналам @v_for_volya_bot
Показати все...
sticker.webp0.34 KB
Вітаем! Новы дайджэст! Важная навіна пра кажаноў! Гэта вельмі карысныя істоты, якім цяжка перазімаваць. Таму існуе праект Кажанаполіс, які забірае кажаноў на зімоўку. Звяртайцеся да іх, калі знайшлі кажанчыка ці жадаеце дапамагчы арганізацыі ратаваць малюкоў. Кавярня над Нямігай шукае беларускамоўнага барыста! Беларускія кнігі і аўдыёпраекты, выпуск якіх можна падтрымаць ужо цяпер: -Аўдыёкніга, прысвечаная ўсім падлеткам, якія перажылі 2020 год: знікненне бацькоў, ціск у школах і ВНУ, жах хапуноў і перастрэлак на мірных вуліцах. -Практычны дапаможнік Ларысы Рыжковай “Выхаванне спевака”: як можна выхоўваць дзяцей у парадыгме беларускай традыцыйнай культуры. -Аўдыёальбом і традыцыйная кніга вершаў палітвязня Андрэя Скурко: гэта выдатныя вершы, сапраўдныя шэдэўры паэзіі, якія захапляюць сваёй вобразнасцю, адкрытасцю і шчырасцю. Для дамашняга сямейнага адпачынку прапануем паглядзець Астэрыкс: Зямля Багоў на беларускай мове (уключаецца ў наладках) Будзем удзячныя, калі пашырыце гэты пост! ❤️✊✌️
Показати все...
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.