cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Цэнтр новых ідэй

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр. Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі. [email protected]

Більше
Рекламні дописи
655
Підписники
+124 години
-27 днів
-1030 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
Пра пратакольныя кур'ёзы, якія здарыліся з афіцыйнымі асобамі розных краін, апавядае Павел Мацукевіч у новым выпуску “Пульса Леніна-19”. У тым ліку і беларускія, што адбыліся падчас замежных рандэву і “дома”. 🙄 чаму паўночнакарэйскі чыноўнік выгнаў расейскіх міністраў з-за стала 🙄 для чаго Барыс Ельцын паказальна перасадзіў Сяргея Сцяпашына 🙄 куды арганізатары пасяджэння Усебеларускага народнага сходу пасадзілі Рамана Галоўчанка 🙄 як Станіслаў Шушкевіч хацеў прапусціць Генеральнага сакратара ААН 🙄 калі Уладзімір Пуцін паўтарыў позу Аляксандра Лукашэнкі 🙄 навошта Барыс Ельцын пытаўся ў Біла Клінтана пра туфлі 🙄 як Аляксандр Лукашэнка сапсаваў важную сустрэчу, бо не ведаў пра арыентацыю нямецкага міністра. 👉 Чытайце выпуск на сайце 👉 Чытайце без VPN
Показати все...
👍 3 1🗿 1🆒 1
Башкартастан: “На сёння мы — бяспраўная калонія” У новым выпуску падкаста "У кантэксце" Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра Башкартастан з Русланам Габасавым, кіраўніком Камітэту башкірскага нацыянальнага руху за мяжой. 🤔 Чаму сітуацыя з башкірскай мовай падобная да моўнага пытання ў Беларусі? 🤔 Як вайна ва Украіне дала штуршок нацыянальнаму руху Башкартастана? 🤔 Ці зможа Башкартастан існаваць самастойна? 🎧 Слухайце новы выпуск падкаста "У кантэксце": YouTube Spotify Apple Podcasts Google Podcasts
Показати все...
❤‍🔥 4 2👍 1 1🖕 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Мы ведаем, што вы робіце ўвечары ў наступны чацвер, калі жывяце ў Варшаве 😎 Аб'яўляем рэгістрацыю на Fuck-up night пра беларускі бізнэс! 🕐 Калі: 27 чэрвеня, 18:00 📍 Дзе: Prosta 20 (WeWork), Warsaw Цэнтр новых ідэй збірае выпускніц і выпускнікоў сваіх адукацыйных праграм, а таксама проста таленавітых маладых візіянерак і візіянераў, каб паслухаць пра самыя грандыёзныя fuck-up’ы беларускіх бізнэсмэнаў і бізнэсвумэн, а таксама пазнаёміцца, падзяліцца свежымі ідэямі і панэтворкаць. Вас чакаюць выступы такіх зорак, як: 🪩 Глеб Кавалёў (Карма) 🪩 Аляксандра Дойніч (Business Espresso) 🪩 Арцём Карпечанка (CEO Hugery.com, CBDO Blinger.io) 🪩 Мікіта Ібмра (заснавальнік кафэ «Культура») 🪩 Ягор Пераход (сузаснавальнік T.M.A і Gigi Bar) 🪩 Мікіта Абрамчык і Аліна Мазавец (КЛІК) 👉 Праграма вечара на сайце ЦНІ, а зарэгістравацца можна тут.
Показати все...
5👍 1❤‍🔥 1
Сем тэзісаў па выніках постэлектаральнага даследавання: Генадзь Коршунаў аналізуе чэрвеньскія дадзеныя “Народнага апытання” і піша пра выбары ў Каардынацыйную раду. 🤔 як беларусы ацэньваюць яўку на выбары ў КР 🤔 калі з'яўлялася рашэнне галасаваць 🤔 якой была матывацыя ўдзелу ў выбарах 🤔 па якіх прычынах людзі адмаўляліся ад галасавання 👉 Кароткі змест у картках, а поўную версію з інфаграфікай чытайце на сайце (ці тут без VPN).
Показати все...
👍 6 1💅 1
🔥 Праз некалькі хвілін пачнецца анлайн-прэзентацыя 7-ай справаздачы "Беларускага трэкера перамен", далучайцеся да прагляду па спасылцы — https://www.youtube.com/live/hWc1L-JIMl8
Показати все...
2👍 2 1😁 1
Апублікавалі канспект лекцыі Акадэміі новай беларускай дыпламатыі, у якой Рыгор Астапеня расказвае пра тое, якія палітычныя, эканамічныя, вайсковыя і грамадскія залежнасці мае Беларусь ад Расіі. Кароткі змест у картках, а поўны канспект чытайце на сайце 📔
Показати все...
👍 7 2😐 1🤪 1🆒 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
На анлайн-прэзентацыю 7-ай штоквартальнай справаздачы "Беларускага трэкера перамен" запрашаюць "Прэс-клуб Беларусь" і Фонд GMF у сераду, 19 чэрвеня. Спікеры: 👨‍💼 Павел Слюнькін, асацыяваны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах; 👨‍💼 Арцём Шрайбман, заснавальнік агенцтва Sense Analytics; 👩‍💼 Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй; 👨‍💼 Філіп Біканаў, незалежны сацыёлаг; 👨‍💼 Генадзь Коршунаў, праграмны дырэктар Беларускай акадэміі, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй; 👨‍💼 Леў Львоўскі, акадэмічны дырэктар BEROC. "Беларускі трэкер перамен" — гэта даклад незалежных экспертаў, у якім аналізуюцца актуальныя падзеі ў Беларусі і разглядаюцца ўстойлівыя і адносна доўгатэрміновыя трэнды. «Разынкай» дакладу з'яўляецца эксклюзіўнае штоквартальнае сацапытанне, якое дазваляе фіксаваць змены грамадскай думкі ўнутры розных сегментаў беларускага грамадства. 📆 Калі: 19 чэрвеня, серада. Пачатак — 11:30 (Мінск), 10:30 (Варшава) 👉 Зарэгістравацца, каб атрымаць спасылку на анлайн-презентацыю.
Показати все...
👍 3 3 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У свежым выпуску "Пульса Леніна-19" два сюжэты - двухбаковы і шматбаковы. У першым размова пра пікіроўку з Арменіяй, у другім – пра ўступную кампанію Беларусі ў вядучыя аб'яднанні незаходняга свету – Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва і БРІКС. Павел Мацукевіч піша пра: ✍️ магутнасць крызісу паміж Арменіяй і Беларуссю; ✍️ блізкасць па духу Ільхама Аліева для Лукашэнкі; ✍️ беларускі інтарэс да БРІКС і ШОС. 👉 Чытайце выпуск на сайце 👉 Чытайце без VPN
Показати все...
👍 3🙈 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Абагульняючы інфармацыю з розных крыніц, Генадзь Коршунаў разважае пра апошнія месяцы і перспектывы мігранцкага крызісу на межах Беларусі і краін ЕС. "Вясна 2024 года стала самым гарачым перыядам на межах Беларусі з краінамі ЕС, пачынаючы з восені 2021 года, а травень - самым напружаным месяцам з часу спроб тысячных штурмаў пагранпераходу ў Кузніцы. Эскалацыю працэсу мы назіралі і па чэргах на межах, якія з красавіка гэтага года выраслі да маштабаў сутачных чаканняў. Пра нагнятанне сітуацыі на межах - а менавіта на беларуска-польскай - кажа і той факт, што з амаль 1200 выпадкаў папераджальных стрэлаў, здзейсненых сёлета, больш за 770 (практычна 2/3) прыпадаюць менавіта на травень". Генадзь Коршунаў піша пра тое, чаму нясмелыя намёкі на дээскалацыю сітуацыі на мяжы адышлі ў нябыт і чаму Лукашэнку не патрэбнае пацяпленне стасункаў са сваімі заходнімі суседзямі. 👉 Чытаць на сайце 👉 Чытаць без VPN
Показати все...
👍 6
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"Месцазнаходжанне "паміж", як і няўстойлівасць межаў, узмацнялі ў грамадстве пачуццё, што Беларусь гэта “краіна дзвюх цывілізацый” і папулярнае мысленне, што Беларусь павінна быць хабам супрацоўніцтва паміж Захадам і Расіяй. Невялікая колькасць натуральных рэсурсаў штурхае да эканамічнай адкрытасці і таго, каб шукаць прывабны варыянт узаемадачыненняў з Расіяй і Еўрапейскім Саюзам". На сайце Акадэміі новай беларускай дыпламатыі апублікаваны канспект лекцыі Рыгора Астапені пра ўмовы фармавання знешняй палітыкі Беларусі. 📔 Чытаць!
Показати все...
👍 3👎 1
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.