cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Беларускі Бабілон

Беларуская гісторыя ў незвычайных ракурсах. Паштовая скрынка: @Babyylon_bot Падтрымаць праект: https://www.patreon.com/belbabylon

Більше
Білорусь1 731Білоруська82Категорія не вказана
Рекламні дописи
1 340
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
-2430 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Ніхто сёння ў маёй стужцы пра 23 лютага не напісаў дзякуй Богу. То я напішу. Ёсць у Магілёве 2 вуліцы названыя ў гонар двух братоў Міхаіла і Ўладзіміра Бонч-Бруевічаў. Наўрад ці пра іх шмат хто чуў, апроч магілёўцаў і гісторыкаў. Яны абодва нарадзіліся ў Маскве, але іх бацька, шляхціч Дзмітрый Бонч-Бруевіч, быў з Магілёўшчыны і відаць меў вялікую ласку да малой радзімы, бо на сваіх землях там пабудаваў царкву ў ХІХ ст. і агулам правёў там ладную частку жыцця, хоць і рабіў кар'еру ў Маскве. Сыны ягоныя, відаць, раслі ўжо маскоўскімі пацанчыкамі, але на радзіме ў бацькі часта бывалі. У розных даведніках усюды пішуць, што яны былі старадаўняга беларуска-літоўскага шляхецкага паходжання. Лёс братоў вельмі цікавы, можна проста кіно здымаць: Уладзімір з ранніх гадоў падаўся ў рэвалюцыянеры, дапамагаў Леніну "Іскру" друкаваць у замежжы, а Міхаіл наадварот рабіў кар'еру прафесійнага вайскоўца ў імперскім апараце. Вось жа, калі грымнула рэвалюцыя, то Ўладзімір стаяўся галоўным памочнікам і сакратаром Леніна, а Міхаіл, заслужаны і актыўны ваяка, стаў першым генералам расійскай арміі, які перайшоў на бок чырвоных. І пры чым тут 23 лютага? А вось пры чым. Дэкрэт аб стварэнні Чырвонай Арміі быў прыняты 28 студзеня 1918 года (яго і мусілі адзначаць як святочную дату, але першы год не паспелі, то перанеслі на 23 лютага, а пасля вырашылі нічога не мяняць). Сярод подпісаў пад дэкрэтам быў подпіс Бонч-Бруевіча Уладзіміра. А подпісаў там было няшмат. А калі 18 лютага таго ж года скончылася перамір'е і немцы папёрлі ў наступ, то Ленін у паніцы вызваў у стаўку менавіта Міхаіла, як адзінага генерала ў чыровных, і загадаў яму ўзначаліць абарону кволай савецкай рэспублікі, якая рассыпалася на вачах. Ну Міхаіл узяўся за справу і зрабіў што мог. Фронт утрымаўся. Агулам абодва браты вельмі цікавыя сваімі лёсамі. Раю проста вікіпедыю пра іх пачытаць. Рэальна матэрыял для кіно. Але я гэта ўсё да чаго. У нас з кожнага праса прапагандысты крычаць пра тое, што Беларусь - гэта спадчынніца СССР,традыцыі трэба захоўваць і 23 лютага мы забываць не мусім, бо гэта гісторыя. Але вось 2 беларуска-літоўскіх шляхціча прыклалі руку да фармавання Чырвонага войска на самым высокім узроўні. Узначалілі працэс, можна сказаць. І хто пра іх ведае? і хто іх спрабаваў раскруціць? І хай сабе, у тыя 1920-30-ыя маглі быць нейкія палітычныя матывы, каб гэтага не рабіць. Але ж у нашыя часы можна было б ужо разгуляцца на славу! Такая тэма! Утварэнне грознай Чырвонай Арміі і беларусы ў самы адказны момант кіруюць працэсам. Але нецікава. Бо нікому на самой справе не цікава, што там было з тымі бальшавікамі. Ні нам не цікава, ні ўсім гэтым посткамуністам. Бо ім трэба адбыць дату, паставіць плюсік, кульнуць чарку, а далей трэба думаць пра наступныя "знамянацельныя" даты. І з камуністычным брэндынгам заўсёды так. Канон даўно сваё аджыў, а на ягонай базе шукаць/ствараць нейкія новыя сэнсы нікому нецікава. Ну і дзякуй Богу. Ёсць у гэтай гісторыі і другі паварот. Самі Міхаіл і Уладзімірам да Беларусі за сваё жыццё так нідзе не "прытулілся". Не назваліся, не абазначыліся. Тут я магу памыляцца, бо не займаўся спецыяльна, але ва ўспамінах Міхаіла Беларусь не разу не ўзгадваецца. Вось і атрымліваецца, што ты можаш служыць імперыі на самых высокіх пасадах, але калі ніяк не абазначыў сваю нацыянальнасць за жыццё, то па выніку ты мала каму будзеш патрэбны пасля смерці.
Показати все...
25 лістапада - адна з найтрагічнейшых дат нашай гісторыі, якая амаль што не прысутнічае ў нашай гістарычнай памяці. Зрэшты яно і зразумела, бо гэты дзень адбылася толькі адна цалкам сабе сціплая падзея - стомлены адзінокі чалавек паставіў подпіс на дакуменце, які хутчэй фіксаваў рэальны стан рэчаў, чым абвяшчаў нешта новае. 25 лістапада 1795 года Станіслаў Панятоўскі ў Новым Замку Горадні падпісаў адрачэнне да трона Рэчы Паспалітай. І гэта быў канец. Канец тутэйшай дзяржаўнасці. За папярэднія стагоддзі нашая дзяржаўнасць перажывала самыя нечаканыя змены і здзяйсняла самыя дзіўныя кульбіты. Але яна ніколі не перарывалася. Полацкая зямля вырасла з нейкай тутэйшай далетапіснай сістэмы кіравання плямён, ВКЛ увабрала ў сябе вопыт рускіх княстваў і літоўскіх аб'яднанняў, Рэч Паспалітая (пры ўсёй неадназначнасці абставін яе стварэння) несумненна базавалася дзяржаўніцкіх традыцыях двух саюзнікаў. Сумарна гэта больш за 900 год непарыўнай дзяржаўніцкай традыцыі! Яе мадыфікацый, крызісаў, праблем, але па выніку станаўлення і развіцця. Адмова Панятоўскага ад кароны знішчыла гэту скарбонку дзяржаўнасці. Прычым трагедыяй гэта стала найперш для нас (беларусаў і літоўцаў), чым для палякаў. Бо палякі ў хуткім часе атрымалі сабе Графства, пасля Царства. Усё гэта дазволіла ім у моцна паламаным выглядзе праз пакуты і страты, але данесці сваю дзяржаўнасць да ХХ ст. Для нас жа гэты подпіс абазначаў, што дзяржаўнасць нам трэба будзе аднойчы ствараць з нуля. Цалкам з нуля. І незразумела калі. Зразумела стала толькі праз ... 2 дні ...і роўненька 125 год, калі 27 лістапада 1920 года грозаўскія палкі далі першы бой ворагу і тым засведчылі сур'ёзнасць намеру тутэйшага народу вярнуць сабе дзяржаўнасць любым коштам.
Показати все...
Нобелеўская прэмія Бяляцкаму - гэта першая прэмія "беларускаму" беларусу, чалавеку, які з дзяцінства змагаўся за вольнасць Беларусі, прычым, амаль што на ўсіх франтах. І таму гэты Нобель асабліва круты. Ідэя пра супольнае ўшанаванне трох арганізацый мне таксама падаецца ўдалай. Таму што, папярэдні наш Нобель таксама быў "трынародны", бо нададзены быў постсавецкай пісьменніцы Алексіевіч, звязанай і з Беларуссю, і з Украінай, і з Расіяй. І тая прэмія таксама была прынцыпова антыімперская і, нават, антыпуцінская. Бо высвечвала, разбірала на часткі "чырвонага чалавечка". Нобелеўскі камітэт спрацаваў вельмі элегантна: сённяшняя прэмія узнагаводзіла тых, хто змагаўся з гэтым чырвоным чалавекам апошнія 30 год. Ну і нікуды ня дзенешся ад таго, што да 2022 года мы ў такіх глабальных падсумаваннях, як Нобель, ідзем адной абоймай. Бо кожны сваім шляхам спрабаваў вытравіць з сябе савецкае балота. А вось з 2022 года гэты супольны шлях канчаткова разрываецца. Бо ва ўкраінцаў атрымалася, у беларусаў яшчэ не, а рускія, верагодна, залазяць у яго назад. Так што, усё добра падсумаваў Нобелеўскі камітэт.
Показати все...
І яшчэ наўздагон даце 17 верасня. 17 верасня гэта не святочная дата. Проста таму што ў тых падзеях беларусы былі не суб'ектам палітыкі і нават не аб'ект, а выпадковасцю, якую Молатаву выгодна было ўпісаць у сваю Ноту да польскага пасла. Калі б гэтага ўз'яднання не адбылося, Беларусь зараз была б. Слабая, падзеленая на 2 часткі, але была б. На гэтым фоне значна цікавей выглядае гісторыя ўзбуйненняў БССР 1924 і 1926 гадоў. Гэтыя праекты рыхтавалі, рызыкуючы сваімі кар'ерамі, самі беларусы. Прапаноўвалі, інтрыгавалі, даказвалі і дамагліся. І вось, дарэчы, калі б узбуйненняў тых не здарылася, то і Беларусі зараз не было б. У 6 паветах нацыю не моцна ўзгадуеш. Памятаць трэба ўсё даты. Але святкаваць толькі тыя да якіх мы супольна ішлі і за якія змагаліся. І 17 верасня тут не выцягвае.
Показати все...
​​Жыў быў такі хлопец Сяргей Грыцавец. Родам быў з невялікай вёскі пад Баранавічамі. Але пражыў там нядоўга, бо калі Сяргею споўнілася 5 год пачалася Першая Сусветная. Малая радзіма знікла: Баранавічы апынуліся на польскай тэрыторыі, а сям'я выехала на Урал, дзе Грыцавец адвучыўся і пайшоў працаваць на чыгунку. Перамогшы сваё беларускае маўленне, ён стаў паспяховым камсамольскім актывістам. Але ў 1931 годзе дзяржаве спатрэбіліся лётчыкі і партыя дала загад «Комсомолец — на самолёт!». Сяргей быў сярод тысяч натхнёных маладых людзей, якія захацелі скараць неба. І тут выявілася, што ў Грыцаўца талент. Ужо ў 1933 годзе ён стаў камандзірам звяна, у 1935 узначаліў рэкордны пералёт новых самалётаў І-16 да Ўладзівастока, а ў 1938 годзе адправіўся ў Гішпанію. За паўгады баявых дзеянняў Сяргей Грыцавец збіў да 30 варожых самалётаў. Гэта быў бліскучы вынік. Неба сапраўды скарылася маладому хлопцу. За Гішпанію ён атрымаў званне Героя СССР. А вясной 1939 года маёр Грыцавец апынуўся ўжо зусім на іншым краі кантынента. Пад час баёў на Халхін-Голе Сяргей збіў каля 12 японскіх самалётаў. Асабліва праславіўся ён, калі 26 чэрвеня, вяртаючыся з боя ўбачыў, што ягоны камандзір маёр Забалеў быў падбіты і зрабіў аварыйную пасадку ў варожым тылу. Нягледзячы рызыку, Грыцавец пасадзіў свой самалёт проста на полі недалёка ад японскіх пазіцый і выратаваў Забалуева. У войску пра гэта гаварылі ўсе. У канцы жніўня, разам са сваім сябрам украінскім лётчыкам Краўчанкам, Грыцавец атрымаў званне двойчы Героя СССР. Беларус і ўкраінец сталі першымі ў гісторыі двойчы героямі СССР. У пачатку верасня прыйшоў нечаканы загад усім лепшым лётчыка ляцець у Маскву. Ніхто ня ведаў у чым справа. Тым больш нечаканым стаў вялікі прыём, наладжаны ў Крамлі. Сталін абвясціў савецкім афіцэрам, што іх чакае "вызваленчы" паход на Беларусь і Украіну. Тут якраз прыдаліся два двойчы героя СССР. Краўчанка паляцеў вызваляць украінцаў, а Грыцавец быў накіраваны на аэрадром Балбасава пад Воршай камандзірам 58-ай авіяцыйнай брыгады.  Верагодна, менавіта ён, беларус Сяргей Грыцавец, павінен быў стаць адным з твараў восеньскай ваеннай кампаніі ў Беларусі. Сам жа Сяргей, напэўна, у гэтыя гадзіны думаў пра тое, што зможа ўбачыць сваю малую радзіму ўпершыню за шмат год. І не проста ўбачыць, а з'явіцца там вызваліцелем. Лёгкай сентыментальнасці мусіла спрыяць і тое, што жонка Сяргея якраз чакала другое дзіця. 16 верасня самалёты Сяргея Грыцаўца і яго сябра Пятра Хары вылецелі з Балбасава на мінскі аэрадром Мачулішчы для атрымання загадаў. Вярталіся назад яны ўжо позна ўвечары. Самалёт Грыцаўца ішоў першы. У Балбасава ў той час стаяў вялікі перапалох. Як зрэшты і па ўсё савецкай арміі - загад аб наступленні зваліўся як снег на галаву. Каб прыстрэльваць кулямёты, з узлётна-пасадачнай паласы знялі пражэктары і перавезлі іх на палігон. На паласе паставілі керасінавыя ліхтары. Грыцавец пасадзіў свой самалёт без праблем і вывеў яго на нейтральную паласу. А вось маёр Хара нешта пераблытаў ці не разабраў з-за адсутнасці пражэктараў. Ён зайшоў на пасадку менавіта з боку нейтральнай паласы. Грыцавец спрабаваў пазбегнуць аварыі, але было ўжо позна. Два самалёты сутыкнуліся на хуткасці. Сяргею Грыцаўцу вінтом адрэзала галаву. ### Мне падаецца, што лёс Сяргея Іванавіча Грыцаўца - гэта найлепшая метафара "свята" 17 верасня. Вось ёсць прыстойны савецкі беларус, герой і прафесіянал, які хутчэй за ўсё шчыра хоча выратаваць сваіх супляменнікаў ад калектыўнага ворага. Але ўсё ідзе не так як трэба і сканчаецца трагедыяй у той момант, калі ворагі яшчэ нават ня ведаюць, што яны ворагі. А чаму? Бо савецкія беларусы не мелі ніякага дачынення да самой ініцыятывы аб'яднання. Некаторыя марылі пра яго, хтосьці нават агітаваў, але ўсё здарылася ў выніку геапалітычнай гульні вялікіх сілаў. А які сэнс святкаваць падзею, у якой нашыя продкі ўдзельнічалі толькі як працоўная сіла? Бо калі б беларусы мелі хоць нейкае дачыненне да ініцыяцыі гэтай аперацыі, ці яе планавання, то пражэктары стаялі б на месцы.
Показати все...

Покуль я рэкламаваў украінскі Юткб каналы, беларуская гістарычная прастора прырасла яшчэ некалькімі цікавымі праектамі. Абавязкова напішу пра ўсе, але дазволю сабе спачатку зрабіць анонс "Вусоў Скарыны". Нарэшце, пачалі выходзіць арыгінальныя серыі нашай перадачы на BelsatHistory. Гэты цыкл моцна адрозніваецца ад украінскага. Тут больш анімацыі, жартаў і гульні шклянымі перлінамі. Можна глядзець з дзецьмі, можна кампаніяй пад піва. Зрэшты можна і не глядзець, але тады вы не даведаецеся, які галоўны сакрэт Францыска Скарыны) https://youtu.be/unvBtXQi_8w
Показати все...
Што схаваў Францыск Скарына ў сваім партрэце | Что запрятал Франциск Скарина в своем портрете

Францыск Скарына – адна з найвядомейшых постацяў айчыннай гісторыі. Але да сёння яна захоўвае шмат таямніцаў. І ў чым жа галоўная?

https://belsat.eu/?p=2218989

Гісторык Цімох Акудовіч у новым выданні праграмы "Вусы Скарыны" прапаноўвае свае адказы на пытанні, што схаваў Францыск Скарына ў сваім партрэце і ў чым жа ягоная галоўная таямніца. У гэтым выданні праграмы #ВусыСкарыны : 00:00 Анонс 00:32 Загадкі Францыска Скарыны 02:40 Медычная кар’ера 04:13 Чаму Скарына ўзяўся за кнігадрукаванне 05:27 Што незвычайнага ў скарынаўскім "Псалтыры"? 06:28 Стэндап Скарыны пра "пчолак і рыбак" 07:21 Помнікі першадрукару трэба перарабіць? 09:12 Чаму Скарына – рызыкоўны чалавек? 11:04 Галоўная загадка Скарыны Калаж з фота: Wikimedia Commons Франциск Скорина – один из наиболее известных деятелей беларусской истории. Однако до сегодняшнего дня его фигура окутана множеством тайн. Какая же из них главная? Историк Тимофей Акудович в новом выпуске программы "Усы Скорины" предлагает свои ответы на вопросы, что же запрятал Франциск Скорина в своем портрете и в чем заключается его главная тайна. В этом выпуске программы "Усы Скорины": – Анонс – Загадки Франциска Скорины – Медицинская карьера – Почему Скорина занялся книгопечатанием – Что необычного в "Псалтире" Скорины? – Стендап Скорины о "пчелах и рыбах" – Памятники первопечатнику нужно переделывать? – Почему Скорина – рисковый человек? – Главная загадка Скорины Дасылайце нам відэа ў чат-бот –

https://t.me/belsatbot

Старонка БЕЛСАТ –

https://belsat.eu/

Старонка ВОТ ТАК –

https://vot-tak.tv

iOS –

https://apple.co/3u1TieJ

Android –

https://bit.ly/3eWIZo3

Ва ўсіх пытаннях – [email protected] Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS –

https://bit.ly/3pVaAvo

ВОТ ТАК –

https://bit.ly/3eW1R5G

БЕЛСАТ LIFE –

https://bit.ly/3t2IgsX

ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ -

https://bit.ly/3zpLwQr

БЕЛСАТ NOW –

https://bit.ly/3FZk1iU

БЕЛСАТ HISTORY –

https://bit.ly/3qHZOaU

БЕЛСАТ MUSIC –

https://bit.ly/3yixU8D

BIEŁSAT PL –

https://bit.ly/3eQXR6F

BELSAT ENGLISH –

https://bit.ly/3HAG2F9

БЕЛСАТ DOC –

https://bit.ly/3EVNMje

ВОТ ТАК NOW –

https://bit.ly/3HHsSGH

БЕЛСАТ SHORTS –

https://bit.ly/3pYpq4u

ВОТ ТАК SHORTS –

https://bit.ly/3zqRfWa

Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram –

https://bit.ly/2RiZjGV

Facebook –

https://bit.ly/3bAskV8

Vkontakte –

https://bit.ly/2S4mTqC

Twitter –

https://bit.ly/3ynMD1V

Odnoklassniki –

https://bit.ly/3fw20Nr

Telegram –

https://bit.ly/3tVgb3K

TikTok –

https://bit.ly/3eXPze5

По-русски: Instagram –

https://bit.ly/3DX658N

Facebook –

https://bit.ly/3nbLXIY

Vkontakte –

https://bit.ly/38V5Mg9

Twitter –

https://bit.ly/3uXZRjZ

Po polsku: Instagram –

https://bit.ly/3oq9QvU

Facebook –

https://bit.ly/3mup83Y

Twitter –

https://bit.ly/3oqprM5

In english: Twitter –

https://bit.ly/3fub0Ta

#скарына #беларусь #вкл

... Год назад я напісаў невялікую зацемку з крытыкай даты 8 верасня, як свята вайсковай славы. Асноўны пафас зацемкі - калі для даты вайсковай славы нам трэба спусціцца на 500 год назад, то нешта ў нас ня так з гэтымі 500 гадамі. І вось нібыта сурочыў. Сёння 8 верасня святкуюць беларускія хлопцы з рэальнай зброяй у руках, на сапраўднай вайне. Таму пакуль ідзе вайна, крытыка інтэпрытацый пачакае. Ваяроў са святам Беларускай Вайсковай Славы!
Показати все...
Тінь Сонця спявае па-беларуску. Кліп Перамогі сцяг / Премьера клипа на песню @ТІНЬ СОНЦЯ#belarus#war

@Тінь Сонця, адмыслова для нашага Палка, запісалі песню па-беларуску «Перамогі сцяг». У дзень перамогі ў Аршанскай бітве, калі 8 верасня 1514 года войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разграміла пад Оршай войска Маскоўскага княства, мы прэзентуем вам кліп на гэтую песню. У галоўнай ролі ваяр-каліновец з пазыўным «Булак», які з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ўстаў у шэрагі абаронцаў Украіны і быў сярод герояў, якія адстаялі Кіеў. Кожная эпоха нараджае сваіх герояў. Разам ды перамогі! Беларусь перадусім! Полк Каліноўскага выказвае сардэчную падзяку Нацыянальнай кінастудыі мастацкіх фільмаў імя Аляксандра Даўжэнкі і Клубу сярэднявечнага бою Айна Бера (Кіеў) за прадстаўленыя касцюмы і рэквізіт, а таксама Нацыянальнаму музею народнай архітэктуры і побыту Украіны за прадастаўленне сваёй тэрыторыі для здымак. #ukraine #belarus#belwarriors #BelarusAndUkraine #pk #украіна #нетвойне #беларусь #беларусы #полккаліноўскага #каліноўцы #жывебеларусь #славаукраіне #пахнечабор #славаукраїні #украина #добровольцы #дабраахвотнікі #миномет #война #войнаукраина #батальонкалиновского #war #война#полккалиновского #полк

Чаму зараз важна ўслухоўвацца ва ўкраінскую інтэрпрэтацыю гісторыі? Спрабаваў сфармуляваць гэта сваімі словам, але знайшоў адказ у артыкуле Ігара Бабкова Беларусь / Украіна: падарожжа на скрай. Ён караценькі, але вось асноўная цытата: "Паасобку — Беларусь і Ўкраіна — пакутліва вылузваюцца з посткамуністычнай, постсавецкай, посткаланіяльнай прасторы, энтрапійнай у сваёй сутнасьці, зараджанай энэргетыкай распаду, культурнае летаргіі й бяспамяцтва. Шукаючы свае вяршыні, яны ўвесь час азіраюцца на гераічнае мінулае. Ім так не хапае „міфа будучыні”, усвядомленай гістарычнай місіі. Разам — яны ўтвараюць цывілізацыю Міжмор’я, злучаюць ваколбалтыцкае й ваколпантыйскае культурныя колы". Уваходзіць ва украінскі гістарычны кантэкст нам зараз вельмі трэба. Украінцы мэтанакіравана фармуюць свой наратыў. Ён трагічны, але вельмі амбітны. Дзесьці падобны да нашага, а дзесьці зусім іншы. Нам яго трэба разумець, каб граматна і эфектыўна будаваць свой. Вельмі раю паціху паглыбляцца ў прастору ўкраінскай гісторыі. Гэта адна з кропак апоры для выбудоўвання нашага наратыва.
Показати все...
Ігар Бабкоў. Беларусь / Украіна: падарожжа на скрай

  Notre voyage à nous est entièrement imaginaire. Voilà sa force. Louis-Ferdinand Céline. “Voyage au bout de la nuit”.Гэты тэкст спрабуе выявіць умовы магчымасці беларуска-ўкраінскага культурнага дыялогу, аднавіць для беларускага вока загадку Ўкраіны. Такая пастаноўка...

У дзень ведаў хачу парэкамендаваць 2 добрыя ўкраінскія гістарычныя Youtube каналы. Для азнаямлення выбраў па некалькі відэа з кожнага. Выбіраў тыя, якія, на маю думку, могуць крыху пашырыць і разуменне гісторыі Беларусі. ІСІТОРІЯ БЕЗ МІФІВ Канал з акадэмічнай падачай інфармацыі ад прафесійных гісторыкаў. Але ўсё вельмі прафесійна і па справе. Некалькі відэа з канала на мой густ: Річ Посполита: руйнуємо російсько-імперські наративи Штурм Ізмаїла: руйнуємо міф про найбільшу перемогу Суворова 1618: похід Сагайдачного на Москву YOUTUBE КАНАЛ ІМЕНІ Т.Г. ШЭВЧЭНКА Больш папсовы і лёгкі канал. Тыя ж тэмы, але з жарцікамі і адвольнымі разважаннямі. Там месцамі можна злавіць трэнд "Украіна - радзіма сланоў". Але ўсё гэта аргументавана і прафесійна. І вось некалькі відэа з канала: Король Данило Галицький та його Корона Як відбувалось ХРЕЩЕННЯ РУСІ? Нащо Москва вкрала Мономаха? Люди, що зруйнували СРСР. Дуже важливий випуск За що спалили Москву в 1571? Нам зараз вельмі важна паглыбляцца ў прастору ўкраінскай гісторыі. Чаму? Патлумачу пастом ніжэй ⬇️
Показати все...
27 ліпеня 1990 года беларускі парламент абвесціў Дэкларацыю аб Незалежнасці, а ратыфікаваў яе 25 жніўня 1991 года. Украінскія парламентарыі ішлі на крок наперадзе: дэкларацыю яны абвесцілі 20 ліпеня 1990, а ратыфікавалі 24 жніўня 1991 года. Але тады, у пачатку 1990-ых, украінцы выбралі днём Незалежнасці дату ратыфікацыі - 24 жніўня, а мы дату дэкларацыі - 27 ліпеня. Мне гэта заўсёды падавалася вельмі сімвалічным: украінцы больш шануюць матэрыяльнае, тое, што можна памацаць, а ў нас у пашане больш словы, сэнсы і дэкларацыі. Тым больш цікава было назіраць як ў гэтым годзе беларусы амаль што ніяк не абазначылі дату 27 ліпеня, а вось 25 жніўня святкавалі як "Дзень Незалежнасці". Такое было, падаецца, упершыню. Галасы пра тое, што 25 важней, чым 27 гучалі раней, але іх заўсёды была меншасць. На маю думку, такія змены сведчаць пра "украінізацыю" беларускага дыскурса: выбар на карысць зразумелых вынікаў без лішніх дэкларацый. Пры гэтым цікава, што з іншага боку каманда Зяленскага адчула недахоп якраз той самай дэкларатыўнасці і завязкі на глыбокія сэнсы. І нечакана знайшла тыя сэнсы побач з нашым 27 ліпеня. Ад гэтага года яны святкуюць Дзень Хрышчэння Русі. А гэта 28 ліпеня. Філосаф Ігар Бабкоў нядаўна вывесіў свой стары тэкст (1998 года) пра гістарычную ўзаемасувязь Беларусі і Украіны. Вельмі раю пачытаць. Ён там называе нашыя краіны ўзаемададатковымі, як Інь і Янь. Вось жа, выглядае, што гэтае чорна-белае калечка сапраўды круціцца. Украіну з чарговым днём Незалежнасці! А нас з чарговай засечкай на шляху да Незалежнасці. Артыкул тут 🔽 https://abdziralovic.com/igar-babkou-belarus-ukraina-padarozhzha-na-skraj/
Показати все...
Ігар Бабкоў. Беларусь / Украіна: падарожжа на скрай

  Notre voyage à nous est entièrement imaginaire. Voilà sa force. Louis-Ferdinand Céline. “Voyage au bout de la nuit”.Гэты тэкст спрабуе выявіць умовы магчымасці беларуска-ўкраінскага культурнага дыялогу, аднавіць для беларускага вока загадку Ўкраіны. Такая пастаноўка...