Студэнцкая думка
Незалежнае студэнцкае медыя Беларусі - dumka.me Пытанні, фідбэкі, вашыя гісторыі дасылайце на @dumkame_bot
Більше644
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
-2530 днів
- Підписники
- Перегляди допису
- ER - коефіцієнт залучення
Триває завантаження даних...
Приріст підписників
Триває завантаження даних...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Якіх рэформ патрабуе беларускае эканоміка? Студэнтаў і студэнтак запрашаюць на Моладзевы Эканамічны Кэмп, каб разабрацца
Задзіночанне беларускіх студэнтаў разам з Моладзевым Блокам адкрылі набор на Моладзевы Эканамічны Кэмп. Праграма прысвечана стану беларускай эканомікі, яе праблемам і выклікам. Падчас кэмпа беларускія эксперты і эксперткі раскажуць аб магчымых рэформах зараз і ў будучыні, а ўдзельнікі распрацуюць уласныя праекты ды ініцыятывы.
Каго шукаюць: беларускіх студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц незалежна ад месца пражывання, якіх турбуе эканамічная палітыка цяперашняй і будучай Беларусі і цікавяць веды пра эканоміку і прадпрымальніцтва.
Кэмп пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года ў Літве. Арганізатары абяцаюць візавую падтрымку і пакрыццё выдаткаў.
Дэдлайн падачы: 19 чэрвеня (уключна). Пра вынікі адбору паведамяць да 23 чэрвеня. Падаць заяўку можна па спасылцы.
🎓 Вітанкі! Нягледзячы на несяброўскую атмасферу, якая апошнімі днямі пануе ў сценах БДУ, маладыя спецыяліст_кі заўсёды могуць атрымліваць карысныя скілы па-за ўніверсітэтам. Менавіта таму мы спяшаемся вам распавесці пра новыя адукацыйныя магчымасці для беларуса_к.
✨Анлайн-інтэнсіў пра стварэнне і запуск актывісцкіх праектаў
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: сёння (25 траўня) 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 28 траўня з 11:00 па 15:00 па Менскім часе.
🧒 Для каго: актыўныя беларус_кі.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: Цэнтр новых ідэй.
Падчас інтэнсіву вы пазнаёміцеся з тэхнікамі і інструментамі, якія дапамогуць вам рэалізаваць свой праект і дасягнуць у ім поспеху. Праграма падыйдзе для тых, хто жадае пазнаёміцца з актыўнымі маладымі людзьмі і натхніцца паспяховымі прыкладамі актывісцкіх праектаў.
👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя
✨Belarus Urban Fellowship 2023
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 30 траўня 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 3 чэрвеня - 1 ліпеня 2023.
🧒 Для каго: маладыя лідар_кі, гараджан_кі.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: Цэнтр новых ідэй.
Праграмага накіравана на развіццё кампетэнцый людзей у сферы урбаністыкі, актывізму і soft skills. Яна падыйдзе для тых, хто жадае паляпшаць беларускія гарады і ствараць свае ўласныя праекты з дзеля дасягнення гэтай мэты.
👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя
✨Актывуйся! 2.0
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 28 траўня 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 7 чэрвеня - 2 жніўня, кожны чацвер у 18.30 (па Менскім часе).
🧒 Для каго: актывіст_кі, прадстаўні_цы розных супольнасцей.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: БНМС “РАДА”, ForumCiv, “Леванія”.
Мэтай праграмы з’яўляецца развіццё якасцей у людзей, якія жадаюць удзельнічаць у жыцці краіны. Падчас практычна арыентаваных заняткаў вы навучыцеся выяўляць праблемы ў наваколлі, даведаецеся пра спосабы дасягнення зменаў на розных узроўнях, а таксама з дапамогай эксперта_к зможаце распрацаваць свой уласны план па ажыццяўленню зменаў.
👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя
✨Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 15 чэрвеня 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: афлайн (Літва, Польшча, Грузія), магчыма анлайн.
🗓️ Калі: 1 жніўня 2023 – 30 кастрычніка 2023.
🧒 Для каго: актывісты_кі ў Беларусі і з-за мяжы.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і БНМС “РАДА”.
Мэтай стажыроўкі з’яўляецца вывучэнне паспяховых практык у дзейнасці іншых арганізацый. Працягласць стажыроўкі не можа перавышаць 20 дзён. Заяўка падаецца ад імя вашай арганізацыі, ад якой таксама ў стажыроўцы павінны прымаць удзел 2 чалавекі. Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт, пражыванне, харчаванне і іншае.
👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя
✨Праграма Youth4Regions
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 10 ліпеня 2023 17:00 CET.
👩💻Фармат: афлайн (Брусэль, Бельгія).
🗓️ Калі: 7-13 кастрычніка 2023.
🧒 Для каго: маладыя журналіст_кі.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: Еўрапейская камісія.
Еўрапейская камісія запрашае прыняць удзел у праграме маладых журналіст_ак з краін Усходняга партнэрства. Падчас праграмы вы даведаецеся пра палітыку адзінства ЕС, папрацуеце з вядомымі журналіст_камі, а таксама наведаеце штаб-кватэры еўрапейскіх медыя і інстытуцый. Жытло, харчаванне і транспартныя выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.
👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя
# Сёння ў Беларусі дзень палітвязня. За кратамі зараз сама мала знаходзяцца 1525 чалавек, якія былі затрыманы па палітычных матывах. Сярод іх у тым ліку ёсць студэнт_кі і моладзь. Самаму маладому палітвязню Максіму Ярашэнка зараз - 18 гадоў.
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🎤 У гэтую суботу адбудзецца канферэнцыя ў
Варшаве, дзе збяруцца прадстаўнікі вядомых беларускіх арганізацый. Прыходзьце паслухаць цікавых спікераў і падзяліцеся інфармацыяй з сябрамі. Мова мерапрыемства - ангельская. Рэгістрацыя абавязковая.
⚪️🔴⚪️ Каманда СД віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі!
Да свята мы падрыхтавалі невялічкі гістарычны аповед аб тым, як у розныя гады гэты дзень адзначалі нашы продкі і як цяпер яго святкуем мы ⬆️
⚪️🔴⚪️ Каманда СД віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі!
Да свята мы падрыхтавалі невялічкі гістарычны аповед аб тым, як у розныя гады гэты дзень адзначалі нашы продкі і як цяпер яго святкуем мы ⬆️
⚪️🔴⚪️ Каманда СД віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі!
Да свята мы падрыхтавалі невялічкі гістарычны аповед аб тым, як у розныя гады гэты дзень адзначалі нашы продкі і як цяпер яго святкуем мы ⬆️
🎓Прывітанне, сябры! Вясеннім суботнім ранкам спяшаемся вас парадаваць новай падборкай магчымасцей:
🔸“Школа лідэрства”
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 28 сакавіка 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: анлайн, афлайн (Вільня, Літва).
🗓️ Калі: красавік-ліпень 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія студэнткі ад 18 гадоў, якія жадаюць развіць у сабе лідарскія якасці і рэалізаваць свае праекты.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: незалежныя эксперткі.
Незалежны адукацыйны праект, які складаецца з трох анлайн блокаў, курса па праектным мэнэджмэнце і афлайн-сэсіі ў Вільні. Асноўнымі тэмамі курса з’яўляюцца правы чалавека, гендэрная роўнасць, грамадзянскі актывізм, цімбілдынг. Удзел у праграме бясплатны, таксама плануецца аказанне візавай падтрымкі.
👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.
🔸“Песочница 2.0”
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 29 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: анлайн, неабавязкова афлайн (Эстонія)
🗓️ Калі: 17 красавіка-30 чэрвеня 2023 года.
🧒 Для каго: маладыя журналіст_кі, прадстаўні_цы НДА, лідар_кі меркаванняў.
🧑🤝🧑Арганізатар_кі: Media Academy, Press Club Belarus.
На курсе з 10 модуляў вы пазнаёміцеся з асновамі журналістыкі, атрымаеце практычныя і тэарэтычныя веды аб прафесіі і інш. Навучанне будзе праходзіць па вечарах панядзелка, вы будзеце атрымліваць практычныя заданні, на якія можна будзе па пятніцах атрымліваць зваротную сувязь ад эксперт_кі. Па выніках курса вы будзеце запрошаны на паездку ў Эстонію, каб пазнаёміцца з мясцовымі СМІ.
👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.
🔸“Распрацоўка праектаў і напісанне праектных заявак”
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 27 сакавіка-21 траўня 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія актывіст_кі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: OEEC.
На курсе вы даведаецеся пра асноўныя паняцці праект-мэнэджмэнту, а таксама пра тое, як запаўняць заявы на праекты, як апісваць праблемную сітуацыю, мэтавую групу і іншыя важныя моманты.
👉Даведацца больш.
👉Рэгістрацыя.
🔸#cultResidence 2.0
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 2 красавіка 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: афлайн (Шчэцін, Польшча).
🗓️ Калі: красавік-жнівень 2023 года.
🧒 Для каго: беларускія маста_чкі, скульптар_кі, літаратар_кі, музыканты_кі, фатограф_іні, рэжысёр_кі.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: каманда культ. цэнтра “Корпус”.
Арганізатар_кі прадастаўляюць творчым асобам з Беларусі пляцоўку для рэалізацыі іх праектаў на 3-4 тыдні для кожнага. Падчас ажыццяўляення задумкі вам будзе аказвацца падтрымка каманды #cultHEROES. Таксама ўдзельнікі атрымаюць стыпендыю ў 1000€ для работы над праектам. Свае ідэі вы будзеце ажжыцяўляць у краявідным куточку гарадскога парку ў цэнтры гораду.
👉Падрабязнасці і рэгістрацыя.
🔸Курс падтрымкі ЛГБТК+ людзей “Восстанавливаем_ся”
⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 23 сакавіка 2023 года 23:59 па Менскім часе.
👩💻Фармат: анлайн.
🗓️ Калі: 31 сакавіка - 13 траўня 2023 года
🧒 Для каго: ЛГБТК+ людзі з Беларусі.
🧑🤝🧑 Арганізатар_кі: “Новыя рэгіёны”.
Праграма падтрымкі складаецца з пяці анлайн-сустрэч у ZOOM, на якіх вы даведаецеся пра выбудову асабістых межаў, антывыгаральныя практыкі, барацьбу са стрэсам і клопат пра сябе. Падчас сутрэч вы будзеце карыстацца толькі голасам і/альбо тэкстам дзеля захавання ананімнасці.
👉Падрабязнасці і рэгістрацыя.
🔴ПВК “Родан” і адмена адтэрміновак у арміі. Чытайце апошнія навіны ў нашым дайджэсце:
🔸У Беларусі адбыліся масавыя затрыманні школьнікаў за спробу зладзіць сустрэчы так званага ПВК “Родан”. У гандлёвым цэнтры Гомеля было затрымана 200 чалавек, з якіх 183 з’яўляліся непаўнагадовымі. У Менску затрымалі 80 чалавек. У Брэсце і Оршы таксама прайшлі затрыманні. СК Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу за спробу зладзіць незаконнае масавае мерапрыемства, падлеткаў паставілі на ўлік, а паўнагадовых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Інтэрнэт-мем ПВК “Родан” з’яўляецца алюзіяй на злачынную групіроўку “Геній Родан” з анімэ Hunter x Hunter і не з’яўляецца у прамым сэнсе слова прыватным вайсковым комплексам.
🔸 У сваю чаргу на з’яўленне ПВК “Родан” адрэагавала і Міністэрства адукацыі Беларусі. Міністр Андрэй Іванец заявіў, што “моладзь можа быць падвергнута ўплыву дэструктыўных рухаў”. У якасці альтэрнатывы ён прапанаваў удзельнічаць у патрыятычных, спартыўных, культурных гуртаках розных напрамкаў.
🔸Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч заявіў, што адтэрміноўку для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, патрэбна скасаваць, каб у краіне былі “роўныя правы і магчымасці”. Адзначаецца, што тых, хто ўжо навучаецца за мяжой, змены не закрануць. А вось тыя, хто пасля прыняцця новаўвядзенняў пажаде паехаць навучацца за мяжу, больш не змогуць атрымаць “адтэрміноўку”. Выключэнні застануцца для студэнтаў, якія былі адпраўлены на вучобу ў іншыя краіны па накіраванні дзяржаўных органаў.
🔸Міністэрства адукацыі заявіла пра новаўвядзенне ў школьную форму другога абавязковага элементу дзеля аднастайнасці навучэнцаў. Адзначаецца, што школа сама зможа абраць гэты элемент: то бок калі да гэтага ўжо была ўведзена камізэлька, то цяпер можна будзе дапоўніць вобраз нагавіцамі ці спадніцай.
🔸 Не так даўно была затрымана выкладчыца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Наталля Мартусевіч. З выкладчыцай з’явілася “пакаяльнае відэа” на канале магілёўскага ГУБАЗіКу, дзе яна сцвярджае, што “пісала ў экстрэмісцкія чаты” і “зарэгістравалася ў плане “Перамога””. Цяпер жанчына на волі.
🔸Былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі Дулінай прысудзілі 3,5 гады калоніі за каментар незалежнаму СМІ. Адзначаецца, што пасля вынясення выраку яна ўсміхнулася і сказала: “Прыйдзе вясна!”
🔸У шведскіх школах цяпер можна будзе вывучаць беларускую мову. Такое рашэнне дамаглася беларуская дыяспара ў Швецыі дзякуючы перамовам з мясцовым дэпартаментам адукацыі. Адзначаецца, што беларускую мову можна будзе вывучаць нават калі ёсць менш за 5 вучняў у муніцыпалітэце.
🔸Тры выкладчыцы беларускіх ВНУ паедуць у акупаваны Луганск на канферэнцыю “Ваенная журналістыка ў сучасным свеце”. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прафесарка ГрДУ Марыя Канюшкевіч, загадчыца адной з кафедр ВДУ імя П. Машэрава Ірына Зайцава і Алена Муратава, прафесарка ВДУ імя П. Машэрава.
💪 Віншуем усіх дзяўчат з днём эмансіпацыі і барацьбы за правы жанчын!
Як і сто гадоў таму, калі задумвалася гэтае свята, жанчыны ва ўсім свеце, на жаль, працягваць сутыкацца з несправядлівасцю і дыскрымінацыяй з-за іх полу і гендэру, церпяць ад хатняга гвалту і асуджэння з-за выбару “нежаночай працы”. Менавіта таму сёння у многіх краінах жанчыны выйдуць на дэманстрацыі, каб нагадаць, што яны маюць права абіраць, як ім распараджацца сваім целам і жыццём.
У сувязі з гэтым СД падрыхтавала для вас некалькі лічбаў, датычных правоў жанчын у Беларусі ⬆️
Оберіть інший тариф
На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.