cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Зялёны свет | Медыя пра экалогію ў Беларусі і свеце

Распавядаем аб тым, што важна, і тлумачым тое, што не зразумела. Нашыя сцікеры тут: t.me/addstickers/GreenBelarus Чытайце і глядзіце нас у Instagram: instagram.com/greenbelarus

Більше
Рекламні дописи
274
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+130 днів
Час активного постингу

Триває завантаження даних...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Аналітика публікацій
ДописиПерегляди
Поширення
Динаміка переглядів
01
⚠️ ДАІ горада папярэджвае кіроўцаў: у абласным цэнтры нашэсце коз! Казулі трапялюць у горад не таму, што ім трэба ў краму, ці цырульню. Зараз яны мігруюць, і могуць быць напужаныя людзьмі, збіваюцца са сваіх традыцыйных шляхоў і губляюцца ад моцных гукаў і гарадскога двіжа. 🌱 Калі ласка, беражыце сябе і прыроду.
60Loading...
02
Media files
140Loading...
03
🌱 Дарагія, нагадваем, што "Зялёная сетка" праводзіць серыю Зялёных вэбінараў для беларусаў, якія цікавяцца тэмай змены клімату і аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі! 22 траўня, серада, (18:30 – 20:00) – «Чаму і як студэнты ўплываюць тэму змены клімату – інсайты з самай вялікай школы ўстойлівасці ў свеце (Stanford Doerr School of Sustainability)» 25 траўня, субота (10:30 - 12:00) - «Захаванне біяразнастайнасці: неабходнасць або маніпуляцыя?» 29 траўня, серада, (18:30 – 20:00) – «Энергабяспека ў Беларусі» Рэгіструйуцеся ➡️ па спасылцы
280Loading...
04
🏠 Вэлкам у Пластыцын! Горад, у якім жывем мы і будуць жыць нашыя дзеці. Што за ён? Дык вось жа, той самы, у якім вы зараз жывяце! Азірніцеся проста зараз вакол і адзначце, колькі пластыку вас атачае. З 1950-х, калі пластык пачаў з’яўляцца ў нашым жыцці, мы ўзрошчвалі ідэю, нібыта ён змяняе нашы жыцці да лепшага. Здавалася б, яшчэ крыху – і мы заявім, што пластмаса – гэта карысны прадукт харчавання. ⚠️І толькі цяпер мы пачынаем разумець, наколькі ўсё кепска, калі мы знаходзім мікрапластык у пітной вадзе і ў харчовым ланцугу. Падобна, што і праўда ямо пластык. І найгоршай гэтая сітуацыя аказваецца для дзяцей. 🚼 Немаўляты і тодлеры церпяць ад мікрапластыку болей за іншых. Тут гуляе важну ролю і памер іх цела, і іхнія дзіцячыя патэрны паводзінаў. Згадзіцеся, дарослых нячаста можна застаць за жаваннем рандомных рэчаў, якія проста апынуліся побач, а маленькія дзеці так робяць увесь час” Немаўляткі, у якіх рэжуцца зубы, імкнуцца бесперапынна нешта грызці, а яшчэ амаль у кожнага дзіця ёсць такая фаза развіцця, якую найлепш можна апісаць як «спазнай сусвет на смак». Адпаведна, у дзіцячым роце пластык проста аказваецца часцей. Тут ➡️ распавядаем падрабязна, чаму дзецям так дрэнна жыць у нашым Пластыцыне, і ці можам мы хоць штосьці для іх зрабіць?
310Loading...
05
😻 Якімі б мілымі не выглядалі кошкі, калі яны збіраюцца разам, могуць нанесці вялікую шкоду наваколлю. Як раз зараз такое адбываецца на Кубе, дзе бадзяжныя жывёлы пагражаюць папуляцыі… кракадзілаў! 🐊 І гэта выглядае трошачкі смешна. Але кубінскім кракадзілам зусім не да смеху Але ж і безпрытульныя кошкі не ад добрага жыцця накідваюцца на рэптылій. Карацей, кубінцам трэба ратаваць і адных, і другіх. Складаная задача.
311Loading...
06
😢 Ва Ўкраіне даберман выратаваў жыццё двум байцам палка Каліноўскага. «Іх жыццю на дадзены момант нічога не пагражае. Байцы выжылі дзякуючы даберману Магнусу. Сабака быў побач у шэрагу баявых задач. Гэтым разам коштам свайго жыцця ён выратаваў групу людзей ад смерці і раненняў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палка. Мы ня ведаем, што дакладна здарылася, але ведаем, што жывёлы удзельнічаюць побач з людзьмі ў войнах літаральна вякамі. Спачуваем і гаспадару Магнуса. І ўсім гаспадарам і іх жывёлам, якія зараз вымушаныя бараніцца ці бегчы ад вайны.
290Loading...
07
😖 Пажары, выбухі, знішчаныя ў выніку баявых дзеянняў лясы прымусілі птушак шукаць новыя месцы для гнездавання. На думку спецыялістаў, больш за ўсё церпяць ад вайны вялікія птушкі, паколькі яны занадта прывязаны да сваіх дамоў. Навукоўцы-арнітолагі папярэджваюць, што з-за вайны ва Украіне некаторыя віды могуць быць цалкам знішчаныя. Вайна забівае. І не толькі людзей.
280Loading...
08
🪁 У Ісландыі запрацавала гіганцкая ўстаноўка па ўлоўліванні вугляроду з паветра. Што гэта такое? І як яно працуе? Устаноўка па ўлоўліванні вугляроду з паветра - гэта такі вялізны пыласос для чыстага неба. Уявіце сабе, што ў нашым небе стала занадта шмат нябачнага бруду - вуглякіслага газу. З-за яе наша планета становіцца гарачэй, як быццам на ёй уключылі дадатковае сонца. 👍 Навукоўцы прыдумалі спецыяльныя пыласосы для неба, якія прыбіраюць гэты бруд і робяць паветра чысцей. Як працуе такі пыласос? 📌 Паветраны фільтр Уявіце вялікую сетку, якая ловіць матылькоў. Гэта сетка ў пыласосе для неба ўлоўлівае малекулы вуглякіслага газу, прапускаючы ўсе астатнія газы. 📌 Сартаванне Як пыласос адлучае пыл ад дробак, так і гэтая ўсталёўка сартуе злоўлены газ. Яна адбірае толькі малекулы вуглякіслага газу, а астатняе паветра адпраўляе зваротна ў неба. 📌 Чыстае паветра Вы ж не хочаце, каб пыл з пыласоса зноў патрапіў у пакой? Так і тут: адлоўлены вуглякіслы газ не выпускаюць зваротна, а ўтылізуюць або выкарыстоўваюць для іншых мэт. ⚠️ Важна: Гэтыя ўстаноўкі пакуль што вялікія і дарагія, але навукоўцы працуюць над тым, каб зрабіць іх менш і больш даступнымі. Улоўліванне вуглякіслага газу з паветра - гэта толькі адзін са спосабаў барацьбы са зменай клімату. Нам таксама важна скарачаць выкіды парніковых газаў, выкарыстоўваючы менш энергіі і выбіраючы экалагічныя прадукты. #простаабскладаным #зялёныятэхналогіі
340Loading...
09
🐶 Згодна са статыстыкай, у Польшчы пражывае каля васьмі мільёнаў сабак, па колькасці краіна займае шостае месца ў Еўропе. Шчыра кажучы, нам уяўлялася, што такія патрабаванні ў ЕС ужо даўно ўкаранёны. Але лепей позна, чым ніколі.
320Loading...
10
🏊🏼‍♀️ 🏊🏽 Парыжскую Сену ўжо даўно плануюць ачысціць як ад сцёкавых вод, так і ад рознай колькасці непрыемнай жыўнасці, якая рэгулярна плавае ў горадзе (да прыкладу, крыс). Гэтым разам, здаецца, рашэнне знайшлося. І нават запрацавала. Такім чынам да адкрыцця Парыжскай Алімпіяды рака будзе бяспечнай для плавання. Як гэта ўдалося? Чытайце ў ➡️ матэрыяле на Зялёным партале. А вось ➡️ тут можна пачытаць навіну без VPN
380Loading...
11
🔈 І зноўку на сувязі наш падкаст “Природа очистилась». Мы працягваем размаўляць з класнымі экспертамі, навукоўцамі, знаўцамі ў розных галінах. І гэтым разам нашая размова пра дрэвы, якія атачаюць нас. Яны растуць, сталеюць, хварэюць і паміраюць зусім побач з намі. Але нават паміраючы даюць нам шмат рэсурсаў. А што мы? А мы часцяком іх проста не заўважаем. 🎧 Размаўляем пра тое, хто ў нас галоўны па дрэвах, як беларусы могуць дапамагчы дрэвам і што рабіць, каб беларускія лясы не паміралі, з навукоўцам Максімам Ярмохіным.
370Loading...
12
Media files
420Loading...
13
😻 У TikTok завірусілася відэа беларуса, які вельмі хоча завесці котачку, але дома яму не дазваляюць, піша Onliner. Каб хаця б пагладзіць катоў, мужчына таемна ходзіць на выставы. «Проста паглядзець, пяць хвіліначак хаця б. Каб пагладзіць іх маленькіх, таму што дома мяне выганяць разам з гэтымі котачкамі», - кажа ён на відэа. У каментарах людзі патрабуюць, каб мужчыну ўсё ж такі дазволілі завесці гадаванца: «Падпісваем петыцыю за дазвол яму завесці катка». Кожны чалавек мае права на ката!
410Loading...
14
🪦 Калі ласка, ня трэба пластыку. Продкі і нашчадкі ня будуць вам удзячныя!
430Loading...
15
🗓 Панядзелкавы дайджэст ужо ляціць да вас! Прапусцілі важныя зялёныя навіны мінулага тыдня? Сустракайце! ☝️ Расійскія эколагі падалі ў суд на сваю краіну з-за недастатковая моцную кліматычную палітыку. Яны лічаць, што Пуцін і ягоныя падначаленыя не выконваюць Парыжскае пагадненне. Зыск трапіў у Канстытуцыйны суд Расіі. 🐍 Змена клімату ўплывае на ўсё жывое, у тым ліку і на змей. Навукоўцы прагназуюць, што ў бліжэйшы час частка ядавітых змей знікне, іншая – мігруе туды, дзе іх раней не было. 🍅 Навукоўцы вырасцілі на Марсе таматы, гарох і моркву. Ну не зусім на Марсе, але на глебе, якую адтуль прывезлі на Зямлю. І гэта, безумоўна, важная падзея. ✈️ Ну і, нарэшце, рэкамендуем вам пачытаць калонку нашай сталай аўтаркі і рэдактаркі Тані Гендэль, у якой яна разважае, чаму прапановы авіякампаній кампенсаваць выкіды СО2 і пасадзіць новыя дрэвы – усё ж такі грынвошынг (несумленная спроба нібыта клопату аб прыродзе).
471Loading...
16
☀️ На Сонца адбылася наймагутнейшая ўспышка. Яе магутнасць склала X2.2, што з'яўляецца вышэйшым класам. Да Зямлі накіраваўся магутны выкід плазмы вялікага памеру. Навукоўцы прагназуюць наймацнейшыя магнітныя буры, якія паставяць пад пагрозу тэхнічныя сістэмы, сродкі сувязі, спадарожнікі і GPS. Адаб'ецца выкід плазмы і на людзях, а таксама іншых жывых арганізмах. «Часцей гэта тыя істоты, якія магнітнае поле выкарыстоўваюць для арыентоўкі і навігацыі - пчолы, мурашкі і тэрміты, жабы, трытоны і чарапахі, акулы, ласасёвыя (нерка і чавыча), самы, - піша навуковец-фізік Сяргей Бесараб у сваім ТГ-канале LAB-66. - Нельга забываць на птушак (галубы і еўрапейскія малінаўкі). Найбольш адчувальныя млекакормячыя - гэта кажаны і рудыя лісіцы». ⚠️ Ён таксама адзначае, што ў магнітаадчувальных людзей "могуць назірацца скокі артэрыяльнага ціску, сардэчныя арытміі (павялічваецца колькасць інфарктаў міякарда), магчыма пачашчэнне эпілептычнага прыпадку". І дае рэкамендацыі: 📌 паспрабаваць не лятаць у бліжэйшыя дні самалётамі, 📌 не паднімацца ў горы, 📌 трымацца далей ад тэхнічных сістэм, якія могуць збаіць з-за сонечнага выбліску, 📌 трымаць пад рукой важныя медыцынскія прэпараты, асабліва людзям з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, эпілептыкам. Больш падрабязна аб тым, як магнітныя буры ўплываюць на арганізм чалавека, можна пачытаць у ТГ-канале LAB-66. ✨ З добрых навінаў: у нашым рэгіёне чакаецца Паўночнае ззянне.
572Loading...
17
🍀 Выцінанка на лісціках раслін! Мастак з Японіі вядзе Instagram пад псеўданімам Lito_Leafart. У ім ён публікуе незвычайныя творы, якія выразае па лісці дрэў. 😻 На лісточках з'яўляюцца маленькія жывёлы, сцэны з папулярных фільмаў і замалёўкі са штодзённага жыцця. "Да таго, як я пачаў выразаць лісце, я займаўся выразаннем з паперы, але я не мог прыцягнуць асаблівай увагі. Я быў шакаваны, убачыўшы работы іспанскага мастака, які займаецца разьбой па лісці, і я таксама пачаў апускацца ў гэтае мастацтва", - расказвае мастак. Як вам?
742Loading...
18
🚗 Белстат назваў колькасць аўто, якое знаходзяцца ва ўласнасці ў беларусаў. На канец 2023 года, у асабістай уласнасці грамадзян краіны знаходзілася 3023002 легкавых аўто. З іх 6413 - электрамабілі. Апроч легкавушак, ва ўласнасці беларусаў ёсць і 140 813 грузавікоў, 423 799 матацыклаў і мотаролераў, а таксама 10 417 аўтобусаў.
480Loading...
19
⚡️Новый раунд Зелёных вебинаров! В мае-июне 2024 мы проводим вебинары по разным актуальным темам, которые связаны с охраной окражающей среды: ▪️ энергобезопасность ▪️ городская природа ▪️ зеленые технологии и стартапы ▪️ транспортная система ▪️ биоразнообразие Отдельный вебинар будет посвящен обучению зарубежом по теме изменения климата. По итогам участия в 4х и более вебинарах и выполнении 2 заданий вы сможете получить сертификат участника по индивидуальному запросу. Вебинары будут проходить по вторникам и средам (вечером) и субботам (утром). По желанию будем проводить встречи зеленого коммьюнити. Зарегистрироваться можно по ссылке.
40613Loading...
20
✈️ Ці даўно вы ляталі самалётамі? Начавалі, што зараз авіякампаніі прапануюць экалагічна свядомым пасажырам даплаціць за білет, каб ад іх імя пакрыць урон прыродзе? 🌳Прапанова ад авіякампаній выглядае павабна: кожная тона CO2, выкінутая падчас палёту, нібы нейтралізуецца за кошт інвестыцый у праекты аднаўляльнай энергетыкі або лесааднаўлення. Аднак, як кажуць, д'ябал крыецца ў дэталях. "Але насамрэч, хоць і саджаць дрэвы ў цэлым - добрая мэта, так проста гэта не працуе. Трэба добра ведаць і разумець, дзе, калі, колькі і што саджаць. І ці трэба саджаць наогул", - піша наша аўтарка Таня Гендэль у сваёй новай калонцы. А вы згодны?
530Loading...
21
🐼 Панды? А вось і нет! Гэта проста фарбаваныя чау-чау. Менавіта так у адным з кітайскіх заапаркаў паспрабавалі прывабіць наведвальнікаў. Але падробку хутка раскрылі, заапарк раскрытыкавалі, бо мала таго, што яны спрабавалі падмануць публіку, дык яшчэ і маглі нанесці вялікую шкоду сабакам. Маўляў, фарба магла выклікаць у сабак алергічную рэакцыю ці нават смяротна іх атруціць. ⚠️ Між тым, фарбы для жывёлаў ужо легальна прадаюць. Актывісты спрабуюць пратэставаць супраць гэтага, але не асабліва вынікова. А што наконт фарбаваных “пандаў”, то калі ўзяць пад увагу, што ўсе панды ў свеце належаць Кітаю, то зусім не зразумела, навошта былі тыя хітрыкі менавіта кітайскаму заапарку.
521Loading...
22
😳 Каля польскага мястэчка Bogaczewo на дарогу выйшаў вярблюд. Відавочцы паведамілі ў паліцыю, але калі паліцэйскія прыбылі - жывёла ўжо схавалася. Пазней яго знайшлі і даставілі ўладальніку - у прыватны заапарк. Уладальнік прызнаўся, што вярблюд Батар уцёк, калі яго пераганялі з адной пашы на іншую. Жывёлу напалохалі гукі квадрацыкла. Раней Зялёны партал ➡️ пісаў пра кенгуру, якія ўцяклі з прыватнага заапарка ў польскіх Татрах і паспяхова там перазімавалі.
521Loading...
23
🪦 Набліжаецца Радаўніца, калі беларусы традыцыйна пойдуць на могілкі да сваіх продкаў, каб ушанаваць іхнюю памяць. Многія панясуць да продкаў кветкі. Нажаль, часам штучныя, пластыкавыя. Таму зноўку вымушаныя нагадаць: пластыкавыя кветкі нясуць шкоду і людзям, і прыродзе! Яны – не экалагічныя, не эстэтычныя, не традыцыйныя і ўвогуле адно “не”. 👎 Экалагічная шкода: 📌 Пластыкавыя кветкі не раскладаюцца ў зямлі. Яны могуць стагоддзямі засмечваць глебу і вадаёмы, наносячы шкоду навакольнаму асяроддзю. 📌 Пры спальванні пластыкавых колераў выдзяляюцца таксічныя рэчывы, небяспечныя для здароўя людзей і жывёл. 👎 Неэстэтычны выгляд: 📌 Пластыкавыя кветкі хутка губляюць свой выгляд, пад уздзеяннем сонца і дажджу яны становяцца бляклымі. 📌 Могілкі, упрыгожаныя пластыкавымі кветкамі, выглядаюць безгустоўна і штучна. 👎 Неадпаведнасць традыцыі: 📌 Традыцыя ўпрыгожваць магілы жывымі кветкамі існуе ўжо шмат стагоддзяў. 📌 Жывыя кветкі сымбалізуюць жыццё, памяць і любоў да памерлых. 📌 Пластыкавыя кветкі не нясуць у сабе таго ж сэнсу і не з'яўляюцца данінай павагі да памяці памерлых. 🌱 Якая альтэрнатыва? Падрабязна распавядаем ➡️ тут
603Loading...
24
😍 19 дрэваў у хвіліну – такой хуткасцю Абубакар Тахіру перасоўваўся па амерыканскім лесе ў штаце Алабама. 🌳 Агулам жа гадзіну ён паспеў абняць 1123 дрэва. І не проста абняць, а зрабіць гэта па адмысловых правілах! Як? Чытайце ў навіне на Зялёным партале.
460Loading...
25
😳 Нічога асаблівага. Проста Менск. Проста дзяўчына выгульвае хатняга гадаванца. Ага, вам не прадалося, у траве - пітон. Видео: @koko_by
562Loading...
26
🐶 Пародзісты сабака збег з Беларусі. Палякі спрабавалі адшукаць ягоных гаспадароў, але так і не знайшлі. Сабака пасяліўся ў памежнікаў. Высвятлілася, што ён вельмі прыязна ставіцца да людзей ў форме.
480Loading...
27
⚠️ На мінулым тыдні беларускія кіберпартызаны выклалі ў адкрыты доступ усю базу зваротаў у КДБ Беларусі за апошнія 10 гадоў. Сярод паведамленняў мы знайшлі шмат звязанага з экалогіяй, і сёння раскажам вам пра вузкаспецыялізаваныя даносы – даносы пра Астравецкую АЭС. Часцей за ўсё ў КДБ паведамлялі пра праблемы з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі. І рабілі гэта, з большага, грамадзяне Расіі. Але ня толькі. Распавядаем падрабязнасці ➡️ тут
1294Loading...
28
🌧 Надвор'е працягвае здзіўляць: то спякота пад трыццаць, то замаразкі і буйны град. Але да дажджу з рыбы, які прайшоў у Іране, канешне, пакуль не дацягвае. На відэа: той самы "рыбны дождж" у іранскім горадзе Ясудж. Па ўсёй бачнасці, рыбу за сабой сцягнуў моцны смерч, які абрынуўся на рэгіён у мінулыя выходныя.
582Loading...
29
☢️ У Беларусі існуе каля 86 сакрэтных месцаў, дзе пахаваны радыеактыўныя адходы. Дакладнае іх размяшчэнне невядомае, але яны могуць быць раскіданыя па ўсёй краіне. Адзін з такіх могільнікаў звязаны з аб'ектам 802, размешчаным у Брэсце. У 1950-х гадах праз горад везлі канцэнтрат уранавай руды, яго перагружалі са складу на склад, не выконваючы ніякія меры засцярогі. ⚠️ У выніку вялікая тэрыторыя ў самым цэнтры Брэста аказалася забруджанай радыяактыўнымі элементамі. Толькі ў 2004 годзе зямлю і часткі чыгункі, на якія трапіў уран, пагрузілі на грузавікі і вывезлі... у Маларыцкі раён. Там спехам збудавалі падабенства ядзернага могільніка. 📌 Расказваем, як савецкія, а пасля і беларускія ўлады ➡️ не жадалі інфармаваць людзей аб небяспецы, спасылаючыся на тое, што гэта можа "выклікаць паніку". І заклікаем вас і сёння памятаць аб тым, што ядзерныя могільнікі могуць апынуцца ў непасрэднай блізкасці ад вашага жылля і зямельных участкаў.
602Loading...
30
🌱 Пачынаем чарговы травеньскі тыдзень з дайджэсту навінаў з усяго свету. ✝️ Папа Рымскі выказаўся ў бок людзей, якія адмаўляюцца верыць у змену клімата на Зямлі. Ён назваў іх “дурнямі”, якія ці то не разумеюць, што адбываецца, ці то кіруюцца ўласнымі інтарэсамі. І заявіў, што змена клімату – рэальнасць. 👩‍🌾 Еўрапейскі парламент усё ж такі прыслухаўся да фермерскіх пратэстаў і трохі знізіў патрабаванні, што да зніжэння ўзроўню выкідаў СО2 і вядзенне натуральнай гаспадаркі. ♻️ Краіны свету ўсё яшчэ абмяркоўваюць, як скараціць пластыкавае забруджванне планеты. Была надзея, што яны да нечага дамовяцца ў Канадзе, дзе праходзіў чарговы этап перамоваў па пластыку. Але пакуль 170 краінаў свету не змаглі зрабіць гэтага. Абяцаюць прыняць дакумент да канца году. 🐀 Ну і традыцыйна раім вам пачытаць цікавы аўтарскі тэкст пра тое, як выраваць еўрапейскую норку ў Беларусі, і чаму яна ўвогуле патрабуе пільнага ратавання.
600Loading...
31
Media files
710Loading...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
⚠️ ДАІ горада папярэджвае кіроўцаў: у абласным цэнтры нашэсце коз! Казулі трапялюць у горад не таму, што ім трэба ў краму, ці цырульню. Зараз яны мігруюць, і могуць быць напужаныя людзьмі, збіваюцца са сваіх традыцыйных шляхоў і губляюцца ад моцных гукаў і гарадскога двіжа. 🌱 Калі ласка, беражыце сябе і прыроду.
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🌱 Дарагія, нагадваем, што "Зялёная сетка" праводзіць серыю Зялёных вэбінараў для беларусаў, якія цікавяцца тэмай змены клімату і аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі! 22 траўня, серада, (18:30 – 20:00) «Чаму і як студэнты ўплываюць тэму змены клімату – інсайты з самай вялікай школы ўстойлівасці ў свеце (Stanford Doerr School of Sustainability)» 25 траўня, субота (10:30 - 12:00) - «Захаванне біяразнастайнасці: неабходнасць або маніпуляцыя?» 29 траўня, серада, (18:30 – 20:00)«Энергабяспека ў Беларусі» Рэгіструйуцеся ➡️ па спасылцы
Показати все...
👍 2🔥 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🏠 Вэлкам у Пластыцын! Горад, у якім жывем мы і будуць жыць нашыя дзеці. Што за ён? Дык вось жа, той самы, у якім вы зараз жывяце! Азірніцеся проста зараз вакол і адзначце, колькі пластыку вас атачае. З 1950-х, калі пластык пачаў з’яўляцца ў нашым жыцці, мы ўзрошчвалі ідэю, нібыта ён змяняе нашы жыцці да лепшага. Здавалася б, яшчэ крыху – і мы заявім, што пластмаса – гэта карысны прадукт харчавання. ⚠️І толькі цяпер мы пачынаем разумець, наколькі ўсё кепска, калі мы знаходзім мікрапластык у пітной вадзе і ў харчовым ланцугу. Падобна, што і праўда ямо пластык. І найгоршай гэтая сітуацыя аказваецца для дзяцей. 🚼 Немаўляты і тодлеры церпяць ад мікрапластыку болей за іншых. Тут гуляе важну ролю і памер іх цела, і іхнія дзіцячыя патэрны паводзінаў. Згадзіцеся, дарослых нячаста можна застаць за жаваннем рандомных рэчаў, якія проста апынуліся побач, а маленькія дзеці так робяць увесь час” Немаўляткі, у якіх рэжуцца зубы, імкнуцца бесперапынна нешта грызці, а яшчэ амаль у кожнага дзіця ёсць такая фаза развіцця, якую найлепш можна апісаць як «спазнай сусвет на смак». Адпаведна, у дзіцячым роце пластык проста аказваецца часцей. Тут ➡️ распавядаем падрабязна, чаму дзецям так дрэнна жыць у нашым Пластыцыне, і ці можам мы хоць штосьці для іх зрабіць?
Показати все...
😱 3🤷‍♀ 2🤔 2🆒 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
😻 Якімі б мілымі не выглядалі кошкі, калі яны збіраюцца разам, могуць нанесці вялікую шкоду наваколлю. Як раз зараз такое адбываецца на Кубе, дзе бадзяжныя жывёлы пагражаюць папуляцыі… кракадзілаў! 🐊 І гэта выглядае трошачкі смешна. Але кубінскім кракадзілам зусім не да смеху Але ж і безпрытульныя кошкі не ад добрага жыцця накідваюцца на рэптылій. Карацей, кубінцам трэба ратаваць і адных, і другіх. Складаная задача.
Показати все...
🕊 2😢 1🙉 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
😢 Ва Ўкраіне даберман выратаваў жыццё двум байцам палка Каліноўскага. «Іх жыццю на дадзены момант нічога не пагражае. Байцы выжылі дзякуючы даберману Магнусу. Сабака быў побач у шэрагу баявых задач. Гэтым разам коштам свайго жыцця ён выратаваў групу людзей ад смерці і раненняў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палка. Мы ня ведаем, што дакладна здарылася, але ведаем, што жывёлы удзельнічаюць побач з людзьмі ў войнах літаральна вякамі. Спачуваем і гаспадару Магнуса. І ўсім гаспадарам і іх жывёлам, якія зараз вымушаныя бараніцца ці бегчы ад вайны.
Показати все...
😢 4😱 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
😖 Пажары, выбухі, знішчаныя ў выніку баявых дзеянняў лясы прымусілі птушак шукаць новыя месцы для гнездавання. На думку спецыялістаў, больш за ўсё церпяць ад вайны вялікія птушкі, паколькі яны занадта прывязаны да сваіх дамоў. Навукоўцы-арнітолагі папярэджваюць, што з-за вайны ва Украіне некаторыя віды могуць быць цалкам знішчаныя. Вайна забівае. І не толькі людзей.
Показати все...
💔 2
00:56
Відео недоступнеДивитись в Telegram
🪁 У Ісландыі запрацавала гіганцкая ўстаноўка па ўлоўліванні вугляроду з паветра. Што гэта такое? І як яно працуе? Устаноўка па ўлоўліванні вугляроду з паветра - гэта такі вялізны пыласос для чыстага неба. Уявіце сабе, што ў нашым небе стала занадта шмат нябачнага бруду - вуглякіслага газу. З-за яе наша планета становіцца гарачэй, як быццам на ёй уключылі дадатковае сонца. 👍 Навукоўцы прыдумалі спецыяльныя пыласосы для неба, якія прыбіраюць гэты бруд і робяць паветра чысцей. Як працуе такі пыласос? 📌 Паветраны фільтр Уявіце вялікую сетку, якая ловіць матылькоў. Гэта сетка ў пыласосе для неба ўлоўлівае малекулы вуглякіслага газу, прапускаючы ўсе астатнія газы. 📌 Сартаванне Як пыласос адлучае пыл ад дробак, так і гэтая ўсталёўка сартуе злоўлены газ. Яна адбірае толькі малекулы вуглякіслага газу, а астатняе паветра адпраўляе зваротна ў неба. 📌 Чыстае паветра Вы ж не хочаце, каб пыл з пыласоса зноў патрапіў у пакой? Так і тут: адлоўлены вуглякіслы газ не выпускаюць зваротна, а ўтылізуюць або выкарыстоўваюць для іншых мэт. ⚠️ Важна: Гэтыя ўстаноўкі пакуль што вялікія і дарагія, але навукоўцы працуюць над тым, каб зрабіць іх менш і больш даступнымі. Улоўліванне вуглякіслага газу з паветра - гэта толькі адзін са спосабаў барацьбы са зменай клімату. Нам таксама важна скарачаць выкіды парніковых газаў, выкарыстоўваючы менш энергіі і выбіраючы экалагічныя прадукты. #простаабскладаным #зялёныятэхналогіі
Показати все...
👏 3🔥 2👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🐶 Згодна са статыстыкай, у Польшчы пражывае каля васьмі мільёнаў сабак, па колькасці краіна займае шостае месца ў Еўропе. Шчыра кажучы, нам уяўлялася, што такія патрабаванні ў ЕС ужо даўно ўкаранёны. Але лепей позна, чым ніколі.
Показати все...
👍 2🤔 2

👍 3🤔 2😱 1🐳 1