cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Free Belarus Center 🇺🇦

Юридические консультации, психологическая помощь, культурные мероприятия и гражданское образование для беларусов. Коворкинг: https://bit.ly/coworkingfbc Горячая линия: +48722787901 https://t.me/VolunteerFBC Сайт: https://freebelarus.center/

Більше
Рекламні дописи
2 143
Підписники
-124 години
+17 днів
+530 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

🤬 Працягваюцца допыты і затрыманні на мяжы Беларусі з краінамі ЕС, паведамляе "Вясна". Праваабаронцам вядома пра некалькі выпадкаў, калі напрыканцы красавіка людзей затрымлівалі на беларуска-польскай мяжы, змяшчалі ў ІЧУ, а потым судзілі. Таксама вядома, што працягваюцца і дбайныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць беларускую мяжу. Па словах відавочцаў, калі грамадзян Украіны ў аўтобусе некалькі, яны могуць цягнуцца больш за шэсць гадзін. Некаторых, якія кажуць, што едуць у Расію, наўпрост на мяжы прымушаюць набыць квіток на самалёт з Мінску.
Показати все...
🤬 7😢 1
🇵🇱 Беларусским студентам польских вузов сокращают сроки и даже отказывают в новых визах. Что происходит? Как пишет Hrodna.Life, известно о шести случаях за последний месяц. Студентка Анна учится в польском вузе уже третий год. Проблем с получением визы у нее не возникало до лета 2023 года. Тогда визу ей открыли только на полгода, хотя ранее всегда выдавали на год. Девушка готовилась подавать документы на продление студенческой визы в Гродно 15 марта 2024 года.
«В деканат моего университета позвонили из какого-то польского министерства, откуда конкретно, не уточнили. Спрашивали, учусь ли я вообще. Деканат им ничего не ответил, потому что не было официального запроса. А через неделю мне почтой в Минск пришел паспорт. Визы в нем не оказалось, мне было отказано по пункту 10. Что именно это за пункт, я разобралась уже потом. Сейчас многим студентам по этому пункту отказывают. Отказ был от МИДа Польши», — рассказала студентка.
Пункт 10 решения звучит как «Существуют обоснованные сомнения по Вашему намерению покинуть территорию Польши перед окончанием срока визы». А также — в достоверности предоставленных сведений о целях и условиях предполагаемого пребывания. Решение об отказе в выдаче визы принимает консул.
«Когда я начала разбираться, почему мне дали отказ, то выяснила, что МИД Польши не сделал официальный запрос в университет, без которого вуз не имеет права разглашать какую-либо информацию. Скорее всего, мне было отказано именно поэтому, хотя при подаче документов в Гродно я приложила официальное подтверждение моего статуса студента с печатями университета. Оно было оформлено сразу после сдачи сессии. Раньше такого документа было достаточно», — рассказала девушка.
По словам Анны, сам процесс записи на подачу документов на студенческую визу тоже вызывает трудности. Девушка записывалась через визовое агентство и получить дату удалось лишь спустя три недели ожидания. Как подать апелляцию и что говорят в МИД Польше — по ссылке
Показати все...
🤯 7🤬 2👍 1
🤷‍♂️ Пара палякаў напала на беларуску ў Варшаве. У дзяўчыны траўма галавы. Паліцыя пачала расследаванне па справе аб "публічнай абразе або парушэнні недатыкальнасці па нацыянальнай прыкмеце". Як піша warsaw.here, беларусцы 22 гады, у Польшчы яна жыве каля 6 гадоў. 30 красавіка яна прагульвалася па Варшаве са сваёй сяброўкай, паміж сабой дзяўчаты размаўлялі на расейскай мове. Каля станцыі метро Księcia Janusza да іх падышлі мужчына і жанчына. Жанчына запатрабавала, каб "дзяўчаты вярталіся" назад ва Украіну, а потым плюнула беларусцы ў твар са словамі "spierdalaj". У адказ беларуска ўдарыла яе нагой па ягадзіцах. Полька схапіла дзяўчыну за валасы, завязалася бойка, некалькі ўдараў нанёс і мужчына. Праз пару хвілінаў мінакі, якія да гэтага не ўмешваліся ў канфлікт, прыгразілі выклікаць паліцыю. Агрэсіўная пара спалохалася і ўцякла ў найбліжэйшы двор. Беларусцы ўдалося зняць частку нападу на відэа. Яна адразу ж напісала заяву ў паліцыю. Урачы знялі ў яе пабоі і ўстанавілі, што ў дзяўчыны траўма галавы. Паліцыя пачала расследаванне па справе аб "публічнай абразе або парушэнні недатыкальнасці па нацыянальнай прыкмеце", за гэта ў Польшчы пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Показати все...
😱 7🤬 4😢 3
Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення. Адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне, ініцыявала супраць яго новую крымінальную справу. Нагадаем, у ліпені 2023 палітвязню прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за "распальванне варожасці, арганізацыю масавых беспарадкаў, легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і ўхіленне ад выплаты падаткаў".
Показати все...
🤬 23
#крынждня 🤡 У Менску заўважылі новы аўтазак. Верагодна, ён расейскай вытворчасці, зроблены на аснове ПАЗ.
Показати все...
😁 6🫡 1
🤦‍♂️ Новы вострасюжэтны баявік ад беларускіх прапагадыстаў: шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў "анархісцкую ячэйку", якую стварыла 16-гадовая ўкраінка. Пра затрыманне семярых маладзёнаў, некаторых з якіх абвінавачваюць у "акце тэрарызму" і "здрадзе дзяржаве", стала вядома з прапагандысцкага фільма "Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам", які 29 красавіка выйшаў на тэлеканале АНТ. Прапагандысты сцвярджаюць, што падлеткі нібыта аб'ядналіся ў ячэйку "Чорныя салаўі", якую "пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны" стварыла 16-гадовая ўкраінка Марыя Місюк (на фота). Сярод затрыманых — навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы. Пра тое, што яшчэ стала вядома з фільма, падрабязна распавядае "Вясна" па гэтай спасылцы.
Показати все...
💔 12
Імправізацыйны спектакль "Гаральд" пры ўдзеле Сяргея Пукста адбудзецца ў Варшаве.
"Гэта імправізацыйны спектакль, які ствараецца тут і зараз на вачах у гледачоў. Больш за тое, гледачы маюць магчымасць уплываць на дзею, удзельнічаць у ёй, а па заканчэнні абмеркаваць усё, што адбылося, з акторамі і ўсімі датычнымі", — кажуць аўтары.
"Гаральд" складаецца з 3-ох частак: рэжысёрскай, акторскай і глядацкай. • Акторы: Наста Ляшковіч, Ганна Машко, Павел Ярмак, Наста Каплан, Аляксей Халупка, Віялета Кандратовіч. • Музычныя імправізацыі: Сяргей Пукст. • Светлавыя імправізацыі: Даніла Ганчароў. • Рэжысёр: Андрэй Саўчанка. 📍 Дзе: Witryna Domu Wschodniego (pl. Konstytucji, 6) 📅 Калі: 7 траўня а 18:00 🫰 Уваход: Free donation 👉 Рэгістрацыя па спасылцы
Показати все...
3🔥 3
❗️У Офісе Ціханоўскай папярэдзілі аб фішынгавых рассылках нібыта ад свайго імя.
"У апошні час мы назіраем падвышаную актыўнасць фішынгавых махляроў. Яны рассылаюць лісты з падробленых адрасоў, якія падобныя да афіцыйных кантактаў Офісу Святланы Ціханоўскай", — гаворыцца ў паведамленні.
Фішынг — гэта адзін з відаў інтэрнет-махлярства, калі злачынцы выкарыстоўваюць адрасы, падобныя на рэальныя, каб атрымаць дадзеныя карыстальнікаў.
Показати все...
👌 3👍 2
"Валадарка" афіцыйна зачынілася — следчы ізалятар № 1 пераехаў на новы адрас. Як піша @viasna96, 29 красавіка следчы ізалятар №1, які размяшчаўся ў Мінску на вуліцы Валадарскага, афіцыйна пераехаў у в. Пашкавічы Мінскага раёна. Новы адрас СІЗА-1 — Навадворскі сельсавет, 143/4, раён вёскі Пашкавічы. За апошнія некалькі месяцаў тых, хто ўтрымліваўся пад вартай на "Валадарцы", перавялі ў Магілёў, Жодзіна і ў тым ліку новае СІЗА ў вёсцы Пашкавічы. 📷 @dissidentBY
Показати все...
🫡 2👌 1
"Мова 404". На YouTube-канале "Саша, что ты несешь?!" выйшаў першы фільм з цыкла "Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі". У гэтай навэле Аліна Нагорная і Ігар Случак расправядаюць пра сітуацыю з тытуальнай мовай беларусаў у краіне, і сваю нябачную працу па яе захаванні і распаўсюджванні.
"Гэта гісторыя сям’і, якая ва ўмовах пераследу працягвала займацца сваёй праваабарончай дзейнасцю і выхоўваць двух сыноў. Гісторыя "партызанскага" жыцця ў беларускай дыктатуры пасля 2020 года, і паспяховага выратавання", — кажуць аўтары фільма.
Над фільмам "Мова 404" працавалі рэжысёр Максім Швед і аператар Ягор Яфімаў. Мантаж праекту рэалізаваны ў рамках стыпендыальнай рэзідэнцыі Free Belarus Center. https://youtu.be/uIqHgcD4fDk
Показати все...
Фильм «Мова 404» - Алина Нагорная и Игорь Случак / Фільм «Мова 404» - Аліна Нагорная і Ігар Случак

Першая навэла з цыкла «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» — праекта пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея ў Варшаве. У фільме «Мова 404» праваабаронцы Аліна Нагорная і Ігар Случак расправядаюць пра сітуацыю з тытуальнай мовай беларусаў у краіне, і сваю нябачную працу па яе захаванні і распаўсюджванні. А яшчэ — гэта гісторыя сям’і, якая ва ўмовах пераследу працягвала займацца сваёй праваабарончай дзейнасцю і выхоўваць двух сыноў. Гісторыя «партызанскага» жыцця ў беларускай дыктатуры пасля 2020 года, і паспяховага выратавання. Гісторыя кнігі Аліны Нагорнай «Мова 404» — цяпер артэфакта ў Музеі Вольнай Беларусі, — што сёння была дапоўнена і перавыдадзена ў іншай краіне. Рэжысёр — Максім Швед. Аператар — Ягор Яфімаў. Інтэрв'ю з героямі чытайце тут:

https://reform.news/praekt-artjefakty-alina-nagornaja-i-igar-sluchak-pra-cjoki-zmaganne-i-jekspanat-mova-404

***** Первая новелла из цикла «Артефакты. Музей вольнай Беларусі» — проект о легендарных белорусах и их вещах, ставших экспонатами Беларуского музея в Варшаве. В фильме «Мова 404» правозащитники Алина Нагорная и Игорь Случак рассказывают о ситуации с титульным языком беларусов в стране и своей невидимой работе по его сохранению и распространению. Кроме того, это история семьи, которая, несмотря на преследования, продолжала заниматься правозащитной деятельностью и воспитывала двоих сыновей. История «партизанской» жизни при беларуской диктатуре после 2020 года и успешного спасения. История книги Алины Нагорной "Мова 404" - ныне экспоната Музея вольнай Беларусі - которая сегодня была дополнена и переиздана в другой стране. Режиссер Максим Швед. Оператор – Егор Ефимов. ***** The first chapter of the series ‘Artefacts. Free Belarus Museum’, a project about legendary Belarusians and their things, which have become exhibits of the Belarusian museum in Warsaw. In the film ‘Mova 404’ human rights activists Alina Nagornaya and Igar Sluchak explain the situation with the titular language of Belarusians inside the country and their hard work on its development and dissemination. It is also a tale of the family that being at risk of persecution carried on with their human rights advocacy and the upbringing of their two sons. A story of the ‘partisan’ life in Belarusian dictatorship after 2020 and the successful escape. The story of Alina Nagornaia's book ‘Mova 404’, a current artefact in Free Belarus Museum, which was edited and reissued in another country. Directed by Maksim Shved. Video by Yagor Yafimau.

5🔥 2