Народное Антикризисное Управление
Відкрити в Telegram
Объединение экспертов в сферах права, экономики, дипломатии и медиа, чьи уникальные компетенции призваны содействовать достижению общих целей беларуского демократического движения. Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate Чат-бот: @nau_by_bot
Показати більше1 685
Підписники
-324 години
-47 днів
-1930 день
Архів дописів
Repost from Павел Латушка
Канчатковы разгром у Люксембургу: «Беларуськалій», БКК і Галаваты прайгралі чарговы суд ЕС
18 чэрвеня 2026 года Суд Еўрапейскага саюза вынес канчатковае рашэнне па аб’яднанай справе калійных гігантаў і іх кіраўніцтва. Зняць санкцыі і размарозіць актывы не ўдалося. Суд цалкам адхіліў апеляцыі.
Еўрапейская Феміда аказалася глухой да аргументаў нанятых рэжымам юрыстаў пра тое, што фармулёўкі санкцый «невыразныя», а самі прадпрыемствы нібыта проста займаюцца эканомікай.
Чаму суд пакінуў санкцыі ў сіле?
Суд дэталёва распісаў, чаму ААТ
«Беларуськалій», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) і Іван Галаваты законна знаходзяцца ў «чорных спісах»:
Галоўны кашалёк рэжыму: «Беларуськалій» забяспечвае 20% сусветнага экспарту калію. Гэта ключавая крыніца валютнай выручкі для рэжыму. Суд пацвердзіў, што выплата шматмільённых дывідэндаў дзяржаве — гэта прамая фінансавая падтрымка рэжыму.
Трэйдар пад прыцэлам: БКК спрабавала даказаць, што яна толькі пасярэднік. Суд парыраваў: БКК валодае манапольным правам на экспарт і карыстаецца прэферэнцыямі ад дзяржавы. Акрамя таго, санкцыі супраць БКК неабходныя, каб «Беларуськалій» не мог абыходзіць абмежаванні праз гэтую кампанію.
Асабістыя сувязі Галаватага: Былы гендырэктар калійнага гіганта прызнаны асобай, якая асабіста атрымлівае выгаду з лаяльнасці рэжыму. Суд нагадаў пра яго крэсла у Савеце Рэспублікі, дзяржузнагароды з рук Лукашэнкі і ўваходжанне ва «ўзкае кола давераных асоб».
Рэпрэсіі супраць рабочых: Суд асобна вылучыў ролю кіраўніцтва ў падаўленні грамадзянскай супольнасці. Пасля выбараў 2020 года шахцёраў, якія абвясцілі забастоўку, запалохвалі, пазбаўлялі прэмій і звальнялі.
Цытата з матэрыялаў суда:
«Супрацоўнікі "Беларуськалія", якія бралі ўдзел у забастоўках і мірных пратэстах... падвергліся запалохванням і звальненням з боку кіраўніцтва кампаніі... Такім чынам, "Беларуськалій" нясе адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».
«Рашэнне суда ЕС — гэта важны прэцэдэнт. Спроба аспрэчыць такія паняцці, як «падтрымка рэжыму Лукашэнкі», правалілася. Суд пацвердзіў: калі буйны бізнес корміць дыктатуру і душыць пратэсты ўласных рабочых, то еўрапейскія санкцыі супраць яго — абсалютна законныя, апраўданыя і прапарцыйныя.
Рашэнне канчатковае і абскарджванню не падлягае. Санкцыі ЕС застаюцца ў сіле», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Заява Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, партнёра Музея вольнай Беларусі
Рэжым Лукашэнкі ўжо трэці раз унёс старонкі Музея вольнай Беларусі ў так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Учора ў гэты спіс былі ўключаны старонка і лагатып Музея ў Facebook.
Раней інстаграм Музея вольнай Беларусі, праекта Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, таксама быў некалькі разоў уключаны ў так званы спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Гэты крок — чарговае сведчанне таго, што рэжым выкарыстоўвае абвінавачванні ў «экстрэмізме» як банальны інструмент для барацьбы з іншадумствам.
Калі ўсё беларускае і незалежнае абвяшчаецца «экстрэмізмам», наша галоўная зброя — гэта салідарнасць і падтрымка.
Ва ўмовах наймаштабнейшых у Еўропе XXI стагоддзя рэпрэсій вельмі важна заставацца салідарнымі. Падтрымліваць Музей вольнай Беларусі і ўсе беларускія культурніцкія ініцыятывы, якія нягледзячы ні на што працягваюць сваю важную асветніцкую дзейнасць — гэта наш супольны абавязак.
Культура — гэта тое, што трымае наш код і не дае нас зламаць.
Як падтрымаць Музей прама зараз?
Калі вы зараз знаходзіцеся ў Варшаве, шчыра запрашаем вас на адкрыццё выставы «Дэпатрыяцыя».
• Калі: 9 чэрвеня, 18:00
• Дзе: Музей Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11/1)
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Павел Латушка дамовіўся пра актывізацыю супрацоўніцтва з Украінай у санкцыйным ціску супраць рэжыму Лукашэнкі
Важнасць працягу санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з саветнікам-упаўнаважаным Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславам Власюком. У сустрэчы прыняў удзел спікер Каардынацыйнай Рады, намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан.
«Наш агульны прыярытэт сёння — разам з Украінай жорстка супрацьстаяць любым тэндэнцыям і спробам аслаблення еўрапейскіх санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі», — адзначыў па выніках сустрэчы Павел Латушка.
Палітык перадаў канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу рэжыму Лукашэнкі, інстытутаў так званай саюзнай дзяржавы, атачэння Лукашэнкі, прапагандыстаў і службовых асоб, датычных да рэпрэсій у Беларусі.
Таксама была адзначаная важнасць максімальнага ўзмацнення кантролю за транзітам тавараў праз Беларусь у трэція краіны і далейшага пашырэння блакавальных санкцый супраць беларускіх банкаў, якія застаюцца падключанымі да расійскай сістэмы СПФС (сістэма перадачы фінансавых паведамленняў).
Арцём Брухан прадставіў украінскаму боку інфармацыю і матэрыялы пра ролю так званай саюзнай дзяржавы ў агрэсіі супраць Украіны і ліквідацыі незалежнасці Беларусі.
Бакі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў пытаннях санкцый у дачыненні да ваенна-прамысловага комплексу, фінансавага сектара, а таксама прапаганды, якая дзейнічае ў інтарэсах «рускага свету». Адзначана важнасць узаемадзеяння на ўзроўні Еўрапейскага саюза па далейшай гарманізацыі санкцыйнага ціску ў гандлі на Расію і рэжым Лукашэнкі.
«Санкцыі за вайну і санкцыі за рэпрэсіі супраць беларускага народа павінны дапаўняць адны адных. Аслабленне ціску на Лукашэнку недапушчальнае ні ў адным з кірункаў. Толькі сумесныя і сінхронныя дзеянні Украіны і дэмакратычных сіл Беларусі дапамогуць пазбавіць рэжым рэсурсаў», — падкрэсліў па выніках сустрэчы Павел Латушка.
@CabinetBelarus
Лукашенко боится выборов
Павел Латушко про желание режима вести переговоры с ЕС и о том, как диктатор боится выборов в Координационный совет.
https://youtu.be/012DR1SH5bQ
Repost from Павел Латушка
Лукашенко в Гаагу!
Вслед за Литвой Украина оплатила билет для Лукашенко в Гаагу, правда уже в рамках другого уголовного процесса.
Сегодня в ходе заседания Комитета министров Совета Европы в Кишиневе от имени 37 государств было утверждено решение об утверждении Расширенного частичного соглашения о создании специального трибунала за преступление агрессии против Украины.
Особо хочется подчеркнуть, что в своем заявлении по случаю данного события Министр иностранных дел Украины Андрей Сибига прямо назвал фамилию Лукашенко в числе тех, кто подпадает под юрисдикцию данного трибунала.
Важно отметить, что в том числе это результат работы, которая была проделана мной и делегацией Координационного совета в Парламентской ассамблее Совета Европы. В ходе участия в сессиях ПАСЕ были приняты резолюции, сформировавшие рамки Специального трибунала с юрисдикцией, которая позволяет рассчитывать на привлечение к ответственности Лукашенко.
Соответствующая поправка об ответственности Лукашенко была подготовлена командой Народного антикризисного управления и внесена мною как делегатом КС в ПАСЕ; в ней говорится о том, что «Ассамблея подчеркивает, что юрисдикция специального трибунала должна распространяться на предполагаемые преступления агрессии, совершенные так называемым беларуским руководством».
Это прямой результат работы и важной роли, которую играет Координационный Совет в борьбе с режимом Лукашенко.
В настоящий момент команда Народного антикризисного управления собирает доказательства совершения Лукашенко и его сообщниками акта агрессии в отношении Украины, которые будут переданы созданному Специальному трибуналу.
Голосуйте на выборах в КС: https://rada2026.svaepeera.com
Лукашенко хочет воевать?
Павел Латушко про милитаристскую риторику диктатора и о переговорах Лукашенко с представителями США.
https://youtu.be/52cBdQuS2Es
Музей Вольнай Беларусі на мапе Варшаўскай ночы музеяў-2026!
Музей Вольнай Беларусі, які з’яўляецца праектам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, запрашае далучыцца да выставы «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці». Старажытны гук, жывая памяць і рытм, які не знікае — адкрыем гэта разам!
Праект прысвечаны дудам — музычнаму інструменту, які стагоддзямі фарміраваў музычнае аблічча Еўропы. Дударская традыцыя ў Беларусі была перарваная ў сярэдзіне XX ст., але з 1980-х паспяхова адроджаная некалькімі пакаленнямі энтузіястаў.
Экспазіцыя пабудавана на кантрасце паміж гістарычнай праўдай пра аўтэнтычнага вясковага музыку і нацыянальным рамантычным наратывам, створаным інтэлігенцыяй у ХІХ–ХХ стагоддзях, які ператварыў дудара ў прарока і нацыянальнага вешчуна.
Што вас чакае:
🕓 16:00 — адкрыццё выставы
«Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал»
Падарожжа праз час, дзе дуда — не проста інструмент, а код культуры.
🕕 18:00 & 20:00 — аўтарскія экскурсіі з Яўгенам Барышнікавым — музыкам, даследчыкам і выкладчыкам дударскай традыцыі. Жывыя гісторыі, гукі і сэнсы.
🕖 19:00–23:00 — «Дударская майстэрня». Дакраніцеся да таямніцы стварэння дуды і паспрабуйце сябе ў ролі дудара.
🕚 23:00–02:00 — дударскі опэн-эйр.
Жывая музыка, вядомыя беларускія і польскія дудары, танцы пад адкрытым небам — ноч, якая дыхае рытмам.
Гэта не проста падзея — гэта сустрэча з жывой традыцыяй, якая гучыць сёння.
Не прапусціце ноч, калі мінулае становіцца сучаснасцю.
Калі: 16 мая 2026
Дзе: Музей Вольнай Беларусі — Foksal, 11, 00-327 Варшава
Repost from Павел Латушка
+3
Павел Латушка і Арцём Брухан сустрэліся з Алесем Бяляцкім
Вельмі прыемна было прывітаць у офісе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, заснавальника праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Чалавека-легенду, які з’яўляецца гонарам беларускага народа.
Падчас нашай са спікерам Каардынацыйнай Рады Арцёмам Бруханам сустрэчы з Алесем Бяляцкім адбыўся вельмі карысны абмен думакамі і падыходамі пра ўнутрапалітычную сітуацыю ў краіне і пра выклікі, з якімі мы будзем разам змагацца.
Казалі пра тое, што супрацоўнічалі і будзем працягваць сумесную працу з праваабарончым цэнтрам «Вясна» у пытаннях збору доказаў і прыцягнення да адказнасці вінаватых у здзяйсненні злачынстваў супраць беларускага народа. З Алесем Бяляцкім у нас таксама агульная пазіцыя адносна важнасці працягу ціску на Лукашэнку, які разумее толькі мову сілы.
Падчас сустрэчы ўзгаднілі сумесныя падыходы да камунікацыі з еўрапейскімі партнёрамі.
Таксама я адзначыў важнасць працы інстытутаў дэмакратычных сіл — Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады. Распавёў пра дзейнасць Кабінета, а Арцём Брухан — пра ход выбараў у Каардынацыйную Раду.
Кніга «За беларускае жыццё…», якую падпісаў спадар Алесь Бяляцкі, заўсёды знаходзілася ў маім кабінеце. Гэтаксама і яго фотаздымак быў побач на працягу ўсіх апошніх гадоў, пакуль я запісваў відэа ў медыяпакоі НАУ. Гэта служыла напамінам усім гледачам як пра самога спадара Алеся, так і пра лёс усіх палітычных зняволеных, за свабоду якіх мы працягваем змагацца.
«Бітва за Беларусь»: новы даклад пра сістэмнае знішчэнне нацыянальнай ідэнтычнасці
Ноччу з 6 на 7 мая 2026 года адбылася хакерская атака на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org. Серверы бібліятэкі былі проста вычышчаныя. На іх захоўвалася больш за 70 тысяч розных беларускіх публікацый — кнігі, газеты, часопісы, аўдыякнігі, відэа– і аўдыяматэрыялы пра Беларусь. Гэта яшчэ адна чорная старонка барацьбы рэжыма Лукашэнкі з беларушчынай.
У межах падтрымкі працы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі нядаўна выйшаў кароткі агляд Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прысвечаны палітыцы рэжыму па выкараненні беларускай культуры і прасоўванні ідэалогіі «рускага свету».
Дадзены агляд быў прэзентаваны на сайд-івенце «Як працуе рускі свет: ідэалогія і практыка гібрыднай агрэсіі супраць Еўропы» падчас вясновай сесіі ПАРЕ ў красавіку 2026 года.
Пра што гэты агляд?
Аўтары праводзяць жахлівую паралель: тое, што адбываецца ў Беларусі пасля 2020 года, па сутнасці паўтарае працэсы на акупаваных тэрыторыях Украіны, але ў больш прыхаваных маштабах. Гэта сістэмная праца па замене беларускасці на «рускамірскі» наратыў.
Асноўныя франты гэтай «бітвы»:
– Забарона літаратуры: у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесены кнігі класікаў і сучасных аўтараў. Ліквідаваныя вядучыя незалежныя выдавецтвы.
– Вайна з гісторыяй: дэмантаж помнікаў нацыянальным героям пры адначасовай устаноўцы манументаў расійскім дзеячам, такім як Аляксандр Неўскі.
– Рэпрэсіі ў культуры: атакі на культурныя праекты, закрыццё выстаў і фестываляў, а таксама русіфікацыя тэатраў.
– Барацьба з беларускім бачаннем мінулага і сучаснасці: пераслед рэдактараў беларускай Вікіпедыі і ўкараненне «адзіных падручнікаў гісторыі» сумесна з Расіяй.
– Задушэнне мовы: у 1994 годзе 58% мінскіх першакласнікаў вучыліся на беларускай мове, цяпер гэты паказчык упаў да крытычных 5%.
Як працуе механізм знішчэння?
Працэс запускаецца праз даносы прарасійскіх «псеўдаактывістаў» і падхопліваецца прапагандыстамі і сілавікамі.
Што рабіць?
Даклад прапануе не толькі дыягназ, але і план выратавання:
1. Стварэнне анлайн-сістэмы нацыянальнай адукацыі, акрэдытаванай у ЕС.
2. Маштабная алічбоўка архіваў і бібліятэк на абароненых серверах.
3. Падтрымка дзеячаў культуры і моўных школ у дыяспары.
Беларуская ідэнтычнасць — гэта галоўны бар’ер на шляху паглынання краіны. Захаваць яе — значыць захаваць шанец на незалежную будучыню.
Поўны тэкст даклада даступны па спасылцы.
20-й пакет санкций ЕС: конец «беларуского офшора»
Весна 2026 года стала моментом истины для режима Лукашенко. Пока пропаганда рисует картинку «стабильности», Евросоюз принял 20-й пакет санкций, который системно ликвидирует лазейки, годами кормившие диктатуру.
Команда НАУ подготовила анализ того, как новые ограничения изменят правила игры и почему этот пакет — результат нашей длительной работы по адвокации.
Главные удары по системе:
Гармонизация с РФ: Теперь Беларусь — не «черный ход» для Кремля. Запреты на экспорт сырья, металлов, химии и промышленных тракторов синхронизированы с российскими.
Цифровой занавес: ЕС заблокировал использование «беларуского цифрового рубля» еще до его запуска. Это уникальный случай превентивного удара по инструменту обхода санкций. Также под полным запретом любые транзакции через криптоплатформы РБ.
Алмазный заслон: Введен жесткий механизм прослеживаемости камней. Схема перепродажи российских алмазов через Беларусь, о которой НАУ сообщало Еврокомиссии еще в 2023 году, окончательно закрыта.
Токсичность для партнеров: Впервые под санкции попала китайская госструктура, работавшая с ВПК Беларуси. Это четкий сигнал Пекину и другим: сотрудничество с Лукашенко ведет к прямым убыткам.
Санкции против «помощников»: Теперь под ограничения могут попасть физлица и компании из любых стран, помогающие режиму обходить барьеры. Кейс с ограничением экспорта в Кыргызстан — тому подтверждение.
На фоне падения производства и инвестиций, режим искусственно раздувает потребление. Это «пир во время чумы». Российский донор сам скрывает дефицит бюджета и реальную инфляцию в 15% (по данным шведской разведки). Когда российский «шок» случится, последствия для Минска будут лавинообразными.
Этот пакет — результат нашей системной работы в 2023–2025 годах. Мы предлагали меры против реэкспорта и ограничения на транзит, когда многие считали их слишком радикальными. Сегодня это реальность.
Режиму пора осознать: возможности для маневра исчерпаны. Единственный путь спасения экономики — начало демократического транзита. Иначе финансовый крах станет лишь вопросом времени.
Полный разбор ситуации читайте в нашей статье по ссылке: https://www.belarus-nau.org/post/новые-санкции-ес-что-меняется-для-режима-лукашенко
❗️ Успейте поддержать НАУ до 30 апреля
Кампания по подаче налоговых деклараций в Польше завершается 30 апреля. Это ваш последний шанс в этом году направить 1,5% от своих уже уплаченных налогов на работу нашей команды — и сделать это абсолютно бесплатно.
‼️ Вы не потратите ни одного злотого из своего кармана.
Эти деньги уже уплачены вами государству. Но до 30 апреля именно вы решаете, пойдут они в общую казну или станут ресурсом для правосудия над режимом.
Ваши 1,5% — это топливо для нашей работы:
Благодаря в том числе нашей работе прокурор МУС уже начал расследование «беларуской ситуации». А 21 страна уже подтвердила готовность присоединиться к руководящему комитету Специального трибунала по преступлению агрессии против Украины, юрисдикция которого, в том числе благодаря нашей работе, будет распространяться на так называемое высшее военно-политическое руководство режима Лукашенко.
Ваша поддержка сегодня — это возможность продолжать работать до тех пор, пока не будет выдан ордер на арест Лукашенко и его пособников.
Мы собираем средства с помощью партнерской организации FaniMani.
📝 Как перечислить в PIT-37:
Пункт 151: KRS 0000507234
Пункт 152: сумма (не более 1,5% от пункта 141) или оставить пустым — система рассчитает автоматически
Пункт 153: цель 107614
Пункт 154: отметить согласие на перечисление
Подробная инструкция, как перечислить 1,5% налога на поддержку НАУ при заполнении PIT-28, PIT-36, PIT-36L, PIT-38, PIT-39.
Также вы всегда можете поддержать команду НАУ через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Наша праца па пашырэнні ціску на рэжым Лукашэнкі дае вынікі
Сёння ЕС прыняў 20-ы пакет санкцый супраць Расіі, які таксама тычыцца ролі рэжыму Лукашэнкі ў забеспячэнні агрэсіўнай вайны Крамля супраць Украіны. Ён уключае прадпрыемствы, звязаныя з беларускім ваенна-прамысловым комплексам і рэжымам Лукашэнкі. Упершыню мішэнню становіцца кітайская дзяржаўная арганізацыя праз яе ролю ў вытворчасці беларускіх ваенных тавараў. Цяпер санкцыі могуць закранаць асоб з трэціх краін (не з Беларусі і не з ЕС), калі яны дапамагаюць пастаўляць забароненыя тавары ў Беларусь.
У прыватнасці, пад санкцыі патрапіла ТАА «Волат-Санцзян», яго кітайскі заснавальнік, а таксама ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія». «Волат-Санцзян» — беларуска-кітайскае сумеснае прадпрыемства, створанае пры ўдзеле Мінскага завода колавых цягачоў. Яно вырабляе колавыя шасі для ваеннай тэхнікі, уключаючы рэактыўныя сістэмы залпавага агню. ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» з’яўляецца вядучым беларускім экспарцёрам нафты і належыць некалькім найбуйнейшым нафтаздабыўным і нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы «Беларуснафту» і «Нафтан».
Акрамя таго, пакет уключае меры, аналагічныя накладзеным на Расію, у прыватнасці, новыя гандлёвыя абмежаванні, абмежаванні па крыптавалюце і на прадастаўленне паслуг кібербяспекі ды турыстычных паслуг. Гарманізацыя працягваецца.
Таксама былі ўзмоцненыя патрабаванні да адсочвання алмазаў, што абавязвае імпарцёраў апрацаваных алмазаў прадаставіць заяву аб належнай абачлівасці, якая пацвярджае, што алмазы не здабываліся, не апрацоўваліся і не вырабляліся ў Расіі. Беларусь, як вядома, была перавалачным пунктам для расійскіх алмазаў.
Яшчэ 20 лістапада 2023 года НАУ паведамляла пра пагрозу абыходу санкцый, што ўводзяцца супраць алмазнай прамысловасці Расіі праз Беларусь, і перадавала гэтыя даныя ў Еўракамісію. Таксама матэрыял па гэтым пытанні выйшаў 23 лістапада 2023 года ў буйным еўрапейскім выданні European Interest Media.
Таксама забаронены любыя аперацыі з «беларускім лічбавым рублём», запуск якога Нацбанк Беларусі планаваў на другую палову 2026 года. ЕС фактычна блакуе гэтую сістэму яшчэ да яе паўнавартаснага запуску, пазбаўляючы рэжым магчымасці выкарыстоўваць яе для абыходу санкцый. А мы папярэджвалі рэжым 😉
Упершыню ў гісторыі ЕС актывуе свой інструмент барацьбы з абыходам, забараняючы экспарт любых камп’ютараў з лікавым праграмным кіраваннем і радыёстанцый у Кыргызстан, дзе існуе высокая рызыка таго, што гэтыя прадукты будуць рээкспартаваныя ў Расію. Усе гэтыя меры будуць дапоўнены ўзмоцненай забаронай на транзіт праз тэрыторыю Расіі. Таксама пашыраны пералік тавараў, забароненых да транзіту праз Беларусь. Нарэшце, ЕС уводзіць квоту на імпарт аміяку.
Прапановы НАУ і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па санкцыях супраць трэціх краін, гандлёвых квотах і абмежаваннях на транзіт пастаянна прапаноўвалі прыняць яшчэ ў 2023–2025 гадах. ЕС яшчэ нядаўна адмаўляўся прымаць такія радыкальныя меры, але цяпер для Еўрасаюза гэта ўжо рэальнасць.
«Нашы намаганні далі вынік. 20-ы пакет санкцый ЕС — гэта ў тым ліку рэалізацыя сістэмных прапаноў НАУ і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Упершыню пад удар патрапілі не толькі прадпрыемствы рэжыму, але і міжнародныя схемы ўхілення. Мы працягваем закрываць „беларускі афшор“ для расійскіх алмазаў і тэхналогій. Гэта якасны пераход ад кропкавага ціску да стратэгіі „поўнага акружэння“», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі былі прадоўжаны Саветам ЕС да 28 лютага 2027 года. @CabinetBelarus
Что ждет YouTube в Беларуси?
Павел Латушко в видео рассказал о том, почему были заблокированы ютуб-каналы пропаганды.
https://youtu.be/_ui7I5QxxSY
Лукашенко объелся икры
Павел Латушко в видео прокомментировал вчерашний «пир» Лукашенко.
https://youtu.be/vye3XPg0M-Y
Repost from Павел Латушка
З Вялікднем!
Сапраўдны велікодны цуд — гэта магчымасць сабрацца ўсім разам за адным сталом, падзяліць святочны куліч і адчуць цяпло родных людзей. Мы верым, што менавіта ў гэтым адзінстве — наша сіла.
Сёння многія беларускія сем’і падзелены межамі, адлегласцямі і кратамі. Гэта наш агульны боль. Я шчыра жадаю, каб святло гэтага дня стала прадвеснікам хуткага ўз’яднання ўсіх, хто сёння вымушаны быць далёка адзін ад аднаго. Няхай вашы дамы зноў напоўняцца галасамі родных, а сэрцы — радасцю.
Вялікдзень нагадвае нам: святло заўсёды перамагае цемру. Галоўнае — нават у самыя цёмныя часы не пераставаць звяртацца да гэтага святла ўнутры сябе і берагчы веру ў дабро і справядлівасць.
Няхай вашы дамы напоўняцца ўтульнасцю, а сэрцы — спакоем і надзеяй, а беларускія сем’і абавязкова сустрэнуцца за агульным святочным сталом!
Са святам, дарагія беларусы і беларускі! Хрыстос уваскрос!
Блокировка ОНТ, СТВ и БЕЛТА в YouTube: почему это не цензура, а гигиена?
Многие называют удаление госканалов ограничением свободы слова. Но факты говорят об обратном: это закономерный итог нарушения международных норм и правил самой площадки.
Разбираем по пунктам, почему это справедливо:
1. Токсичные кадры под санкциями. На каналах работают лица, признанные пособниками репрессий и агрессии (Азаренок, Пустовой, Тур, Акулович и др.). YouTube, как глобальная платформа, не может предоставлять трибуну тем, кто находится под международными санкциями ЕС, США и Великобритании.
2. Фабрика фейков. ОНТ, СТВ и БЕЛТА давно перестали быть СМИ. Это инструменты инфовойны, которые оправдывают агрессию против Украины, называют трагедию в Буче «фейком» и транслируют ложь о миграционном кризисе.
3. Соучастие в репрессиях. Именно эти структуры помогали уничтожать независимую журналистику (вспомните «дело БЕЛТА») и цинично отрицали пытки на Окрестина, становясь соучастниками преступлений режима.
Итог: Удаление каналов-пропагандистов — это не борьба с мнением, а санитарная обработка эфира от разжигания ненависти и дезинформации.
Полный разбор ситуации читайте на сайте Народного антикризисного управления: https://bit.ly/yt-justice
Черная пятница для Лукашенко!
Черная пятница — это не только охота за скидками, а также возможность сделать вклад в то, что по-настоящему бесценно — в правосудие. И для этого вам не нужно открывать кошелек.
‼️ Это абсолютно бесплатно и не будет стоить вам ни гроша!
В Польше продолжается период подачи налоговых деклараций. Вы не тратите свои личные деньги, а просто указываете, чтобы 1,5% от ваших уже уплаченных налогов пошли не в общий бюджет, а на работу команды НАУ.
Именно ваша поддержка позволяет нам шаг за шагом проделывать титаническую работу по привлечению Лукашенко к ответственности. Наша системная работа уже дала мощный результат: прокурор Международного уголовного суда начал официальное расследование беларуской ситуации. Это касается преступлений против человечности, совершенных режимом в отношении беларусов. Наша общая цель — ордер на арест.
Мы собираем средства с помощью партнерской организации FaniMani.
📝 Как перечислить в PIT-37:
Пункт 151: KRS 0000507234
Пункт 152: сумма (не более 1,5% от пункта 141) или оставить пустым — система рассчитает автоматически
Пункт 153: цель 107614
Пункт 154: отметить согласие на перечисление
Подробная инструкция, как перечислить 1,5% налога на поддержку НАУ при заполнении PIT-28, PIT-36, PIT-36L, PIT-38, PIT-39.
Также вы всегда можете поддержать команду НАУ через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
Repost from Павел Латушка
Хрыстос Уваскрос!
Вялікдзень — гэта момант найвышэйшай ісціны, калі вечнасць сустракаецца з нашым зямным жыццём. У гэты дзень мы святкуем галоўную падзею ў гісторыі: перамогу Жыцця над смерцю, Святла над цемрай.
Вялікдзень вучыць нас, што ніводная ноч, якой бы доўгай яна не здавалася, не можа спыніць світанак. Гэта свята веры ў тое, што ахвярнасць не бывае марнай, а любоў заўсёды мацнейшая за нянавісць. Для нас, беларусаў, гэтыя сэнсы сёння набываюць асаблівую вагу. Мы верым: як бы цяжка ні было, адраджэнне абавязкова надыходзіць.
Вялікдзень — гэта час сям’і. Гэта пах хатняй выпечкі, цёплыя размовы і адчуванне бяспекі ў родных сценах. Сёння многія з нас вымушаны сустракаць гэты дзень у розных гарадах і краінах, а многія сем’і застаюцца падзеленымі турэмнымі сценамі ці межамі.
Але вера — гэта тое, што не ведае адлегласцяў. Гэта нябачная нітка, якая злучае нас з тымі, каго мы любім, і з зямлёй, якая нас узгадавала.
Наша галоўная надзея сёння — аб’яднанне.
Мы верым і працягваем сваю справу дзеля таго, каб зусім хутка кожная разлучаная сям’я змагла вярнуцца дадому. Каб мы зноў сабраліся за адным вялікім сталом у вольнай Беларусі, абнялі блізкіх і разам адчулі сапраўдную моц гэтага светлага дня.
Няхай гэта свята прынясе спакой у вашыя душы і ўпэўненасць у тым, што перамога дабра непазбежная.
Хрыстос Уваскрос!
З Вялікднем!
Санкции будут работать и дальше: Главное из новой аналитики НАУ
Режим продолжает заявлять, что ограничения им не вредят, но анализ состояния дел за 2025 — начало 2026 года доказывает обратное. Переориентация на российскую инфраструктуру не восстановила доходы, а создала критическую уязвимость.
Вот 4 главных вывода из аналитического материала Народного антикризисного управления:
1) Логистическая ловушка и фактор дронов. Транзит через порты стран Балтии надежно заблокирован ЕС. Перенос грузов в российские порты не компенсировал объемы (общий грузооборот падает). Более того, беларуские нефтепродукты стали заложниками войны: атаки украинских БПЛА по портам РФ делают логистику дорогой, опасной и критически снижают маржинальность.
2) Калийный провал. Попытки режима сыграть на дефиците и завысить цены провалились. Мировой рынок перенасыщен, конкуренты из Канады и России забирают долю рынка, а Беларусь вынуждена продавать удобрения с дисконтом через сложные цепочки.
3) Рекордный торговый дефицит. В 2025 году товарный дефицит достиг почти $7 млрд. Экспорт подсанкционных товаров в ЕС практически обнулен, при этом режим вынужден тратить остатки валюты на критически важный европейский импорт (лекарства, технологии, семена).
4) Снятие санкций США не спасет ситуацию. Даже отмена американских ограничений не реанимирует экспорт. Главный барьер — физическая невозможность вывоза через Балтику. Глобальные перевозчики и страховщики продолжат избегать белорусских грузов из-за страха вторичных европейских санкций (over-compliance).
Итог: цифры подтверждают — санкции работают на истощение. Экономика недополучает выручку, что в среднесрочной перспективе окажет серьезное давление на режим.
«Цифры — упрямая вещь, которую не закрасить пропагандой. Лукашенко фактически превратил экспортный потенциал Беларуси в мишень для беспилотников, привязав нас к российским портам. Рекордный дефицит в торговле товарами в 7 миллиардов долларов — это приговор экономической политике режима. Валюта вымывается, рынки потеряны. Наша задача — продолжать давление, пока у этой системы не закончатся ресурсы. Санкции работают на истощение, и это истощение уже переходит в критическую фазу. А если Лукашенко хочет избежать критической фазы, он должен начать диалог с обществом и реально менять внутреннюю репрессивную и внешнюю агрессивную политику», — отметил заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета, руководитель НАУ Павел Латушко.
Полный текст читайте по ссылке: https://www.belarus-nau.org/post/санкции-будут-работать-и-дальше
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
Перечислите 1.5% от уплаченного налога в Польше на поддержку НАУ
Тэма незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў фокусе ўвагі АБСЕ
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу са спецыяльнай пасланніцай па пытаннях вяртання ўкраінскіх дзяцей Парламенцкай асамблеі АБСЕ Карынай Одэбрынк.
Сустрэча адбылася па ініцыятыве дэпутаткі парламента Швецыі і пецыяльнай пасланніцы па пытаннях вяртання ўкраінскіх дзяцей Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Садзейнічанне ў арганізацыі сустрэчы аказала кіраўніца дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, дэлегатка Каардынацыйнай Рады Аляксандра Мамаева.
Павел Латушка прадставіў інфармацыю, сабраную Народным антыкрызісным упраўленнем: больш за 3500 украінскіх дзяцей былі прымусова перамешчаны ў Беларусь з акупаваных тэрыторый Украіны — Херсонскай, Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцей. Дадзеныя дзеянні ажыццяўляліся на падставе асабістага пісьмовага рашэння Лукашэнкі, прынятага ў рамках так званай Саюзнай дзяржавы.
Плануецца, што даклад будзе прадстаўлены на найбліжэйшай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Дэпутатка парламента Швецыі адзначыла важнасць адлюстравання ролі рэжыму Лукашэнкі ў здзяйсненні ваеннага злачынства. Карына Одэбрынк падкрэсліла, што ў матэрыялах яе дакладу будзе прыведзена інфармацыя, перададзеная Народным антыкрызісным упраўленнем па факце здзяйснення дадзенага злачынства прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
