cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Беларусы Замежжа

Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа» Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў: @ReturnWhatStolen_bot Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі: @bz_support_bot

Більше
Рекламні дописи
1 716
Підписники
-124 години
-77 днів
-2530 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

🇫🇷 Сёння Беларусы Францыі годна прадставілі Беларусь на Свяце Еўропы ў Ансі Не толькі пазнаёмілі з нашай культурай і традыцыямі, але і нагадалі пра нашых палітвязняў і вяроў ва Украіне, а таксама пра змаганне нашага народа за свабоду. Жыве Беларусь!🤍❤️🤍 Слава Украіне!💙💛 Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Показати все...
6
🇩🇪 Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларускіх творцаў з нагоды іх дзён народзінаў: Натальля Вішнеўская (03.05.1907-1989), выбітная беларуская паэтка, ужо ў адзінаццаць гадоў кіравала школьным тэатрам. Яе паэтычны талент высока aцаніў Якуб Колас і ўвёў яе ў літаратурнае аб’яднаньне  «Маладняк». У 1926 годзе разам з З. Бандарынай і Я. Пфляўмбаум яна выдала зборнік «Вершы», які сучасныя дасьледнікі ацэньваюць як «новую фэмінісцкую зьяву ў літаратурна-грамадзкім жыцьці» (І. Багдановіч).         Паэтка-прыгажуня  з «васількова-глыбокімі вачыма» (А. Дудар), жонка трох беларускіх паэтаў-маладнякоўцаў, двое з якіх былі рэпрэсаваны, а  трэці загінуў у блакадным Ленінградзе, iмя і творы якой амаль на сто гадоў былі выкраслены антыбеларускім рэжымам з гісторыі беларускае паэзіі, вымушана была ўцякаць ад перасьледу ў Ленінград.         Тым ня менш ёй давялося зноў пабываць ў зняволяньні ў 1952 г. Яна напісала пра свой жудасны лёс:  «У мяне ... паласа няшчасця пачалася ў [19]29 годзе і цягнулася да [19]53-г. » Ганарымся знакамітымі беларускімі пісьменьнікамі, захавальнікамі і  ўзбагачальнікамі нашай культурнай спадчыны! Не дадзім забыць! Не прабачым! Разам да перамогі! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Показати все...
👍 3 2
Запрашаем ментараў і ментарак далучыцца да Стартап–школы беларускіх сацыяльных праектаў! Хочаш падзяліцца сваім досведам і натхніць новае пакаленне сацыяльных прадпрымальнікаў? Далучайся да Стартап-школы беларускіх сацыяльных праектаў у якасці ментар_кі! Дзяліся досведам і стварай будучых лідэраў. Разам мы ствараем будучыню! Што трэба рабіць? ✅ Дзяліцца досведам і кансультаваць удзельнікаў і ўдзельніц па асноўным аспектам іх праектаў анлайн. ✅ Дапамагчы ўдзельні_цам паглыбіць іх веды. ✅ Даць зваротную сувязь для развіцця кожнага з праектаў. Падрабязная інфармацыя: https://school.imaguru.net/ 👉 Каб стаць ментарам або ментаркай запоўні заяўку Стартап-школа пройдзе ў межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза #БЗ_адукацыя Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Показати все...
4👍 3
⚡Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам. Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола. У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі. Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў. Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента: 1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым; 2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі; 3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах; 4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны. Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам. @CabinetBelarus
Показати все...
7👍 2🔥 1👏 1
Навіна для тых, хто жадае падтрымаць беларускіх ваяроў ня толькі данатамі на зброю, але і добрымі словамі: цяпер у Рэфорум Будва прымаюць лісты нашым героям на фронт. Першыя лісты ад чальцоў дыяспары Беларусаў у Чарнагорыі ўжо паляцелі адрасатам. Калі вы ня маеце знаёмых сярод беларускіх дабраахвотнікаў, у вас усё роўна ёсць шанец падзякваць ім асабіста - вашыя лісты будуць перададзеныя адмысловай поштай каліноўцам. Хлопцы на “нулі” зараз бароняць ня толькі Свабоду Ўкраіны, але і добрае імя беларусаў ад ганьбы. І ім трэба ведаць, што не дарэмна. Далучайцеся да акцыі! Калі вы маеце што прапанаваць альбо спытаць пра акцыю, пагрукайцеся да арганізатара @Crnaart з Дыяспары беларусаў у Чарнагорыі. Пабачымся!
Показати все...
8👍 2👏 1
😒 "ШПИОНЫ" КГБ — желающие сотрудничать со спецслужбами РБ из разных стран Публикуем заявки тех, кто хотел пойти на службу в КГБ, выдавать секреты своих стран и данные из беларуской диаспоры. "Шестерок" насобиралось со всего света. Чекистам иногда даже вербовать не приходится. 🤔 🔔 Не пропустите новые материалы на @cpartisans_by. Будет еще много интересного 😉
Показати все...
🔥 8👍 5😁 1
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы падпісалі  паштоўкі беларускім палітвязням! Палітвязні - нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Злобіна Ірына, Падрэз Дзмітрый, Кузіна Таццяна, Цыгановіч Уладзімір, Казлоў Дзмітрый, Пацукевіч Сяргей, Старажэнка Мікіта,  Мачынскі Тарас, Брэдзеляў Мікалай, Гунько Рыгор. Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна» politzek.me Dissidentby.com Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Показати все...
15👍 1
📖 На фестывалі “Слова і кнігі”, які прайшоў з 26 па 28 красавіка у бібліятэкі Лёвенскага Універсітэта у Бельгіі у дэбатах “Перажыве Еўропа 21 стагоддзя?” прыняў удзел вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка, кнігі якога перакладзены на 20 моў. Яго кніга “Чырвоны Крыж” выйшла на нідэрландскай мове. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Показати все...
8👍 2
🇵🇱 Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы "Ёсць шмат дат у жыцці беларусаў, калі мы выходзім разам на вуліцу. Гэта і святы, і сумныя даты... Дзень Волі, Дзень Палітвязняў, Дзень Герояў, Чарнобыльскі шлях... Мы выходзім... Каб разам парадавацца, разам узгадаць тое, што было, i абмеркаваць тое, што хвалюе нас, беларусаў. Таму ў гэтую нядзелю, як заўсёды, мы выйшлі на плошчу ў цэнтры Варшавы, бо мы ёсць, мы не здаліся i мы будзем заўсёды! Жыве Беларусь!" Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Показати все...
9👍 2