cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Беларусам.PL

Ініцыятыва дапамогі беларусам у Польшчы

Більше
Рекламні дописи
217
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+130 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

00:02
Відео недоступнеДивитись в Telegram
Прэм'ера❗️ «Ulenspiegel» «Ulenspiegel» — гэта спектакль аб бунце, свабодзе і гульні. Дзе  адзін адважны чалавек кідае выклік усталяванаму парадку і намагаецца раскрыць яго абсурднасць і несправядлівасць. «Ulenspiegel» — гэта выклік і заклік да мыслення. Дзе думка і мастацтва могуць стаць сродкам натхнення на радыкальныя змены ў жыцці. «Ulenspiegel» —  гэта альтэрнатыўны пагляд на праблему няправасці. Калаж і метафара, што адлюстроўваюць сучаснае сацыяльнае і палітычнае гніенне. Пагляд у крывавае люстэрка сучаснасці. 🔻 КАЛI: 09.08.2023, серада, 19.00 🔻 ДЗЕ: Тэатр TR Warszawa  📍 ul. Marszałkowska, 8 🔻 КВІТКІ:  https://buy.stripe.com/4gwaHRbr67i02iY3cu 📍 Актыўныя спасылка ў апісанні профілю ▫️Кошт - 50 zł 🔻 КАМАНДА: ▫️Рэжысёр - Юра Дзівакоў ▫️Кампазітар - Вольга Падгайская ▫️Гукарэжысёр - Аляксандр Воўкаў ▫️Пераклад на польскую / ангельскую мовы - Марыола Ахотнікава 🔻 АКТОРЫ: ▫️Андрэй Бардухаеў-Арол ▫️Алеся Бардухаева-Арол ▫️Андрэй Новік ▫️Дар'я Новік ▫️Марыя Пятровіч ▫️Максім Шышко 🔻 СПОНСАРЫ І ПАРТНЁРЫ: ▫️ Flanders / State of the Art ▫️ Беларускi Моладзевы Хаб ▫️ Тэатр TR Warszawa 🔻 Мова спектакля - беларуская з польскімі субтытрамі 🔻 Цэнз - 18+ Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 Жыве Фландрыя! Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Показати все...
IMG_1630.MP41.16 KB
👍 2
❗️Да ўвагі ўладальнікаў візаў Polish Business Harbor, у якіх мінуў тэрмін дзеяння візы ў працэсе чакання выдачы дазволу на жыхарства. Каментуе дарадца АВВА ў юрыдычных пытаннях, Ганна Маціеўская. Інфармуем, што 26 ліпеня ў весніку канцылярыі прэм'ер-міністра быў апублікаваны абноўлены спіс праграм падтрымкі замежнікаў для пачатку і вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Польшчы. Пашыраны каталог асобаў якія ўдзельнічаюць у праграме Polish Business Harbour. Удзельнікам праграмы Polish Business Harbour зараз з'яўляецца: 1️⃣ Замежнік, які валодае візай Polish Business Harbour, а таксама 2️⃣ Замежнік, які ў перыяд дзеяння візы Polish Business Harbour падаў заяву на выдачу пэўнага дазволу на жыхарства, які дазваляе пачаць і весці прадпрымальніцкую дзейнасць (каталог ніжэй), да моманту выдачы канчатковага рашэння па пытанні атрымання ім дазволу на жыхарства. Да тыпаў дазволаў на жыхарства, пра якія ідзе гаворка ў п. 2, належаць: 1️⃣ Часовы дазвол на жыхарства які выдаецца дзеля вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, у сувязі з працягам вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці на падставе запісу ў CEIDG (рэестр ІП). 2️⃣ Часовы дазвол на жыхарства, выдадзены асобе, якая знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянінам Польшчы, які жыве ў Польшчы. 3️⃣ Часовыя дазволы на жыхарства, пра якія гаворыцца ў законе пра замежнікаў у: ▪️ арт. 144 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навучаннем у ВНУ) ▪️ арт. 151 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі) ▪️ арт. 159 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з уз'яднаннем сям'і) ▪️ арт. 186 п.1 пп. 3, 4, 7 (часовы дазвол на жыхарства па іншых прычынах у сувязі з наяўнасцю (i) часовага віду на жыхарства іншай краіны ЕЗ (у тым ліку члены сям'і) ці (i) калі асоба мела часовы від на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі). 4️⃣ Сталы дазвол на жыхарства. 5️⃣ Дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ. Такім чынам, у каталог асобаў, якія маюць права легальна працягваць весці прадпрымальніцкую дзейнасць, уключаюцца ў тым ліку прадпрымальнікі, якія мелі сапраўдную візу PBH і ў тэрмін яе дзеяння падалі заяву на часовы дазвол на жыхарства з прычыны вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ў якіх дзеянне візы мінула ў перыяд чакання дазволу на жыхарства. Гэта дазваляе прадпрымальнікам, якія доўгі тэрмін чакаюць часовы дазвол на жыхарства, не страціць права вядзення ІП без патрэбы яго прыпынення ці закрыцця. Мы нагадваем, што сябры АВВА заўсёды могуць звярнуцца да нас па кансультацыі і падтрымку ў юрыдычных і іншых пытаннях, датычных вядзення бізнесу за мяжой. Пры неабходнасці мы выдаем рэкамендацыйныя лісты сябрам АВВА для дзяржаўных і іншых устаноў. ✔️Далучайцеся да Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой — разам мы здольныя вырашыць амаль любыя, часам на першы погляд непераадольныя, праблемы. Будуем моцную беларускую бізнес-супольнасць па ўсім свеце.
Показати все...
👍 1
Cябры! 📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl. 🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў. 🕐 Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары 📞 +48 722 722 500, альбо напісаць на пошту [email protected] 🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы! Belarusam.PL - дапамога беларусам Польшчы 🫶
Показати все...
1244.jpg0.73 KB
1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🌿 Запрашаем на этна-вечарыну з Сержуком Доўгушавым! Сябры, 4 ліпеня (аўторак) ў Беларускім Моладзевым Хабе мы працягваем тыдзень беларускай культуры, вас чакае: 🥁 🎻🎺Спеўны сход, традыцыйныя танцы і гульні з удзелам беларускіх фольк-музыкаў і гурта “Гаёўкі” ❗️Уваход вольны 🗓 04 ліпеня 19:00 📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥 plac Konstytucji 6 ❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Показати все...
Cябры! 📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl. 🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў. 🕐 Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары 📞 +48 722 722 500, альбо напісаць на пошту [email protected] 🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы! Belarusam.PL - дапамога беларусам Польшчы 🫶
Показати все...
photo_2023-06-19_10-39-24.jpg0.89 KB
👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
❤️‍🔥Адкрываем Глабальныя дні беларускай культуры 1 ліпеня адмысловым фестывалем “Купалле – ад батлейкі да рэйву”! Адбудзецца ён у Варшаве на гарадскім возеры ў Купальскую ноч — самы значны беларускі паганскі абрад. Гэта ноч чараўніцтва, калі людзі шукаюць кветкі папараці і ўдзельнічаюць у цырымоніях агню і вады. Гэтая ноч - час вялікай любові, сувязі з прыродай і адсутнасці межаў. Гэты музычны фестываль прызначаны для ўсёй сям'і: ад дзяцей да аматараў тэхна. Вось што ў нас ёсць для вас: ▪️18 гадзін выдатнай музыкі без перапынку ▪️Дзіцячая зона для маленькіх аматараў свята ▪️Прэзентацыя беларускіх ініцыятыў і грамадскіх арганізацый у Польшчы: ▪️Маркет і фудкорт ▪️Спакойная прастора для ёгі ▪️Займальныя спевы і танцы вакол вогнішча Музыка з нашых любімых праектаў BY: 🔻Campderschein 🔻Belarus Outside Sound System 🔻Karma and Shoom.records Партнёры фестывалю: ▫️Беларускі моладзевы хаб ▫️ German Marshall Fund ▫️Беларуская Рада культуры Уваход: Ахвяраванні ад 20 злотых на ўваходзе Варушняк | Купальле 2023 01/07 | Варшава 📍Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Показати все...
❗️Распараджэнне Міністра Аховы здароўя аб адмене stanu zagrożenia epidemicznego ) апублікаванае 16 чэрвеня ў заканадаўчым весніку, адмяняе стан пагрозы эпідэміі ад 1 ліпеня 2023 года. Распараджэнне асабліва важнае для ўсіх замежнікаў, якія былі адрасатамі падоўжанага дзеяння віз, картак побыту (ВНЖ), дазволаў на працу ў сувязі з Covid-19. Такім чынам працяг дзеяння дакументаў будзе доўжыцца на працягу 30 дзён пасля ўступлення распараджэння ў сілу, г.зн. да 31 ліпеня 2023 г. уключна (да 23:59:59). Мы рэкамендуем Вам ужо зараз паклапаціцца аб сваім легальным статусе, калі ён заснаваны на кавідным падаўжэнні візы ці іншых дакументаў у сувязі з Covid-19. Крыніца інфармацыі: https://t.me/partyzanka_rb_pl
Показати все...
photo_2023-06-19_14-20-26.jpg0.69 KB
👍 2👎 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Cябры! 📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl. 🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў. 🕐 Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары 📞 +48 722 722 500, альбо напісаць на пошту [email protected] 🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы! Belarusam.PL - дапамога беларусам Польшчы 🫶
Показати все...
👍 2
❤️«Яднайся!» – імпрэза для беларусаў і беларусак у Варшаве. Далучайцеся! 🕊Асабліва пасля 2020 года беларусаў раскідала па ўсім свеце, але ж усе мы хочам бачыць вакол сябе людзей, якія могуць падтрымаць і дапамагчы. І таму дзе б мы ні знаходзіліся, нам важна захоўваць альбо ствараць супольнасці беларусаў. Бо менавіта так у нас будзе магчымасць падтрымліваць адно аднаго і працаваць разам на карысць Беларусі. А каб гэта было яшчэ прасцей мы вырашылі сабраць усіх вас у адным месцы. 🫶14 чэрвеня ў Варшаве адбудзецца адкрытая імпрэза , якую арганізоўваюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Каардынацыйная рада, Беларускі Моладзевы Хаб. Імпрэза «Яднайся!» – гэта такое месца, дзе вы зможаце пазнаёміцца адно з адным і знайсці аднадумцаў. Тут вы зможаце расказаць свае ідэі, даведацца пра праекты і ініцыятывы, а таксама паслухаць беларускую музыку. І канешне падзяліцца сваёй энергіяй, надзеей ці болем адно з адным. Прыходзьце, знаёмцеся, размаўляйце з актывістамі і палітыкамі. Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак! Больш інфармацыі на сайце jadnajsia.org. Калі ў вас ёсць нейкія пытанні – пішыце іх у тэлеграм-бот https://t.me/AskOffice_Bot. 🗓 14 чэрвеня ⏰ 12:00 пачатак імпрэзы 📍 Варшава Беларускі Моладзевы Хаб 🔥 plac Konstytucji 6
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Cябры! 📞 Нагадваем, што ў Польшчы працуе інфалінія belarusam.pl. 🙋‍♀️🙋‍♂️Калі вам патрэбна псіхагалічная, юрыдычная дапамога, дапамога па сацыяльным пытанням, спецыялісты інфалініі падкажуць кірунак вашых дзеянняў, зарыентуюць, дзе можна атрымаць профільную падтрымку арганізацый і спецыялістаў. 🕐 Лінія працуе штодзённа з панядзелка па пятніцу з 11 да 19 гадзін – вы можаце патэлефанаваць па нумары 📞 +48 722 722 500, альбо напісаць на пошту [email protected] 🇳🇱 Праект рэалізуецца Беларускім Моладзевым Хабам пры падтрымцы Амбасады Нідэрландаў у Польшчы! Belarusam.PL - дапамога беларусам Польшчы 🫶
Показати все...
4
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.