cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

[не]Мирный БГУИР

Канал стачкаму БДУІР. Instagram і Twitter: @peaceful_bsuir YouTube: https://www.youtube.com/c/PeacefulBSUIR Чат: @bsuir_chat Чат бацькоў: @bsuir_parents Наш бот: @bsuir_help_bot Дапамажы нашым дабраахвотнікам: https://t.me/belwarriors/965

Більше
Рекламні дописи
972
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
-3030 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Хаю хай с вами ивангай
Показати все...
🇺🇦 24 лютага 2022 года. Год таму пачалася паўнамаштабная вайна расеі супраць Украіны. Але трэба разумець, што сённяшняяя барацьба украінскага народа – гэта таксама барацьба за нашую будучыню, будучыню нашай краіны і яе незалежнасць. Свабодную будучыню — без расеі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Показати все...

🥳 Віншуем з міжнародным днём роднай мовы Сённяшні дзень выбраны не выпадкова, а таму што 21 лютага 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. У цяперашні час, калі суседняя імперыя ўсё бліжэй да паглынання нашай дзяржаўнасці, вельмі важна захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць у выглядзе мовы. Нездарма адна з першых зменаў, якую зрабіў Лукашэнка на пасадзе прэзідэнта, - гэта наданне расейскай мове статуса дзяржаўнай. Пры гэтым па наш час праводзіцца сістэматычная палітыка русіфікацыі і знішчэння ўсяго нацыянальнага, у першую чаргу мовы. Падобная сітуацыя адбываецца ў нашых паўднёвых братоў: расейскія захопнікі адразу пасля акупацыі пэўных тэрыторый знішчаюць кнігі мясцовых пісьменнікаў і адмяняюць урокі украінскай мовы. Таму не забывайцеся на родную мову і ўжывайце яе, як мага больш. Бо мова - наша зброя, якой можа карыстацца кожны! «Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў».

📱Праграмы для вывучэння беларускай мовы, якія будуць цікавыя нават дасведчоным карыстальнікам! Напярэдадні Дня Роднай мовы падрыхтавалі для вас падборку праграм для вывучэння і лепшага засваення беларускай мовы. Цікавыя заданні, інтэрактыўныя гульні, аўдыякнігі і мабільны слоўнік - кожны знойдзе штосьці займальнае і карыснае для сябе! Жыве Беларусь! Жыве родная мова!
Показати все...
❗️Затрыманы былы выкладчык БДУІР @viasna96 паведамляе, што ў Менску 18 студзеня затрымалі Мікалая Васільевіча Банькова, былога выкладчыка кафедры сувязі БДУІР. Калі вам штосьці па гэтым вядома — пішыце ў наш бяспечны чат-бот @bsuir_help_bot.
Показати все...
❤️ Пасля двух гадоў на волі! На волю выйшлі амаль усе фігуранты справы студэнцтва, у тым ліку выкладчыца БДУІР Ольга Філітчанкава, актывістка Алана Гебрэмарыям і 10 з 11 палітзняволеных студэнтаў і студэнтак: Кася Будзько, Яна Арабейка, Яна Арабейка, Марыя Калейнік, Ксенія Сырамалот, Вікторыя Гранкоўская, Ася Бульбенка і Ягор Канецкі. Яшчэ праз 15 содняў павінна выйсці Таня Якельчык, бо яна была затрымана пазней. Нажаль, усім фігурантам справы прыйшлося адсядзець поўныя тэрміны, але мы рады вітаць нашых герояў на волі! Таксама заклікаем памятаць, што за кратамі ўсё яшчэ знаходзіцца шмат прадстаўнікоў студэнцтва, у тым ліку з БДУІР. Свабоду студэнцтву!
Показати все...
‼️ Збіраем звесткі пра ціск і рэпрэсіі ў БДУІР. Ананімна Мы разам з @zbsunion абнаўляем статыстыку па рэпрэсіях у беларускіх ВНУ. Яна патрапіць на сайт ЗБС, а таксама будзе даносіцца нашым міжнародным партнёрам. 👉 Калі вы падвергліся любому ціску ва ўніверсітэце ці сталі сведкай падобнага, вы можаце запоўніць форму: https://forms.gle/SABtac2xWYr8JcHB9 👉 Ці нам у бота @bsuir_help_bot. Вашы даныя не патрапяць трэцім асобам, агентам ГУБАЗа ці камусьці яшчэ. Усе даныя абаронены.
Показати все...
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

✏️ Збіраем звесткі пра ціск і рэпрэсіі ва ўніверсітэтах Нягледзячы на тое, што з вялікіх пратэстаў прайшло два гады, студэнтаў_к працягваюць пазбаўляць стыпендый, зніжаць адзнакі на экзаменах, даваць вымовы і адлічаць, выкладнікаў_ц — звальняць, пазбаўляць прэмій і ўсяляк прыціскаць. Вельмі важна гэта дакументаваць. Акрамя агульнай статыстыкі, якую мы вядзем і публікуем на сайце, пэўныя выпадкі і ўдакладненыя лічбы значна пасабляюць даносіць да міжнародных партнёраў, што насамрэч адбываецца ў Беларусі, і дапамагаць пацярпелым. Усе асабістыя звесткі ўдзельнікаў_ц апытання не перадаюцца трэцім асобам без дазволу на тое і будуць захоўвацца толькі ў Задзіночання беларускіх студэнтаў. Спасылка на апытанне:

https://forms.gle/SABtac2xWYr8JcHB9.

Заклікаем вас не баяцца распавядаць свае гісторыі і звяртацца па дапамогу! Мы пільна сочым за бяспекай пры зборы дадзеных і паважаем вашыя пажаданні па выкарыстанні даверанай інфармацыі.