uk
Feedback
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Відкрити в Telegram

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі. https://zbsunion.by/ Cувязь: @zbsunion_bot Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Показати більше
982
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
+230 день
Архів дописів
📢 Заява з нагоды выпадкаў харасменту ў дачыненні да студэнтак з боку выкладчыка ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце Мы, прадстаўнікі_цы Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, занепакоеныя апошнімі навінамі пра аднаго з выкладчыкаў Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэта, Сяргея Сялецкага, і паведамленнямі аб неаднаразовых выпадках харасменту, якія, як мяркуецца, адбываліся ва ўніверсітэце. ❕ Харасмент у любой форме з'яўляецца недапушчальным і падрывае давер студэнтаў і студэнтак да адукацыйнага працэсу і ўніверсітэцкай супольнасці, а таксама ўплывае на ментальны стан студэнтаў і студэнтак. Мы лічым, што кожны ўдзельнік і кожная ўдзельніца навучальнага асяроддзя павінны адчуваць сябе ў бяспецы ўнутры ўніверсітэта. Харасмент, у тым ліку сэксуальныя дамаганні, булінг і сэксісцкія ці гамафобныя выказванні абсалютна недапушчальныя і несумяшчальныя з агульначалавечымі каштоўнасцямі. Універсітэт павінен быць свабодным месцам для камунікацыі, і асабістыя межы кожнага чалавека важны і не павінны парушацца. Чытаць заяву цалкам

📕 Інстытуцыйная аўтаномія як аснова для рэалізацыі акадэмічных свабод Краіны істотна адрозніваюцца тым, як яны забяспечваюць вышэйшую адукацыю з пункту гледжання аўтаноміі і фінансавання ўніверсітэтаў. Вызначаныя ўрадам абмежаванні на арганізавацыю унутранага прыняцця рашэнняў, размеркаванне рэсурсаў, персанал і падыход да акадэмічных спраў вызначаюць структуру універсітэтаў. Сёння беларускія ўніверсітэты з’яўляюцца адлюстраваннем тых абмежаванняў, што ўсталёўвае на іх урад, які кантралюе абсалютна ўсе працэсы ўнутры ўніверсітэтаў. Гэта значна парушае такое паняцце, як інстытуцыйная аўтаномія, якое з’яўляецца неад’емнай часткай акадэмічных свабод. 📌 Распавядаем, што такое інстытуцыйная аўтаномія і чаму яна жыццёва неабходна для якаснай адукацыі і развіцця ўніверсітэтаў

❤️ ЗБС — «экстрэмісцкае фармаванне», а сацсеткі — «экстрэмісцкія матэрыялы» 21 верасня 2023 года цэлы КДБ (звычайна гэтым займаецца МУС) абвясціў Задзіночанне «экстрэмісцкім фармаваннем». А 4 жніўня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў амаль усе нашыя сацсеткі, сайт і лагатып «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Больш за 35 гадоў мы існуем, каб адстойваць правы студэнтаў і студэнтак. Арганізацыя прайшла праз шмат падзей на сваім шляху і з самага пачатку адчувала ціск і рэпрэсіі. Прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем» — чарговая спроба рэжыму закрыць нам рот і схаваць праблемы, пра якія мы, моладзь, не будзем маўчаць. Мы рады трапіць у спіс паважаных арганізацый з такім статусам, але ў той жа час распавядаем пра рызыкі, звязаныя з гэтым, у артыкуле.

📌 «РАДА» запускае набор на ментарскую падтрымку для актывістаў_ак-пачаткоўцаў_вак, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага Што будзе: 🟣 індывідуальнае суправаджэнне ад ментараў_ак (зможаш абмеркаваць і прапрацаваць свае ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з экспертамі_камі розных сфераў) 🟣 4 групавыя трэнінгі па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню Старт праграмы — 9 кастрычніка. Будзем працаваць разам 2 месяцы. Ты наведаеш мінімум 5 кансультацыйных сустрэчаў з ментарам_кай і зможаш паўдзельнічаць у тэматычных анлайн-занятках. Дэдлайн падачы заяўкі — да 28 верасня ўключна. 📎 Падрабязнасці і рэгістрацыя

Што не так з адпрацоўкай? 21 верасня Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях «удасканальвання адукацыйнай сферы». Як паказвае досвед, нічым добрым гэта звычайна не сканчаецца. У гэты раз ён выказаў занепакоенасць тым, што прадвінутыя спецыялісты і спецыялісткі, якіх вучаць у беларускіх ССНУ і ВНУ, чамусьці з’язджаюць з краіны 🤔 💬 Сакратары і сакратарка ЗБС каментуюць чарговыя выдумкі ўладаў.

Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці» ад ІншыЯ 🟫 Калі: 01.09 — 21.12.2023 🟫Дзе: адукацыйная анлайн-платформа і Zoom 🟫
Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці» ад ІншыЯ 🟫 Калі: 01.09 — 21.12.2023 🟫Дзе: адукацыйная анлайн-платформа і Zoom 🟫 Рэгістрацыя па 13 жніўня ўключна Запрашаем прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму, па выніках якой ты: — Даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць — Разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці — Навучышся ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць — Зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў — Зменіш дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці — Будзеш мець магчымасць з нашай падтрымкай укараніць каштоўнасці ў працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы 🔗 Падрабязнасці, праграма і эксперт_кі

📣 У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня запрашаем на кірмаш RADA Market у Вільне! RADA Market — кірмаш беларускіх арганізацый
📣 У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня запрашаем на кірмаш RADA Market у Вільне! RADA Market — кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны жадаючы можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення! Моладзевы савет «РАДА» запрашае пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю. З кім будзе магчымасць пазнаёміцца падчас маркета: Экадом, Майстэрня паштовак салідарнасці, Цэнтр новых ідэй, Валанцёрская служба ПЦ «Вясна», Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў, сацыяльная кампанія «Гэта ОКЕЙ», Новыя рэгіёны і шматлікія іншыя ініцыятывы і арганізацыі. Таксама ўсе жадаючыя могуць паўдзельніць у майстар-класах па маляванні паштовак, арт-гурток мікра-зінаў, сшыць ляльку і паляпіць з гліны. Удзел у майстар-класах бясплатны, усімі матэрыяламі вас забяспечаць. Падрабязнасці і кароткая рэгістрацыя. 🕛 Калі: Субота, 12 жніўня 2023 г. 📍 Дзе: Vytenio g. 6, teatras «Vilniaus klasika» Уваход вольны Поўную праграму шукайце тут.

🎙 Сутыкаліся з праблемамі падчас атрымання стыпендый SALT? Распавядзіце пра гэта Працоўная група ў складзе Каардынацыйнай Ра
🎙 Сутыкаліся з праблемамі падчас атрымання стыпендый SALT? Распавядзіце пра гэта Працоўная група ў складзе Каардынацыйнай Рады збірае інфармацыю пра цяжкасці, з якімі сутыкаліся стыпендыяткі і стыпендыяты праграм EU4BELARUS, SALT-I, SALT-II на любым з этапаў. Спасылка на форму Дэдлайн: 2 жніўня ўключна. Кантактныя даныя збіраюцца выключна для далейшай камунікацыі і ўдакладнення дэталяў.

❤️ Прымаем віншаванні! 5 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў нашу старонку ў Інстаграме "экстрэмісцкай". Што гэта значыць? За выраб, распаўсюд, выданне, пераклад, захоўванне ці перавозку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП. За падпіску (па законе, якіх у Беларусі ніхто не прытрымліваецца, на жаль) адказнасць не прадугледжана. Калі вы ў Беларусі, калі ласка, сачыце за сваёй бяспекай: распаўсюдам лічаць нават падабайкі і рэпосты ў сторыз для блізкіх сяброў. Мы ўсё роўна будзем ведаць, што вы з намі 🫶 Калі вы за мяжой, будзем рады падвоенай падтрымцы за нашых сяброў і сябровак у Беларусі Мы рады, што нашыя намаганні не засталіся незаўважнымі і атрымалі такую высокую адзнаку ад уладаў, хоць і з відавочным запазненнем. Працягваем працаваць, і ўсё будзе ЗБС!

📆 Сёння апошні дзень, каб запоўніць форму на Моладзевы Эканамічны Кэмп! Дагэтуль не ўпэўнены, ці варта падавацца? Арганізата
+3
📆 Сёння апошні дзень, каб запоўніць форму на Моладзевы Эканамічны Кэмп! Дагэтуль не ўпэўнены, ці варта падавацца? Арганізатары адказваюць на магчымыя сумненні ў картках 👆 ⏰ Кэмп пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня ў Літве Падаць заяўку Падрабязнасці

Запрашаем на Моладзевы Эканамічны Кэмп 🔥 Што сабой уяўляе і якіх рэформ патрабуе беларуская эканоміка? Давайце разбярэмся ра
+5
Запрашаем на Моладзевы Эканамічны Кэмп 🔥 Што сабой уяўляе і якіх рэформ патрабуе беларуская эканоміка? Давайце разбярэмся разам! ЗБС разам з Моладзевым Блокам запрашаюць актыўных беларускіх студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц незалежна ад месца навучання і актуальнага пражывання, якіх турбуе эканамічная палітыка цяперашняй і будучай Беларусі. Даты правядзення: 31 жніўня – 4 верасня 2023 года. Дэдлайн падачы заявак: 19 чэрвеня (уключна). Пра вынікі адбору паведамім да 23 чэрвеня. Заяўку на ўдзел можна падаць тут: https://forms.gle/ykEjygpYuZz9gdBZ6

🔥 Час для важнага! Запрашаем далучыцца да анлайн-інтэнсіву ад Цэнтра новых ідэй пра стварэнне сацыяльна важных праектаў. На ім вы навучыцеся эфектыўным стратэгіям развіцця і рэалізацыі сацыяльна важных праектаў, а таксама даследуеце  розныя вобласці — ад экалогіі да людзей у нястачы. Мэта — натхніць і падзяліцца ведамі, каб вы маглі пачаць свае ўласныя сацыяльна важныя актыўнасці ці ўзмацніць ужо існуючыя. Зусім не патрэбны папярэдні вопыт або асаблівыя навыкі – толькі ваш імпэт і жаданне зрабіць свет лепшым. Інтэнсіў адбудзецца 4 чэрвеня з 11:00 па 15:00 (па Мінску). Форма рэгістрацыі па спасылцыдэдлайн 2 чэрвеня.

🫥 Чулі пра свабоды ў беларускіх ВНУ? І мы не Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў, БНМС «РАДА» і Грамадскі Балонскі Камітэт рашуча асуджаюць нядаўні інцыдэнт на юрыдычным факультэце БДУ, дзе студэнта прымусілі зняцца ў «пакаяльных відэа». Гэты ўчынак — не толькі парушэнне правоў і свабод студэнтаў_ак, але і грубае парушэнне акадэмічных свабод. Такія інцыдэнты падрываюць інтэлектуальную разнастайнасць, перашкаджаюць крытычнаму мысленню і душаць інавацыі і прагрэс. З тэкстам заявы можна азнаёміцца па спасылцы.

Вітанкі! 👋 Сёння незвычайны дзень — 35 гадоў таму з'явілася Задзіночанне беларускіх студэнтаў! Мы бязмерна ўдзячныя кожнай і кожнаму, хто з'яўлялася_ўся ці з'яўляецца прыхільніцай_кам ЗБС, хто нас падтрымлівала_ў ці дапамагала_ў нам. 🫂 За гэты час змянілася некалькі пакаленняў збсаўцаў і збсавак, Задзіночанне паўставала ў розных формах. Таму мы заклікаем усіх-усіх пакінуць некалькі цёплых словаў па спасылцы. А вось тут ужывую можна паглядзець воблака ананімных адказаў!

📎 29 траўня ў 18:30 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае вас у Беларускі Моладзевы Хаб на адкрытую дыскусію «Беларускі
📎 29 траўня ў 18:30 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае вас у Беларускі Моладзевы Хаб на адкрытую дыскусію «Беларускія студэнты ў Польшчы. Праграма Каліноўскага: аналіз праграмы, прапановы змен» 🇵🇱 Беларускія студэнткі і студэнты за мяжой часта сутыкаюцца са складанасцямі на стыпендыальных праграмах Польшчы. Нашыя сябры з  NZS (Незалежны саюз студэнтаў Польшчы) правялі даследванне па стыпендыях, каб выявіць хібы стыпендыальных праграм — у тым ліку Праграмы Каліноўскага і іншых стыпендый для беларусаў. Разам з аналітычным аддзелам NZS мы падрыхтавалі вынікі і прапановы змен на карысць студэнтаў і студэнтак Праграмы Каліноўскага. 📹 Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў Хабе, мы будзем ладзіць трансляцыю на Youtube: https://youtube.com/live/wbV_oqJWLZY?feature=share 📆 29 траўня ⏰ 18:30 📍 Беларускі Моладзевы Хаб plac Konstytucji 6 🇳🇱❤️Дыскусія адбываецца пры падтрымцы Беларускага Моладзевага Хаба і Амбасады Нідэрландаў у Польшчы.

💬 Прамы эфір на дзень палітвязняў Беларусі з ПЦ «Вясна» і БНМС «РАДА» 21 траўня, нядзеля 12:00 Варшава, 13:00 Мінск, 14:00 Т
💬 Прамы эфір на дзень палітвязняў Беларусі з ПЦ «Вясна» і БНМС «РАДА» 21 траўня, нядзеля 12:00 Варшава, 13:00 Мінск, 14:00 Тбілісі Разам з праваабаронцай «Вясны» Дзіянай Пінчук, камунікацыйнай сакратаркай «RADA» Кацярынай Бунінай і чаліняй сакратарыяту ЗБС Дар’яй Манюк пагутарым пра: ▫️ дзень палітвязняў Беларусі; ▫️ палітзняволенае студэнцтва і моладзь; ▫️ навучэнцаў ЕГУ: Марфу Рабкову, каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны», Сафію Сапегу і Акіхіру Гаеўскага-Ханаду, актывіста анархісцага руху; ▫️ ролю студэнтаў_к у барацьбе за правы чалавека; ▫️ цяжкасці, з якімі сутыкаюцца палітвязні па вызваленні; ▫️ гістарычныя алюзіі; ▫️ што мы можам зрабіць для дапамогі палітзняволеным; ▫️ і іншае. Пішыце ў каментарах, пра што б вы хацелі даведацца ў спікерак, і да сустрэчы на эфіры ў нашым інстаграме!

🏳️‍🌈 17 траўня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй У Беларусі не існуе заканадаўства, якое б адкрыта абараняла прадстаўнікоў_ц ЛГБТК+ супольнасці ад дыскрымінацыі ці вызначала адказнасць за злачынства на падставе нянавісці супраць іх. На практыцы ЛГБТК+ супольнасць зазнае парушэнні правоў, перашкоды і абмежаванні, а таксама стала асабліва ўразлівай у сучаснай палітычна-грамадскай сітуацыі ў Беларусі. Араз Мырадаў — моладзевы актывіст, былы сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў, сябра выканаўчага камітэта Еўрапейскага студэнцкага саюза. Ён ідэнтыфікуе сябе як небінарную асобу і карыстаецца займеннікамі ён/яна. Мы спыталі Араза пра дыскрымінацыю, з якой ён сутыкаўся падчас навучання ў беларускім універсітэце. Яго аповед — у артыкуле па спасылцы.

Адукацыйны анлайн-курс пра распрацоўку праектаў і праектны мэнэджмент 💡 Новы курс ад «Акадэміі Першых», які дапаможа пераўтв
Адукацыйны анлайн-курс пра распрацоўку праектаў і праектны мэнэджмент 💡 Новы курс ад «Акадэміі Першых», які дапаможа пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў, а таксама рыхтаваць справаздачы праектаў. Калі: кажная серада з 24 траўня па 12 чэрвеня а 18:30 па Мінску Дзе: анлайн Пра што курс: 🟡 што такое праект, жыццёвы цыкл праекту і якая ягоная логіка дызайну 🟣 як пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, распрацоўваць іх і выкладаць ў форме праектных заявак 🟢 як планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў 🔵 якім чынам фармуляваць доўгатэрміновыя мэты дзейнасці і прыярытэты арганізацыі/ініцыятывы 🟣 як маніторыць і ацэньваць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і рыхтаваць справаздачы праектаў Дэдлайн падачы заяўкі — 14 траўня ўключна. Падрабязная праграма і рэгістрацыя

🔎 Ці час панікаваць беларускім прызыўнікам? Сакратар юрыдычнай дапамогі Задзіночання Максім Кавалёў распавёў Белсату пра змены ў прызыве і спосабы ўхілення ад службы ў войску Беларусі. Прыводзім галоўныя вытрымкі з размовы ў нашым артыкуле.

⚡️Мы не стрымаліся і вырашылі далучыцца да эстафеты «Ганаруся роднымi сімваламi» ад БРСМ! Мы прапануем табе пачынаць свой дзе
⚡️Мы не стрымаліся і вырашылі далучыцца да эстафеты «Ганаруся роднымi сімваламi» ад БРСМ! Мы прапануем табе пачынаць свой дзень з Лявона Вольскага, размяшчаць сцяг у вокнах сваіх кватэр, на асабістых аўто, рабіць з ім фота і публікаваць у сацыяльных сетках — але важна разумець, ці бяспечна гэта для цябе! З 1 па 15 траўня выконвай умовы эстафеты, публікуй іх у сацыяльных сетках, стаў хэштэгі #Ганарусяроднымiсімваламi #роднаенароднае #знаюсвойфлаг #мойфлаг #мойсцяг #мойгимн #Беларусь і шукай лепшыя фатаграфіі ў афіцыйных акаўнтах «РАДА» і ЗБС.