cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"

Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"- грамадская арганізацыя, якая займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Більше
Країна не вказанаМова не вказанаКатегорія не вказана
Рекламні дописи
322
Підписники
Немає даних24 години
Немає даних7 днів
Немає даних30 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
За Украіну загінуў беларускі добраахвотнік Брэст У 2015 годзе Брэст прыехаў у Атрад "Пагоня" з Французскага замежнага легіёна, у 2022 годзе стаў адным з камандзіраў палка Каліноўскага. Вечная памяць!
Показати все...
Фото недоступнеДивитись в Telegram
❗️Атрад "Пагоня" не мае дачынення да стварэння "палка Пагоня" У сувязі са з'яўленнем ініцыятывы па стварэнні "палка Пагоня" да нас пачалі паступаць пытанні, ці не маем мы да яго дачыненне? Не, не маем. Ні людзі, якія ў свой час былі ў Атрадзе "Пагоня", ні валанцёры з Грамадскага сектара Атраду "Пагоня" не маюць дачынення да гэтай крыху дзіўнай ініцыятывы. Крыху дзіўнай, бо за больш чым месяц ад пачатку вайны беларусы паспелі стварыць сваё нацыянальнае падраздзяленне- Батальён Кастуся Каліноўскага. Падраздзяленне створана, удзельнічае ў абароне Украіны, нясе гераічныя страты. І мы лічым, што менавіта вакол дапамогі батальёну Кастуся Каліноўскага беларусы мусяць згуртавацца ў гэтыя дні. Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Показати все...
Repost from Partyzan
Фото недоступнеДивитись в Telegram
⚡️⚡️⚡️Заблакаваны YouTube-канал беларускіх добраахвотнікаў Учора Youtube заблакаваў канал Partyzan. Ён менш за год таму быў створаны беларускімі добраахвотнікамі, якія ў розны час ваявалі за Украіну ў расійска-ўкраінскай вайне. Сярод іх – Ян Мельнікаў, які зараз ваюе ў батальёне Кастуся Каліноўскага і Павал Кухта – кіраўнік Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве. Найбольш верагодная прычына – асвятленне каналам удзелу беларускіх добраахвотнікаў у вайне за Украіну. Мы не парушалі аўтарскіх правоў, не парушалі іншых правілаў YouTube. Але пры гэтым былі заблакаваныя без папярэджанняў. Нашая апеліцыя з просьбай аднавіць канал была адхіленая без якога-небудзь выразнага тлумачэння прычыны блакіроўкі. Як вядома беларускі і ўкраінскі Youtube мадэруецца ў Расіі. Але мы верым, што вельмі хутка любы ўплыў расiянаў на YouTube будзе невеліраваны і запрашаем вас падпісацца на наш новы канал: www.youtube.com/channel/UCrBijjj4Jm0jKiMJld-PsLQ Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі.
Показати все...
Repost from Partyzan
Усё больш беларускіх дабраахвотнікаў прыязджаюць ва Украіну, каб ваяваць супраць расійскіх акупантаў. Зараз байцы праходзяць падрыхтоўку, каб потым змагацца за свабоду Украіны. Паглядзіце, як праходзяць трэніроўкі ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага 👇 https://youtu.be/pNJ1LeqQgbw
Показати все...

Repost from Partyzan
Фото недоступнеДивитись в Telegram
⚡️⚡️⚡️Чарговая група беларускіх добраахвотнікаў накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну 8 сакавіка чарговая група беларусаў, арганізаваная праз Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім доме, разам з сабранай дапамогай накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну. Слава Украіне! Жыве Беларусь! @by_partyzan
Показати все...
Repost from Partyzan
Як загінуў беларускі Герой Ілля "Літвін" 👇 https://youtu.be/ukymvrLJxhs
Показати все...

Repost from Partyzan
У шэрагах беларускай роты "Азова" першы загінуўшы Герой Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля "Ліцвін". Ён атрымаў раненне ў баях за Бучу. Яшчэ 2 байцы роты паранены, іх жыццю нічога не пагражае. У палку "Азоў" Ілля ваяваў з 2014 года. "Гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць", — казаў ён. У 2022 годзе Ілля зноў пайшоў у добраахвотнікі. У першы дзень расiйскай агрэсіі Ілля запісаў відэазварот ад імя беларускіх добраахвотнікаў 👇 https://youtu.be/vTOF2EextFc
Показати все...
Зварот беларускіх добраахвотнікаў

Падтрымайце канал наступнымі спосабамі: Patreon:

https://www.patreon.com/partyzan

Крыптавалюта: BTC - bc1q9m80vudsa3gxcwlafuw38fp6gqttva608hzw0e ETH - 0xEe854b5Fbe58EcBDB3b86043F93F57D0749886f6 Для іншых пераводаў пішыце- [email protected] Влог пра беларускую рэвалюцыю і бягучыя падзеі ў нашай краіне. Мы ў: 📳 Telegram:

https://t.me/by_partyzan

🗣 Fасеbook:

https://www.facebook.com/bypartyzan

#Путін #війна #Україна

Repost from Partyzan
Фото недоступнеДивитись в Telegram
⚡️⚡️⚡️Першая група беларускіх добраахвотнікаў адправілася з Варшавы на расiйска-ўкраінскую вайну 3 сакавіка першая група беларусаў, арганізаваная праз Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім доме, разам з сабранай дапамогай на 4 аўтамабілях накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну. Перамога будзе за намі! @by_partyzan
Показати все...
Repost from Partyzan
Беларускаму нацыянальнаму войску быць https://youtu.be/LDqNvs8459E
Показати все...

Repost from Partyzan
Беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў з перадавой расійска-ўкраінскай вайны 👇 https://youtu.be/QX-zZ_m6lHk
Показати все...