ru
Feedback
Грамада «Каліноўцы»

Грамада «Каліноўцы»

Открыть в Telegram

Ветэраны, валанцёры і сем'і Палка Каліноўскага. Працуем дзеля памяці палеглых ваяроў, юрыдычнай абароны жывых і годнага вобраза беларусаў ва Украіне.

Больше
Страна не указанаКатегория не указана
231
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
+630 день
Архив постов
7 ліпеня – роўна чатыры гады з дня гібелі Алега Панамарова — беларускага добраахвотніка з пазыўным «Хмуры». Яго баявы шлях ск
7 ліпеня – роўна чатыры гады з дня гібелі Алега Панамарова — беларускага добраахвотніка з пазыўным «Хмуры». Яго баявы шлях скончыўся ля вёскі Паўлаўка Данецкай вобласці. Яму было 30 гадоў. Алег нарадзіўся на Харкаўшчыне, але яго маці з дзецьмі пераехала ў свой родны горад Магілёў. У Беларусі Алег працаваў арматуршчыкам на заводзе. Калі ў 2014 годзе пачалася вайна расеі супраць Украіны, ён адным з першых беларусаў адправіўся на фронт. Свой баявы шлях пачаў у батальёнах «Шахтарск» і «Карпацкая Сеч», браў ўдзел ў баях каля шахты «Бутаўка» і ў Песках. Пазней служыў у батальёне «Айдар» як намеснік камандзіра баявой машыны і наводчык-аператар штурмавога ўзвода. Алег заўсёды памятаў пра свае карані. Для яго было вельмі важна мець пры сабе шаўрон з «Пагоняй». Ён жыў у Краматорску, але вельмі любіў Карпаты і марыў туды пераехаць. Яго пахавалі ў горадзе Ужгарадзе на Закарпацці, дзе жыве яго пабрацім. У апошні шлях Алега Панамарова праводзілі пад бел-чырвона-белым сцягам. Вечная памяць герою!

Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 20 чэрвеня ў Запарожжы на падзеі “Паміж Мінскам і Кіевам: скрыжаванне рэвалюцый”, арганізаванай
Гэтыя пытанні абмяркоўваліся 20 чэрвеня ў Запарожжы на падзеі “Паміж Мінскам і Кіевам: скрыжаванне рэвалюцый”, арганізаванай грамадой “Каліноўцы”. Лекцыю прачытаў украінскі гісторык Уладзіслаў Старадубцаў. Вось галоўныя тэзісы з яго змястоўнага выступу: Культурныя сувязі і Львоўскі «П'емонт» Працы М. Драгаманава актыўна распаўсюджваліся ў беларускіх выданнях. Пад яго ўплывам М. Паўлік і І. Франко стварылі Украінска-польска-літоўска-беларускае братэрства — першы прыклад кааперацыі нацыянальных рухаў. Сам Франко лічыў, што ўкраінская літаратурная мова ўзяла пачатак ад Ф. Скарыны: яго мова, трапіўшы на паўднёварускія землі, стала яе прававобразам. Заходняя Украіна была цэнтрам прыцягнення і для беларусаў. У Львове Алаіза Пашкевіч выдала «Скрыпку беларускую» і натхнілася ідэяй адраджэння грэка-каталіцкай царквы. Там жа Іларыён Свянціцкі (украінец беларускага паходжання) стварыў першы ўкраінскі музей, адкрыўшы ў ім беларускі аддзел. Сумесная прэса і партыі Першая газета «Наша Ніва» мела рубрыку «Лісты з Украіны» і часта друкавала матэрыялы пра Тараса Шаўчэнку. У сваю чаргу, украінскія выданні рабілі перадрукі беларускіх. Важнай старонкай стала дзейнасць беларускай грамады Чарнігаўшчыны ў складзе Рэвалюцыйнай украінскай партыі. Яна выдала больш літаратуры, чым усе беларускія выданні таго часу разам! Сярод яе сябраў быў Язэп Лёсік. Вайсковае і дзяржаўнае скрыжаванне У 1917 г. украінская армія пачала фарміраванне з ініцыятыўнай групы ваяроў у Мінску (дзе з 1916 г. служыў Сымон Пятлюра). А беларускае войска гуртавалася ў Кіеве і Адэсе, дзе праз вайну апынуліся сотні тысяч беларусаў. Там віравала культурна-палітычнае жыццё: працавалі беларускія клубы, тэатры і газеты. У сакавіку 1917 г. у Кіеве ўтварылася Украінская Цэнтральная Рада (УЦР). Яна арганізавала З'езд паняволеных народаў з удзелам беларускай дэлегацыі, які падтрымаў стварэнне аўтаномнай Беларускай Рэспублікі. УЦР стала ўзорам для беларускіх дзеячаў: яны прасілі копіі ўкраінскіх дэкларацый і статутаў, каб рэалізаваць падобнае ў Беларусі. Дзяржаўныя зносіны УНР і БНР былі цеснымі: рэспублікі бачылі адна ў адной саюзнікаў. Афіцыйнаму прызнанню перашкодзіла толькі пытанне межаў, але кааперацыя ішла ва ўсіх сферах. Выснова Супольныя дзеянні ўкраінцаў і беларусаў дзеля дзяржаўнасці можна крытыкаваць, але многія іншыя народы імперыі тады нават не ўздымалі пытання сувернітэту. Вывучаць гісторыю з розных кропак гледжання вельмі карысна: украінскія старонкі беларускай мінуўшчыны хаваюць яшчэ шмат адкрыццяў. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

26 чэрвеня – дзень памяці для Палка Каліноўскага Роўна 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальёна “Волат” Іван «Брэст» Марчук, а таксама Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік і Вадзім «Папік» Шатроў. Таксама — роўна 4 гады, як двое нашых пабрацімаў — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — знаходзяцца ў расейскім палоне. Іх лёс дакладна невядомы, яны неаднаразова выкрэсліваліся расейскім бокам са спісаў на абмен. На жаль, праблема беларускіх вайсковапалонных не знаходзіцца на першым плане ўвагі ў палітыкаў і праваабаронцаў. Але насуперак усёму маем надзею іх зноў пабачыць. Сваімі ўспамінамі пра падзеі чэрвеня 2022 года падзеліцца наш баец Алег «Альгерд» Аўчыннікаў. Глядзіце цалкам на нашым YouTube

Грамада “Каліноўцы” заклікае падтрымаць праўкі ў заканапраект аб ахове здароўя, якія прыраўноўваюць правы замежных вайскоўцаў
Грамада “Каліноўцы” заклікае падтрымаць праўкі ў заканапраект аб ахове здароўя, якія прыраўноўваюць правы замежных вайскоўцаў да правоў грамадзян Украіны. У чым праблема? Цяпер замежныя дабраахвотнікі пасля звальнення са службы, у тым ліку па стане здароўя і ў сувязі з атрыманнем інваліднасці, губляюць статус вайскоўца і юрыдычна становяцца проста “замежнікамі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Украіны”. Яны ня маюць дзяржаўных правоў і гарантый на далейшае лячэнне, даўгатэрміновую рэабілітацыю і даступныя лекі, якія маюць украінскія вайскоўцы. Чыннае заканадаўства аб ахове здароўя прыраўноўвае да грамадзян Украіны толькі тых замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне, уцекачоў і тых, хто мае патрэбу ў дадатковай абароне. Істотная частка замежных дабраахвотнікаў на момант звальнення не мае дазволу на пастаяннае пражыванне альбо знаходзіцца ў доўгатэрміновым працэсе яго атрымання. Такім чынам, яны апынаюцца ў пэўным прававым вакууме і вымушаны прыпыняць рэабілітацыю альбо выдаткоўваць уласныя сродкі на лячэнне, арганізоўваць зборы на сябе. Як праблема можа быць вырашана: Цяпер у Вярхоўнай Радзе Украіны рыхтуецца да другога чытання законапраект № 15015. Дэпутатка Таццяна Цыба зарэгістравала надзвычай важную праўку ў арт. 11 Асноў заканадаўства аб ахове здароўя, якая нарэшце прыраўнуе правы замежных ветэранаў, незалежна ад наяўнасці дазволу на пастаяннае пражыванне, да правоў грамадзян Украіны. Грамада “Каліноўцы” разам з ГА “ЛАНКА” заклікае ўсіх дзейнічаць проста зараз: • Дашліце ліст у падтрымку гэтай праўкі непасрэдна старшыні камітэта ВРУ па пытаннях здароўя нацыі: radutskyy@rada.gov.ua • Пашырце гэтую публікацыю ці зрабіце ўласную, каб надаць гэтай справе максімальны разгалос. Дзякуем! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Грамада “Каліноўцы” запрашае на лекцыю, якая адбудзецца ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа (Саборны праспект, 151) ужо ў
+1
Грамада “Каліноўцы” запрашае на лекцыю, якая адбудзецца ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа (Саборны праспект, 151) ужо ў гэтую суботу, 20 чэрвеня, а 15:00. На гэты раз перад вамі выступіць Уладзіслаў Старадубцаў — гісторык, магістр кафедры ўсходнееўрапейскіх гістарычных студый Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, даследчык і аўтар прац па гісторыі УНР, украінскага вызваленчага руху і дысідэнцтва. Пра што пойдзе мова? Вось што анансуе сам аўтар: “Украінская армія пачала фарміравацца ў Мінску, а беларуская сабралася ў Кіеве і Адэсе. Незалежнасць Беларусі абвяшчаў былы сябра Рэвалюцыйнай Украінскай Партыі — як перасякаліся шляхі ўкраінскай і беларускай рэвалюцый і чаму размова пра гэта важная зараз? Пра што я буду распавядаць: ✅ пра беларускую секцыю Рэвалюцыйнай Украінскай Партыі, з якой выйшаў шэраг вядучых беларускіх дзеячаў; ✅ пра працэс фарміравання беларускай і ўкраінскай армій у Мінску, Кіеве і Адэсе; ✅ пра Канферэнцыю паняволеных народаў у Кіеве; ✅ пра палітыку, міжнародныя адносіны і натхненне ўрадаў УНР і БНР; ✅ пра Зімовы паход Пятлюры і сумесныя баі ўкраінскай арміі і беларускіх войскаў Булак-Балаховіча; ✅ пра адносіны беларусаў і ўкраінцаў у дыяспары і Польшчы.” Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Сёння – другая гадавіна гібелі адразу двох байцоў Палка Каліноўскага. Гэта адбылося на Харкаўскім напрамку. З меркаванняў бяс
+1
Сёння – другая гадавіна гібелі адразу двох байцоў Палка Каліноўскага. Гэта адбылося на Харкаўскім напрамку. З меркаванняў бяспекі дагэтуль немагчыма назваць ані іх імёны, ані пазыўныя. Але мы хочам і можам трохі расказаць пра іх. Абодва з лета 2023 года служылі ў медыцынскай службе «Волата». Першы працаваў кіроўцам службы. Быў вельмі кампанейскім і клапатлівым. «З ім не засумуеш: і казку раскажа, і накорміць», – так успамінае пра баявыя дзяжурствы з ім яго калега. Другі працаваў медыкам. Вельмі хутка засвойваў прафесію і, са словаў пабрацімаў, быў вельмі разумным і меў усе шансы ўзначаліць медыцынскую службу. Вашая справа працягваецца. Вас памятаюць. Набліжаецца час, калі вашыя імёны прагучаць. Вечная памяць і слава героям. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Месцы памяці — частка нашай ідэнтычнасці, нашага нацыянальнага коду. Іх ушаноўванне і падтрымка ў належным стане трымаюць нас
+9
Месцы памяці — частка нашай ідэнтычнасці, нашага нацыянальнага коду. Іх ушаноўванне і падтрымка ў належным стане трымаюць нас на абраным шляху і дапамагаюць працягваць справу, за якую ўжо аддалі жыццё найлепшыя з беларусаў. Таму 17 траўня Дзея Кіеў арганізавала талаку, каб навесці лад на беларускай частцы народнага мемарыяла на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Далучыліся сябры грамады «Каліноўцы» і беларусы Кіева. Разам мы аднавілі сцяжкі, перамылі каменне, запалілі лампадкі, паставілі вазы і ўсклалі кветкі. Наперадзе яшчэ некалькі этапаў: усталяванне новых партрэтаў загінулых — “Волата”, “Мыша”, “Рыжага” і “Вужа”, а таксама ўзняцце вялікага нацыянальнага сцяга. 9 траўня да святога для нас спісу дадалося імя Ціхана «Франца» Клюкача. Вечная слава героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Сёння — роўна тры гады з дня, калі наша краіна страціла аднаго з самых адданых беларускай справе людзей — Міраслава «Мыша» Ла
+4
Сёння — роўна тры гады з дня, калі наша краіна страціла аднаго з самых адданых беларускай справе людзей — Міраслава «Мыша» Лазоўскага. А таксама чатырох ваяроў батальёна «Волат», імёны, пазыўныя і факты жыцця якіх пакуль нельга агучыць з меркаванняў бяспекі для родных і сяброў загінулых. Падчас баёў за Бахмут у 2023 годзе хлопцы з «Волата» далі добры бой расейцам. У будынак, дзе яны чакалі артылерыйскай дапамогі, прыляцелі буйныя снарады — усе тры паверхі склаліся. Пасля таго як параненыя паведамілі аб гэтым па рацыі, «Мыш» з групай дапамогі вырушыў на месца. Ён кіраваў эвакуацыяй, прыкрываў параненых. Міраслаў ішоў апошнім і загінуў, зусім трохі не дайшоўшы да КНП. Вечная слава героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

15 траўня – 4 гады, як мы ўшаноўваем памяць камандзіра Палка Каліноўскага Паўла “Волата” Суслава. Павел быў сапраўдным вайско
15 траўня – 4 гады, як мы ўшаноўваем памяць камандзіра Палка Каліноўскага Паўла “Волата” Суслава. Павел быў сапраўдным вайскоўцам да апошняй клетачкі свайго цела. Справу сваю ён ведаў да дробязяў, і для яго асабліва важна было зберагаць людзей, свой асабісты склад. Ён выдатна навучаў рэкрутаў і гэтак жа выдатна імі кіраваў, аддаўшыся сваёй справе на ўсе 100 адсоткаў. Да вайны ён далучыўся ўвосень 2016 года і з першых тыдняў распачаў выконваць заданні на перадавой. У складзе Узброеных сіл Украіны займаўся разведвальна-дыверсійнай дзейнасцю. У 2021 годзе атрымаў цяжкія раненні: аскепкі патрапілі ў галаву і вобласць сэрца. Павел знаходзіўся ў штучнай коме і быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але і гэта яго не спыніла: застаўся ў войску. У 2022 годзе ўдзельнічаў у стварэнні палка імя Кастуся Каліноўскага, узначаліўшы разведвальнае падраздзяленне. У траўні 2022 года Павел “Волат” Суслаў удзельнічаў у аперацыі ў вёсцы Калініндорф на мяжы Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей. Сёння на канале Палка Каліноўскага выйшла паўнаметражная версія фільма «Волат. Жыццё на нулі» пра апошнія 5 дзён легендарнага камандзіра. Раім паглядзець і ўзгадаць Паўла і яго пабрацімаў, якія спынялі расейскі наступ 4 гады таму. Слава героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

💔 У них був вибір залишитися вдома, але вони обрали нас. Підтримайте їхню пам'ять одним підписом. Американський морпіх Корі
💔 У них був вибір залишитися вдома, але вони обрали нас. Підтримайте їхню пам'ять одним підписом. Американський морпіх Корі Навроцкі прийняв свій останній бій у глибокому тилу ворога. Поляк Міхал Журек отримав смертельне поранення в Бахмуті — вдома його не дочекалися четверо дітей. Британський медик Пітер Фуше врятував сотні життів, віддавши натомість своє, а білорус Іван «Брест» Марчук поліг під Лисичанськом, до останнього прикриваючи відхід побратимів. Але сьогодні закон не дозволяє присвоїти їм звання Героїв України навіть посмертно. Нам бракує зовсім трохи підписів під петицією, щоб виправити цю несправедливість. Будь ласка, підтримайте її — це найменше, що ми можемо для них зробити: https://petition.president.gov.ua/petition/264020 Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Больш за 30 чалавек сабраліся пагутарыць пра Беларушчыну. Гэтым разам у Запарожжы! Мы хоць і арыентаваліся найперш на беларус
+5
Больш за 30 чалавек сабраліся пагутарыць пра Беларушчыну. Гэтым разам у Запарожжы! Мы хоць і арыентаваліся найперш на беларускіх добраахвотнікаў тут, на поўдні Украіны, але прыемна уражаныя вялікай колькасцю запаражан. Яны далучыліся, не ведаючы фактычна нічога пра ключавую постаць гэтага вечара – Змітрака Бядулю. Ды й мы, беларусы, на жаль, досыць павярхнёва ведаем Бядулю. Ён быў і выбітным пісьменнікам, і адданым дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэння, таксама падтрымліваў нацыянальны рух і збіраў габрэйскі фальклёр. Гэта інфармацыя наўмысна выводзіцца за дужкі лукашэнкаўскай сістэмай адукацыі. Аднак менавіта нацыянальны погляд на нашу гісторыю, літаратуру, на ключавыя постатаці дадае аптымізму і сілаў нам самім і дапамагае паказаць украінскім сябрам сапраўдную Беларусь. Спадзяемся на наступныя сустрэчы, каб правесці паралелі між гістарычнымі падзеямі ў нашых краінах! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Публікуем фотарэпартаж з беларускай літаратурнай сустрэчы, што адбылася 23 красавіка ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа з
+5
Публікуем фотарэпартаж з беларускай літаратурнай сустрэчы, што адбылася 23 красавіка ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа з нагоды дня нараджэння Змітрака Бядулі. Калі вас цікавіць, ці прыйшоў туды хто ўвогуле і ці захоўваецца цікавасць да культуры ў прыфрантавым Запарожжы, то так — людзей было багата. Асабліва прыемна, што прыйшлі і ўкраінцы. Звычайна мерапрыемства праводзілася на беларускай мове, але моўнага бар’еру не адчувалася. Імпрэза распачалася з хвіліны маўчання. Пасля прайшла лекцыя пра дастаткова ўнікальны літаратурны шлях Самуіла Плаўніка, які, нарадзіўшыся ў сям’і артадаксальных габрэяў, свядома абраў беларускую ідэнтычнасць, бо менавіта ў беларускай літаратуры ў 20-я гады меў шанец на самарэалізацыю. Так у беларускай літаратуры з’явілася імя Змітрака Бядулі. Чаму так атрымалася? Падчас другой часткі сустрэчы адбылася размова пра палітыку карэнізацыі 1920-х гадоў, калі як у Беларусі, так і ва Украіне савецкая ўлада прасоўвала нацыянальныя мовы як у культуры і адукацыі, так і ў адміністрацыйным кіраванні. Тое, чым суправаджаліся гэтыя працэсы і чым яны скончыліся, дае пэўную прастору для аналізу і паразумення паміж беларускім і ўкраінскім грамадствамі. Мы маем падобныя досведы: «Розстріляне відродження» і «Ноч расстраляных паэтаў», Курапаты і Быкаўнянскі лес. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла быў з тых, каму не трэба было тлумачыць, калі менавіта Расея напала: ён ваяваў за Украіну з 2014
Канстанцін «Фенікс» Дзюбайла быў з тых, каму не трэба было тлумачыць, калі менавіта Расея напала: ён ваяваў за Украіну з 2014 года — спачатку ў добраахвотніцкіх фармаваннях, а пасля ўступіў у рады ЗСУ. Канстанцін паходзіў з Магілёва і заўжды казаў, што ваюе не толькі за Украіну, але і за змяншэнне ўплыву Расеі ў свеце, у тым ліку на радзіме. Ён лічыў, што свабода ў Беларусі немагчымая, пакуль Расея працягвае песціць свой імперскі рэсентымент. «Фенікс» меў і іншы пазыўны — «Дранік», бо пабрацімы часта частавалі яго дранікамі, уважаючы, што беларусу можа не хапаць бульбянога крухмалу ў крыві. Канстанцін удзельнічаў у шматлікіх баях і выйшаў жывым з вялікага бою 16 снежня 2016 года на Светладарскай дузе, дзе загінула шмат добраахвотнікаў. Ён жартаваў, што расейскія кулі яго не бяруць, бо іх трэба мазаць бульбай. «Косця быў вельмі крэатыўным у розных формах вядзення вайны, нічога не баяўся і яшчэ нас усіх падбадзёрваў», — так апісвалі яго пабрацімы. Канстанцін Дзюбайла загінуў ад трапляння снараду 23 красавіка 2022 года ў баі паміж Мар’інкай і Дакучаеўскам у Данецкай вобласці. Вечная слава герою! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

23 красавіка ў 16:00 у Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа адбудзецца сустрэча, прысвечаная дню народзінаў Змітрака Бядулі.
23 красавіка ў 16:00 у Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа адбудзецца сустрэча, прысвечаная дню народзінаў Змітрака Бядулі. Напачатку мы пагутарым пра ўнікальны жыццёвы і літаратурны шлях Бядулі (сапраўднае імя — Самуіл Плаўнік). Нарадзіўшыся ў артадаксальнай габрэйскай сям’і, ён свядома абраў беларускую ідэнтычнасць і стаў адным з найвыразнейшых галасоў сваёй эпохі. Асобная частка сустрэчы будзе прысвечаная 1920-м гадам — часу адраджэння, надзеі і вострага кантрасту паміж свабодай і ціскам. Напрыканцы вечара адбудуцца літаратурныя чытанні. Запрашаем усіх зацікаўленых. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Што трэба памятаць пра Аляксея Аўдзея «Рыжага»: • Пайшоў ваяваць, бо «хацелася дапамагчы краіне, якая ў свой час дапамагла ям
+1
Што трэба памятаць пра Аляксея Аўдзея «Рыжага»: • Пайшоў ваяваць, бо «хацелася дапамагчы краіне, якая ў свой час дапамагла яму, прытуліла». І застаўся верны гэтаму простаму выбару да канца. • Жыў так, як адчуваў, рабіў так, як лічыў патрэбным. І менавіта гэтай «радыкальнай шчырасцю» і жывой, неўтаймаванай энэргіяй прыцягваў да сябе. • Куды б яго ні занесла, «Рыжы» заўсёды меў пры сабе беларускі сцяг. І верыў, што ён будзе лунаць па ўсёй Беларусі. • У 2023 годзе, служачы ў 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе, быў узнагароджаны за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баі. Ад іншых узнагарод у свой час адмовіўся. Сёння, 16 красавіка, — першая гадавіна яго гібелі. Ён загінуў падчас бою. Цяпер «Рыжаму» заўсёды 26 гадоў. Пра такіх, як ён, кажуць, што яны не паспелі шмат чаго зрабіць. Але пра «Рыжага» можна сказаць дакладна: ён пражыў свой век, застаўшыся верным сабе, сваім мэтам і свайму выбару, без аніякіх кампрамісаў. І гэта даступна не кожнаму нават за вельмі доўгае жыццё. Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Чатыры гады таму загінуў Зміцер «Ганс» Рубашэўскі. «Ганс» свядома стаў на шлях барацьбы з 2016 года— ад «Правага сектара» да
Чатыры гады таму загінуў Зміцер «Ганс» Рубашэўскі. «Ганс» свядома стаў на шлях барацьбы з 2016 года— ад «Правага сектара» да 24-й асобнай механізаванай брыгады імя Данілы Галіцкага. «Ганс» распавядаў, што ягоны продак быў удзельнікам паўстання Касцюшкі. Імперыі былі для яго злом — і дзейнічаў ён адпаведна. Ганс браў на сябе рызыку, ратаваў пабрацімаў, атрымаў шэраг узнагарод. 12 красавіка 2022 года ў баях на Луганшчыне ён загінуў, паспеўшы знішчыць камандзіра варожай групы. Вечная слава герою! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Публікуем запіс кароткай лекцыі Алеся Мінава пра Міжнародны дзень роднай мовы — невялікае рэха мерапрыемства, якое мы зладзілі сумесна з «Дзея Кіеў» 21 лютага ва ўкраінскай сталіцы. Што тут дадаць? Хіба што нічога, апрача базы: 1. Родная мова — гэта мова твайго роду, твайго народу, тваёй зямлі, а зусім не проста мова, якую вы першай пачулі ў дзяцінстве. 2. Нацыянальная мова — адна з асноў дзяржаўнага суверэнітэту. Без сваёй мовы нацыянальная ідэя ўласнай дзяржаўнасці не зможа знайсці ўвасаблення. 3. У гістарычным кантэксце аніводная з дзяржаў, у склад якіх уваходзіла беларуская зямля, не здолела знішчыць беларускую мову — аж пакуль самі беларусы не пачалі ад яе адмаўляцца дзеля адукацыі, кар’еры, самарэалізацыі і іншага. 4. Дзеля захавання беларускай мовы мала раз на год пісаць на ёй дыктоўкі ці час ад часу перачытваць улюбёныя кніжкі Караткевіча. Перадусім на ёй трэба гаварыць. Таксама — думаць, разважаць, спрачацца, нават лаяцца і сварыцца. Літаратурнай мовай і трасянкай, дыялектамі і жаргонам. Але — гаварыць. 5. Беларуская мова нікому, апрача беларусаў, не належыць. І каб яна пакінула спісы моваў на мяжы знікнення і запанавала ў нашай краіне, беларусы мусяць рабіць свядомыя і мэтанакіраваныя высілкі. Так, лёгка не будзе. Але ніхто ж і не абяцаў, што будзе лёгка, хіба не? Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

Летась, да Дня Волі, ваяры Палка Каліноўскага разам з валанцёрамі і ветэранамі прывялі да ладу беларускую частку народнага ме
+1
Летась, да Дня Волі, ваяры Палка Каліноўскага разам з валанцёрамі і ветэранамі прывялі да ладу беларускую частку народнага мемарыяла на «Алеі памяці» ў Запарожжы. Вечная слава героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

На жаль, для нас 25 сакавіка — не толькі Дзень Волі. Роўна 4 гады таму загінуў наш пабрацім Зміцер «Тэрор» Апанасовіч. Менаві
На жаль, для нас 25 сакавіка — не толькі Дзень Волі. Роўна 4 гады таму загінуў наш пабрацім Зміцер «Тэрор» Апанасовіч. Менавіта тады беларускія добраахвотнікі плячом да пляча з украінцамі спынялі наступ расейцаў на Кіеў праз Ірпень. Акупанты змаглі заняць толькі траціну Ірпеня, ператварыўшы горад у «шэрую зону». Баі вяліся нават не за вуліцы, а за асобныя дамы. Па пазіцыях беларускіх добраахвотнікаў працавала расейская артылерыя, а таксама цяжкая бронетэхніка. Падчас абстрэлу Зміцер атрымаў цяжкае асколкавае раненне. Яго стан удалося стабілізаваць і яго даставілі ў шпіталь. Аднак, на жаль, «Тэрора» не ўдалося выратаваць. Далей за 11-ю лінію расейцы ў Ірпені не прасунуліся. Іх наступ быў спынены. Ужо 28 сакавіка горад быў цалкам вызвалены ад расейскіх акупантаў. Вечная памяць героям! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс

У гэты дзень, вітаючы адзін аднаго “Жыве Беларусь” і чуючы звыклае “Жыве вечна” ў адказ, не ўсе задумваюцца, што і хто стаіць
У гэты дзень, вітаючы адзін аднаго “Жыве Беларусь” і чуючы звыклае “Жыве вечна” ў адказ, не ўсе задумваюцца, што і хто стаіць за гэтай, на першы погляд, аптымістычнай фразай. Дзень Волі — гэта не пра ўрачыстасці ці пра фармальную гадавіну з падручніка гісторыі. Для беларусаў гэта напамін, што воля і незалежнасць — не тое, што можна абвясціць і святкаваць штогод. Волю і незалежнасць трэба выбудоўваць, умацоўваць і адстойваць. А згубіўшы — вяртаць. 25 сакавіка — гэта кропка адліку, якая рухаецца наперад разам з намі. Гэта — пра абавязак перад тымі, хто распачаў гэты шлях, і пра адказнасць перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Каб “Жыве вечна” не было проста аптымістычнымі словамі. Каб гэтая вера падмацоўвалася дзеяннямі. Дзень Волі — гэта пра шлях. Да сваёй краіны. Да сваёй волі. Да сваёй сапраўднай незалежнасці. Жыве Беларусь! Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Твітэр | Ютуб | Трэдс