cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Валанцёры Офіса 👍🏻

Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да нас можна праз @AskOffice_bot. Падтрымаць тут: https://bysol.org/ru/initiatives/stvolunteer/

Больше
Рекламные посты
705
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
-830 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
“Турэмны эксперымент”: 6 гадзін у турме-музеі ў Вільнюсе Пачаўся Тыдзень супраць катаванняў. І вы можаце дапамагчы беларускім праваабаронцам прыцягнуць увагу да бесчалавечных умоваў у беларускіх турмах. Як? 🗓️ У чацвер, 27 чэрвеня, прыходзьце ў Вільнюскі Музей акупацый і барацьбы за свабоду. 📌 Правядзіце 6 гадзін у перапоўненай камеры з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі эксперыменту. 📝 Падзяліцеся сваімі ўражаннямі падчас дыскусіі. Далучыцеся і дапамажыце “Прававой ініцыятыве” ўмацаваць наш агульны голас супраць катаванняў! ❗️ Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.
Показать все...
👍 7👎 1
#Што_кажуць_дэмсілы: падборка інтэрв’ю за апошні час Фрыдман: гісторыя і будучыня У новым выпуску “ТОК” гісторык Аляксандр Фрыдман расказаў пра дыктатуры і сцэнары магчымага транзіту ў Беларусі. Жываглод: палітвязні і стратэгія на 2025 Лідарка “Сумленных людзей” Алена Жываглод абмеркавала ў эфіры “Еўрарадыё” сітуацыю з палітвязнямі і стратэгію дэмсіл на 2025 год. Лябедзька: легалізацыя, парламенты, праекты законаў У эфіры “Еўрарадыё” дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве расказаў, як ідзе праца над Канстытуцыяй Новай Беларусі і як замежныя дэпутаты могуць дапамагчы беларусам (-кам) у легалізацыі. Цапкала: 2020 і пасля У інтэрв’ю на “Жыццё-маліна” Вераніка Цапкала ўзгадала выбарчую кампанію і распавяла пра сваю дзейнасць пасля 2020 года. Латушка і Пракоп'еў: канфлікт у КР На “Еўрарадыё” лідары двух спісаў Павел Латушка і Вадзім Пракоп’еў паспрачаліся наконт працэдур у Каардынацыйнай радзе. Шчытцова: як паступаць за мяжу Дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова на “Свабодзе Premium” патлумачыла, як можна паступаць за мяжу, калі ў Беларусі не выдаюць патрэбныя дакументы. "Мне таксама не падабаецца": дзе вучыцца беларусам (-кам) Менеджар Павел Баркоўскі і кіраўнік Беларускага бізнес-цэнтра ў Варшаве Дзмітрый Данільчук абмеркавалі з Яўгеніяй Сугак якасць беларускай адукацыі і якія магчымасці застаюцца ў беларусаў (-к).
Показать все...
Хто кіруе Беларуссю і чаго баіцца Лукашэнка | ТОК з аналітыкам Фрыдманам

У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:27 – што такое лукашызм 03:30 – лукашызм = фашызм? 05:29 – пра культ Лукашэнкі 09:16 – навошта Лукашэнку шпіц 11:18 – пра Колю 13:31 – пра жанчын у атачэнні 15:29 – ідэалогія рэжыму 17:13 – ці блізкая дыктатура беларусам 21:08 – чаму ніхто не прадказаў 2020 год 22:04 – памылка Марзалюка 24:27 – чаму беларусы цярпелі дыктатуру так доўга 26:41 – наколькі стабільны рэжым 29:43 – чаго баяцца дыктатары 32:05 – чаму дагэтуль некаторыя падтрымліваюць Лукашэнку 37:34 – гісторыя партугальскага дыктатара Салазара 39:06 – дыктатура чорных палкоўнікаў у Грэцыі 39:59 – дыктатура непазбежна прыводзіць да вайны? 44:34 – як вырвацца з лап Расіі 49:48 – ці зможа Лукашэнка як Назарбаеў? 54:12 – «Мікалай – улюбёны праект» 1:01:40 – што будзе сігналам пачатку транзіту 1:03:53 – круглы стол па сцэнары польскай «Салідарнасці» 1:06:12 – пра іспанскага дыктатара Франка 1:09:46 – БЛІЦ: самы выбітны палітык, найлепшы кіраўнік Беларусі 1:16:45 – хто ў апазіцыі роўны Лукашэнку праціўнік 1:18:26 – пра Пазняка 1:20:54 – пра Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку 1:22:36 – хто пераможа Лукашэнку 1:24:39 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай 1:27:45 – ці будзе змаганне Латушкі і Ціханоўскай 1:29:20 – памкненні Бабарыкі 1:31:50 – ці можа Масква замяніць Лукашэнку 1:36:51 – як развіваецца сітуацыя ва Украіне 1:38:02 – імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару 1:47:07 – ці пачнецца грамадзянская вайна ў Расіі 1:56:07 – што будзе з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай 1:59:13 – што будзе, калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп 2:00:46 – ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? 2:04:21 – калі ў Беларусі будзе дэмакратыя 2:05:22 – што мае сэнс рабіць апазіцыі і грамадству 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS:

https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus

👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok:

https://www.tiktok.com/@tokbelarus

👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram:

https://www.instagram.com/tokbelarus

👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/ 🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста: 🔸 Apple Podcasts:

https://bit.ly/TOKAPPLE

🔸 Spotify:

https://bit.ly/TOKSPOTIFY

🔸 Яндэкс.Музыка:

https://bit.ly/TOKYANDEX

🔸 Google Podcasts:

https://bit.ly/TOKGOOGLE

🔸 Сastbox:

https://bit.ly/TOKCAST

🔸 Amazon Music:

https://bit.ly/TOKAMAZON

🔸 Listen Notes:

https://bit.ly/TOKlistennotes

#фрыдман #гісторыя #беларусь #ток #навіныбеларусі

👍 3 3
Што такое лідарства і як быць лідарам (-кай)? Весці за сабой людзей – навык, які можна развіць. З сённяшняга лікбеза даведаецеся, якія якасці патрэбныя лідару (-цы), якія стылі лідарства існуюць і як стаць лідарам (-кай) у сваёй сферы. Гартайце карткі з парадамі. #лікбез
Показать все...
👍 7👏 1
Еўрапейскі корпус салідарнасці запрашае да валанцёрства: новыя #магчымасці 🇩🇪 Дапамагаць у дзіцячым садку ў Карлсруэ Дзіцячы сад Kita SieKids у Карлсруэ шукае валанцёраў (-к) для дапамогі выхавацелям (-лькам) у працы з дзецьмі да 6 гадоў. Вы будзеце ўдзельнічаць у гульнях, спорце, мастацтве, дапамагаць на кухні, суправаджаць дзяцей на экскурсіях, вучыць дзяцей рамёствам. Веданне англійскай мовы абавязкова, французскай і нямецкай – пажадана. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 20/06. Праект будзе працаваць у кастрычніку-лютым. 🇨🇿 Працаваць з дзецьмі і моладдзю ў Кадані Валанцёры (-кі) будуць дапамагаць у цэнтры мацярынства–дзіцячым садку. Задачы ўключаюць арганізацыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў для дзяцей, дапамогу ў сацсетках і PR, правядзенне мерапрыемстваў для мясцовай супольнасці, навучанне дзяцей англійскай мове праз гульні, творчыя заняткі. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 30/06. 🇦🇹 Падтрымліваць моладзь у культурным цэнтры ў Зальцбургу Цэнтр арганізоўвае турніры, гульні, канцэрты, адкрытыя сцэны, радыёшоў і майстар-класы, арыентаваныя на ЛГБТК+ моладзь. Ад валанцёраў (-к) патрабуецца дапамога ў стварэнні бяспечнага і інклюзіўнага асяроддзя. Базавыя веды нямецкай мовы вітаюцца. 🗓️ Заяўкі прымаюцца да 01/08. 🏠 На ўсіх праграмах ESC даюць жыллё, грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі. Для прагляду некаторых старонак на сайце праграмы трэба зарэгістравацца. 🗒️ Да ўдзелу запрашаюць людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Базавым патрабаваннем, як правіла, з’яўляецца веданне англійскай мовы.
Показать все...
experience in German-French Kindergarten "Kita SieKids"

European Youth Portal -

👍 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай ужо заўтра 🔥 На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі і беларускамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце абмеркаваць праблемы ў галіне адукацыі ці падзяліцца сваімі ідэямі, асабліва цікава і актуальна гэта можа быць для тых, хто зараз у Беларусі. Гэта бяспечны фармат для людзей унутры краіны. Каб трапіць на размову са Святланай і Таццянай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Показать все...
👍 4
Стыпендыі і абмены па ўсім свеце: новая падборка 🇭🇺 Праграма для журналістаў (-к) у Венгрыі The ASEF Journalists Seminar (ASEFJS) запрашае журналістаў (-к) на праграму па штучным інтэлекце і лічбавізацыі. Падчас семінара зможаце ўсталяваць кантакты з журналістамі (-камі) з Еўропы і Азіі. Сярод патрабаванняў – узрост да 35, досвед працы ад 2 гадоў і добрая англійская. 🗓️ Заяўкі – да 23/06. Семінар пройдзе 9-12 верасня. 🇰🇷 Летняя школа ў Карэі Праграма KAIST Electrical Engineering прапануе двухдзённы візіт у Карэю. Падчас яго вы зможаце даведацца пра электронную інжынерыю. Праграма прапануе пакрыццё транспартных выдаткаў, пражывання, харчавання і самога навучання. Удзельнікі (-цы) мусяць ведаць англійскую і вучыцца на бакалаўрыяце па тэхнічнай спецыяльнасці. 🗓️ Заяўкі – да 26/06. Школа пройдзе 19-20 жніўня. 🇲🇽 Стыпендыя на навучанне ў Мексіцы Мексіканскі ўрад прапануе стыпендыі на навучанне ў мексіканскіх універсітэтах. Даступнае фінансаванне на бакалаўрскія, магістарскія і доктарскія праграмы – пакрываюцца кошт навучання, страхоўка і візавыя выдаткі, а таксама выплачваецца стыпендыя 700-900 долараў. Для ўдзелу ў праграме трэба ведаць іспанскую мову. 🗓️ Заяўкі – да 28/06. 🇺🇸 Стыпендыя Fulbright Foreign Student Program Праграма дазваляе ўдзельнікам(-цам) вучыцца да двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША для атрымання ступені магістра. Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Патрабаванні да ўдзелу – ведаць англійскую і мець вышэйшую адукацыю. 🗓️ Заяўкі – да 01/08. #адукацыя
Показать все...
14th ASEF Journalists Seminar (ASEFJS14) - Call for Application - Asia-Europe Foundation (ASEF)

Since its inception in 1998, the ASEF Journalists Seminar (ASEFJS) has been cultivating media representatives from Asia and Europe and involving them in the Asia-Europe Meeting (ASEM) Process and ASEF’s activities. The Seminar promotes media networks across Asia and Europe, and contributes to the understanding of Asia-Europe relations among journalists and enhancement of their reporting […]

🔥 4👍 1
Вывучаць штучны інтэлект анлайн і бясплатна – проста. Глядзіце, якія курсы даступныя 🌐 ШІ для ўсіх На Coursera даступны кароткі 6-гадзінны курс пра асновы ШІ. Вы таксама даведаецеся, як убудаваць ШІ ў працэсы ў сваім праекце або кампаніі. Курс на англійскай мове, але даступны ў аўтаматычным перакладзе на рускую або ўкраінскую мовы. 🇫🇮 Праграма па штучным інтэлекце ад Helsinki Open University За 6 тыдняў можна анлайн прайсці 6 раздзелаў – ад асноў ШІ, прынцыпаў яго працы і да наступстваў яго стварэння для грамадства. Па выніках курса можна атрымаць крэдыты для еўрапейскіх ВНУ (ECTS), а таксама прайсці больш глыбокі курс па стварэнні ШІ. Праграмы на англійскай мове. 🌐 Курс па ШІ ад Google Курс на edX факусуецца на ШІ і даных – як на аснове даных ён вучыцца даваць адказы і як недахоп даных можа прыводзіць да памылак. Таксама з курса вы даведаецеся пра праграмаванне ШІ. Усе тры курсы даступныя ў любы час. #адукацыя
Показать все...
AI For Everyone

Offered by DeepLearning.AI. AI is not only for ... Enroll for free.

👍 12
Беларускія каманды шукаюць валанцёраў (-к) і не толькі: новыя #магчымасці “ІншыЯ” запрашае валанцёраў (-к) ІншыЯ — гэта беларуская моладзевая арганізацыя, якая працуе для моладзі Беларусі, каб разам будаваць інклюзіўнае і талерантнае грамадства. Калі вам блізкія каштоўнасці арганізацыі, вы можаце далучыцца да яе валанцёрскай каманды і дапамагаць як анлайн, так і афлайн. “РАДА” шукае міжнароднага (-ую) сакратара (-ку) Пазіцыя ў Моладзевым савеце “РАДА” прадугледжвае рэалізацыю міжнародных праектаў, арганізацыю замежных візітаў, працу з сяброўскімі арганізацыямі і прадстаўленне “РАДА” на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Праца ў Вільнюсе або анлайн на 0,7 стаўкі. Старт працы – 1 жніўня. Заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня. Пікнік LTCŃ у пошуках валанцёраў (-к) 27 ліпеня дыяспара Кракава правядзе пікнік – будзе патрэбна дапамога па розных кірунках: фізічная праца, дапамога з дэкарацыямі, камунікацыя з гасцямі і іх дзецьмі, перавозка рэчаў. Валанцёрства – добрая магчымасць нэтворкінга. Запаўняйце форму самі або запрашайце польска- і англамоўных сяброў (сябровак).
Показать все...
Шукаем міжнароднага_ую сакратара_ку! - РАДА

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае міжнароднага_ую сакратара_ку. Гэтая пазіцыя прадугледжвае рэалізацыю міжнародных праектаў і

👍 3 2
📚 Што пачытаць? Вось #падборка кніг, якія дапамогуць зразумець развіццё сучасных дэмакратый і недэмакратычных рэжымаў 1️⃣ Джарэд Дайманд, "Стрэльбы, мікробы і сталь". Лаўрэят Пулітцэраўскай прэміі Дайманд даследуе, чаму некаторыя цывілізацыі дамагліся поспеху, а іншыя засталіся ў заняпадзе. Ён звязвае гэта з геаграфічнымі і экалагічнымі фактарамі. 2️⃣ Фрэнсіс Фукуяма, "Канец гісторыі і апошні чалавек". Фукуяма разважае пра трыумф ліберальнай дэмакратыі як канчатковай формы ўрада і яго ўплыў на будучыню чалавецтва. 3️⃣ Карл Попер, "Адкрытае грамадства і яго ворагі". Аўтар крытыкуе таталітарныя ідэалогіі і абараняе прынцыпы адкрытага грамадства, заснаванага на крытычным мысленні і свабодзе дыскусіі. 4️⃣ Амарціа Сен, "Развіццё як свабода". Сен разглядае развіццё не толькі ў фокусе эканамічнага росту, але і ў непарыўнай сувязі з пашырэннем індывідуальных свабод і магчымасцей людзей. 5️⃣ Мансур Олсан, "Уздым і заняпад нацый". Олсан даследуе, як спецыяльныя інтарэсы і лабісцкія групы могуць перашкаджаць эканамічнаму росту і развіццю краін.
Показать все...
Guns, Germs, and Steel: The Fates of Human Societies

"Diamond has written a book of remarkable scope ... one…

👍 6
5-6 ліпеня ў Цэсісе🇱🇻 пройдзе фестываль LAMPA, дзе будзе і беларускі тэнт. Шукаем валанцёраў (-к), якія ведаюць латышскую мову! Што трэба будзе рабіць? ✔️ Расказваць гасцям фестывалю пра тэнт. ✔️ Дапамагаць наведвальнікам (-цам) гуляць у беларускае бінга на трох мовах. ✔️ Пры неабходнасці перакладаць у размовах. Чытайце больш пра фестываль на сайце: https://festivalslampa.lv/lv Калі гатовыя дапамагчы, да 19/06 напішыце Вользе: @volhazubkova
Показать все...
Sākums

Vieta vērtīgām sarunām un sarunu biedriem – tātad arī tev!

3👍 1🤣 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.