cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

(НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ

Лаканічна распавядаем, што сёння адбылося. #новости #новостиБеларуси #навіны #Беларусь

Больше
Рекламные посты
189
Подписчики
Нет данных24 часа
-47 дней
-630 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
☕️ Добрай раніцы, сябры! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺Тэракт на канцэрце ў Маскве Праз VPN 22 сакавіка адбылася страляніна ў канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол». Гэта быў самы тэракт у Расеі з 2011 году. Сабралі ўсе падрабязнасці. 🔺Рэжыму патрэбна не гістарычная праўда пра Хатынь, а прапаганда Праз VPN Разам з гісторыкам разбяром праўду і міфы хатынскай трагедыі, і як сённяшнія ўлады карыстаюцца гэтым для палітычных маніпуляцыяў. 🔺Канферэнцыі Каліноўскага ў Вільні: пра што дамовіліся наконт Беларусі? Праз VPN Адзіная стратэгія і супраціў – распавядзем, якія тэмы абмяркоўваліся ў канферэнцыю, якую ладзяць Сейм Літвы і офіс Святланы Ціханоўскай. #штопачытаць
Показать все...
👍 1
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
💥 #галоўнае за 22 сакавіка ✔️ Наймаштабнейшы за шмат гадоў тэракт у Маскве: нападнікі з аўтаматамі ўварваліся ў «Крокус Сіці Хол» перад канцэртам і расстралялі наведнікаў. Таксама зладзілі некалькі выбухаў, у выніку чаго канцэртны комплекс згарэў ✔️ Уначы Расея масавана атакавала ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, у тым ліку ДнепраГЭС у Запарожжы ✔️ Былы беларускі добраахвотнік, які ваяваў ва Украіне, загінуў у Вільні ✔️ Стала вядома пра яшчэ адну смерць супрацоўніка міліцыі. Гэтым разам у Магілёве ✔️ У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам 1863-1864 гадоў. Сёння роўна 160 гадоў, як царскія ўлады пакаралі іх смерцю ✔️ 22 сакавіка – гадавіна трагедыі Хатыні. Размаўляем пра яе з гісторыкам #рэпрэсіі: ▫️Журналісту Ігару Карнею прысудзілі тры гады калоніі і вялікі штраф за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» ▫️Сярод вязняў калоніі №1 у Наваполацку распаўсюджваецца кароста (гэта такая хвароба скуры) ▫️Прапагандысты з БТ паказалі ў эфіры «пакаяльную размову» з Палінай Шарэндай-Панасюк
Показать все...
👍 2
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
☕️ Добрай раніцы, сябры! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺Як змяніліся эканамічныя каштоўнасці беларусаў? Праз VPN Рэформы, прыватызацыя і канкурэнцыя: як цяпер ставяцца беларусы да такіх паняццяў і пра якую эканоміку мараць? 🔺Прапагандысты раптоўна атрымалі пашпарт Новай Беларусі і з ім штосьці не так Праз VPN Пакуль беларусы за мяжой толькі чакаюць новы нацыянальны дакумент, «журналіст» Ігар Тур нейкім чынам атрымаў яго і паказаў у эфіры. Але не думайце, што гэта поспех рэжыму. Паказаны пашпарт аказаўся звычайнай фальшыўкай. Пачытайце, як пракаментаваў гэтую падробку спецыяліст, як сапраўды працуе над новым пашпартам. 🔺Хутка ў ІП будзе два шляхі: закрыцца або ствараць юрасобу Праз VPN Дэпутаты прыдумалі яшчэ новыя абмежаванні для індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны канешне абяцаюць дапамагаць бізнесу, але плануюць стварыць такія стандарты, пад якія не змогуць трапіць усе іпшнікі. Коратка распавядаем, што зменіцца. #штопачытаць
Показать все...
👍 1
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
💥 #галоўнае за 21 сакавіка ✔️ Пашпарт «новай Беларусі», які паказалі ў эфіры АНТ – грубая падробка. Вось чаму ✔️ У Лепельскім раёне памёр ваеннаабавязаны ✔️ Стала вядома пра яшчэ адзін суіцыд студэнта беларускай ВНУ ✔️ Беларуска Марына Васілеўская пакуль што не паляціць у космас – старт з касмадрому «Байканур» быў адкладзены ✔️ Уначы зноў быў абстраляны Кіеў – ёсць пацярпелыя ✔️ У Вярхоўнай Радзе Украіны група дэпутатаў разгарнула сцяг Палка Каліноўскага ✔️ Нобэлеўскія лаўрэаты заклікалі еўрапейскіх лідараў дамагацца вызвалення беларускіх палітвязняў #рэпрэсіі: ▫️У Менску затрымалі брата Дзяніса Урбановіча. Ён у СІЗА ▫️Гомельскі абласны суд накіраваў аператара-фрылансера Андрэя Толчына ў калонію на 2,5 года ▫️Чарговае затрыманне беларуса, які вярнуўся з Польшчы. ГУБАЗіКаўцы пабачылі яго на здымку з пратэстаў-2020 ▫️13 содняў арышту прысудзілі хрысціянскаму прапаведніку Сергію Мельянцу
Показать все...
👍 2
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
Дабрыдзень, спадарства! Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць: 🔸Чым беларускія «Народныя амбасады» так напужалі Следчы камітэт? Праз VPN «Белсат» пацікавіўся ў прадстаўніцы «Народных амбасадаў», чым тыя маглі раззлаваць улады – і ці баяцца іхных пагрозаў. 🔸«Так ці іначай «Белсат» будзе існаваць» Праз VPN Выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі даў прэс-канферэнцыю беларускім медыям. 🔸Камунальныя паслугі, калі неўзабаве маёмасць могуць канфіскаваць Праз VPN Што рабіць, калі калі ў вас спрабуюць канфіскаваць маёмасць у Беларусі? #штопачытаць
Показать все...
👍 1
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
💥 #галоўнае за 20 сакавіка 🔻 Святлана Ціханоўская адкрыла Дзень Беларусі ў Еўрапарламенце з нагоды Дня волі; 🔻 «Інцыдэнт» у менскім тэатры. Дырэктару пагражае звальненне; 🔻 Чарговы фэйк. Гэтым разам лісты нібыта ад «валанцёрскай службы праекту новага нацыянальнага пашпарта Беларусі»; 🔻 Заўтра па ўсёй Беларусі будуць гучаць сірэны. Гэта праверка; 🔻 SMS-позвы будуць абавязковымі толькі ў ваенны час і падчас мабілізацыі; 🔻 Мікалая Аляксеева, якога забіла ФСБ у Карэліі, пахавалі ў Расеі; 🔻 Былая жонка Канстанціна Кальцова не верыць у версію суіцыду; 🔻 Паміж акупаваным Крымам і Беларуссю плануюць наладзіць чыгуначныя зносіны; 🔻 Вынікі 756-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
Показать все...
👍 1
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 сакавіка 🔸 Затрыманы хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец; 🔸 Затрыманы берасцеец за тое, што пісаў «дэструктыўныя ідэі»; 🔸 Затрымалі адміністратара менскага рэстарана; 🔸 Завялі крымінальную справу на «Народныя амбасады» і «Беларусаў замежжа»; 🔸 Вобшук у кіраўніка «Malanka Media» і платформы «ZUBR» Паўла Марыніча; 🔸 Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянту»; 🔸 За «абразу прадстаўніка ўлады» асудзілі Алену Каспяровіч; 🔸 У Віцебску ліквідавалі Беларускае грамадскае аб'яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі; 🔸 Сувенірная крама «Адметнасць» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама – ініцыятыва «Голас», эстонскі фонд «Fund of Belarus friends»; 🔸 У Беларусі яшчэ 8 палітычным зняволеных;
Показать все...
🤬 2
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
Добры дзень, даражэнькія! Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць: 🔺«Страціць Беларусь было б вялікай памылкай» Праз VPN Дырэктар «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі аб пераменах на канале і падтрыманні незалежных медыяў. 🔺Што будзе на Дзень Волі? Праз VPN Афіша для Беларусі, Польшчы і іншых краінаў. 🔺Зварот у міжнародныя суды ад нашага імя Праз VPN Што дае чарговая справаздача ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі? #штопачытаць
Показать все...
👍 1
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
💥 #галоўнае за 19 сакавіка 🔻 18-ая гадавіна «Плошчы-2006»; 🔻 У ААН апублікавалі ўжо трэці даклад аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі; 🔻 У Каардынацыйнай радзе абралі новае кіраўніцтва. Праз два месяцы яно павінна змяніцца; 🔻 Дзе адзначыць Дзень Волі. Вялікі гайд імпрэзаў ва ўсім свеце; 🔻 Расследаванне дзейнасці Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра; 🔻 Паліцыя сцвярджае, што хакеіст Канстанцін Кальцоў здзейсніў самагубства; 🔻 Малдова і Эстонія высылаюць працаўнікоў расейскіх амбасадаў; 🔻 Вынікі 755-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
Показать все...
👍 3
Repost from Белсат
Фото недоступноПоказать в Telegram
#рэпрэсіі Асноўнае за 19 сакавіка ✔️ Затрыманы жыхар Горадні; ✔️ Пачаўся судовы працэс у дачыненні журналіста Ігара Карнея. Еўрапейскія дыпламаты зладзілі каля суда акцыю салідарнасці з журналістам; ✔️ Пачынаецца суд над музыкамі гурта Nizkiz; ✔️ Кіроўцу з Баранавічаў Аляксандра Захарчыка асудзілі на 3 гады «хіміі» за рэпост публікацыі пра Лукашэнку; ✔️ За «абразу Лукашэнкі» асудзілі пенсіянерку: «Накіроўвала звароты ў Генпракуратуру і Саўмін»; ✔️ Іллю Булье асудзілі да «хатняй хіміі»; ✔️ «Новы зрок» вінавацяць у працы без ліцэнзіі. Распачынаецца суд; ✔️ Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэту заклікала далучыцца да акцыі салідарнасці з палітзняволенай Марыяй Калеснікавай; ✔️ Праект «Бобруйск 375» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»;
Показать все...
🤬 2
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.