cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Кавалачак жыцця

Канал, які падкажа, што паглядзець увечары (пакуль не экстрэмісцкі) Для ўзаемнай рэкламы (бясплатнай) пішыце сюды @tomayashimi

Больше
Рекламные посты
1 029
Подписчики
+624 часа
+87 дней
+6230 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Трэці сезон The Bear пакуль што здаецца найбольш слабым з усіх. Калі ў першым сезоне Кармі намагаўся ўтрымаць закусачную на плаву, у другім — сабраць каманду, каб адкрыць элітны рэстаран, то ў трэццім ён збольшага змагаецца з самім сабой. Напрыклад, мяняе меню кожны дзень. Але нават так «Мядзведзь» — адзін з самых выдатных серыялаў сучаснасці, што я бачыла. Асабліва адзначу 6 серыю трэцяга сезона пад назвай «Napkins». Яго зрэжысавала Айо Эдзебіры (божа, спадзяюся, правільна транскрыбіравала), якая выконвае ролю шэфа Сідні. Эпізод апавядае пра беднасць, адчай і надзею ў неспадзяваных месцах. Што калі ты бедны, беспрацоўны і табе за 45, ты павінен круціцца хутчэй, чым іншыя. І ты круцішся і круцішся. Грукаешся ва ўсе дзверы, разносіш рэзюмэ, толькі каб атрымаць халодную адмову. І цяпло знойдзеш толькі там, дзе людзям пляваць на тваё рэзюмэ — яны глядзяць на цябе самую. Серыю можна паглядзець асобна, нават не ведаючы нічога пра сусвет серыялу (як і іншы выдатны эпізод у другім сезоне «Fishes») #серыял #драма
Показать все...
13👍 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Канал заўзятага калекцыянера 🧐 На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙 Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся! Vialikaje Kniastva Numizmatyki #партнёрскі_пост
Показать все...
🔥 13👍 2
00:16
Видео недоступноПоказать в Telegram
In A Violent Nature — нетыповы слэшар з пункту погляду забойцы. Неасцярожны рух абуджае зло ад сну і вымушае яго адправіцца на паляванне. У тэорыі гучыць добра, але на практыцы тут няшмат чаго адбываецца. Маньяк проста ходзіць па лесе (даволі прыгожаму, дарэчы), а потым забівае дакучлівых маладых людзей. Напрыклад, скручвае ў барані рог альбо пілуе на лесапілцы. Усё гэта прыпраўлена дзіўнаватай акторскай ігрой. На мой погляд, сапраўды добрыя — толькі апошнія 15 хвілін. Але я не фанат слэшараў і таму маё меркаванне не надта валіднае. Хто ўжо бачыў, напішыце ў каментарах, як вам? #навінка #кіно #хорар #слэшар
Показать все...
5.54 MB
👍 10🤔 6
Першы погляд на Gladiator II Рыдлі Скота, працяг аднайменнага фільма 2001-га з Раселам Кроу. Выглядае, ну, ээээ... ну... Пол Мескал добра глядзіцца ў кадры. #навіны #флуд
Показать все...
🌚 16👍 6😁 3 1
Калі ў XVII-XVIII стагоддзях нехта ў Цэнтральнай Еўропе альбо Скандынавіі разумеў, што больш не хоча жыць, ён альбо яна сябе не забівалі. О не, гэта лічылася грахом горшым за забойства. Замест гэтага суіцыднікі забівалі іншага чалавека. Зазвычай немаўля, каб ягоная душа не запэцкалася будучым грахом. А потым шлі і здаваліся ўладам. Бо перад смяротнай карай злачынец мог пакаяцца і атрымаць адпушчэнне грахоў (што адкрывала вароты ў рай). Сама меней, вядома пра 400 такіх выпадкаў у нямецкамоўным рэгіёне. Аб гэтым расказваецца ў новым фільме «Д'ябальская лазня». Галоўная гераіня — Агнэс — выходзіць замуж. Але замест сямейнага шчасця атрымоўвае злосную свякруху і абыякавага мужа. Ад такога жыцця дзяўчына пачынае павольна вар'яцець. Кіно стартуе няспешна, але запамятаецца вам надоўга. Асабліва некаторыя кадры патыпу тушы казла на даху альбо вяселля, якое рыфмуецца з пакараннем. 👉 Больш пра гэтую жахлівую традыцыю можна даведацца ў кніжцы «Suicide by Proxy in Early Modern Germany: Crime, Sin and Salvation» 👉 Што яшчэ паглядзець з такой жа атмасферай: You Won't Be Alone #кіно #навінка #хорар #гістарычны
Показать все...
😱 18👍 8👀 5
02:44
Видео недоступноПоказать в Telegram
Tell Them You Love Me — дзіўная дакументалка пра камунікацыю, расу, інваліднасць і секс (альбо гвалт). Замужняя прафесарка ўніверсітэта ўступае ў сувязь са сваім падапечным і сцвярджае, што ён яе спакусіў высокім інтэлектам. Здаецца, звычайная гісторыя. Але падапечны — чалавек з цэрэбральным паралічом, які наогул не размаўляе і пачаў камунікаваць з светам толькі з дапамогай вышэй згаданай прафесаркі, якая літаральна напраўляе ягоную руку на клавіятуры. І людзі пачынаюць задавацца пытаннем: ці ж ён сам размаўляе, альбо ж гэта прафесарка ўкладвае яму ў «вусны» свае словы? Паглядзець стужку можна на Netflix з амерыканскім VPN-ам. #дакументалка #кіно #крымінал
Показать все...
22.75 MB
👍 19👏 2
Давайце прыгадаем у гонар выхаду 3-га сезону The Bear, што стваральнікі ўзялі знакамітага кухара Мэці Мэтэсана (Matty Matheson) і не дазволілі яму ні разу нешта прыгатаваць на экране. #флуд
Показать все...
😁 19👍 4🥰 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
Трэці сезон Interview with the vampire ужо на сваім шляху! Калісьці я напісала, што шоу неглыбокае, але прыемнае. Але на другім сезоне аказалася, што гэта ледзь не найлепшае відовішча на сучасным тэлебачанні. Куды там прэснаму «Дому цмока». Вось тут — сапраўдная трагедыя і аўтэнтычная ігра актораў (калі я зараз і жартую, то зусім трошкі). #навіны
Показать все...
👍 13😎 5 1🥰 1
01:41
Видео недоступноПоказать в Telegram
Сёння глядзім #трэйлер NOSFERATU. Галівуд стаміў ужо рабіць рымэйкі, як на конт нешта сваё прыдумаць 😤
Показать все...
6.12 MB
😁 15🔥 6👍 1🤔 1
Am I OK? — новае кіно на HBO Max пра праблемы «белых людзей». Люсі (Дакота Джонсан) 32 гады, і яна відавочна захрасла ў жыцці. Працуе на гаўнапрацы, закінула маляванне, і яе найлепшая сяброўка пераязджае ў Лондан. У дадатак Люсі пачынае разумець на чацвёртым дзясятку жыцця, што яе вабяць жанчыны. Гэта такое пост-талерантнае кіно, калі не трэба змагацца ні з гамафобнымі бацькамі, ні з асяроддзем, толькі з сабой. Атрымалася даволі мілая, асабістая і ўтульная стужка пра нерамантычнае сяброўства паміж дзьвума дзяўчынамі (калі заплюшчыць вочы на намаганні ў камедыю). Але мяне не пакідае думка — за якія грошы Люсі здымала нармальную кватэру і потым змагла купіць білет у іншую краіну? Няўжо за зарплату адміністратара? #кіно #навінка #камедыя #драма
Показать все...
21
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.