cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Klub "Licviny"

Дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве. Зваротная сувязь: @Licvinybot 🌐 https://www.licviny.lt

Больше
Рекламные посты
383
Подписчики
Нет данных24 часа
+27 дней
-330 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

00:26
Видео недоступноПоказать в Telegram
У часы тэрору і забойстваў мірных жыхароў Украіны — такіх, як учорашняя ганебная атака на дзіцячую лякарню ў Кіеве — і штодзённых арыштаў і катаванняў людзей у Беларусі, клуб «Lićviny» пашырае асабовы склад і падвышае інтэнсіўнасць трэніровак. Мы бесперапынна працуем на ўзмацненне ўзроўня падрыхтоўкі і гатоўнасці ўдзельнікаў і ўдзельніц клубу да любых падзей. Мы працягваем дзейнічаць на сваю мэту — быць кропкай кансалідацыі ў Літве беларусаў, для якіх воля, гонар і годнасць — не пустыя словы. Далучыцца да клубу: @Licvinybot ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
IMG_4464.MOV8.43 MB
19🔥 9 6👍 2 2😍 1🍾 1
00:41
Видео недоступноПоказать в Telegram
У часы тэрору і забойстваў мірных жыхароў Украіны — такіх, як учорашняя ганебная атака на дзіцячую лякарню ў Кіеве — і штодзённых арыштаў і катаванняў людзей у Беларусі клуб "Ліцвіны" пашырае асабовы склад і падвышае інтэнсіўнасць трэніровак. Мы бесперапынна працуем на ўзмацненне ўзроўня падрыхтоўкі і гатоўнасці ўдзельнікаў і ўдзельніц клубу да любых падзей. Мы працягваем дзейнічаць на сваю мэту — быць кропкай кансалідацыі ў Літве беларусаў, для якіх воля, гонар і годнасць — не пустыя словы. Далучыцца да клубу: @Licvinybot
Показать все...
IMG_7521.MOV3.48 MB
Фото недоступноПоказать в Telegram
Віншуем грамадзян Літвы з днём каранацыі вялікага князя Літоўскага Міндоўга! 6 ліпеня 1253 года легатам Папы Рымскага Інакенція IV быў каранаваны вялікі князь Літоўскі Міндоўг, разам са сваёй жонкай Марфай (Мартай). Месца каранацыі дакладна не вызначана. Мяркуюць што гэта былі альбо Кернава, альбо Наваградак, альбо Латава, альбо Варута. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
🎉 15🔥 9👍 3❤‍🔥 1👏 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Бітва пры Клушыне 4 ліпеня 1610 года - вырашальная бітва вайны з Масковіяй 1609-1618 гг., падчас якой войскі Рэчы Паспалітай на два гады занялі Маскоўскі Крэмль. Васіль Шуйскі быў зрынуты, улада перайшла часоваму баярскаму ўраду (Сямібаяршчына), які прысягнуў Уладзіславу - сыну караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III. Такім чынам, перамога пры Клушыне на некаторы час прывяла да ліквідацыі Маскоўскай дзяржавы. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
👍 18 9🔥 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
28 чэрвеня 1660 года падчас вайны з Масковіяй адбылася бітва пад Палонкай, якая стала пераломным момантам у самай крывавай вайне за ўсю гісторыю Беларусі (па ўсходніх ваяводствах людскія страты склалі да 70%). Армія Рэчы Паспалітай (8000 ВКЛ і 4000 польскіх жаўнераў) пад кіраўніцтвам Паўла Яна Сапегі і Стэфана Чарнецкага перамагла 20-тысячнае маскоўскае войска. Перад бітвай маскоўцы кантралявалі амаль усю тэрыторыю ВКЛ. Пасля гэтай перамогі пачалося вызваленне захопленых земляў. Войска Сапегі страціла 300 чалавек, а страты праціўніка склалі 3500. Маскоўскія войскі капітулявалі ў многіх гарадах. Вайна працягвалася яшчэ сем гадоў. У 1994 годзе быў усталяваны памятны знак у гонар бітвы. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
❤‍🔥 13 8👍 4🔥 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
КДБ Беларусі прызнаў шэраг ініцыятыў і праектаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі», уключаючы клуб «Lićviny». Гэта рашэнне было прынята 18 чэрвеня. Раней сацыяльныя сеткі клуба ўжо былі прызнаны экстрэмісцкімі, а цяпер экстрэмісцкім фармаваннем абвешчаны сам клуб. Нагадваем пра меры лічбавай і асабістай бяспекі. Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
11🎉 9🍾 8👍 2🤣 1
За сродкі, якія мы збіралі на дапамогу чальцам клубу, праходзячым службу ў Нацыянальнай Гвардыі Украіны, набылі і ўжо выкарыстоўваюцца на фронце ПБСы і манаблокі для вінтовак. Дзякуй усім за падтрымку! Skaityti lietuviškai ČIA ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
IMG_4064.MOV2.45 MB
❤‍🔥 21🔥 8👍 5 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
БОЙ ПАД ЛІСІЧАНСКАМ 26 чэрвеня 2022 Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае другой гадавіне боя пад Лісічанскам. ПАДЧАС СТРЫМЛІВАННЯ РАСЕЙСКАЙ БРОНЕТЭХНІКІ, спрабаваўшай адрэзаць апошні шлях выхаду з горада частак ЗСУ праз нафтаперапрацоўчы завод: ЗАГІНУЛІ: Іван "Брэст" Марчук, камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага Васіль "Атам" Грудовік, баец батальёна "Волат" Вадзім "Папік" Шатроў, баец батальёна "Волат" Васіль "Сябро" Парфянкоў, баец батальёна "Волат" ТРАПІЛІ Ў ПАЛОН І ІХ ЛЁС НЕВЯДОМЫ : Сяргей "Клешч" Дзёгцеў, баец батальёна "Волат" Ян "Тромблі" Дзюрбейка, баец батальёна "Волат" На мерапрыемтве былыя і дзейныя беларускія добраахвотнікі (офлайн і онлайн) распавядуць падрабязнасьці таго боя. Таксама вы даведаецеся кім былі загінуўшыя і трапіўшыя ў расейскі палон хлопцы, за якія каштоўнасьці яны змагаліся, ахвяравалі сваім асабістым жыццём, здароўем і воляй. 📍"Кропка", Savičiaus g. 6, Vilnius, рэгістрацыя тут (колькасьць месц абмежавана) ⏰20:30, 26 чэрвеня 2024 📺Тык-ток трансляцыя тут ⚠️16+ Беларусь будзе вольнай.
Показать все...
🙏 15 4👍 3 3😢 1 1
Сябры клубу, якія зараз змагаюцца ва Украіне з маскалямі, звярнуліся па дапамогу: “Вітаю вас, сябры! Пасля выканання задачы разбілі пікап. Машына аформлена на частку, таму неабходна яе абавязкова аднавіць. Заўтра яе адпраўляюць у рамонт, а сродкаў у нас няма. Дапамажыце, калі ласка. Сума збору 60000 грыўняў гэта каля 1300 €” ULADZISLAU USTSIN LT927300010174173637 Украінская карта Манабанка 4441111152416198 Загадзя ўдзячныя за любую падтрымку! ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
IMG_4058.MP48.85 KB
👍 17 12😢 5❤‍🔥 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Сёння 100 год Васілю Быкаву. У 1991 годзе адзін з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў адзначаў: "Кожная нацыя павінна жыць сваёй сям’ёй. Як вы бачыце, у той жа Еўропе нядрэнна жывуць, бо дзяржаўнасць там пабудавана на нацыянальнай ідэі, а не на інтэрнацыянальнай. Інтэрнацыянальная ідэя, якая доўгі час у нас існавала, не вытрымала выпрабавання часам. І не толькі ў нас, але і ва ўсім свеце за невялікім выключэннем. Нацыянальная ідэя існуе і працвітае. Для гэтага не трэба быць вялікім народам, як, напрыклад, расійскі народ, нямецкі або французскі. Можна быць і маленькім, як бельгійскі, галандскі, нарвежскі. Гэтыя народы жывуць у сваіх межах і жывуць выдатна. Паколькі наша беларуская нацыя страціла шмат часу, каб прыйсці да элементарных высноў, ладзіць сваю суверэннасць будзе вельмі і вельмі цяжка". Сёння ў нашым клубе беларусы і беларускі займаюцца нацыянальна-арыентаванай культурнай і асветніцкай дзейнасцью, паляпшаюць сваю фізічную падрыхтоўку, атрымліваюць неабходныя ў сучасных геапалітычных абставінах веды, разумеючы неабходнасць быць гатовымі да абароны суверэнітэту у любых, нават самых цяжкіх абставінах. ❤️‍🩹Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі: ⚪️•Інстаграм 🔴•Фэйсбук ⚪️•Тэлеграм LT 🌐 https://www.licviny.lt
Показать все...
❤‍🔥 24🔥 8👍 4 4
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.