cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Беларуская міфалогія і народная дэманалогія ў інтэрпрытацыі ілюстратара Артура Басака з Гародні

Больше
Рекламные посты
1 740
Подписчики
+124 часа
-37 дней
-3230 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Цмок Стэфан мірна жыў у рацэ Шчара. Аднойчы, спадар Рэйдан з’явіўся прасіць яго аб дапамозе. Чалавецтва ў небяспецы, сілы іншага свету наступаюць. Стэфан пакінуў раку, перакінуўся ў чалавека і далучыўся да каманды герояў-абаронцаў зямлі, каб удзельнічаць у Смяротнай Бітве.
Показать все...
🔥 73😁 14😎 9👍 5😱 3❤‍🔥 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Францыск
Показать все...
🔥 62😁 37 15🥰 4👍 2👏 2🤪 2
*** Праз сем дзён. Пір у шляхецкай карчме ў гонар вяртання Казіміра. За доўгім сталом поўным ежы шмат гасцей. Сярод іншых Томаш і Мікалай. Казімір звярнуўся да чалавека, які сядзеў па правую руку ад яго: - Нікадзім, дзе твая дуда? Сыграй нам што-небудзь! Няхай людзі ацэняць твой талент. Нікадзім устаў з-за стала і ўзяў у рукі дуду. З інструмента палілася цудоўная чароўная музыка. Лютніст пачаў падыгрываць дудару. У імгненне Томаш і Мікалай закружыліся ў танцы каля доўгага стала. Гэта адбылося неўсвядомлена. У страху яны глядзелі на прысутных. Акрамя іх ніхто не танчыў. Іх рухі паскараліся. Людзі за сталом замерлі, ніхто не прамаўляў ні слова, усе позіркі падалі на двух братоў. На іх тварах быў жах, здавалася, што яны не кантралююць свае целы. Казімір з ухмылкай глядзеў на іх танец зусім не здзіўлены такім дзеяннем. Томаш адчуваў, што вось-вось і ён страціць прытомнасць. У вачах цямнела. Ён зірнуў на Нікадзіма. З дудой у руках стаяў не чалавек. Гэта была нейкая істота пакрытая поўсцю з галавой аленя і чорнымі ззяючымі рагамі. Томаш страціў прытомнасць. *** Карчма. Пустая зала. Слугі прыбіраюць са стала. Ніхто не звяртае ўвагі на два мёртвыя целы, якія ляжаць на падлозе. Аленелак.
Показать все...
54🔥 12
*** Дабучын. Шляхецкі двор. Тры месяцы, як шляхціц Казімір Брохвіч прапаў без вестак падчас палявання. Абавязкі па кіраванні родавай маёмасцю ўзяў на сябе яго брат Томаш. У сваім кабінеце Томаш, седзячы за сталом, разбіраў паперы. Раптам у пакой уварваўся малодшы з братоў. - Ён вярнуўся! Томаш, усё прапала! Ён жывы! - задыхаючыся выпаліў Мікалай. - Хто вярнуўся? Ціха! Супакойся, прысядзь. - Казімір! Ён жывы! І гэта праз тры месяцы! Цэленькі, а з ім нейкі чалавек. Кажуць ён яго і выратаваў у лесе... Нікадзім ці як там яго. Вельмі дзіўны, нібы музыка. - Што кажуць? - Што падасланы забойца напаў і смяротна параніў, але гэты Нікадзім знайшоў яго і выхадзіў. - Дзе твой чалавек? - Я адправіў яго з даручэннем, ён, напэўна, зараз у дарозе. - Ён павінен знікнуць. Я маю на ўвазе назаўжды знікнуць. Ты мяне зразумеў? Зрабі гэта. Казімір не павінен даведацца, што за замахам на яго стаялі мы.
Показать все...
38🔥 5👍 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
1509 год. Недзе ў лясах Кобрынскага княства. Двое вершнікаў у асяроддзі паляўнічых сабак павольна плывуць па лясной сцежцы. - Справа зроблена? - Гэты чалавек яшчэ ніколі мяне не падводзіў, ён зробіць працу чыста. - Галоўнае, каб усе падумалі, што гэта няшчасны выпадак. - Павер мне, Томаш, Казімір з гэтага палявання не вернецца, усё будзе так, як мы планавалі. - Ведаеш, калі такая далікатная справа залежыць ад кагосьці, каго я не ведаю, то я пачынаю нервавацца. - Ну, ты мог бы ўласнаручна прыкончыць нашага братка! - Гэта не па-хрысціянску…
Показать все...
45👍 5🔥 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
“…І ў далі шла-пойшла. Подывылася — там сыдыць жэба. — А яка вона була? — Ой, вэлька. — А во так, покажыце. — Вочы такэ вэлыкы, — старая сціснула кулакі і паказала ўсім прысутным. — І ўсё тым своім ртом хлоп, хлоп. Я ўзела такое паліна веліка і тоўстэ. Думаю, одыйду і кыну. Но не кінула. Думаю, вона мэны гэто, як гопне на плэчы, то вона мнэ прываліць, шо я і не ўстану. — А вы тогды дзіўчыною былы? — Ну, дзіўчыною. — А што то за жеба такая была? Вам не казалі, што то за явленіе? — О, кажуць, можа якая ведзьма. Ох, кажуць, добра што не чэпіла. Я побоялася.” З асабістых запісаў Сяргея Лескеця (аўтар “Шэпта”)
Показать все...
👍 46 16
Колькі Андрусь не насіў каштоўнасцяў і грошай на тое месца, дзе з'яўляўся нячысцік, яны заўсёды знікалі, а ў раскапаных тунэлях было пуста. Яно і зразумела, бо гэта быў дух Кладнік. Менавіта так ён заўсёды і робіць. Я дастаў рог з кароны Вужынага Караля і кінуў на тое месца, дзе Андрусь бачыў нячысціка. У тое ж імгненне пясок пачаў сыходзіць пад зямлю, як бы прасейваючыся, а на верх пачаў праступаць скарб: куфры з манетамі, мяхі з каштоўнымі камянямі, сярэбраны і залаты посуд. Я сказаў забраць Андрусю толькі ягоную маёмасць і не чапаць чужую, бо яна праклятая, а потым загадаў вяртацца дадому. Сам я перахаваў скарб, пазбавіўшыся сувязі з нячысцікам. Наступным разам мне давялося наведаць Барысаўскую аўстэрыю толькі праз год. Кава Марылі была ўсё такая ж цудоўная, але вось Андруся з ёй ужо не было. На жаль, тады ў лесе ён забраў з сабою крыху больш, чым павінен быў. Ужо праз месяц у яго адняліся рукі, праз яшчэ месяц ён аслеп, а да зімы памёр...” З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча P.S. Хутка выходзіць новы артбук з аповедамі 😉😈
Показать все...
57👍 15🔥 5
Астылы адвар палыну прывёў Андруся ў прытомнасць. Я растлумачыў, што ведаю чаму ён тут і папрасіў апісаць нячысціка. Андрусь расказаў, што часам на яго знаходзіць раптоўны сон, у якім ён бачыць старога з чырвонымі агністымі вачыма і такой жа барадой. На галаве канічная шапка з літога золата, а ў руках кій з чыстага срэбра з залатой булдавешкай. У яго няма цела, бачна заўсёды толькі галава. Ён указвае на месца, дзе ляжыць багацце, а ўзамен просіць прынесці яшчэ крыху золата.
Показать все...
33👍 5🔥 1😍 1
Тэнар загінуў, а скарб яго аблюбаваў нячысцік. Чароўным святлом уначы, некалькі гадоў праз, ён прывабіў да сябе дзеда Андруся. Той стаў апантаны скарбам, паў лесу перакапаў, але так яго і не знайшоў. Дэман з’яўляўся ў сне і прасіў крыху золата ўзамен на вялікія багацці, дзед вынес амаль усё з хаты, але так і не разбагацеў. Наадварот, нячысцік загубіў яго. Пазней тое самае адбылося з яго сынам - бацькам Андруся, а зараз гэта адбываецца і з самім Андрусём. Сабраўшы апошнія каштоўнасці ў хаце, той сышоў у лес ужо як некалькі дзён. Марыля ледзьве зводзіць канцы з канцамі... На наступны дзень я накіраваўся на пошукі Андруся, каб дапамагчы. Я ведаў з чым маю справу. У суседнім лесе, сярод старажытных і магутных дубоў, я знайшоў хлопца спячым на зямлі. Ён быў добра запэцканы брудам, а вакол было некалькі глыбока пракапаных ям.
Показать все...
35👍 6🔥 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
“Чарговы раз я гасцяваў у невялікай аўстэрыі побач з Барысаўскай аптэкай. Гаспадыня Марыля была не такая гасцінная, як звычайна, а Андрусь - яе муж, і зусім не з’яўляўся тутака. У адзіны з вечароў нэрвы Марылі не вытрымалі і праз слёзы яна мне ўсё распавяла. Ужо які месяц яе мужу не дае пакою закляты скарб. Гэтая бяда згубіла яго дзеда, бацьку, а цяпер узялася і за сына. Шмат гадоў таму французскія захопнікі Напалеона паспешна пакідалі горад. Быў сярод іх і асабліва заўзяты вар’ят - сяржант Тэнар. Ён нарабаваў шмат каштоўнасцяў і грошай за час вайны. Не грэбаваў ён вадзіць сяброўства і з мясцовымі вядзьмарамі. Пакідаючы горад, ён схаваў свой скарб у бліжэйшым лесе. Закопваць скарб дапамагаў яго памагаты, якога ён пазней застрэліў са словамі: “Як гэты выстрал паляцеў далёка, так мае грошы апусціцеся глыбока!”. Тым самым зрабіўшы скарб заклятым.
Показать все...
34👍 9🔥 9
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.