cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Аўдыявыдавецтва Дыстрыб’ютар Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг Слухай сваё ⬇️ https://taplink.cc/audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо [email protected]

Больше
Беларусь1 472Белорусский48Книги8 799
Рекламные посты
2 216
Подписчики
-124 часа
+17 дней
-1230 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
💥 Слухаем «Роднае карэнне» Максіма Гарэцкага ад праекта «Беларуская літаратура»! 👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам. Першую палову апавядання «‎Роднае карэнне» вы б маглі і самі напісаць. Сын-студэнт прыязджае з горада да бацькоў у вёску. Ну, здагадаліся, што зараз пачнецца? Ну, канешне, бацькі пачнуць нудзець наконт былога, навязваць сыну свае старасвецкія погляды, а ён, канешне, будзе пазяхаць альбо раздражняцца і са смехам абвяргаць розную бздуру старых людзей. Але другую палову, канешне, мог напісаць толькі Гарэцкі, ну, альбо зможаце напісаць і вы, калі паглядзіце на сітуацыю троху шырэй. 🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 
Показать все...
👍 14🎉 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
🔥  Слухаем «Па той бок тэлеэкрана» Вольгі Іпатавай! 🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». Cучасныя мемуары літаратаркі, перакладчыцы і грамадзкага дзеяча Вольгі Іпатавай. 📻 З архіваў «Радыё Свабода» 2002-2005гг. 🎧 Чытае Вольга Іпатава, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы. 
Показать все...
12
Фото недоступноПоказать в Telegram
Audiobooks.by, Кніжны воз, Kamunikat на #tutaka2024 з вялізнай бібліятэкай аўдыякніг і сапраўдным чылаўтам!   Як даўно вы трымалі ў руках касетнік? А перамотвалі касету алоўкам? Як часта вы падаеце ў зручнае крэсла і сузіраеце шыкоўныя краявіды пад гукі якаснай беларускай літаратуры? Тры найбуйнешыя беларускія аўдыявыдавецтвы прывязуць на фестываль некалькі гадзін белліту для дзяцей і дарослых. Атмасферная кропка з шыкоўным відам і адметным вайбам. Аўдыякнігі, агучаныя прафесійнымі галасамі. Навінкі і класіка беларускай літаратуры. - Усё гэта шукайце ў чылаўт-зоне на прасторы Tutaka
Показать все...
25
Фото недоступноПоказать в Telegram
👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай шостай аўдыякнігі-неспадзяванкі. У чэрвені вы слухалі «Mercks Graz!» Уладзіслава Гарбацкага — аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса. Любаваньне з Замкавай гары Грацам і сузор’ем старадаўніх бажніцаў нагадваюць галоўнаму герою пра далёкае, але ўсё гэтак жа моцнае каханьне.  А новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым ютуб-канале! Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу? Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.  🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў тэлеграме і ютубе!
Показать все...
🔥 15 5👍 2
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія! 🌡️ Падсумоўваем вынікі першага месяца лета. Што адбылося ў нас і нашых калег у чэрвені? 📗 На Кніжным возе выйшла аўдыяверсія серыі вершаў Андрэя Скурко «Стукі-грукі – што за гукі», а таксама казка Вольгі Шчукінай «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» 📖 На канале «Беларускай літаратуры» цяпер можна паслухаць «Незагойную рану» Васіля Быкава і паэму Максіма Танка «Люцыян Таполя» 📕 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явілася аповесць Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» 🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся мемуары старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы «Баранавічы, Капэнгаген, Парыж, Мадрыд і Атава», успаміны пісьменніка, перакладчыка і легендарнага дарэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхаіла Дубянецкага «Трэба рызыкаваць», мемуары пісьменніка Валянціна Тараса «На высьпе ўспамінаў» і кнігу ўспамінаў сцэнарыста і літаратара Ўладзімера Халіпа «Краявід зь кінакамэрай» 📓 На нашым сайце пачалі з’яўляцца аўдыякнігі серыі «Турэмная літаратура» — кнігі пяці беларускіх палітвязняў, чацвёра з якіх і сёння знаходзяцца за кратамі. На сёння на пляцоўках даступныя «Турэмныя сшыткі» Алеся Бяляцкага і «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча. ❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухац
Показать все...
🔥 13👍 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🔥 Слухаем «Полацкі вецер» Уладзіміра Арлова! 🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». Cучасныя мемуары пісьменніка і даследчыка таямніцаў беларускай гісторыі. 📻 Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 02.09.2005 па 05.10.2005. 🎧 Чытае Уладзімір Арлоў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
Показать все...
🔥 14
Фото недоступноПоказать в Telegram
💥 Слухаем «Люцыян Таполя» Максіма Танка ад праекта «Беларуская літаратура»! 👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам. Прыкладам, вы малюеце. Альбо пішаце вершы. Альбо ствараеце новае адзенне, выразаеце з дрэва, спяваеце так, як вам падабаецца. А тут прыходзіць нехта і кажа: будзеш рабіць так, як я табе скажу, альбо ніяк. І забараняе вашую творчасць. Альбо сыпле двойкі ў журнал. Ці нават рве сшытак ці альбом. Гісторыя старая, як свет. Люцыян Таполя, герой паэмы Максіма Танка, трапіў якраз вось у гэткі пераплёт. І – адпомсціў. 🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце! 
Показать все...
14👍 2
📚 Бэстсэлеры вясны на audiobooks.by Сабралі для вас самыя папулярныя кнігі мінулага сезону па прадажах! Даведайцеся, якія кнігі сталі сапраўднымі бэстсэлерамі і абавязкова дадайце іх у свой спіс для праслухоўвання. 1 «Плошча Перамогі», Альгерд Бахарэвіч Раман «Плошча Перамогі» – авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. Аўтар пра кнігу: «Не пытайся, дзе і калі ўсё гэта адбылося, папярэджвае гэтая кніга. Раман-прыпавесьць, які толькі прыкідваецца гістарычным — а насамрэч выводзіць чытача са свайго «ніколі і нідзе» наўпрост у ХХІ стагодзьдзе зь ягоным новым успрыманьнем праўды, хлусьні, інфармацыі і ўлады. А адначасова — у тую Беларусь, што адчула нарэшце подых Вялікай Гісторыі». Паслухаць 2 «Пасажыры карабля Тэсея», Сцяпан Стурэйка Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў кнізе заснавана на рэальных гісторыях. Паслухаць  3 «Шлях дробнай сволачы», Ева Вежнавец У зборніку апавяданняў 2008 года Ева Вежнавец вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні. На думку Андрэя Дынько, у творах адлюстраваная драма цэлага пакалення трыццацігадовых беларусаў, якія былі вартыя годнага жыцця, але не змаглі яго дамагчыся. Прадстаўнікі гэтага пакалення, падкрэсліў Андрэй Дынько, нават у сённяшніх умовах, калі беларуская культура апынулася пад забаронай, ствараюць сапраўдныя якасныя мастацкія творы. Паслухаць  4 «Вяртанне Ліліт», Юлія Шарова Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай, а кепскія – у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу і стаць шчаслівай там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад? Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Паслухаць  5 «Мая школа», Ганна Севярынец «Мушу папярэдзіць маіх шаноўных чытачоў. Перад вамі — не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у «Фэйсбуку», а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі, і найперш — мастацкай выдумкай. Героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманыя, альбо моцна пераасэнсаваныя мной з гледжанага ў жыцці. Таму прашу мець на ўвазе: амаль усе імёны ў кнізе «Мая школа» несапраўдныя, усе супадзенні — выпадковыя» Паслухаць  6 «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Вольга Гапеева Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды чалавечнага чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў. Паслухаць 7 «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Уладзімір Някляеў Раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Менску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Паслухаць 
Показать все...
🔥 19👍 3
💫 Падрыхтавалі для вас падрабязны расклад літаратурнай сцэны, а хутка апублікуем такія ж і для іншых пляцовак Hučna Fest. Таксама хутка падзелімся падрабязнымі інструкцыямі як максімальна весяла і карысна правесці час на нашым фестывалі. Заставайцеся на сувязі! Пабачымся 29 чэрвеня з 13:00 да 22:00 на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22). Што вас чакае на Hučna Fest у гэтым годзе
Показать все...
9👍 6🔥 3
Мы ідзем на Hučna Fest а вы?
Показать все...
👍 3
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.