cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Сусветная літаратура і Беларусь CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

Больше
Беларусь4 686Белорусский147Книги15 557
Рекламные посты
715
Подписчики
+124 часа
+57 дней
-630 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Аўтар песні «L'Estaca» (Слуп) Льюіс Льяк быў абраны прэзідэнтам Каталонскай нацыянальнай асамблеі 🔥 Бард і паэт стаў новым кіраўніком арганізацыі грамадзянскай супольнасці «Нацыянальная асамблея Каталоніі», якая выступае за незалежнасць Каталоніі ад Іспаніі. Льюіс Льяк напісаў “Слуп“ за 10 гадоў да “Муроў“ Яцэка Качмарскага. Песня зрабілася змагарскім гімнам каталонскіх незалежнікаў. Андрэй Хадановіч пераклаў "Муры" яшчэ ў 2010 годзе, а вось пераклад "Слупа" пабачыў свет акурат перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. Выпуск пра тое, як паўставала галоўная песня беларускага пратэсту па спасылцы: 👉 https://youtu.be/hRSqY7m5RiI
Показать все...
🔥 8 4🥰 3
▶️ Ці можна супрацьстаяць злу і застацца чалавекам у цынічным свеце? | Сапкоўскі, Час ганьбы Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра класіка жанру фэнтэзі і, магчыма, найбольш вядомага сёння аўтара фэнтэзі, напісанага не па-ангельску, - Анджэя Сапкоўскага і яго чароўны свет "Ведзьмара" на прыкладзе кнігі "Час ганьбы", нядаўна выдадзенай па-беларуску. ✅ Сёння расказваем: - як беларускія пераклады "Ведзьмара" ідуць у нагу з серыяльнай экранізацыяй рамана ад Netflix; - як пары з сынам дапамагло Сапкоўскаму стаць пісьменнікам; - гумар і постмадэрнізм у "Часе ганьбы", як аўтар пераасэнсоўвае і перакульвае вядомыя казачныя сюжэты; як у фэнтэзійны свет Сапкоўскага ўваходзяць праблемы расізму і экалогіі; - чаму Геральд – не тыповы вядзьмак; - як у творы адлюстраваная тэма вайны і як у ім адбіваюцца падзеі польскай і сусветнай гісторыі; - як дзікае паляванне стала агульным матывам для Сапкоўскага і Караткевіча. 🗯 Вось некалькі думак з відэа: 💡 Шмат хто, чытаючы "Час ганьбы" , бачыць у ім бліжэйшыя да нас гістарычныя алюзіі. Безумоўна, досвед Другой сусветнай, дзе Польшчы давялося пабываць і ў ролі цынічна-падманутай ахвяры (згадайма акт Молатава-Рыбентропа), але і ў якасці боку, які і сам удзельнічае ў цынічным падмане (згадайма гісторыю з Судэтамі). У "Часе ганьбы" Сапкоўскі разгортвае свет палітыкі, свет шпіянажу, свет цынічнай дыпламатыі, якая карыстаецца мовай не з мэтай перадаваць свае думкі, а з мэтай хаваць свае намеры. 💡 Вялікім бонусам для беларускіх чытачоў тома "Час ганьбы" з'явіцца матыў дзікага палявання ці дзікага гону, які ўводзіць пісьменнік. Сярэднявечная легенда, якую добра ведае Сапкоўскі, якую добра ведаў і ў свой час напоўніцу скарыстаў Уладзімір Караткевіч з "Дзікім паляваннем караля Стаха". Дзікае паляванне, прывідная кавалькада, шкілеты на конскіх шкілетах, якія скачуць у паветры, – усё гэта мусіць сімвалізаваць надыход войнаў ды іншых катастрофаў. Што цікава, як і ў выпадку з Караткевічам, за містычнай гісторыяй стаіць зусім не такое містычнае, больш матэрыяльнае тлумачэнне. 💡 "Сага пра Ведзьмара" – гэта свет сур'ёзных выпрабаванняў і спакусаў, свет герояў, якім удаецца быць людзьмі і не зрабіць зла: такая Цыры, што далучаючыся да майстэрства забойства, так рэдка ім карыстаецца, што знаходзіць у сабе мужнасць і чалавечнасць не забіваць, такі і Геральт, колькі б разоў яго не называлі мясніком. Паказальна, што стартавая гісторыя "Вядзьмар" прысвечана гісторыі не забойства, але адчаравання. Геральту лёгка было б знішчыць Стрыгу, але ён памятае пра шанец выцягвання з жудаснай абалонкі зачараванай князёўны, якая яшчэ здольная быць чалавекам, калі ён пойдзе да канца ў мужнай рызыцы ейнага адчаравання. Вось жа часам, змагаючыся з людзьмі, мы толькі множым зло, бо зла, смерці і гвалту робіцца ўсё болей. ❤️ Чытайма добрую сусветную літаратуру, якая робіцца асабліва актуальнай сёння, глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча. З вас падабайка, камент, шэр і падпіска: ➡️ https://youtu.be/86juf66D-EA
Показать все...
Ці можна супрацьстаяць злу і застацца чалавекам у цынічным свеце? | Сапкоўскі, Час ганьбы

Анджэй Сапкоўскі – вядомы польскі класік жанру фэнтэзі, які напісаў папулярную фэнтэзі-сагу «Вядзьмар». Сёння мы пагаворым пра Анджэя Сапкоўскага і ягоную чароўную вядзьмарскую гісторыю. А асаблівую ўвагу нададзім другой частцы сагі «Час ганьбы», якая нядаўна выйшла на беларускай мове ў выдавецтве Андрэя Янушевіча. Падпісвайцеся на канал Андрэя Хадановіча і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа:

https://www.youtube.com/channel/UCUJQcp9gg3sc46kBsppBl6Q

Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць. Змест: 00:00 – фэнтэзі-сага «Вядзьмар» Анджэя Сапкоўскага 03:03 – Анджэй Сапкоўскі: як стваралася вядзьмарская гісторыя 11:03 – постмадэрнісцкае фэнтэзі Сапкоўскага і сусветныя сюжэты 16:48 – дабро і зло ў кнігах Сапкоўскага 21:43 – парадаксальны свет Сапкоўскага і чаму Геральт – не тыповы вядзьмак 28:28 – сучасная праблематыка «Ведзьмара» і актуальныя канфлікты 32:57 – «Час ганьбы» – як супрацьстаяць злу і застацца чалавекам у цынічным свеце? 43:58 – чытайма добрую сусветную літаратуру (асабліва на беларускай мове) Глядзіце таксама: 📗 Літоўская літаратура: што трэба ведаць і прачытаць па-беларуску? Шкема, Гавяліс, Кунчынас, Венцлава:

https://youtu.be/CZz9KNhzaHo

📗 Хто скраў "Сымона-музыку"? Што жорстка выдалена цэнзурай? Як і дзе пісаў паэму Якуб Колас?:

https://youtu.be/nuFGk8thoS4

📗 БССР – білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Менск і Беларусь у кнізе Зэлмэняне:

https://youtu.be/zPwnsvrv8MU

📗 АКУДЖАВА: супраць "рускага свету" і вайны, сяброўства з Быкавым і ў чым сувязь з Беларуссю:

https://youtu.be/LI7iXlsYiu4

📗 Загадка Міхася Стральцова: любімы Багдановіч, майстар з пакалення Барадуліна, вёска і горад - разам:

https://youtu.be/nCRFmtwBg3A

#Беларусь #літаратура #Вядзьмар

6👍 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Андрэй Роўна 100 гадоў таму, 3 чэрвеня 1924 года, памёр адзін з ключавых пісьменнікаў літаратуры XX стагоддзя Франц Кафка. Сёння сама рэальнасць у Беларусі зрабілася кафкіянскім кашмарам, ад якога хочаш, але не можаш прачнуцца. Фрагменты твораў Кафкі цесна пераплятаюцца з тымі падзеямі, якія адбываюцца з беларусамі ў апошнія дзесяцігоддзі. Можа быць, менавіта таму Беларусь належыць да тых краін, дзе творчасць аўтара перакладзена практычна цалкам: у выдавецтве Змітра Коласа выйшлі чатыры тамы Кафкі на беларускай мове, Два з іх - "Замак" і "Зніклы (Амерыка)" пабачылі свет па-беларуску ўпершыню ў 2022 годзе. Раім сёння ўшанаваць памяць геніяльнага пісьменніка праглядам адмысловага відэа на канале CHADANOVIČ: 👉 https://youtu.be/9DJKfYwOdx4
Показать все...
11
01:05
Видео недоступноПоказать в Telegram
Хуліганская гісторыя пра Алеся Разанава і яго літоўскія пераклады ад Андрэя Хадановіча 🔥 Беларускі паэт Алесь Разанаў вельмі якасна перакладаў найлепшую літоўскую літаратуру на беларускую мову. Аднойчы наш класік так захапіўся перастварэннямі "Баладаў Кукуціса" Марцэліюса Марцінайціса, што незаўважна пачаў пісаць свае. Самае цікавае, што восем уласных баладаў ён дадае да класічных літоўскіх перакладаў. Такім чынам, Разанаў зрабіўся паэтычным містыфікатарам: перакладчык з літоўскай вершаў, якіх не было. Паслухайце адну з такіх баладаў "Дзіўныя пажаданні Кукуціса" ў выкананні Андрэя Хадановіча і глядзіце выпуск пра выбітную літоўскую літаратуру па-беларуску па спасылцы: ➡️ https://youtu.be/CZz9KNhzaHo Таксама раім да прагляду відэа пра геніяльнага Алеся Разанава: ➡️ https://youtu.be/no5PR71mvqQ
Показать все...
Разанаў кукуціс.mp420.89 MB
12👍 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
Андрэй Хадановіч адмыслова для "Радыё Свабода" склаў спіс з 6 кніг, якія варта пачытаць сёлета ў адпачынку 📚 Тут ужо вядомыя вам па апошніх выпусках Кульбак і яго "Зэльмэняне" (выпуск тут ➡️ https://youtu.be/zPwnsvrv8MU) і Кунчынас і яго "Туўла" (выпуск тут ➡️ https://youtu.be/CZz9KNhzaHo), а таксама новы прыгодніцкі раман Альгерда Бахарэвіча "Капітан Лятучая Рыба", "Слоўнік вайны" ўкраінскага паэта Астапа Слівінскага і дзве кнігі паэзіі Сяргея Прылуцкага. Падрабязней чытайце па спасылцы: 👉 http://disq.us/t/4ow8qyh Колькі кніг са спісу хочаце прачытаць?
Показать все...
15👍 3🔥 2🙏 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🎉 Сёння, 31 траўня, свой дзень народзінаў адзначае лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. Зычым выбітнай пісьменніцы міру, свабоды, натхнення і канчатковай перамогі над чырвоным чалавекам. У нашай сучаснай гісторыі ўсяго адна беларуская пісьменніца-набелістка, таму абавязкова варта азнаёміцца з ейнай творчасцю. Паглядзіце сёння выпуск пра Святлану Алексіевіч і яе твор "Цынкавыя хлопчыкі" на канале CHADANOVIČ: ➡️ https://youtu.be/TzPVp22ju9o Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat выпусціла хроніку з пяці кніг Алексіевіч "Галасы Утопіі" ў аўдыяфармаце па-беларуску. Раім паслухаць тут: 👉 https://www.youtube.com/playlist?list=PLpFrmMUEtwtP8ns1NYwjoaOUIhcjnd-cw
Показать все...
16🎉 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
10 гадоў таму адыйшоў у вечнасць беларускі паэт Генадзь Бураўкін 🥀 На сваім надмагільным помніку літаратар перад смерцю прасіў пакінуць такія радкі: Ты, мой народ, мяне не папракнеш: Я ўсё табе аддаў — жыццё і сілы… Сапраўды Бураўкін вельмі любіў Беларусь і шанаваў наш народ. Гэта адгукаецца ў ягоных вершах, пранізаных клопатам, а дзесьці і болем за родную зямлю. Генадзя Бураўкіна можна назваць не толькі класікам беларускай літаратуры, але і "каралём" беларускай высокай эстрады. Песні на ягоныя словы спявалі "Песняры", "Сябры", "Верасы" і іншыя выканаўцы, а знакамітая "Калыханка" дагэтуль гучыць у кожнай беларускай сям'і каля калыскі дзіцяці. Падрабязней пра меладычнасць вершаў Бураўкіна глядзіце ў выпуску пра самыя знакамітыя песні на тэксты беларускіх паэтаў: 👉 https://youtu.be/fhMyBovMAlo
Показать все...
18❤‍🔥 1👍 1🔥 1
02:52
Видео недоступноПоказать в Telegram
📝 Андрэй Хадановіч у размове пра Чэслава Мілаша чытае верш пра Халакост "Кампа дзі ф'ёры" і расказвае, як паўставаў супольны пераклад гэтага тэксту з мовазнаўцам Юрасём Бушляковым. ☕️ Бяром філіжанку кавы ці гарбаты, сядаем зручней і глядзім утульную літаратурную сустрэчу пра Нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша з польскім даследчыкам ягонай творчасці Анджэем Франашкам: 👉 https://www.youtube.com/watch?v=dRrHJI2pxU4&t=845s
Показать все...
Кампа верш.mp418.86 MB
8👍 2
03:03
Видео недоступноПоказать в Telegram
25 жніўня 1968 года Наталля Гарбанеўская са сваім немаўлём і яшчэ сямю пратэстоўцамі выйшлі на Красную плошчу ў Маскве, каб выступіць супраць уводу савецкіх войск у Чэхаславакію. На адным з плакатаў быў актуальны і сёння надпіс — «За вашу і нашу свабоду!» ✊ 🇱🇹 Літоўскі паэт Томас Венцлава ўражаны смелым учынкам дысідэнткі напісаў тады верш пра сяброўства, інтэлектуальнае брацтва і культурны супраціў. Дзіўна, што гэты тэкст быў апублікаваны на літоўскай мове. Справа ў тым, што літоўскі цэнзар не зразумеў, якія сэнсы закладваў у свае радкі аўтар. Глядзім новы выпуск пра літоўскую літаратуру ў беларускіх перакладах на канале CHADANOVIČ па спасылцы: ➡️ https://youtu.be/CZz9KNhzaHo
Показать все...
23.67 MB
12
▶️ Літоўская літаратура: што трэба ведаць і прачытаць па-беларуску? Шкема, Гавяліс, Кунчынас, Венцлава Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Беларусь і Літва – геаграфічныя суседзі, і ў нас шмат агульнага: гістарычная блізкасць, блізкасць культуры і тэмпераментаў, а таксама літаратура. Сёння мы пагаворым пра літоўскую літаратуру ў беларускіх перакладах. 📕 Рычардас Гавяліс “Віленскі покер“ Раман – грунтоўнае нонканфармісцкае даследаванне Вільні часоў застою. Галоўны герой – бібліятэкар і ветэран савецкага лагеру заўважае, што навокал з'яўляецца ўсё болей людзей, пазначаных усеагульнай млявасцю і абыякавасцю да жыцця, людзей, якія тупеюць, чые вочы згасаюць – гэткая ўсеагульная зомбіфікацыя. Герой называе такіх хворых людзей “канукамі“. Герой праз застойна брэжнеўскую оптыку ўглядаецца ў папярэднія гістарычныя слаі гораду-палімсэсту Вільні. 📕 Томас Венцлава “Выбраныя вершы“ Томас Венцлава, мабыць, найвядомейшы ў свеце літоўскі паэт. Яго кніжная навінка па-беларуску ў 2019 годзе прэзентавалася на фестывалі “Pradmova“ з удзелам самога аўтара, які спецыяльна прыехаў у Менск і выступаў там разам са сваімі перакладчыкамі Лявонам Баршчэўскім, Алесем Разанавым і Андрэем Хадановічам. 📕 Антанас Шкема “Белы саван“ Раман, які шмат у чым аўтабіяграфічны: аўтар пазычае для галоўнага героя сваё імя – Антанас, пазычае сваю прафесію – ён працуе ў нью-ёрскім гатэлі ліфцёрам. Кніга мае нелінейную будову: мы апынаемся то ў сучаснасці, то ў далёкім мінулым. Амерыканская сучаснасць – гэта тупая манатонная ліфцёрская праца, востра прыпраўленая любоўнымі перажываннямі. Яшчэ адзін важны план аповеду – нататкі Антанаса Гаршвы. Ён як бы вяртаецца ў маладосць, у найважнейшыя кропкі свайго жыцця, дзе згадвае сям'ю, эксцэнтрычнага бацьку, ваенныя выпрабаванні, лагер для перамешчаных асобаў і адносіны з іншымі прадстаўнікамі літоўскай культуры. 📕 Юргіс Кунчынас “Туўла“ Героя “Туўлы“ немагчыма пераблытаць ні з кім. Ён нонканфарміст савецкіх застойных часоў, герой, у якога з савецкай уладай эстэтычныя нестыкоўкі, герой, для якога алкагольныя заплывы, размытасць нецвярозай оптыкі ў поглядзе на свет робяцца свайго роду ўнутранай эміграцыяй, спробай выйсці ў сваё шчаслівае вымярэнне, дзе ў сіле законы магічнага рэалізму, дзе герой можа ўзяць і ператварыцца ў кажана, што дае яму адначасова праклён і прывілею палёту над любай Вільняй – горад, у які ён закаханы настолькі ж, як і ў сваю Туўлу. 🇱🇹 Чытаем літоўскую літаратуру ў беларускіх перакладах і, такім чынам, развіваем сваю беларускую культуру. Глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся відэа з сябрамі і сяброўкамі: ➡️ https://youtu.be/CZz9KNhzaHo
Показать все...
Літоўская літаратура: што трэба ведаць і прачытаць па-беларуску? Шкема, Гавяліс, Кунчынас, Венцлава

Беларусь і Літва – геаграфічныя суседзі, і ў нас шмат агульнага: гістарычная блізкасць, блізкасць культуры і тэмпераментаў, а таксама літаратура. Сёння мы пагаворым пра літоўскую літаратуру ў беларускіх перакладах. Падзякуем выбітным беларускім перакладчыкам (Алесь Разанаў, Сяргей Шупа), а таксама абмяркуем і працытуем творы бліскучых літоўскіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову. Карысныя спасылкі: 🔗 Набыць «Белы саван» Антанаса Шкемы:

https://vesnabooks.eu/savan/

🔗 Набыць «Туўлу» Юргіса Кунчынаса:

https://vesnabooks.eu/tuula/

Падпісвайцеся на канал Андрэя Хадановіча і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа:

https://www.youtube.com/channel/UCUJQcp9gg3sc46kBsppBl6Q

Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць. Змест: 00:00 – літоўская літаратура ў беларускіх перакладах 05:52 – выбітныя пераклады літоўскай літаратуры ў выкананні Алеся Разанава 11:37 – «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса – адзін з найвялікшых літоўскіх раманаў 17:17 – «Выбраныя вершы» Томаса Венцлавы 25:35 – магчыма, самая ўлюбёная літоўцамі кніга «Белы саван» і прычым тут Сяргей Шупа 35:25 – культавы літоўскі пісьменнік Юргіс Кунчынас і ягоны раман «Туўла» 47:43 – пераклады літаратуры з іншых моў – як інвестыцыі ў сваю культуру Глядзіце таксама: 📗 Хто скраў "Сымона-музыку"? Што жорстка выдалена цэнзурай? Як і дзе пісаў паэму Якуб Колас?:

https://youtu.be/nuFGk8thoS4

📗 БССР – білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Менск і Беларусь у кнізе Зэлмэняне:

https://youtu.be/zPwnsvrv8MU

📗 АКУДЖАВА: супраць "рускага свету" і вайны, сяброўства з Быкавым і ў чым сувязь з Беларуссю:

https://youtu.be/LI7iXlsYiu4

📗 Загадка Міхася Стральцова: любімы Багдановіч, майстар з пакалення Барадуліна, вёска і горад - разам:

https://youtu.be/nCRFmtwBg3A

📗 Як і чаму ў 1943 годзе Оруэл прадказаў Беларусь і Расію сёння: антыўтопія «Ферма жывёлаў»:

https://youtu.be/SM-ocjfNWTg

#Беларусь #літаратура #Літва

❤‍🔥 13👍 1👎 1 1🔥 1