cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Цэнтр новых ідэй

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр. Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі. [email protected]

Больше
Рекламные посты
659
Подписчики
+324 часа
+17 дней
-730 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Артыкул дырэктаркі ЦНІ Лесі Руднік апублікаваны ў акадэмічным журнале Communist and Post-Communist Studies 📰 У ім Леся аналізуе лічбавыя рэпрэсіі беларускага рэжыму, а таксама стратэгіі яго легітымацыі на анлайн-платформах. "Беларускі рэжым выбудоўвае складаную сістэму кантролю інтэрнэту, якая ўключае развіццё сеткі праўладных тэлеграм-каналаў, распаўсюджванне ілжывай інфармацыі пра лідараў апазіцыі і ўзмацненне кантролю над інтэрнэтам праз заканадаўчыя нормы. Разам з усё большай інтэграцыяй сацыяльных сетак і лічбавых платформаў у пратэстны рух, беларускі рэжым выкарыстаў прасунуты аўтарытарны інструментарый і дапоўніў «негатыўны кантроль» актыўнымі стратэгіямі легітымацыі".
Показать все...
👍 3🔥 2 1
00:36
Видео недоступноПоказать в Telegram
🔥 Працягваем візіянерскі набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2024! Рыгор Астапеня: "Я скажу не сціпла, можа быць, але гэта адна з найлепшых прапановаў на рынку нефармальнай адукацыі. І падчас школы мы будзем размаўляць пра тое, як Беларусі стаць паспяховай краінай". Дэдлайн падачы заявак - 7 ліпеня (уключна) 👉 Падаць заяўку 👉 Падрабязнасці тут
Показать все...
IMG_1096.MOV7.00 MB
🔥 5 2👍 1
Генадзь Коршунаў падводзіць прамежкавыя вынікі мігранцкага крызісу на межах Беларусі і ЕС за чэрвень 2024 года. "Калі травень сапраўды быў месяцам вялікіх нападаў (яго значэння былі максімальныя для апошніх двух з паловай гадоў), то чэрвеньскія значэнні ўпалі амаль у два разы (з больш за 7500 да крыху больш за 4000). Выразная тэндэнцыя на зніжэнне колькасці спробаў незаконна перасекчы межы ЕС пайшла з сярэдзіны траўня. Цяпер мы маем 7 тыдняў запар зніжэння колькасці нападаў на межы". Якія высновы робіць Генадзь — чытайце на сайце ці тут без VPN.
Показать все...
👍 5
Ключавыя тэзісы выступлення Лесі: 👉 Беларусы працягваюць імкнуцца да сяброўскіх адносін як з Расеяй, так і з Еўропай. Кардынальнае адрозненне паміж гэтымі напрамкамі ў тым, што еўрапейская будучыня абапіраецца на каштоўнасці, а саюз з Расеяй - на практычныя рашэнні і рэальнасць. 👉 Прасоўванне ідэі еўрапеізацыі патрабуе стратэгічнага мыслення і аналізу. "Беларускі трэкер перамен" і іншыя даследаванні паказваюць, што беларуская апазіцыя ўзмацніла прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод беларусаў і адкрыта заклікае ЕС засяродзіцца на мабільнасці і падтрымцы беларусаў. 👉 Цяжка прадказаць лёс Беларусі ў будучыні — як у плане рэгіянальных змен, так і палітычных трансфармацый. Таму для Еўропы не выгадна прывязваць ідэю еўрапеізацыі толькі да дэмакратычных сіл. Але для таго, каб ператварыць гэтую ідэю ў нацыянальнае бачанне беларусамі сваёй геапалітычнай будучыні, неабходна павялічыць прамыя сувязі дэмакратычнага захаду з беларускімі грамадзянамі. 👉 Значная частка насельніцтва сапраўды сумняваецца ў прыняцці еўрапейскіх ідэй, бо яны не аформлены ў канкрэтную палітыку і не маюць прамой выгады. Жаданне захаваць Беларусь у еўрапейскай арбіце патрабуе больш стратэгічнага мыслення не толькі з боку беларускай апазіцыі, але і з боку заходняй дэмакратычнай супольнасці. 👉 Для дэмакратычных сіл важна развіваць сетку паслоў свайго бачання, уключаючы ідэю еўрапейскай будучыні, але не абмяжоўваючыся толькі ёю. І яшчэ падумаць наконт практычных крокаў для павелічэння прысутнасці ЕС у Беларусі.
Показать все...
👍 7 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
Дырэктарка ЦНІ Леся Руднік выступіла сёння на высокаўзроўневай канферэнцыі ў Лондане, арганізаванай Warwick Ukraine-Belarus Hub у Royal United Services Institute. У сваім выступе яна разважала пра адносіны беларусаў да еўрапейскай перспектывы і спосабы прасоўвання еўрапейскай будучыні сярод беларусаў з боку ЕС і беларускіх прадэмакратычных палітыкаў у выгнанні.
Показать все...
👍 3 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🔥 Новыя імёны ў стырна ўлады аналізуе Павел Мацукевіч у 147-м выпуску "Пульса Леніна-19" Пра што піша старшы даследчык Цэнтра новых ідэй: 🤔 Чаму прызначэнне Дзмітрыя Крутога кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі сур'ёзна ламае тэорыю аб прызначэнні сілавікоў на ключавыя пасады 🤔 Пра што будзе клапаціцца новая першая намесніца кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч 🤔 За што Сяргея Алейніка нечакана з пасады кіраўніка МЗС спісалі ў архіў 🤔 Як новы міністр Максім Рыжанкоў будзе выконваць задачу ўзварушыць МЗС 👉 Чытайце выпуск на сайце 👉 Чытайце без VPN
Показать все...
👍 3 1🔥 1
Што павялічвае дыстанцыю паміж беларусамі ўнутры і па-за краінай? 🤔 Генадзь Коршунаў звяртаецца да даследавання ліній канфліктнасці сярод беларускіх прадэмакратычных актывістаў і фіксуе як аўсноўныя высновы даследавання, так і прапановы, якія з іх можна зрабіць. "Адной з базавых ліній дэмаркацыі становіцца падзел беларусаў на тых, хто пакінуў краіну, і тых, хто працягвае ў ёй жыць. Гэты падзел і першапачаткова быў не толькі геаграфічным, аднак калі спачатку ён успрымаўся як часовы, то чым больш нявызначанымі становяцца тэрміны палітычных змен у краіне, тым больш адчувальнай становіцца лінія дэмаркацыі паміж беларусамі па розныя бакі мяжы". Пра тое, што падзяляе беларусаў, чытайце ў картках⏫ А пра напрамкі, якія могуць пакласці пачатак дыскусіі і далейшаму пошуку практычных хадоў — у поўнай версіі на сайце ЦНІ ⏬ 👉 Чытаць! 👉 Чытаць без VPN!
Показать все...
👍 7
🔥 Цэнтр новых ідэй пачынае візіянерскі набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2024 Гэта флагманская адукацыйная праграма Цэнтра новых ідэй, якая рыхтуе маладых беларускіх лідараў і лідарак ды ўзмацняе іх галасы. Мэта праграмы: навучыць маладых людзей думаць праз рэфарматарскую оптыку і фармаваць візіі для Беларусі і іх прэзентаваць. Табе дакладна да нас, калі: ▪️ ты маладая лідарка ці малады лідар і табе ад 18 да 30 гадоў; ▪️ маеш ідэі для Беларусі ці беларускага грамадства і смеласць іх выказваць. 📌 Школа адбудзецца з 12.07 па 10.08 анлайн двойчы на тыдзень, па панядзелках і чацвяргах. Афлайн частка пройдзе напрыканцы жніўня. Дэдлайн падачы заявак - 7 ліпеня (уключна) 👉 Падаць заяўку 👉 Падрабязнасці тут
Показать все...
💘 7
Цэнтр новых ідэй распачаў набор на “Лабараторыю даследаванняў”, якая дапаможа маладым беларускім даследчыцам і даследчыкам, а таксама тым, хто працуе з інфармацыяй, атрымаць веды па правядзенні рэальных сацыялагічных даследаванняў і паспрабаваць на практыцы мову праграмавання R для прыкладнога аналізу даных з гэтых даследванняў. Курс распачнецца 11 ліпеня 2024 года і працягнецца да 3 жніўня (9 заняткаў), усе заняткі будуць праходзіць анлайн. Напрыканцы ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць зрабіць уласнае даследванне пра беларускае грамадства ці прапанаваць дызайн рэальнага даследвання, а пераможцы атрымаюць гадавыя падпіскі на DataCamp для далейшага развіцця сваіх навыкаў у праграмірванні (R, Python і нават AI) і статыстыцы, а таксама кнігі ад топавых вучоных пра тое, як добра і з карысцю праводзіць сацыяльныя даследаванні. Дэдлайн падачы заявак — 7 ліпеня 2024, 23:59 па Мінску. 👉 Падаць заяўку! 👉 Даведацца больш пра курс!
Показать все...
❤‍🔥 4 1 1💘 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Пра пратакольныя кур'ёзы, якія здарыліся з афіцыйнымі асобамі розных краін, апавядае Павел Мацукевіч у новым выпуску “Пульса Леніна-19”. У тым ліку і беларускія, што адбыліся падчас замежных рандэву і “дома”. 🙄 чаму паўночнакарэйскі чыноўнік выгнаў расейскіх міністраў з-за стала 🙄 для чаго Барыс Ельцын паказальна перасадзіў Сяргея Сцяпашына 🙄 куды арганізатары пасяджэння Усебеларускага народнага сходу пасадзілі Рамана Галоўчанка 🙄 як Станіслаў Шушкевіч хацеў прапусціць Генеральнага сакратара ААН 🙄 калі Уладзімір Пуцін паўтарыў позу Аляксандра Лукашэнкі 🙄 навошта Барыс Ельцын пытаўся ў Біла Клінтана пра туфлі 🙄 як Аляксандр Лукашэнка сапсаваў важную сустрэчу, бо не ведаў пра арыентацыю нямецкага міністра. 👉 Чытайце выпуск на сайце 👉 Чытайце без VPN
Показать все...
👍 3 1🗿 1🆒 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.