cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

🗃 Экстрэньюст

⬜️🟥⬜️ Cтужка беларуских топ-медыя ў адным канале! 🕶️ Бяспечны лінк: bit.ly/xtrnews 📨 @navnovbot * Рэкламныя паведамленні з крыніц не фільтруюцца для падтрымкі арыгінальных каналаў

Больше
Рекламные посты
332
Подписчики
Нет данных24 часа
+17 дней
-230 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

💥 #галоўнае за 12 траўня ✔️ У Белгарадзе абрынуўся цэлы пад'езд жылога дому. Губернатар сцвярджае, што з-за прамога патрапляння снараду. З-пад завалаў дасталі целы 12 загінулых ✔️ Пуцін прыбраў Шайгу з пасады міністра абароны ✔️ У Лідзе выпала з атракцыёну 11-гадовая дзяўчынка. Ейны стан лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі ✔️ Ці захавае пасаду Гітанас Наўседа? У Літве прайшлі выбары прэзідэнта ✔️ У шведскім Мальмё адбылося самае скандальнае Еўрабачанне апошніх гадоў – падсумоўваем вынікі конкурсу ✔️ Выпусцілі на волю перакладчыцу Вольгу Калацкую, затрыманую 9 траўня ✔️«Варшаўскі мост» перагружаны транспартам: у чарзе стаяць не менш за 400 легкавікоў ➦ 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
🥹 У Пастаўскім раёне муж з жонкаю знайшлі ласяня, якое адбілася ад маці Ноч жывёла правяла пад адкрытым небам і намокла пад дажджом. Самастойна перасоўвацца ласяня ўжо не магло. На дапамогу паклікалі супрацоўнікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. ➦ 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
🥹 Кранальныя фатаграфіі: харкаўскія школьнікі рыхтуюцца да выпускнога паміж абстрэламі
5 гадзін раніцы. Вось так дзеці ў Харкаве рыхтуюцца да выпускнога, пакуль расейцы на час спынілі абстрэлы горада
  Гэтак падпісаў гэтыя здымкі іх аўтар, фотажурналіст Ян Дабраносаў. ➦ 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
🔶 Пуцін зняў Сяргея Шайгу з пасады міністра абароны Расеі І прапанаваў на гэтую пасаду Андрэя Белавусава, які раней быў першым намеснікам старшыні ўрада На пасаду ж кіраўніка Падліковай палаты Пуцін прапанаваў Барыса Кавальчука – сына свайго блізкага сябра, акцыянера банку «Расея» Юрыя Кавальчука. ➦ 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
😨 У Лідзе дзяўчынка звалілася з вышыні, катаючыся на атракцыёне Перасовачны парк забаваў, дзе ўсё адбылося, прыехаў у райцэнтр некалькі дзён таму. Дзяўчынку давялося шпіталізаваць. Чытайце на сайце: ✅ Праз VPN Без VPN 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
У Лідзе 11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёну

Дзяўчынка выпала з экстрэмальнага атракцыёну «Hammer» у Лідзе. Гэта адбылося днём 12 траўня, калі школьніца прыйшла з мамай у парк забаў.

💥Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень» У сённяшнім выданні: 🔸Цывільныя лётнішчы ў Беларусі аддаюць пад шэфства мясцовых бюджэтаў. Што будзе з рэшткамі грамадзянскай авіяцыі краіны; 🔸Лукашэнка і яго фаварыткі. Што дае жанчынам доступ да цела Лукашэкі; 🔸Прэзідэнцкія выбары ў Літве. Якой пазіцыі прытрымліваюцца кандыдаты адносна Беларусі; 🔸«Зэкамерон» ад Вольных Купалаўцаў. Прэм'ера п'есы паводле твору Максіма Знака; Далучайцеся да эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/watch?v=Wo4GQGmBCY8 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
⚠️ Расейскую ядравую зброю знайшлі пад Асіповічамі. Польскі суддзя – агент Лукашэнкі? / Тыдзень

"Тыдзень" – падсумаванне галоўных навінаў тыдня з Ігарам Кулеем:– Польскі суддзя папрасіў у рэжыму Лукашэнкі абароны– Жанчыны Лукашэнкі: пасады за каханне– Б...

📉 Нацбанк падлічыў, што вонкавы гандаль Беларусі ў першым квартале сышоў у мінус Экспарт зусім крыху, але знізіўся (на 0,1%), а імпарт павялічыўся на 2,3%. Болей лічбаў на старонцы: ✅ Праз VPN Без VPN 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
Вонкавы гандаль сышоў у мінус. У першым квартале імпарт перавысіў экспарт на $96 млн

Дэфіцыт вонкавага гандлю пагражае праяданнем валюты з запасаў.

🙏🏻 Дзякую Богу за ўсё, за тое, якія побач са мною людзі Андрэю Дзмітрыеву споўнілася 43 гады. З гэтай нагоды палітык запісаў сторыз, дзе чытае кранальны беларускамоўны верш.
Мне сорак тры. Прайшоў турму і войска. Трымаўся годна хай і не заўсёды паводзіў сябе па-геройску. Маю сям'ю, якую вельмі люблю і ёю ганаруся. Маю сяброў, за якіх часам баюся, малюся. З усіх шляхоў абіраў той, што вядзе да мары. І зараз ім рушу да сонца — праз усе перашкоды і хмары. Мне сорак тры — гэта проста лічбы і тое, што за спіною. Галоўнае — не адзін, не зламаны, не стомлены, жывы! Хай раны — без іх не бывае шляхоў да мары. Ведаю, што жыццё наперадзе — усё будзе! Дзякую Богу за ўсё, за тое, якія побач са мною людзі. Рушым далей, няма часу, каб тут спыняцца. І на гэтым шляху, каб сабой і людзьмі застацца.
🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
☝️З-пад завалаў пад'езду, што абрынуўся раніцай у Белгарадзе, дасталі целы двух загінулых Колькасць пацярпелых складае каля 20 чалавек. Губернатар Белгарадскай вобласці Гладкоў заяўляў, што пад'езд абваліўся ў выніку патрапляння снараду. Болей інфармацыі: ✅ Праз VPN Без VPN 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...
У Белгарадзе дасталі дваіх загінулых з-пад завалаў пад'езда, які абрынуўся

У расейскім Белгарадзе з-пад завалаў падʼезда, які абрынуўся раніцай 12 траўня, дасталі целы двух загінулых.

🔸Вольгу Калацкую выпусцілі на волю Пра гэта стала вядома @nashaniva. Жанчына была затрыманая 9 траўня. Раней Калацкая адбывала пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» за поўху, якую дала Азаронку на адной з акцыяў пратэсту. ➦ 🗃️ Экстрэньюст 🗂️ Белсат
Показать все...