cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Ксёндз Барок

Хрысціянін у сучасным свеце. Ніякой палітыкі, толькі пра праблемы чалавека. [email protected]

Больше
Рекламные посты
372
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
Нет данных30 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Шаноўныя сябры, дзякуй вам за хваляванні пра мяне і даруйце за маё маўчанне. Выбачаюся таксама перад усімі, каму ў апошнім часе я адмовіўся даць інтэрв’ю і не пагадзіўся на публічныя каментары ці віншаванні ў СМІ. Каб пазбегнуць непатрэбных домыслаў, пачуваю перад вамі забавязанасць патлумачыць прычыну майго маўчання. Справа ў тым, што 11 лістапада 2022 я быў азнаёмлены з рашэннем майго ардынарыя біскупа Алега Буткевіча, якое было прынятае 28 кастрычніка 2022, згодна з якім я атрымаў кананічную вымову і мне, пад пагрозай пазбаўлення магчымасці выконваць усе святарскія абавязкі, было забаронена публічна выказвацца ў СМІ і, ў тым ліку, ў сацыяльных сетках. Біскуп сцвердзіў, што я "шмат увагі прысвячаю палітычнай сітуацыі ў Беларусі і свеце" а мае "выказванні выклікаюць згаршэнне сярод вернікаў і спрыяюць іх раздзяленню і ўзаемнай варожасці". Мне такое рашэнне і абвінавачванне абсалютна не было зразумелым. Цягам апошняга месяца я спрабаваў знайсці паразуменне са сваім біскупам. Імкнуўся патлумачыць, што адзіная мэта усіх маіх выказванняў, гэта прапаведванне Евангелля і абвяшчэнне афіцыйнага вучэння Касцёла, што, безумоўна, я стараўся рабіць ў духу любові да Беларусі. Зрэшты, я і цяпер думаю, што мяне няправільна зразумелі. Таму што ў маім прапаведванні Слова Божага заўсёды ў цэнтры ёсць Хрыстос і мая мэта — прыцягнуць увагу да крызісных сацыяльных праблем, а не да палітычнай сітуацыі. Я ніколі не выступаў па лініі ніводнай палітычнай партыі, не афішаваў палітыкаў і не вёў палітычнай дзейнасці. Мяне менш хвалюе палітычная сітуацыя, але больш цікавіць Валадарства Божае, якое можа быць пабудавана толькі на праўдзе і справядлівасці. Мне шкада чуць пра згаршэнне, падзел і варожасць, якія нібы выклікаюць мае словы. Маёй мэтай заўсёды было аб'яднанне людзей вакол праўды Хрыста. Я думаў, што раблю гэта паспяхова, бо палова маіх падпісчыкаў на YouTube — праваслаўныя, пратэстанты і атэісты. Я нікога ніколі не адкідваў і неаднаразова заклікаў слухачоў да дыялогу ў расколатым сёння беларускім грамадстве. Акрамя таго, змест многіх з маіх размешчаных матэрыялаў у сацыяльных сетках (каля 10) у 2021 годзе атрымалі вынікі дзяржаўнай лінгвістычнай экспертызы, паводле якіх не было выяўлена зместу, які сведчыць аб тым, што я сеяў раскол і варожасць. Разам з тым я прасіў біскупа канкрэтна ўказаць на мае памылкі, калі такія маюцца, бо біскуп напісаў, што моліцца аб маім пакаянні і навяртанні. Безумоўна, як хрысціянін я хачу навяртацца і каяцца але на дадзены момант я не разумею, дзе я памыліўся і ў чым павінен каяцца. Бо канкрэтна не было сказана, якія словы і якія матэрыялы выклікаюць згаршэнне. Адказы на свае пытанні я дагэтуль не атрымаў. Хоць я не разумею, за што мяне пакаралі, я падпарадкоўваюся рашэнню біскупа. І я працягваю маўчанне ў СМІ і сацыяльных сетках. Прашу вас сябры, маліцеся за мяне, за наш Касцёл і Беларусь. Маліцеся, каб святло перамагло цемру.
Показать все...
Repost from N/a
Фото недоступноПоказать в Telegram
Улады ў Беларусі супраць Беларусі. Вокліч, які «суправаджаўся ўзняццем правай рукі з выпрастанай далонню «Жыве Беларусь» і адказ «Жыве», МУС Беларусі 28 кастрычніка 2022 году ўнесла ў спіс нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі. Але ж верым - Беларусь будзе вольнай. А кожны, хто служыць сёння незаконнай уладзе, за свае фашысцкія і антыбеларускія дзеянні, хутка адкажа перад законам. #жыве #Беларусь #супраціў
Показать все...
Афіцыйныя камунікаты РКЦ інфармуюць аб супрацоўнітве касцёльных уладаў з дзяржаўнымі ўладамі ў справе вырашэння сітуацыі з Чырвоным касцёлам. Аднак, асабіста я думаю, што трэба спадзявацца не на супрацоўніцтва з тымі каму не да законаў, але выключна на Госпада! Ды памятаць: са злом немагчыма дамовіцца.
Показать все...
"Са злом немагчыма дамовіцца": ксёндз Барок пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам

26 верасня ў Чырвоным касцёле пры нявысветленых абставінах адбыўся пажар, а 6 кастрычніка стала вядома, што ўлады скасавалі дамову з каталіцкай парафіяй Святых Сымона і Алены пра бязвыплатнае карыстанне Чырвоным касцёлам. DW паразмаўляла пра сітуацыю з каталіцкім святаром @Ксёндз Барок . #беларусь #dwбеларусь #католики #репрессии Больше новостей о Беларуси на нашем сайте

https://www.dw.com/belarus

++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++ DW заблокировали в Беларуси и России. Вот как обойти блокировку: 🔵 Через наше партнерское приложение Psiphon (отправьте пустой email на [email protected] - ссылка для скачивания придет к вам автоматически) 🔵 Через приложение DW в AppStore (

https://apps.apple.com/ru/app/dw/id498833085)

и GooglePlay (

https://play.google.com/store/apps/details?id=com.idmedia.android.newsportal&hl=de&gl=US)

(в настройках надо выбрать "подключиться к прокси-сервeру") 🔵 Через любое приложение VPN ++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++++

Фото недоступноПоказать в Telegram
Беларусы, Лодзь, памолімся разам. За нашу Айчыну Беларусь, за перамогу праўды і дабра, ды за нас саміх. Малітву ўзначаліць кс.Дзмітры Прыступа, які з-за палітычнага пераследу выехаў з Беларусі ў 2020 г. Пасля Імшы гурт @znak_stp Znak Stop зладзіць канцэрт. Дарэчы спевакі (ранейшы Laudens) таксама адседзелі па 15 содняў. Сустрэнемся ...😉🤝 Запрашаем на першую св. Імшу і сустрэчу 🌟✝️🌟 Яна адбудзецца ў нядзелю, 16-га кастрычніка, а 14-й гадзіне ў касцёле па адрасе Ul. Ogrodowa 22, Łódź ⛪️ Прыходзьце самі і бярыце сяброў. Пасля св. Імшы будзе спатканне на якім пазнаёмімся, абмяркуем арганізацыйныя моманты. Літургію правядзе кс. Дзмітры Прыступа, казанне скажа кс.Вячаслаў Барок. Пасля св.Імшы адбудзецца канцэрт гурту Знак Стоп. Будзем радыя ўбачыцца, пазнаёміцца і маліцца разам 👋 Групка каталікоў-беларусаў Лодзі https://t.me/+bIA7XZZr5aNlODcy #лодзь #łódź #belarus #беларусы #беларусывпольше #catholic #імша #Беларусь #znakstop #католикивбеларуси
Показать все...
Ці Госпад можа дзейнічаць у жыцці нехрысціянаў? | #беларусь #церковь #проповедь Верым, бо Госпад робіць такія цуды, якія прывабліваюць нас даверыцца Яму. Верым, бо і навука Хрыста заслугоўвае на веру. "Калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажывём; калі церпім, то разам з Ім валадарыць будзем…" (2 Цім 2, 12) Гэтыя словы напісаў Апостал Павел тады, калі сам быў зняволены, але ж і надалей не губляў перакананне - "Божага слова не зняволіш". Мы самыя верым і гэта добра але не зайздросцім тым у жыцці каго Госпад робіць цуды неменшыя чым у нашым асабістым хоць іх і няма ў нашых храмах ды побач з намі. Кожны хто верыць у перамогу дабра ў гэтым свеце, верыць у той Божы план згодна з якім Госпад стварыў свет. Значыць, ён верыць у Бога. 💢💢💢
Показать все...
Ці Госпад можа дзейнічаць у жыцці нехрысціянаў? | #беларусь #церковь #проповедь

Верым, бо Госпад робіць такія цуды, якія прывабліваюць нас даверыцца Яму. Верым, бо і навука Хрыста заслугоўвае на веру. "Калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажывём; калі церпім, то разам з Ім валадарыць будзем…" (2 Цім 2, 12) Гэтыя словы напісаў Апостал Павел тады, калі сам быў зняволены, але ж і надалей не губляў перакананне - "Божага слова не зняволіш". Мы самыя верым і гэта добра але не зайздросцім тым у жыцці каго Госпад робіць цуды неменшыя чым у нашым асабістым хоць іх і няма ў нашых храмах ды побач з намі. Кожны хто верыць у перамогу дабра ў гэтым свеце, верыць у той Божы план згодна з якім Госпад стварыў свет. Значыць, ён верыць у Бога. 💢💢💢 Глядзі таксама Каму жывецца лепш: бязбожнікам ці вернікам?

https://youtu.be/qbbrobAcaoM

#христианство #священник #католицькетелебачення #ркц #литургия @catholicby

Спадар Михайло Подоляк, вайна вайной, але крытычнае мысленне ніхто не адмяняў. Вашае негатыўнае выказванне ў адрас лаўрэата Нобелеўскай прэміі шаноўнага беларуса Алеся Бяляцкага, сведчыць выключна аб вашай ігнаранцыі, або ігнараванні ўсяго што дзеецца далей, чым трапляе ў радыус позірку суразмерны з вашым носам. У кожным з выпадкаў тое нядобра сведчыць пра ўзровень вашага выказвання. У змаганні са злом, якое ў нашым рэгіёне праявілася праз ідэалогію рускага міру, Алесь Бяляцкі зрабіў столькі, як мала які ўкраінец быў бы ў стане пахваліцца. Аднак, нават вашае недарэчнае выказванне не будзе ў стане пасварыць беларусаў з украінцамі, якія стаяць на пазіцыях клопату аб правах чалавека ды на каштоўнасцях свабоды, праўды і справядлівасці. Сёння мы маем супольнага ворага і толькі разам можам яго перамагчы. #belaruswithukraine #belarus #україна #беларусь
Показать все...
Фото недоступноПоказать в Telegram
Quo vadis, Курыя?
Показать все...
Католік Алесь Беляцкі - лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта і не толькі. Што для беларускіх вернікаў уяўляе сабой Чырвоны касцёл — ці толькі месца для малітваў? Якую ролю ва ўзнікненні гэтай сітуацыі маюць нясплачаныя касцёлам грошы? Ці варта чакаць, што следам за пахаваннямі салдат АК рэжым пачне руйнаваць каталіцызм у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае ксёндз Вячаслаў Барок...
Показать все...
«Мы должны проповедовать, а не бояться». Католический священник о том, почему не слышно голос Церкви. - Несмотря на то, что слова о совести и моральном выборе оставляют лазейку Z-католикам? – Даруя нам свободу, Бог допустил, что мы сделаем плохой выбор. Задача Церкви – научить делать правильный выбор. Даже когда Z-католики, забывшие о Божьих заповедях, получают повестку и думают, что выбора нет – слова епископа отвечают им: есть! Всегда есть выбор – остаться человеком или нет. А больш па спасылцы.
Показать все...
«Мы должны проповедовать, а не бояться». Католический священник о том, почему не слышно голос Церкви

«Не хватает официальной позиции Церкви к идеологии “русского мира”»

Чаму зачынілі Чырвоны касцёл? | #беларусь #касцёл #репрессии 26.09.2022 - ў Чырвоным касцёле здарыўся пажар, а грамадскасць і вернікі дагэтуль не маюць ніякай пацверджана дакументамі інфармацыі. Падазронае ў гэтай сітуацыі тое, што мы не ведаем усіх падрабязнасцей здарэння і дагэтуль няма афіцыйнай публічнай інфармацыі, чаму зачынілі храм. Варта звярнуць увагу на тое, што, хаця плошча ўзгарання і складае нібыта 20 м2, плошча ўсяго храма — пад 1000 м2, і ў будынку шмат уваходаў і выхадаў, пры гэтым дзяржаўныя службы зачынілі, нібы як месца здарэння, не толькі пакойчык у якім разбітае вакно і было ўзгаранне, але цалкам увесь будынак.
Показать все...
Чаму зачынілі Чырвоны касцёл? | #беларусь #касцёл #репрессии

Шукаем адказы на пытанні. Каментар на @БЕЛСАТ NEWS 😉Падпішыся на канал і стань спонсарам! 👍👍👍 26.09.2022 - ў Чырвоным касцёле здарыўся пажар, а грамадскасць і вернікі дагэтуль не маюць ніякай пацверджана дакументамі інфармацыі. Падазронае ў гэтай сітуацыі тое, што мы не ведаем усіх падрабязнасцей здарэння і дагэтуль няма афіцыйнай публічнай інфармацыі, чаму зачынілі храм. Варта звярнуць увагу на тое, што, хаця плошча ўзгарання і складае нібыта 20 м2, плошча ўсяго храма — пад 1000 м2, і ў будынку шмат уваходаў і выхадаў, пры гэтым дзяржаўныя службы зачынілі, нібы як месца здарэння, не толькі пакойчык у якім разбітае вакно і было ўзгаранне, але цалкам увесь будынак. Глядзі таксама 💢💢💢 У нашым выбары - наша будучыня. | Богатство - библейский образ зла | #проповедь

https://youtu.be/bXqE3-gZLME

#христианство #навіны #catholicchurch #ркц #минск