cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці. Для сувязі: instagram.com/resource_byculture Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Больше
Рекламные посты
2 186
Подписчики
-124 часа
-127 дней
-3130 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
❤️‍🔥 “Імкнёмся звязаць нітачкамі тое, што рэжым хоча разрэзаць і знішчыць” Намесніца кіраўніка @radarkultury Надзея Гарэцкая ў інтэрв’ю Польскаму Радыё расказала пра тое, чым Беларуская Рада культуры займаецца сёння і як беларускім творцам шукаць падтрымку ў Польшчы: ▪️ Наша задача — аб’яднаць. Каля 40% праектаў, якія былі падтрыманыя праграмай #ArtPowerBelarus, або рэалізуюцца ў Беларусі, або ў партнёрстве, то бок каманда і ўнутры краіны, і на выгнанні. ▫️ Калі праект рэалізуецца звонку, за мяжой, то адна з ключавых задач для заяўніка — распрацаваць камунікацыйны план, каб пра справу даведаліся ў Беларусі, убачылі, атрымалі прадукт. Можна згадаць, напрыклад, оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», трансляцыю якой праз YouTube можна было глядзець у Беларусі. ▪️Мы таксама працуем у сферы лабіявання, каб беларускія дзеячы культуры не перажывалі дыскрымінацыю. Але варта адзначыць, што і само кіраўніцтва Польшчы гатовае прымаць праекты, прапанаваныя беларусамі. 🔗 Чытаць (і слухаць) цалкам
Показать все...
10👍 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
🏠 Праект “Беларускія магістраты” запрашае на офлайнавую сустрэчу ў Варшаве! Вы зможаце пазнаёміцца з камандай і задаць свае пытанні менеджару Цімоху Акудовічу пра фармат і планы ініцыятывы. ⏰ Калі? 25 чэрвеня, а 18:30 Дзе? Imaguru Startup HUB (Twarda 14/16, Warszawa) ❗️Рэгістрацыя абавязковая! Таксама на спатканні: ▪️расповед пра праекты, падтрыманыя магістратамі; ▪️ анонс задумак і прадстаўленне фармату сталага магістрата, прысвечанага кнігам; ▪️ тлумачэнне механікі выбару праекту для падтрымання (паўплываць на фінальнае рашэнне можа кожны!) Рэгіструйцеся, рыхтуйце пытанні і прыходзьце! Магістраты ў Telegram у Instagram
Показать все...
🔥 9👍 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
📹 Каго мы падтрымалі. Вітайце атрымальніка гранта #ArtPowerBelarus дакументальны фільм пра Уладзіміра Цэслера. Гэта першая поўнаметражная дакументалка, прысвечаная жыццю і творчасці знанага беларускага дызайнера і мастака. 3️⃣ прычыны паглядзець стужку назваў рэжысёр праекта Аляксандр Гародка: 🔸 Здымачная група правяла з Уладзімірам 9 дзён, максімальна пагрузіўшыся ў ягонае жыццё. Вынік працы — больш як 30 гадзін матэрыялу, выбраныя фрагменты якога і ўвайшлі ў фільм. 🔸 Уладзімір Цэслер — беларус, чыё імя ведаюць і сапраўды любяць па ўсім свеце. Мае 40 міжнародных узнагарод, работы выстаўляліся ў музеях Францыі, Германіі, Канады, Польшчы, Паўднёвай Карэі, Японіі. Ён стварае мастацтва з глыбокім сэнсам, але цікавае і зразумелае кожнаму. 🔸 Творца — сведка некалькіх эпох, якія ён жыва і ярка рэфлексуе ва ўспамінах. У яго гісторыях і замалёўках савецкі час, 1990-я, 2000-я і нашыя дні адкрываюцца з новых ракурсаў. Глядзець цалкам Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
Показать все...
14👍 6🔥 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры. Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень. 🔹Беларускі Інстытут Тэатру 19 чэрвеня ладзіць дыскусію “Беларускі тэатр на міжнароднай мапе. Як і што пра нас ведаюць у іншых краінах?”. Гаворка пойдзе пра замежны досвед беларускіх тэатральных калектываў. Далучайцеся! ✔️Дэталі і рэгістрацыя 🔹culture makes запрашае 22 чэрвеня на онлайн-лекцыю спецыялісткі па культурніцкай палітыцы Аляксандры Шыманьскай. Тэма: “Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды”. ✔️Дэталі і рэгістрацыя 🔹Беларускі ПЭН да 4 ліпеня прымае заўякі на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе. ✔️Даведацца больш
Показать все...
🔥 8👍 3👎 1
02:15
Видео недоступноПоказать в Telegram
📚 Вітайце гранці #ArtPowerBelarus: раман “Зэльмэняне” Мойшэ Кульбака ў перакладзе на беларускую. Выдавецтва: “Вясна” (Прага), перакладчык з ідышу: Сяргей Шупа. У 👆інтэрв’ю спадар Сяргей расказаў, чаму “Зэльмэняне” — культавы мінскі раман, а нам патлумачыў, чаму варта чытаць менавіта новы пераклад: — Упершыню на беларускую мову кнігу пераклаў Віталь Вольскі. “... выдаецца са скарачэннямі”, — папярэджвала прадмова 1960 г. Скарачэнні ж склалі 12,5% ад поўнага тэксту. Выдаленыя непаважныя выказванні аб савецкіх святынях, рэлігійныя акцэнты, згадкі пра этнічныя асаблівасці герояў, міжэтнічныя ўзаемаадносіны, аўтарскія смеласці, складаныя або нязручныя для перакладу месцы. Чытаць новы пераклад варта не толькі каб азнаёміцца з раманам без пропускаў. Творы класічнай літаратуры перакладаюцца зноў і зноў. Вырастаюць пакаленні, мяняецца мова, агульны культурніцкі кантэкст. І 74 гады з часу папярэдняга перакладу — дастатковы тэрмін, каб перастварыць і перачытаць гэты раман. Купіць у выдавецтве 📹 Жыццё-маліна
Показать все...
Comp 1_1.mp415.65 MB
23👍 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
📚Каго падтрымала праграма #ArtPowerBelarus: вітайце YouTube-канал Андрэя Хадановіча Праект пра літаратуру, а таксама пошук адказаў на выклікі сучаснасці. Натуральна — праз зварот да слова пісьменнікаў. Як ствараюцца новыя выпускі? Расказаў спадар Андрэй: Рэагую на кніжныя навінкі — беларускія кнігі або пераклады сусветнай літаратуры на беларускую. Выйшаў "Капітан Лятучая Рыба" — з'явіўся выпуск. Часам рэальнасць правакуе. Сталі забараняць кнігі — расказаў пра Рэя Брэдбэры. Узнікаюць непаразуменні з літоўцамі — запісаў выпуск пра літоўскія кнігі па-беларуску. Адзін з першых выпускаў быў пра ўкраінскую паэзію, а ў кастрычніку апавёў пра ізраільскую літаратуру. Зрэдчас рэагую на важныя даты. Зрабіў выпуск пра калядную літаратуру, пра "Новую зямлю" — да 140-годдзя Коласа. А зараз будзе пра "Знак бяды", на стагоддзе Васіля Быкава. Хочаце выпуск пра свайго любімага аўтара? Пішыце ў каментарах! Быў выпуск пра паэзію Купалы, але людзі папрасілі пра "Тутэйшых" — расказаў, — кажа аўтар. Пабачыць больш
Показать все...
26👍 6
Фото недоступноПоказать в Telegram
🎧 Любіце кнігі і падкасты пра літаратуру? У нас ёсць для вас адмысловая падборка беларускіх праектаў. Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць ▶️ Белліт. Падкаст вядомай аўтаркі-крытыка, які сумяшчае агляд актуальных падзей белліту, бліц-крытычны аналіз, рэкамендацыі да чытання і набыця кніг. ▶️ YouTube-канал паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча выдае на-гара бліскучыя аўтарскія лекцыі пра найлепшыя класічныя і сучасныя творы беларускай і сусветнай літаратуры. Праект, падтрыманы #ArtPowerBelarus. Увага! Рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім” у Беларусі. ▶️ Літрадыё развівае лінейку падкастаў-гутарак з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі па абодва бакі мяжы. На партале выходзяць падкасты “Супердудко” і “Каля літаратуры”. ▶️ “Гутаркі ля швейнай машыны” – відэападкаст ізраільскага дыпламата Цві Міркіна і мінскага празаіка і перакладніка Паўла Касцюкевіча пра габрэйскую слоўную культуру ў Ізраілі і Беларусі. ⏺ Больш пра кнігі і літатурныя справы – у нашым традыцыйным квартальным аглядзе. #рада_раіць
Показать все...
9👍 6
Фото недоступноПоказать в Telegram
📣 На сувязі праект “Беларускія магістраты”, які рэалізуецца ў межах Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. 🔸 Магістрат, аб’яднаны вакол беларускага спартовага клуба “Волат”, сабраў 25 удзельнікаў. Яны падпісаліся на фінансавае падтрыманне праекта штомесячным данатам. Падпіска працягваецца: "Волат" плануе ў верасні запуск другога філіяла ў Варшаве, таму фундатарам тут радыя. 🔸 Калі вы — прыхільнік канцэпцыі магістратаў і хочаце даведвацца навіны праекта з першых вуснаў, падпісвайцеся на адмысловую рассылку. На электронную пошту будзеце атрымліваць унутраныя навіны магістратаў, апытанні пры выбары новых праектаў, запрашэнні ў чат, а таксама на онлайн- і офлайн-сустрэчы (дарэчы, офлайнавая сустрэча плануецца ўжо зусім хутка). Падпісацца 🔸 У хуткім часе стартуе новы магістрат. Які гэта будзе праект? Вырашаюць падпісанты рассылкі праекта, але прэтэндэнты ўжо вядомыя. Гэта дабрачынная ініцыятва “Звяно. Ланка”, Дом беларускай дыяспары ў Кракаве і часопіс PAMYŁKA ZIN. Далучайцеся і галасуйце!
Показать все...
👏 11 4👍 3
00:19
Видео недоступноПоказать в Telegram
🎎 Знаёмцеся: гранцёры #ArtPowerBelarus тэатр “Прыехалі” з пастаноўкай “Сумны Суп” па кнізе Вольгі Гапеевай. Прэм’ера — заўтра. Мы задумалі гэты спектакль у 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне. Радасна, што праект урэшце рэалізаваны, бо пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з самім сабой, наколькі істотнымі могуць быць словы і ўвага да тых, хто побач, — кажа актор Аляксандр Енджаеўскі. Найпрасцей, прызнаюцца стваральнікі пастаноўкі, было прыдумаць ідэю спектаклю, найскладаней — рэалізаваць задуманае ў Польшчы, дзе магчымасці для стварэння касцюмаў, сцэнаграфіі і матэрыяльнага ўвасаблення вобразаў неабмежаваныя. Тэатр “Прыехалі” упэўнены: “Сумны Суп” чакае вялікая кар’ера. Пакуль запрашаюць на два паказы ў Беластоку: ▫️06.06 — Моладзевы дом культуры (Warszawska 79a) Уваход вольны! ▫️28.06 — Беластоцкі тэатр лялек (ul. Kalinowskiego 1) 📹 teatrpryehali
Показать все...
Дубль_першы!Ці_чакаеце_прэм'еры_так,_як_чакаем_яе_мы!_Праект_ладзіцца.mp43.71 MB
🥰 19 3😱 2👍 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
💥 Адукацыйная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрытую сустрэчу з беларускай куратаркай, арт-менеджаркай, якая працуе ў Варшаве. «Вырашаем праблемы: персанальны досвед Вольгі Мжэльскай» Калі? 7 чэрвеня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Мінск) Дзе? Zoom Працягласць: 90 хв. Толькі сапраўдны досвед і ніякіх тэорый! На прыкладах са сваёй уласнай практыкі Вольга раскажа пра тое, якія праблемы і задачы з’яўляюцца для яе стартам для дзейнасці і патлумачыць, чым у працы арт-менеджара дапамагаюць супольнасці і навошта іх ствараць. Вольга Мжэльская — куратарка, арт-менеджарка, сузаснавальніца ініцыятывы Dyslexia Belarus, аўтарка тэлеграм-блога Little Hedonist. Актыўна займаецца прамоцыяй творчасці беларускіх мастакоў у Польшчы.
Показать все...
13🔥 5👍 2
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.