cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

МОВА ТУТ

Абаронім беларускую мову разам! [email protected]

Больше
Рекламные посты
876
Подписчики
Нет данных24 часа
-47 дней
-930 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
У 1795 г. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай ВКЛ перастала існаваць як незалежная дзяржава і была далучана да Расійскай імперыі. Заняпад беларускай мовы ў ХVІІІ ст. аблегчыў царскім уладам правядзенне дыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры. Адносіны ўлад Расійскай імперыі да беларускай мовы былі заўсёды непрыхільнымі, але спецыяльных актаў аб забароне беларускай мовы не было: яна разглядалася не як асобная, самастойная славянская мова, а як “наречие русского языка”, і зразумела, што супраць яе, як такой, не магло быць ніякіх афіцыйных дыскрымінацыйных праяў. Тым не менш ўжываць яе ў дзяржаўных установах і школах не дапускалася. 📖 З кнігі Ігара Случака "10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы"
Показать все...
🤬 9👍 2🗿 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову ❤️ У красавіку 2024 года мы атрымалі адказ на зварот з прапановай дадаць беларускую мову на шыльды. У лісце ад Чашніцкага райвыканкама паведамлялася, што такая работа будзе праведзена. Цяпер мы атрымалі новы ліст, у якім паведамляецца, што шыльды і паказальнікі замененыя. ☀️ Падтрымайце нашую працу са зваротамі, так мы зможам часцей радаваць вас добрымі навінамі: https://www.patreon.com/belmova
Показать все...
👍 16 12
Фото недоступноПоказать в Telegram
Выкладчык Бостанскага каледжа (ЗША) Курт Вулхайзер працягвае даследаванне "моўных аўтабіяграфій" і моўнага ўзусу беларусаў 🔥 Запрашаем паўдзельнічаць, калі вы: ▫️з'ехалі з Беларусі пасля падзей 2020 ▫️цяпер жывяце ў Польшчы або Літве ▫️раней гаварылі па-руску, але перайшлі на беларускую мову нядаўна (не больш за 6 год таму) ▫️ваш узрост ад 21 да 45 гадоў Гарады і даты: ▫️ Уроцлаў (ужо і да 2 ліпеня) ▫️ Познань (4 ліпеня - 8 ліпеня) ▫️ Гданьск (9 ліпеня - 13 ліпеня) ▫️ Кракаў (15 ліпеня - 16 ліпеня і 20 ліпеня - 21 ліпеня) ▫️ Беласток (26 ліпеня - 4 жніўня) ▫️ Вільня (7 жніўня - 17 жніўня) Групавыя інтэрв'ю будуць запісвацца, але будуць прыняты меры для забеспячэння прыватнасці вашых адказаў. Матэрыялы інтэрв'ю будуць выкарыстаны для навуковых прац і артыкулаў у галіне сацыялінгвістыкі. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у інтэрв'ю напішыце сюды ✉️ [email protected] у які дні/гадзіны вам зручна сустрэцца ☀️ Калі ласка, рэпост 🙌
Показать все...
👍 13 8🤯 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
❤️ Беларускай мове ў Captions неабходная вашая падтрымка! Captions — аплікацыя, якая дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на вашае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускай мовы там няма, таму стваральнікі беларускамоўнага кантэнту вымушаны падстаўляць субтытры ўручную. Адзначым, што зʼяўленне беларускай мовы ў Сaptions дазволіць кожнаму беларусу не толькі генераваць прывабныя сабы на беларускай літаральна ў два клікі, але ў будучыні і перакладаць на беларускую мову відэа агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах, як гэта ўжо рэалізавана напрыклад для АI-перакладу з французскай на ангельскую. Каб падтрымаць запыт пераходзьце па спасылцы, аўтарызуйцеся і пакінце камент. Гэта зойме ўсяго 15 сек! Патрымаць ініцыятыву ⬇️ https://captions.canny.io/feature-requests/p/new-language-belarusian
Показать все...
👍 17
Фото недоступноПоказать в Telegram
25 чэрвеня 1697 г. сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову “Coaequatio jurium” – юрыдычнае ўраўнаванне шляхецкіх саслоўяў ВКЛ і Кароны Польскай. У пастанове Сойму было запісана, што пісар земскі судовыя дэкрэты павінен «... па-польску, а не па-руску пісаць». Далей у пастанове гаварылася пра акты земскіх, гарадскіх і трыбунальскіх судоў: «Усе дэкрэты ад гэтага часу павінны выдавацца на польскай мове; усе ранейшыя акты, запісы, дэкрэты і сведчанні павінны захаваць сваю моц». Гэты пункт пастановы азначаў, што беларуская мова не забаранялася (у тэксце няма такой забароны), усе афіцыйныя акты на беларускай мове захоўвалі сваю сілу, аднак яна страціла статус дзяржаўнай мовы, што вяло да яе заняпаду. 📖 З кнігі Ігара Случака "10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы"
Показать все...
🤬 12😢 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Мова 404 цяпер па-расейску 🔥 Наклад папяровых асобнікаў вельмі абмежаваны. Але кнігу можна чытаць анлайн, і гэта абсалютна бясплатна. 🆓 ⬇️ https://www.mova404.info/ru/book Падзяліцеся спасылкай з расейскамоўнымі сябрамі 🙌 А хто ў Вільні, запрашаем на прэзентацыю ўжо сёньня ☀️ ⏰ 19.00 ⛳️ Reforum Space Vilnius (Užupio g. 14) “Я палічыла важным перакласьці кнігу на расейскую мову, бо нас дыскрымінуюць менавіта расейскамоўныя. Часам намерана, але, часцей, праз недастатковую інфармаванасьць і неразуменьне рэальнага становішча. Магчыма, мая кніга дапаможа ім усьвядоміць, што ў нас ёсьць свая мова, свае межы. І як пачуваецца чалавек, калі гэтыя межы парушаюцца” - адзначае Аліна Нагорная.
Показать все...
🔥 16👍 5👎 5🤔 3🤡 2 1😁 1🤬 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
100 гадоў ад нараджэньня Васіля Быкава
Показать все...
33🔥 11👏 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
Вы можаце даслаць зварот за беларускую мову на новых электронных табло ў Горадні 🚏 Капіюем зварот (ніжэй), дапаўняем дадзенымі ў "шапцы" і дасылаем на пошту: ✉️ [email protected] ✉️ [email protected] ✉️ [email protected] ❗️Калі вам некамфортна дзяліцца асабістымі дадзенымі, вы можаце даслаць ліст без "шапкі". ⬇️⬇️⬇️ У Гродна на прыпынках грамадскага транспарту плануецца ўстанавіць каля 50 электронных табло з раскладам руху. ПРАПАНУЮ: 1. Трансляваць інфармацыю на дадзеных табло на беларускай мове; або 2. Забяспечыць магчымасць, каб інфармацыя па чарзе транслявалася на беларускай і рускай мове.
Показать все...
15👍 6
Фото недоступноПоказать в Telegram
Выдавецтва "Тэхналогія" просіць аб падтрымцы 🫶 Выдавецтва "Тэхналогія" спадзяецца на падтрымку чытачоў: каб друкаваць новыя кнігі, трэба прадаць старыя. Сярод выдадзеных "Тэхналогіяй" кніг — "Чараўнік краіны Оз" Фрэнка Баўма, скандынаўскія "Эды", "Як гавораць беларусы" Вадзіма Шклярыка, "Скарына дзеткам" Марыі Каралёвай і Таццяны Сапегі і яшчэ шмат цудоўных выданняў! "Мы вельмі хочам як мага хутчэй парадаваць вас новымі выданнямі. У нас шмат падрыхтаваных рукапісаў і ілюстрацый! Але, на жаль, каб цяпер надрукаваць нешта новае, мы мусім прасіць вашае дапамогі: набудзьце нашую кнігу! Пачытайце самі, прапануйце дзіцяці, падарыце блізкім ці сябрам. А мы абяцаем з восені радаваць вас новымі кнігамі і кніжачкамі", — напісана ў сацсетках выдавецтва. Купіць кнігі 📚
Показать все...
👍 20👌 9
Фото недоступноПоказать в Telegram
За апошнія паўгады з дапамогай зваротаў атрымалася дадаць беларускую мову на: - больш за 15000 аб’ектаў вулічнай інфраструктуры (вулічныя ўказальнікі, паркаматы, стэнды з сацыяльнай рэкламай і інш) - больш за 200 відаў беларускіх тавараў. Таму хочам нагадаць, што мы зрабілі бот @sluchakbot і там ёсць усё, каб вы маглі даслаць эфектыўны зварот ✈️ Ён бяспечны, як і ўсе нашыя акаўнты. Але некаторым персанажам не падабаюцца любыя боты ў тэлеграм, таму раім карыстацца ім з партызанскім тэлеграмам, або з акаўнта, з якога вы выходзіце. Або пачакаць, хутка з’явіцца сайт з усёй патрэбнай інфармацыяй ☀️ А тут можна падтрымаць нашую працу са зваротамі: https://www.patreon.com/belmova
Показать все...
🔥 16👍 10 2🆒 1
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.