ru
Feedback
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Открыть в Telegram

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі. https://zbsunion.by/ Cувязь: @zbsunion_bot Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Больше
982
Подписчики
Нет данных24 часа
Нет данных7 дней
+230 дней
Архив постов
🇺🇦 Беларускае студэнцтва за мяжой: Украіна Мы працягваем серыю аповедаў пра беларускае студэнцтва за мяжой. Сёння наш сябар Іван распавядзе пра досвед навучання ва ўкраінскім ВНУ, а таксама пра тое, якія падводныя камяні могуць чакаць студэнтаў_к. Пераходзьце па спасылцы і чытайце наш артыкул.

🔎 Адказваем на пытанні пра Задзіночанне За мінулыя месяцы мы напісалі цэлую сэрыю пастоў пра ЗБС. Там мы простымі словамі распавялі пра арганізацыю, яе структуру і абавязкі нашых сакратароў_ак. Знайсці ўсю інфармацыю можна ў замацаваных гісторыях у інстаграме. Завяршаем серыю пастоў пра Задзіночанне беларускіх студэнтаў_ак адказам на частыя пытанні ў нашым артыкуле. Якія яшчэ ў вас ёсць пытанні да нашай каманды? Падзяліцеся ў каментарах 👇

💔 Дапаможам збору задач па матэматыцы і фізіцы для палітзняволенага навукоўца Юрый Адамаў вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ,
💔 Дапаможам збору задач па матэматыцы і фізіцы для палітзняволенага навукоўца Юрый Адамаў вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Ўорыку (Англія) у кірунку "фізіка кандэнсаваных станаў”, рабіў Postdoctoral-даследаванне ў Брукгэйвэнскай нацыянальнай лабараторыі пра ўдасканаленне лікавага мадэлявання для моцна карэляваных сістэмаў і Postdoctoral-даследаванне ў тэорыі фізікі кансэндаваных станаў ў Тэхаскім універсітэце A&M (ЗША). Навукова-папулярны самвыдат «PAMYŁKA», сустваральнікам якога з’яўляецца Юрый, збірае яму складаныя задачы па матэматыцы і фізіцы, каб даслаць іх у лістах. Пішыце задачкі на пошту зіна: pamylka.zin@gmail.com. Калі прыйдзе адказ ад Юрыя, вам абавязкова паведамяць пра гэта. Таксама Юрыя можна падтрымаць праз данат часопісу па спасылцы.

👥 Мы працягваем серыю пастоў пра ўнутраную структуру Задзіночання Як мы ўжо пісалі раней, ЗБС — гэта мікрадзяржава са сваімі сапраўднымі законамі і падзеламі ўлады. У апошні раз мы пачалі вам распавядаць пра выканаўчую галіну ЗБС — Сакратарыят. У першых частках вы ўжо даведаліся, чым займаецца PR-аддзел, каго «наймаюць» нашыя HR-ры і які з аддзелаў ЗБС з'яўляецца самым сакрэтным, якія пытанні вырашае наш юрыдычны аддзел і хто даглядае скарбніцу ЗБС. І сёння мы працягваем знаёмства з нашымі сакратарамі і сакратаркамі. Пераходзьце па спасылцы і чытайце артыкул, каб даведацца пра працу сакратароў_ак міжнародных і знешніх сувязяў. 📎 Спасылкі на першую і другую часткі.

❓Як справы ў беларускага студэнцтва ў Польшчы? Беларускія студэнткі і студэнты за мяжой часта сутыкаюцца з фінансавымі прабле
Як справы ў беларускага студэнцтва ў Польшчы? Беларускія студэнткі і студэнты за мяжой часта сутыкаюцца з фінансавымі праблемамі ў межах стыпендыяльных праграм: цяжкасці ў камунікацыі, незразумелыя ўмовы, неабходнасць падачы вялікай колькасці дакументаў, негарантаванне стыпендыі, вялікія затрымкі, недахоп сродкаў і шматлікае іншае. Нашы сябры з NZS (Незалежны саюз студэнтаў) праводзяць ананімнае даследаванне па стыпендыях, каб выявіць усе парушэнні і праблемы стыпендыяльных праграмаў — у тым ліку Праграмы Каліноўскага і EU4Belarus. На падставе вынікаў будзе падрыхтавана справаздача пра меркаванні наконт сістэмы фінансавай падтрымкі студэнтаў_к. 📎 Калі ласка, вылучыце некалькі хвілін, каб прайсці апытанне і дапамагчы з паляпшэннем сістэмы стыпендыяльных праграм студэнтаў_к у Польшчы. Спасылка на даследаванне тут. 📎 Калі вам неабходна юрыдычная дапамога, NZS сабраў сабраў спіс арганізацый, якія аказваюць бескаштоўную дапамогу студэнтам і студэнткам анлайн і афлайн. Гэта тычыцца пытанняў па легалізацыі, грамадзянскіх і працоўных правоў, польскага заканадаўства і іншага. Кантакты можна знайсці тут.

👋 Прыходзьце на мерапрыемства "Belarusians: Living Apart Together" у Беларускім доме ў Варшаве 1 красавіка з 13:00 да 18:00
👋 Прыходзьце на мерапрыемства "Belarusians: Living Apart Together" у Беларускім доме ў Варшаве 1 красавіка з 13:00 да 18:00 CET! Гэта мерапрыемства скіравана на з’яднанне моладзі Беларусі, ЕС і краін Усходняга партнёрства і азнаямленне з магчымасцямі падтрымкі ЕС грамадзянскай супольнасці Беларусі. Таксама вы зможаце даведацца больш пра беларускую культуру і далучыцца да арганізацый, якія маюць аднолькавыя мэты і каштоўнасці. Прадстаўнік ЗБС там таксама будзе! Прыходзьце паслухаць нашых і іншых спікераў і прыводзьце сяброў. Мова мерапрыемства — ангельская. 👉 Зарэгіструйцеся, каб забраніраваць месца!

❤️Наўрад ці трэба тлумачыць, якое свята сёння адзначаюць беларусы. Разам з тым, не выказацца пра 105-годдзе стварэння беларускай дзяржаўнасці ЗБС літаральна не можа. Нашыя актывісты і актывісткі выйшлі шчыльнымі радамі, каб зрабіць адмысловае віншаванне для беларусаў_к па ўсім свеце. Ад Воршы да Таронта, ад Ашмянаў да Сіднэю; у Менску, Вільні, Варшаве, Кіеве і сотнях іншых гарадоў пачуем гучнае "Жыве Беларусь"! 🫶 З Днём Волі, паважанае спадарства! Хай воля вечна будзе з намі, а гвалту мы дамо адпор!

📕 ЗБС на школе па правах чалавека Беларуская Праваабарончая Школа — адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва 5 праваабарончых арганізацый, якая ладзіць курсы і іншыя праграмы па Правах чалавека, а таксама распавядае пра важныя падзеі ў гэтай сферы. Сябры_роўкі Школы выступаюць супраць смяротнага пакарання, заклікаюць падтрымліваць зняволеных і распавядаюць, як гэта рабіць. Самыя нядаўні праведзены курс — Базавая школа па правах чалавека і салідарных дзеяннях, якая праводзіцца з 2006 году. На ёй маладыя беларускі і беларусы вывучалі тэмы правоў чалавека, роўнасці і недыскрымінацыі, смяротнага пакарання і шэраг іншага. Чаму важна прайсці навучанне па правах чалавека? Адказ ад нашага актывіста, які прайшоў навучанне на Базавай школе па правах чалавека ад Беларускай Праваабарончай школы: 🔵 Гэта дапаможа пры выбудове асабістых межаў: ты натуральна станеш носьбітам ведаў пра тое, дзе скончваецца тваё і пачынаецца чужое; 🔵 Гэта паспрыяе развіццю павагі да адрозненняў і разнастайнасці: веды пра правы чалавека вядуць да прыняцця людзей такімі, якія яны ёсць, яны даюць разуменне, што ўсе людзі маюць правы і гонар незалежна ад сваёй расы, пола, нацыянальнасці, веры або іншых фактараў. 🔵 Гэта дадасць упэўненасці там, дзе яе не хапала: ты больш не будзеш дзейнічаць наўгад, твае словы і дзеянні здабудуць вагу і стануць гучней, табой будуць натхняцца. 👇 Сабралі яшчэ некалькі пераканаўчых аргументаў за комплекснае вывучэнне правоў чалавека. Чытайце ў нашым артыкуле.

🔎 Беларусаў прымушаюць з'явіцца ў ваенкаматы: што патрэбна ведаць? Услед за абвешчанай у Расеі «частковай мабілізацыяй» выклікі ў ваенкаматы сваёй краіны сталі атрымліваць і беларусы. Нягледзячы на ўпэўненні мясцовых уладаў аб тым, што ўручэнне позваў носіць «руцінны характар», назваць гэта традыцыйным «удакладненнем звестак» цяжка. Калі раней ваеннаабавязаных выклікалі з дапамогай позваў або sms-паведамленняў, то зараз у джяржаўных СМІ сталі з'яўляцца заклікі не чакаць запрашэнняў і прыходзіць у ваенкаматы самім. 📎 Юрыдычны аддзел ЗБС адказаў на пытанні, звязаныя з магчымай мабілізацыяй. Падрабязнасці ў нашым артыкуле.

Цэнтр новых ідэй запускае Акадэмію новай беларускай дыпламатыі. Гэта адукацыйны курс пра знешнюю палітыку Беларусі. Мэты навучальнай праграмы — даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі і развіць навыкі, неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі. Чакаюць у Акадэміі маладых лідараў і лідарак ад 18 да 35 гадоў, якія цікавяцца знешняй палітыкай і займаюцца грамадскай/журналісцкай дзейнасцю. Праграма будзе складацца з анлайн-сесій (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве). 📌 Адукацыйны курс стартуе 21 сакавіка і завяршаецца 11 траўня. Дэдлайн падачы заяўкі — 17 сакавіка. 👉 Падрабязней пра Акадэмію і праграму 👉 Падаць заяўку

💡 Каманда: курс пра тое, як выбудоўваць сумесную працу Калі: 20.03-13.04 (заняткі будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у 18:30 па Менску) Дзе: анлайн Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрылі набор на першы анлайн-курс у межах «Акадэміі Першых» пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятываў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу. Праграма - Што такое каманда і як яе збіраць. Камандныя працэсы: працоўныя і асабістыя. - Як планаваць, размяркоўваць і ацэньваць працу ў камандзе? - Прылады і спосабы сумеснай працы. - Праца з матывацыяй і прафілактыка выгарання. - Як заўважаць і вырашаць канфлікты? - Як будаваць эфектыўную камунікацыю ў камандзе? - Як вызначыць лідар_ку ў камандзе? Як развіваць лідарскія якасці ў камандзе? - Як планаваць і кантраляваць змены ў камандзе? Як падрыхтаваць каманду да зменаў? Вас чакае 8 грунтоўных заняткаў з экспертам. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч мы будзем рабіць практыкаванні, абменівацца ідэямі і дыскутаваць. Дэдлайн падачы заяўкі – 14 сакавіка ўключна. 📌Падрабязнасці і рэгістрацыя

❤️ Прадстаўніцтва Задзіночання беларускіх студэнтаў прыняла ўдзел у Еўрапейскай студэнцкай канферэнцыі ў Швецыі 📎 На канферэнцыі ўдзельнікі_цы абмеркавалі пытанні датычныя акадэмічных свабод, Балонскага працэсу і штучнага інтэлекту ў адукацыі.

📆 8 сакавіка — Дзень салідарнасці жанчын у змаганні за роўныя правы і эмансіпацыю Свята не пра кветкі, вясну і пяшчоту, а пра сілу, адвагу і роўнасць. Беларускія студэнткі казалі пра тое, з чым не згодны, выходзілі на вуліцы і змагаліся за нашыя правы. Цяпер некаторыя з іх за кратамі і яшчэ не хутка выйдуць на волю. Сёння распавядаем пра тых, каго асудзілі за жаданне жыць у вольнай краіне. Дар'я Чайко Былая студэнтка БДУ. Падчас навучання ў гімназіі стала пераможцай рэспубліканскага этапу алімпіяды па геаграфіі, тым самым забяспечыўшы сабе бюджэтнае месца ва ўніверсітэце. Вучылася на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. Была затрымана 1 верасня 2021 года і асуджана па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса за пакінутыя каментары ў адрас лідскага следчага ў чатах. Дар'я атрымала 2,5 гады «хіміі». Данута Перадня Вучылася на рамана-германскай філалогіі ў МДУ імя Куляшова, была студэнткай-выдатніцай. Дануту адлічылі ў лютым 2022 пасля затрымання. Займалася дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Затрымалі дзяўчыну 28 лютага 2022 па вяртанні ў Магілёў з роднага горада Кіраўска. Дануту асудзілі за перапост у Магілёўскі чат тэксту, у якім асуджаліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне, а таксама меркаваны заклік да вулічных дэманстрацый да 6,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Данута ўнесена ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Вікторыя Ждановіч З'яўлялася аспіранткай БДУІР і працавала праграмісткай. Дзяўчына была затрымана разам са сваім хлопцам 3 жніўня 2022 года, а 26 кастрычніка ёй вынеслі прысуд за ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах» і «падпіску на экстрэмісцкія каналы». Вікторыю асудзілі на год зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя студэнтак, ў зняволенні прама цяпер знаходзяцца 155 жанчын. Сярод іх — праваабаронцы, актывісткі, маці, спецыялісткі сваіх прафесій. Жанчынам у Беларусі, апроч абароны сваіх правоў, выпадае весці змаганне з рэжымам. У Беларусі дагэтуль існуе спіс забароненых прафесій, жанчыны сутыкаюцца з прадузятасцямі пры прыняцці на працу і гендарнымі стэрэатыпамі ў навучанні. Як годна адзначыць Дзень змагання жанчын за свае правы? Пакідаем некалькі ідэй 👇 🟫Падтрымайце збор BYSOL, ПЦ «Вясна» и медыя-праэкта GIRLS POWER BELARUS для палітзняволеных жанчын і дзяўчын — «Падары палітзняволенай тое, за што яна змагалася». 🟫Падпішыце петыцыю, якая заклікае апублікаваць статыстыку хатняга гвалту ў Беларусі. 🟫Пакіньце некалькі словаў падтрымкі зняволеным жанчынам праз Майстэрню паштовак салідарнасці. Змагайся як дзяўчынка !

🔊 Што адбываецца з акадэмічнымі свабодамі ў Беларусі Палітычны пераслед, тысячы палітзняволеных, паўсюднае назіранне і кантраляванне з боку спецслужб, парушэнні правоў чалавека, адсутнасць справядлівасці ў выглядзе незалежных і сумленных судоў, прававы дэфолт — гэта ёсць сённяшняя рэчаіснасць беларускага грамадства. 📎 Пераходзьце па спасылцы і чытайце наш артыкул, каб даведацца, што адбываецца з акадэмічнымі свабодамі ў Беларусі. 📎 Што такое акадэмічныя свабоды, чытайце ў нашай папярэдняй публікацыі. Калі вы ведаеце пра абмежаванні акадэмічных свабод у беларускіх ВНУ, паведаміце нам праз ананімны бот @zbsunion_bot ці запоўніце апытанне пра ціск і рэпрэсіі ва ўніверсітэтах. Таксама вы заўсёды можаце звярнуцца за юрыдычнай кансультацыяй у @stud_helpby.

1 сакавіка — міжнародны Дзень нулявой дыскрымінацыі Арганізацыя «ІншыЯ» абвясціла Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, які праходзіць з 1 па 8 сакавіка анлайн і афлайн у розных краінах. Галоўная тэма Тыдня — барацьба з дыскрымінацыяй па нацыянальнасці, пашпарце і мове. За праграмай можна сачыць на іх сайце ці ў Інстаграме. 🤍 Наша сакратарка знешніх сувязяў Лізавета Даўгулевіч падрыхтавала відэа пра дыскрымінацыю беларускіх студэнтаў_к: палітычныя адлічэнні, армія, гендарныя няроўнасці ва ўніверсітэтах і не толькі. Паглядзіце і даведайцеся, з чым сутыкаецца студэнцтва штодзённа падчас навучання.

🔎 Стан беларускай акадэміі ў 2022 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў падрыхтавала вялікую справаздачу пра рэпрэсіі, парушэнні правоў і дыскрымінацыю беларускіх студэнтаў_к і выкладчыкаў_ц. Доказы пераследу беларускай акадэміі сабраныя ў выглядзе трох вялікіх частак: рэпрэсіі ў бок студэнтаў_к і выкладчыкаў_ц з-за нязгоды з дзяржаўнай палітыкай, рэпрэсіі за падтрымку Украіны ў ваенным канфлікце, санкцыі ў дачыненні беларускіх студэнтаў_к з боку еўрапейскіх універсітэтаў і іншых міжнародных актараў_к, — а таксама агульнага стану беларускай акадэміі за перыяд студзень – снежань 2022 года. Апроч гэтага, справаздача ўтрымлівае рэкамендацыі для еўрапейскіх актараў_к па працы над парушэннямі, згаданымі ў дакуменце. Спасылкі на справаздачу за 2022 год і папярэднія на беларускай і англійскай мовах.

🔥 Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, а значыць, што гэта добрая падстава нагадаць пра непаўторнас
+8
🔥 Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, а значыць, што гэта добрая падстава нагадаць пра непаўторнасць нашай беларускай мовы! Як думаеце, што тут напісана? ضَࢮِنُچَنَّ بَلَرُصْكِحْ صْطُدَنْطَوْ 💡 Адказ шукайце ў нашым матэрыяле!

📢 ЗБС шукае валантэраў! Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) — незалежная студэнцкая арганізацыя, якая складаецца з нацыя
📢 ЗБС шукае валантэраў! Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) — незалежная студэнцкая арганізацыя, якая складаецца з нацыянальна-арыентаваных аб'яднанняў студэнтаў. ЗБС стварае ўмовы для абароны правоў і інтарэсаў беларускага студэнцтва. Мы прадстаўляем беларускае студэнцтва на нацыянальным і міжнародным узроўні, ладзім нефармальную адукацыю, развіваем лакальныя студэнцкія супольнасці, збіраем грошы для рэпрэсаваных студэнтаў, абараняем правы і свабоды — і гэта не ўвесь спіс! Валантэрам_кай у ЗБС можа быць кожны_ая, для гэтага важна адказнасць і матывацыя працаваць па: ▫️ арганізацыі студэнцкіх супольнасцяў на месцах ▫️ прасоўванню голасу студэнцтва ў сацсетках ▫️ журналістыцы, капірайтынгу, рэдактуры ▫️ нефармальнай адукацыі ▫️ маніторынгу пераследу Мы стала набіраем валантэраў у Беларусі і па-за яе межамі. Запаўняй анкету і далучайся да каманды ЗБС! Па ўсіх пытаннях звяртацца Tg: @zbsunion_bot E-mail: Official@zbsunion.org Inst: https://www.instagram.com/zbsunion/