adu.place
Открыть в Telegram
🔸Адукацыйныя магчымасці з усяго свету і кантэнт для беларускай моладзі. Праект adu.place мае экстрэмістскі статус на тэрыторыі Беларусі.
Больше1 366
Подписчики
Нет данных24 часа
-47 дней
+330 дней
Архив постов
1 366
🤟 Семінар ActionxPeace у Іспаніі: пяць дзён пра мір і лідарства
UWC Spain запрашае 60 маладых людзей з розных краін, каб разам высветліць, якую ролю кожн:ая з іх можа адыграць у міратворчасці.
ActionxPeace — інтэнсіўная праграма на англійскай і іспанскай мовах. На ёй удзельнікі і ўдзельніцы праз практыку і партысіпатыўныя метады разбіраюцца з ідэнтычнасцю, эмпатыяй, суіснаваннем і з тым, як па-рознаму людзі бачаць адзін і той жа канфлікт. Вы адвезяце дадому практычныя інструменты трансфармацыі канфліктаў і навык лідарства, у аснове якога эмпатыя, актыўнае слуханне і калектыўная адказнасць. Падаць заяўку могуць тыя, хто нарадзіўся ў 2009–2011 гадах.
• Калі: 4–8 снежня 2026
• Дзе: El Casar de la Inesa, Таледа, Іспанія
• Дэдлайн: 31 кастрычніка 2026.
• Заяўка і падрабязнасці.
1 366
🤟 Advocacy and Lobbying for international youth work: курс у Малдове
Міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі-суседкамі трымаецца на арганізацыях, якія гадамі вядуць праекты, але рэдка трапляе ў цэнтр палітычных рашэнняў, бо яго мала хто ўмее адстойваць. Курс вучыць гэта рабіць: скласці карту advocacy-ландшафту Erasmus+ Youth, вызначыць ключавых людзей, якіх трэба пераконваць, і пабудаваць уласныя навыкі лобіравання і лідарства, каб маладзёжныя арганізацыі сталі поўнапраўнымі ўдзельнікамі палітычных працэсаў.
Патрэбна ўменне працаваць па-англійску і ўзрост ад 18 гадоў.
• Калі: 17 лістапада 2026 – 16 красавіка 2027, анлайн + Кішынёў, Малдова.
• Дэдлайн: 20 кастрычніка 2026. Адбор: 30 кастрычніка.
• Заяўка и падрабязнасці
1 366
🤟 Digital Content & Pedagogical Practices: курс об AI в youth work в Болгарии
Где AI добавляет реальную образовательную ценность, а где нет — именно с этого вопроса начинается курс. Участни_цы разбирают два взгляда: как AI помогает учиться и как помогает youth-работни_цам создавать и адаптировать контент, планировать активности, закрывать административные задачи и оценивать результаты обучения. Отдельное место — для разговора об этике, GDPR, предвзятости, подлинности и цифровом неравенстве, а на практике группа шаг за шагом собирает учебную программу с поддержкой AI: от целей и активностей до оценки.
Нужен свободный английский и готовность рассказывать о результатах курса в соцсетях и в своей работе.
• Когда: 26 ноября – 2 декабря 2026, Банско, Болгария.
• Дедлайн: 16 октября 2026. Отбор — 17 октября.
• Заявка и подробности.
1 366
🤟 Тыдзень супраць смяротнага пакарання: 3 падзеі ў Польшчы
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль ужываецца смяротнае пакаранне — і Тыдзень, прымеркаваны да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, зноў гучна нагадвае пра гэта: размовамі, падкастам, кіно, адвакатаваннем, музыкай і нават футболам.
• 7 кастрычніка, 19:00 — Лекторый пад мастом у Karma Crew «Смяротнае пакаранне: ад Беларусі да сусветнага правага павароту». Размова пра тое, што сёння адбываецца са смяротным пакараннем у Беларусі і свеце; як правы палітычны паварот і рост папулізму ў розных краінах уплываюць на дыскусію вакол смяротнага пакарання і спробы пашырыць яго прымяненне і што адбываецца з сусветным рухам за адмену смяротнага пакарання. Пасля лекцыі вечар працягне спецыяльны музычны сэт. Karma Crew, Варшава, Al. 3 Maja 15
• 9 кастрычніка, 19:00 — Воркшоп у Кракаве, «Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам». У аўтарытарных рэжымах пагроза смяротнага пакарання часта выкарыстоўваецца, каб запалохваць апазіцыю, журналістаў і актывістаў — ад Ірана да Кітая і краін Цэнтральнай Азіі. Андрэй Палуда раскажа, як гэта працуе і дзе ў гэтай карціне знаходзіцца Беларусь. Ul. Mikołajska 4/6, Кракаў.
• 10 кастрычніка — Футбольны турнір «Футбол за жыццё», Варшава. Тыдзень завяршаецца футбольным кубкам, бо пра каштоўнасць чалавечага жыцця можна гаварыць і мовай спорту. Рэгістрацыя каманд і гульцоў адкрыта па спасылцы. 12:15–15:30, Centrum Futbolu Warszawianka, Варшава, поле № 4
Поўная афіша Тыдня.
1 366
🤟 European Network for Mental Health of Youth: сустрэча па наладжванні партнёрскіх сувязяў у Варшаве
Ментальнае здароўе моладзі стала адным з самых вострых выклікаў у Еўропе, і арганізацыі ўжо адказваюць на яго youth work'ам, адукацыяй, комьюніці-ініцыятывамі. Q Zmianom Association збірае гэтыя разрозненыя адказы ў адным пакоі: сем дзён воркшопаў, study visits па варшаўскіх ініцыятывах, работы з self-care і прафілактыкай выгарання, размоў пра фінансаванне праз Erasmus+ і сумеснай распрацоўкі праектаў у міжнародных камандах.
Адкрыта для прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА ад 18 гадоў, хто працуе з моладдзю ці для яе, цікавіцца ментальным здароўем і гатовы будаваць доўгатэрміновыя партнёрствы — спецыялізацыя менавіта на псіхічным здароўі неабавязковая, вопыт Erasmus+ таксама.
• Калі: 21–29 лістапада 2026, Варшава, Польшча.
• Дэдлайн: 18 кастрычніка 2026. Адбор — 21 кастрычніка.
• Заяўка і падрабязнасці.
1 366
🤟 «Беларуская культура: будуем сусветны брэнд»: Салон Банка Ідэй у Варшаве
Беларускае мастацтва трапляе ў свет без інстытуцый, лэйблаў і менеджэраў, якія звычайна робяць гэтую працу за аўтара — і кожная сфера вырашае гэтую задачу па-свойму: візуальнае мастацтва шукае новую інфраструктуру, кіно вучыцца сумяшчаць кампрамісы з еўрапейскай індустрыяй, музыка ідзе супраць плыні без лэйблаў. Чатыры кароткія выступы — Вольгі Мжэльскай, Цімура Кудзеліча, Аляксея Палуяна і Анастасіі Рыдлеўскай — і агульная дыскусія пад мадэрацыяй Максіма Жбанкова складуць з гэтых асобных гісторый адказ на пытанне, як пабудаваць з беларускай культуры сусветны брэнд.
Асобна — прэзентацыя новага артэфакта, набытага ініцыятывай Maldzis (спікер Рыгор Астапеня), і фуршэт з нэтворкінгам пасля. Колькасць месцаў абмежаваная.
• Калі: 1 кастрычніка, 18:30–22:00.
• Дзе: Stand Up Lokal (ul. Noakowskiego 16).
• Падрабязнасці і рэгістрацыя.
1 366
🤟 Перакладчыцкая майстэрня: цынамонавы сезон з Андрэем Хадановічам
Новы сезон перакладчыцкай майстэрні — гэта 11 сустрэч з разборам перакладаў на беларускую мову, дзве сустрэчы пра карэктуру і рэдактуру, і асобная сустрэча пра культурныя і аўтарскія правы перакладчыкаў/ц. Пяцёра найбольш матываваных змогуць потым папрацаваць індывідуальна з ментарамі і ментаркамі над сваімі перакладамі.
Вядзе майстэрню Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў Еўропе. Удзельнічаць можна ананімна.
• Калі: пачатак 15 кастрычніка, анлайн кожны чацвер 18:00–20:00 (беларускі час).
• Дэдлайн: 1 кастрычніка.
• Заяўка і падрабязнасці.
1 366
🤟 Youth Trainers Academy: программа Train-the-Trainer в Вильнюсе
Программа открыта для тех, кто работает с молодёжью в обучающей роли — youth-работни_ц, коорди_наторок, коучей, исследовател_ьниц молодёжной политики — и готов быть открытым, гибким, поддерживающим и ответственным участвующим группы. Рабочий язык — английский.
Важно: участие платное — 375 евро для студент_ок, 750 евро для специалист_ок (включает проживание, питание), плюс невозвратный взнос-подтверждение 250 евро после отбора.
• Когда: 28 ноября – 6 декабря 2026, Вильнюс, Литва.
• Дедлайн: 11 октября 2026.
• Заявка и подробности.
1 366
🤟 STOP THE NOISE: stop-motion і лічбавае самаадчуванне для для тых, хто працуе з моладдзю
Стоп-моушн фізічна не атрымліваецца ў спешцы, бо маленькія пакадравыя рухі патрабуюць замарудзіцца, набрацца цярпення і апынуцца ў цяперашнім моманце. На гэтым курсе смартфон перастае быць інструментам бясконцых апавяшчэнняў і становіцца інструментам дакладнага, асабістага выказвання: без акадэмічных патрабаванняў да таленту, без страху «чыстага аркуша», з філасофіяй «кантраляваных памылак» замест жорсткай іерархіі.
Курс шукае дзеючых youth-работніц і работнікаў, ментарак і ментарaў, якія працуюць з моладдзю ў рызыцы выключэння, людзей без вопыту ў анімацыі (ён не патрэбны), гатовых пасля курса правесці ўласныя dissemination-мерапрыемствы і расказваць пра вынікі ў сябе. Працоўная мова — англійская.
• Калі: 19–27 кастрычніка 2026
• Дэдлайн: 29 верасня 2026.
• Дзе: Пуцк, Польшча.
• Заяўка і падрабязнасці.
1 366
🤟 Виртуальное квир-кафе от Прызматыкі
Раз в две недели квир-беларус_ки собираются онлайн: крафтить, смотреть кино, делиться наболевшим в поддерживающих кругах вне зависимости от места проживания. Всего запланировано 10 встреч по полтора-два часа, а первая в формате слоу-френдинга, без давления и неловкого молчания, с бережной модерацией.
• Когда: 19 сентября и далее каждые две недели, 12:00 (Минск).
• Где: онлайн, Zoom.
• Заявка и подробности
1 366
🤟 Права человека vs общественные обязательства: вебинар о полярностях демократии
Демократия редко ломается из-за отсутствия ценностей — чаще из-за неумения удержать в балансе те, что тянут в разные стороны: права отдельного человека и обязательства перед сообществом. Пятый вебинар серии «Navigating the Polarities of Democracy» разбирает именно эту полярность через фреймворк доктора Уильяма Бенета — с теорией, диалогом и примерами ведёт Ралица Руменова, Fellow Института полярностей демократии.
Вебинар подойдёт youth-работни_цам, трене_ркам, фасилитатор_кам, представитель_ницам гражданского общества и всем, кому интересны демократия и гражданское участие — предыдущее знакомство с фреймворком не требуется, участники из любых стран.
• Когда: 24 сентября 2026, 19:00 CET
• Дедлайн заполения завяки: 23 сентября.
• Заявка и подробности.
1 366
🤟 «Навошта эксперткам выходзіць у паблік»: лекцыя Валянціны Чэкан
Мужчыны-эксперты трапляюць у медыя ў 2,5 разы часцей за жанчын, а цытуюцца як прафесіяналы амаль у 7 разоў часцей — і справа не ў браку экспертнасці, а ў бачнасці, стэрэатыпах і страху хейту. Валянціна Чэкан, спікер-коўч і даследчыца, разбярэ гэта без парад «проста будзь упэўненай»: у чым розніца паміж публічнасцю і медыйнасцю, што публічнасць рэальна дае (легітымнасць, доступ да патрэбных людзей, разуменне ўласнай экспертнасці), а чаго не дае, і як абраць свой фармат пры моўным бар'еры, адсутнасці інстытуцыйнай падтрымкі і рознай гатоўнасці да рызыкі.
Пасля лекцыі — прэзентацыя другога набору CNI Women Fellowship ад Цэнтра новых ідэй: як уладкаваны фэлоўшып знутры, як падаць заяўку і сесія Q&A.
• Калі: 16 верасня, 18:00 (Варшава), 1,5 гадзіны.
• Дзе: анлайн (спасылка пасля рэгістрацыі).
• Заяўка і падрабязнасці.
1 366
🤟 Invisible University for Belarus: программа CEU для беларуских студенток и студентов
IUBEL, региональное отделение Global Invisible University от Central European University, восстанавливает доступ к образовательной инфраструктуре для тех, кто оказался вне системы: курс «Belarus in Question» с участием Энн Эпплбаум, Нелли Бекус, Дэвида Марплза и других учёных, плюс доступ к курсам украинского, грузинского и балканского направлений GIU по выбору, от 1 до 3 курсов, онлайн на английском.
Программа открыта для беларусок и беларусов, обучающихся или недавно выпустившихся из бакалавриата, магистратуры или PhD в ЕС или странах ОЭСР (заявки из других стран рассматриваются индивидуально), разделяющих демократические ценности и права человека. Участие бесплатное, доступны исследовательские стипендии до 800 евро за семестр.
• Когда: занятия 28 сентября – 18 декабря 2026 года.
• Дедлайн: 17 сентября 2026, 23:59 (CET).
• Заявка и подробности.
1 366
🤟 Storytelling for Impact: моладзевы абмен у Фрайбургу
Гісторыя, расказаная добра, часта мяняе больш, чым доўгая лекцыя пра тое ж самае — менавіта гэта даследуе моладзевы абмен, які збярэ 24 чалавекі з Беларусі, Германіі і Францыі. Разам вы разбярэцеся, што робіць сторытэлінг магутным інструментам, паэксперыментуеце з рознымі медыяфарматамі, пазнаёміцеся з мясцовымі ініцыятывамі Фрайбурга і зробіце ўклад у стварэнне шматмоўнага анлайн-курса па сторытэлінгу.
Праграма адкрыта для маладых людзей 20–35 гадоў, зацікаўленых у еўрапейскім абмене і гатовых дзяліцца ўласным вопытам (прафесійны вопыт у сторытэлінгу не патрабуецца). Удзел бясплатны, транспартныя выдаткі кампенсуюцца.
• Калі: 8–13 лістапада 2026, Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія.
• Дэдлайн: 20 верасня.
• Заяўка і падрабязнасці
1 366
🤟 Green Policy School: серыя вэбінараў пра ўстойлівую сельскую гаспадарку
Тры вэбінары разбяруць асноўныя прынцыпы ўстойлівай сельскай гаспадаркі, розныя падыходы да яе вядзення і перспектыўныя прыклады для Беларусі.
Спікерка курса — Анастасія Слукіна, экспертка па ўстойлівых харчовых сістэмах і экалагічнай адукацыі, якая працуе з экасупольнасцямі і развівае іх.
• Калі: першы вэбінар 10 верасня, 19:30 (Мінск).
• Падрабязней пра тэмы і даты ўсёй серыі .
• Рэгістрацыя на першы вэбінар
1 366
🤟 Global Education Lab: care & indigeneity — недельный skill-share в Берне
Забота — родительство, уход, поддержание сообщества — обесценивается по всему миру одновременно с тем, как коренные народы продолжают сталкиваться с вытеснением и криминализацией своих знаний. Global Education Lab третий год подряд собирает педагог_инь со всего мира, чтобы вместе разбирать этот «кризис заботы» — от индигенного сопротивления и защиты земли до альтернативных экономик, основанных на общем и взаимности, — и создавать образовательные форматы для работы с молодёжью.
Участие бесплатное, неделя проходит в режиме коммьюнити: общая комната на несколько человек, дежурства по готовке и уборке, полностью веганское питание. Программа рассчитана на педагог_инь, youth-работни_ц и активист_ок с опытом в теме глобального образования, неоколониализма или прав коренных народов.
• Когда: 3–10 ноября 2026, Кёниц (Берн), Швейцария.
• Дедлайн: 30 сетнября.
• Заявка и подробности.
1 366
🤟 Transformation Lab: экспрэс-праграма для тых, хто хоча ўплываць на працэс перамен
Праграма дае 3 месяцы, каб паспець разглядзець працэс трансфармацый максімальна блізка: паглядзець на свае вочы, як прайшлі рэформы ва Усходняй Германіі і Польшчы, прайсці 5-модульны крэш-курс і апынуцца ў ролевай гульні, дзе трэба дамовіцца з іншымі актарамі наконт будучыні краіны.
Праграма адкрыта для беларусак і беларусаў 18–35 гадоў, удзел ва ўсіх трох частках абавязковы. Месцаў абмежаваная колькасць, адбор — па анкеце.
• Калі: Study visit 22–27 верасня, анлайн-курс — 5 тыдняў у кастрычніку, LARP 8–11 лістапада 2026 г.
• Дзе: Польшча (дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам і ўдзельніцам).
• Дэдлайн: 5 верасня.
• Заяўка і падрабязнасці.
1 366
🤟 Transformation Lab: экспрэс-праграма для тых, хто хоча ўплываць на працэс перамен
Праграма дае 3 месяцы, каб паспець разглядзець працэс трансфармацый максімальна блізка: паглядзець на свае вочы, як прайшлі рэформы ва Усходняй Германіі і Польшчы, прайсці 5-модульны крэш-курс і апынуцца ў ролевай гульні, дзе трэба дамовіцца з іншымі актарамі наконт будучыні краіны.
Праграма адкрыта для беларусак і беларусаў 18–35 гадоў, удзел ва ўсіх трох частках абавязковы. Месцаў абмежаваная колькасць, адбор — па анкеце.
• Калі: Study visit 22–27 верасня, анлайн-курс — 5 тыдняў у кастрычніку, LARP 8–11 лістапада 2026 г.
• Дзе: Польшча (дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам і ўдзельніцам).
• Дэдлайн: 5 верасня.
• Заяўка і падрабязнасці.
1 366
🤟 Partnership-building Activity & Study Visit on Democratic Transformation and European Values
Демократические ценности сегодня проверяются на прочность поляризацией, падающим доверием к институтам и дезинформацией и именно молодёжь с чаще всего оказываются в центре попыток удержать общество инклюзивным и устойчивым. Мероприятие соединяет партнёрскую встречу с элементами study visit: участни_цы обсуждают, что делает демократическую трансформацию устойчивой и как youth work отвечает на поляризацию, а затем видят это на практике через визиты к польским организациям, работающим с молодёжью и сообществами, на примере польского опыта демократической трансформации и европейской интеграции.
Программа открыта для молодых людей от 18 лет, которые работают с молодёжью на местном, региональном или национальном уровне, интересуются демократией и активным гражданством, готовы делиться своим опытом и продолжать сотрудничество после мероприятия. Рабочий язык — английский, важно участвовать все дни целиком и включиться в фазу follow-up.
• Когда: 16–20 ноября 2026, Вроцлав, Польша.
• Дедлайн подачи заявки: 20 сентября
• Заявка и подробности
1 366
🤟 Unburnable: ментальнае самаадчуванне і ўстойлівасць для Human Rights Educators
Сямідзённы курс дае час і прастору на вывучэнне калектыўных, рэалістычных інструментаў абараніць сваё самаадчуванне і ўстойлівасць, а заадно лепш падтрымліваць моладзь, з якой адбываецца праца.
Праграма разлічана на 25 чалавек, якія рэгулярна вядуць адукацыйную дзейнасць па правах чалавека. Гэта нефармальная адукацыя і peer-learning для прэвентыўнага клопату; тым, хто зараз перажывае вострае выгаранне ці крызіс, рэкамендуюць паралельна звярнуцца па прафесійную дапамогу.
• Калі: 14–22 кастрычніка 2026, Кома-руга (Таррагона), Іспанія.
• Дэдлайн падачы заявак: 10 верасня.
• Заяўка і падрабязнасці
