Сильные Новости - gomel.today
Сильные Новости для #гомель'чан от сайта gomel.today ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ @GT_SendNewsBot Мы в YT https://www.youtube.com/@gomel-today в ВК https://vk.com/gomeltoday в FB https://fb.me/gomeltoday в ОК https://ok.ru/gomeltoday
Больше22 887Подписчики
+1324 часа
-77 дней
+8930 дней
- Подписчики
- Просмотры постов
- ER - коэффициент вовлеченности
Загрузка данных...
Прирост подписчиков
Загрузка данных...
Ураджэнка Добрушскага раёна Таццяна Клімовіч стала першай у фінальнай гонцы Еўрапейскай кваліфікацыйнай рэгаты ў Сегедзе.
А гэта значыць, што спартсменка заваявала ліцэнзію на Летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы сёлета.
Віншуем Таццяну!🎉
🔥 10👏 10👍 4🤬 2😁 1
На гэтым тыдні журналісты «Моцных Навін» падрыхтавалі для вас шэраг цікавых матэрыялаў. Праверце, ці не прапусцілі вы нешта👇🏻
🔹 Сгонять на концерт или побродить с металлоискателем по лесу. Какие хобби выбирают гомельчане и как сильно они бьют по карману
🔹 В Калинковичах пенсионер съездил за сигаретами: переломал девушке ноги, «попал» почти на 16 тысяч рублей и получил «домашнюю химию»
🔹 Акторамі сталі і бібліятэкар, і трэнер па каратэ. А вы ведалі, што ў «Мебельным Квартале» месціцца гомельскі самадзейны тэатр?
🔹 А вы верите в денежные приметы? Спросили у гомельчан, почему они не выбрасывают старые кошельки и зачем стригут ногти по вторникам
🔹 Лицей, сахарный завод, башня обозрения. «Сильные Новости» накопали интересные факты о гомельской достопримечательности, которые вы могли не знать
🔹 Бесплатные протезы для зубов и досрочный выход на пенсию. «Сильные Новости» посмотрели, какие льготы сейчас остались у «чернобыльцев»
🔹 Забруджаная спадчына Беларусі. Ці можна яе ўбачыць і наколькі гэта бяспечна?
👍 1❤ 1
Сіноптыкі абяцаюць 29 красавіка ясны сонечны дзень. Тэмпература паветра ўдзень падымецца да +19 градусаў. Ноччу чакаецца да +9 градусаў.
Час даставаць крэмы з SPF!😎
👍 7❤ 2🔥 1😁 1
Такія дадзеныя атрымалі спецыялісты Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ пасля анкетавання каля 2 тысячаў школьнікаў з 5 па 11 клас.
Іншыя вынікі даследвання таксама трывожаць.
Палова апрошаных вучняў адзначаюць слабасць і стамляльнасць пасля вяртання са школы. На раздражняльнасць, дрэнны настрой і нервовае напружанне паскардзіўся кожны трэці вучань. 25% школьнікаў распавялі, што перыядычна пакутуюць ад галаўнога болю.
У пятніцу каля 30% дзяцей адчуваюць ператамленне. А ў канцы вучэбнай чвэрці – 27%.
Сярод прычын даследчыкі адзначылі вялікую нагрузку. Шмат дзяцей трацяць на выкананне дамашняга задання нашмат больш часу, чым адведзена нормай.
Другая прычына – недахоп сна. Нават сярод пяцікласнікаў 20% спяць не больш за 7 гадзін.
І апошняе – недахоп фізічнай актыўнасці. Анкетаванне паказала, што вольны час каля 70% дзяцей праводзяць за гаджэтамі – перад кампутарам або з тэлефонам у руках на працягу 3 гадзін і больш у дзень.
😢 10👍 2🔥 1🤬 1
Школьнік з Рэчыцы заваяваў срэбны медаль на Міжнароднай алімпіядзе па хіміі ў Кітаі
58-ая Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі прайшла ў кітайскім горадзе Шэньчжэнь.
Усяго каманда Беларусі атрымала на ёй тры срэбра і чатыры бронзы. Адзін з срэбраных прызёраў – навучэнец 11-га класа Рэчыцкага раённага ліцэя Васіль Матвейкаў.
Сёлета ў спаборніцтве ўзялі ўдзел каманды школьнікаў з 21 краіны. Сярод іх Аўстрыя, Азербайджан, Балгарыя, Венгрыя, Ізраіль, Казахстан, Македонія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Расія, Саудаўская Аравія, Сірыя, Турцыя, Бразілія.
Арганізатарамі алімпіяды выступілі хімічны факультэт МДУ імя Ламаносава, Дабрачынны фонд Андрэя Мельнічэнка і Універсітэт МДУ-ППІ ў Шэньчжэні.
👏 32❤ 3😁 1
Ізраіль з лета зменіць правілы ўезду для беларусаў. Спатрэбіцца спецыяльны дазвол
З 1 чэрвеня 2024 года беларусам трэба будзе афармляць электронны дазвол на ўезд у Ізраіль (ETA).
Пілотны праект па выкарыстанні ETA для турыстаў з краін, у якіх дзейнічае бязвізавы рэжым з Ізраілем, пачнецца ў маі. Спачатку гэты фармат апрабуюць грамадзяне ЗША. З раздрукаваным дакументам ETA турысты змогуць прайсці аўтаматычны электронны кантроль на мяжы, абыходзячы асабісты кантроль памежнай службы.
Ізраільскія улады лічаць, што новая сістэма значна спрасціць працэс уезду ў Ізраіль і паскорыць праходжанне памежнага кантролю.
Атрымаць ETA нельга па прыбыцці. Электронны дазвол на ўезд у Ізраіль прызначаны толькі для кароткатэрміновых наведвальнікаў. Ён не дазваляе працаваць, вучыцца ці доўга пражываць у Ізраілі.
Каб атрымаць ETA, трэба загадзя да вандроўкі запоўніць анлайн-форму з дэталямі паездкі і мець пры сабе стандартны пакет дакументаў, у тым ліку дзеючы пашпарт. Падача заявы зойме не больш за 10 хвілін, а ўхваленне заяўкі можа доўжыцца ад 2 дзён да тыдня. ETA будзе дзейнічаць на працягу 2 гадоў.
Кошт электроннага дазволу складае 25 шэкелей на чалавека (прыкладна 21,4 рубля). Ён спатрэбіцца ўсім падарожнікам, нават немаўлятам.
👍 9😁 2
Супрацоўнікі знаходзіліся на дачы кіраўніка ў свой працоўны час. Пры гэтым у табель уносіліся звесткі, нібы яны працавалі на працоўных месцах. На падставе падробленых дадзеных работнікам налічылі і выплацілі заработную плату на агульную суму ў 21 780,31 рубля.
За перавышэнне службовых паўнамоцтваў на мужчыну завялі крымінальную справу.
У судзе ён цалкам прызнаў сваю віну. Мазырчаніну прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2,5 гады і штраф у памеры 300 базавых велічынь (12 тысяч рублёў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на 3 гады.
Праўда пакаранне, звязанае з пазбаўленнем свабоды, уступіць у сілу толькі ў выпадку, калі на працягу 2 гадоў выпрабавальнага тэрміну мужчына зладзіць новае злачынства і не будзе выконваць пакладзеныя на яго судом абавязкі.
😁 8👍 4🤬 2
Учора рана ранкам шматдзетную маці ў гарадскім пасёлку Карма абудзіў крык дачкі на другім паверсе дома.
Падняўшыся, жанчына ўбачыла, што ў яе 13-гадовага сына ў ложку тлее матрац. Яна абудзіла ўсіх дзяцей, разам са старэйшым сынам патушыла агонь і выкінула матрац праз вакно на вуліцу.
Хлопчыка, чый ложак загарэўся, забрала хуткая дапамога з апёкамі левай кісці і тулава I-II ступені.
Меркаваная прычына пажару – мабільны тэлефон.
Спадзяемся, вы не пакідаеце тэлефон на ноч зараджацца ў ложку.
😱 17👍 8❤ 3
Нібы каменне з неба🫣 У Кітаі праз град і тарнада загінулі пяць чалавек
Гуанчжоў накрыла моцнае тарнада з градам. Некаторыя льдзіны дасягалі больш за 5 сантыметраў у дыяметры.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што праз стыхію загінулі 5 і пацярпелі 33 чалавека. Пашкодзіўся 141 фабрычны будынак.
😱 21👍 4
Раніцай 26 красавіка самалёт Boeing 767 авіякампаніі Delta Airlines са 176 пасажырамі на борце выляцеў з Нью-Ёрка ў Лос-Анджэлес. Аднак хутка пасля старту яго прыйшлося вярнуць ў аэрапорт Нью-Ёрка, бо ў лайнера адарваліся дзверы аварыйнага выхаду ў палёце.
Спачатку экіпаж адчуў вібрацыю ў салоне, потым загарэўся светлавы індыкатар аварыйнага выхаду і пачуўся дзіўны гук з-пад правага крыла самалёта. Пілоты аб’явілі пра надзвычайную сітуацыю.
Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Зніклыя дзверы шукаюць, а самалёт вывелі з эксплуатацыі.
Нагадаем, з пачатку года з лайнерамі Boeing рэгулярна адбываюцца падобныя непрыемнасці. Не так даўно ў аднаго з іх адарваўся абцякальнік рухавіка. У лютым паведамлялася пра праблемы з прыбіральнымі на борце. А ў студзені пасажырам Boeing прыйшлося 20 хвілін ляцець без часткі фюзеляжа.
😁 11🤯 7👍 3🤬 1