ru
Feedback

Не попадитесь на канал ботавода! Telemetrio находит и помечает такие каналы 👉 Хотите видеть метку — оформите подписку

турбо цт ⚡️ белмова

турбо цт ⚡️ белмова

Открыть в Telegram

Ваша вайбовая рэпетытар Аляксандра! Натхняю на любоў да беларускай мовы 🤍 Запіс на падрыхтоўку да ЦЭ / ЦТ 2027: https://clck.ru/3WXiny

Больше
Страна не указанаКатегория не указана
301
Подписчики
+424 часа
+337 дней
+6530 дней
Архив постов
🕺 Якія бываюць разрады лічэбнікаў? Пачынаем з базы! Логіка ў лічэбніках самая зразумелая, але каб яе ўбачыць, трэба навучыцц
🕺 Якія бываюць разрады лічэбнікаў? Пачынаем з базы! Логіка ў лічэбніках самая зразумелая, але каб яе ўбачыць, трэба навучыцца адрозніваць іх разрады паводле значэння і будовы. Захоўвайце картку, каб не блытацца ў тэрмінах, — наперадзе яшчэ шмат цікавых нюансаў! 🖤

😮 Лічэбнік: тэма, якой многія баяцца. І дарма! Ну што, мае харошыя, новы тыдзень – новая часціна мова! Пачынаем лічэбнік! Спойлер: нічога складанага тут няма, пройдзем за тыдзень)) Ведаю, што многія не вельмі любяць гэтую тэму: там і два, і дзве, і трое, і паўтара, і нейкія дробавыя лічэбнікі… А яшчэ трэба ўсё правільна скланяць 🫠 Але давайце спачатку разбярэмся з базай! 📌 Лічэбнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае: - лік: пяць, трынаццаць, сорак два; - колькасць прадметаў: тры вучні, дванаццаць кніг; - парадак пры лічэнні: першы клас, дваццаты дзень. 📌 Лічэбнікі адказваюць на пытанні «колькі?» і «які па ліку?». Паводле значэння яны бываюць колькаснымі і парадкавымі, а паводле будовы — простымі, складанымі і састаўнымі. 📌 Лічэбнікі могуць змяняцца па склонах! Пры гэтым адны скланяюцца як назоўнікі, другія — як прыметнікі. А ёсць і тыя, якія не змяняюцца, напрыклад дзевяноста, паўтара, паўтары, паўтараста. 📌 І яшчэ адзін важны момант: лічэбнік можа выконваць розныя сінтаксічныя ролі — быць дзейнікам, выказнікам, азначэннем, дапаўненнем ці акалічнасцю. Таму веды пра лічэбнік спатрэбяцца і ў заданнях на сінтаксіс! Але насамрэч лічэбнік — гэта не хаос, а сістэма. Калі зразумець логіку, заданні перастануць здавацца такімі страшнымі. Паступова разбяром усе разрады, асаблівасці ўжывання, правапіс і скланенне лічэбнікаў. Будзе шмат прыкладаў і практыкі. Рыхтуйцеся хардворкаць і актыўна ставіць рэакцыі! 🩷

ШТО ПАКАЗАЎ ПЕРШЫ МОДУЛЬ РТ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ? Першы модуль ужо можна ацаніць не толькі па ўражаннях, але і па ўласным вопыц
ШТО ПАКАЗАЎ ПЕРШЫ МОДУЛЬ РТ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ? Першы модуль ужо можна ацаніць не толькі па ўражаннях, але і па ўласным вопыце – я сама прайшла РТ і цяпер хачу разабраць з вамі, што было на тэсце і да чаго рыхтавацца далей. Ці змяніўся тэст? Якія заданні трапляюцца? Што аказалася самым нечаканым? І што лепш паўтарыць перад наступным РТ? Разбяром гэта разам 28 кастрычніка ў 18:40. А яшчэ на стрыме можна будзе задаць мне свае пытанні пра РТ і падрыхтоўку 🎥 Далучайся да эфіру на YouTube - https://youtube.com/live/K5d3y1ydmb4?feature=share Калі здаеш беларускую мову – захоўвай дату. Будзе што абмеркаваць ⚡️

Раскажыце, як поспехі! 😍 – тэст ізі, усё правільна 🔥 – лёгкі, але пару момантаў прапусціліся ❤️ – нешта не пайшла тэма, трэба разабрацца падрабязней

У якім сказе прыметнік ужыты ў ступені параўнання?
Anonymous voting

Які рад утварэння ступеней параўнання правільны?
Anonymous voting

Якая пачатковая форма прыметніка “цьмяна-барвовым”?
Anonymous voting

Якая пачатковая форма прыметніка “блізкімі”?
Anonymous voting

🥰 Усё пра прыметнік — у адным PDF! Я ведаю: вы чакалі! Мае дарагія, мы з вамі разабралі ўсе тэмы па прыметніку і замацавалі веды на тэстах. Цяпер сабрала ўсё ў адзін файлік, якім вы зможаце карыстацца цягам усяго навучальнага года (падзякі ўсё яшчэ прымаю каментамі, рэакцыямі, прапановамі, заўвагамі)💙 І зараз зраблю тут тэст па ўсіх тэмах прыметніка! Прарэшвайце яго, правярайце сябе і паглядзіце, што ўжо ведаеце добра, а што варта паўтарыць. Захоўвайце PDF і паехалі правяраць веды! ✨

усё пра прыметнік.pdf22.80 MB

Видеосообщение00:46

✍️ Разам ці праз злучок? Вось дзе прыметнік можа падкінуць сюрпрыз! Буські, заданне на складаныя прыметнікі даюць кожны год,
✍️ Разам ці праз злучок? Вось дзе прыметнік можа падкінуць сюрпрыз! Буські, заданне на складаныя прыметнікі даюць кожны год, гэтую тэму трэба добра ведаць, бо гэта тэма, дзе недастаткова проста паглядзець на слова і вырашыць, як яно «гучыць правільна» 😅 Тут працуе сістэма, і яе важна разумець.
Напрыклад: - жалезабетонны — разам; - беларуска-рускі — праз злучок; - светла-блакітны — таксама праз злучок.
А чаму так? Бо правапіс залежыць ад таго, як утвораны прыметнік і якія адносіны паміж яго часткамі. Каб не завучваць сотні слоў асобна, разбіраемся з асноўнымі правіламі і алгарытмамі: калі прыметнік пішацца разам, калі праз злучок і якія пасткі сустракаюцца ў тэстах ЦЭ/ЦТ. Адно правіла, якое вы зразумелі сёння, дапаможа не страціць бал на экзамене! 😱

Видеосообщение00:25

Видеосообщение00:14