Крыжовыя паходы | Les croisades | The Crusades
رفتن به کانال در Telegram
Крыжовыя паходы • Дзяржавы крыжаносцаў • Духоўна-рыцарскія ордэны • Блізкі Ўсход • Пірэнейскі паўвостраў • Балтыя • Гісторыя • Кнігі • Цікавосткі
نمایش بیشتر194
مشترکین
+124 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز
در حال بارگیری داده...
کانالهای مشابه
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
ابر برچسبها
هیچ دادهای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئیه '26
ژوئیه '26
+1
در 1 کانالها
ژوئن '26
+4
در 0 کانالها
Get PRO
مه '26
+2
در 0 کانالها
Get PRO
آوریل '26
+2
در 0 کانالها
Get PRO
مارس '26
+1
در 0 کانالها
Get PRO
فوریه '26
+35
در 0 کانالها
Get PRO
ژانویه '260
در 3 کانالها
Get PRO
دسامبر '250
در 0 کانالها
Get PRO
نوامبر '25
+173
در 1 کانالها
| تاریخ | رشد مشترکین | اشارات | کانالها | |
| 14 ژوئیه | 0 | |||
| 13 ژوئیه | +1 | |||
| 12 ژوئیه | 0 | |||
| 11 ژوئیه | 0 | |||
| 10 ژوئیه | 0 | |||
| 09 ژوئیه | 0 | |||
| 08 ژوئیه | 0 | |||
| 07 ژوئیه | 0 | |||
| 06 ژوئیه | 0 | |||
| 05 ژوئیه | 0 | |||
| 04 ژوئیه | 0 | |||
| 03 ژوئیه | 0 | |||
| 02 ژوئیه | 0 | |||
| 01 ژوئیه | 0 |
پستهای کانال
+3
Імперскі меч (Меч Святога Маўрыкія). Даўжыня 110 см. Вага: 1300 г (меч), 990 г (похва). Вена, Kunsthistorisches Museum, WS XIII 17.
Похву, хутчэй за ўсё, вырабілі ў Італіі каля 1084 г. для каранацыі германскага імператара Генрыха IV (1084-1105). На кожным баку ў яе выяўленыя сем каранаваных асобаў, што павінна было сімвалізаваць пераемства ўлады ад Карла Вялікага да Генрыха III.
Меч належыў германскаму каралю (1198-1218) і імператару (1209-1218) Ота IV і быў выраблены ўва Францыі, калі ягоны ўладальнік быў яшчэ графам Пуату і герцагам Аквітаніі.
У далейшым меч і похва выкарыстоўваліся як цырыманіяльная зброя падчас каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі. І меч, і похва захаваліся амаль у ідэальным стане. Да таго ж меч ёсць выдатным прыкладам зброі эпохі крыжовых паходаў.
#артэфакты #зброя #Германія
| 2 | Сучасныя гісторыкі маюць мала інфармацыі пра жанчын, якія бралі крыж і ўдзельнічалі ў крыжовых паходах. (Дарэчы, ці можна іх называць крыжаносіцамі?) Першакрыніцы канца XI – XIII стагоддзя паведамляюць, можа, пра некалькі дзясяткаў такіх жанчын, не болей. Тым цікавейшая для нас постаць графіні Марыі Шампанскай, удзельніцы Чацвёртага крыжовага паходу, якая зрабілася імператрыцай Лацінскай імперыі, але так і не паспела сесці на канстантынопальскі трон.
У жніўні 1198 года папа Інакент III абвясціў крыжовы паход “дзеля абароны зямлі нараджэння Госпада”, які пазнейшыя гісторыкі назавуць Чацвёртым крыжовым (1202–1204). Падрыхтоўка да гэтай экспедыцыі ішла вельмі марудна, адзін раз ейны пачатак нават давялося перанесці, бо не набралася дастатковай колькасці крыжаносцаў. Толькі пасля таго, як 28 лістапада 1199 года на знакамітым турніры ў Экры крыж узялі граф Цібо III Шампанскі і Луі Блуаскі, справа зрушылася з мёртвага пункта і шмат хто з францускіх феадалаў таксама пачаў прыносіць абяцанне крыжаносца. Так, у лютым 1200 года крыж узялі граф Бадуэн IX Фландрскі і, разам з ім, ягоная жонка Марыя Шампанская. Цяжка сказаць, што паўплывала на рашэнне графіні у большай ступені: каханне і адданасць свайму мужу? рэлігійнасць? вернасць сямейным традыцыям? Наконт апошняга фактара варта даць разгорнуты каментар.
Марыя была дачкой Анры I, графа Шампані, і Марыі, дачкі французскага караля Луі VII. Такім чынам, і па мячы, і па кудзелі яна належыла да ліньяжаў, моцна звязаных з крыжаносным рухам. Ейны бацька, граф Анры, браў удзел у няўдалым Другім крыжовым паходзе, адным з правадыроў якога быў ейны дзед, кароль Луі. Старэйшы брат Марыі, граф Анры II Шампанскі, удзельнічаў у Трэцім крыжовым паходзе, а ў 1192 годзе стаў каралём-кансортам Ерусаліма (праз шлюб з каралевай Ізабэлай). Вышэйзгаданы Цібо Шампанскі быў малодшым братам Марыі і мусіў стаць правадыром Чацвёртага крыжовага паходу, але памёр (24 траўня 1201 г.), да таго, як пачаўся паход.
Што тычыцца самой Марыі Шампанскай, то падчас падрыхтоўкі да крыжовага паходу яна зацяжарыла, таму не змагла выправіцца ў дарогу разам з мужам у красавіку 1202 года. Фландрыю яна пакінула не раней за сярэдзіну лета 1203 года. Сеўшы на карабель у Марсэлі (вясной 1204 года), графіня паплыла ў Святую Зямлю, не ведаючы, што на той момант паход (а разам з ім і ейны муж) ужо адхіліўся ад першапачатковага маршрута і накіраваўся ў Канстантынопаль. У Сірыю Марыя прыбыла, верагодна, у канцы вясны – пачатку лета 1204 года. Там яна даведалася, што крыжаносцы захапілі Канстантынопаль, а Бадуэн IX Фландрскі быў абраны імператарам (як Бадуэн I). Марыя пачала рыхтавацца да адплыцця ў Канстантынопаль, але нечакана захварэла і памёрла.
Падчас знаходжання ў Святой Зямлі яна паспела паўдзельнічаць у вырашэнні спрэчкі пра антыяхійскую спадчыну паміж армянскім каралём Лявонам Мецагорцам, які прадстаўляў інтарэсы свайго ўнучатага пляменніка Раймонда-Рубэна, і графам Баэмундам IV Трыпалійскім. Цікава, што Баэмунд прынёс ёй (як жонцы імператара Канстантынопаля) амаж. Такім чынам ён імкнуўся дадаткова абгрунтаваць свае прэтэнзіі на Антыёхію. Калі пазней (у 1212/1213 г.) папа Інакент III паспрабаваў вырашыць спрэчку праз арбітраж, Баэмунд IV адмовіўся ўдзельнічаць у ім на той падставе, што нібыта “трымае Антыёхію ад імператара Канстантынопальскага” і можа адказаваць па гэтым пытанні толькі перад ім.
Імператар Бадуэн I ненадоўга перажыў сваю жонку. У красавіку 1205 года у бітве пад Адрыянопалем ён быў разбіты і ўзяты ў палон баўгарскім царом Калаянам. Далейшы ягоны лёс невядомы. Лічыцца, што цягам наступнага году ён памёр пры невядомых абставінах.
#чацвёрты_кп #жанчыны #Марыя_Шампанская #Інакент_III #Канстантынопаль | 119 |
| 3 | Ганна Дзягель, Так склалася гістарычна, нагадала, што ў свой час я ўдзельнічаў у падкасьце на тэму: Як з'явілася ідэя крыжовых паходаў. Калі каму цікава, то можна паслухаць.
#адукацыя #крыжовыя_паходы | 146 |
| 4 | Thank God for the Crusade! Выпуск падкасту Pints with Aquinas.
Мэт Фрэд, вядомы каталіцкі падкастэр, гутарыць пра крыжовыя паходы з доктарам Томасам Мэдэнам, прафесарам сярэднявечнай гісторыі і дырэктарам Цэнтра сярэднявечных і рэнесансных дасьледваньняў Сэнт-Луіскага ўніверсітэту.
Падкаст цікавы ўжо тым, што і вядоўца, і госьць ёсьць шчырымі каталікамі. Доктар Мэдэн, дарэчы, спецыялізуецца на гісторыі Чацьвёртага крыжовага паходу. Падчас гутаркі ён выказаў шэраг тэзаў, якія сёньня нячаста можна сустрэць у публічнай прасторы. Вось найбольш цікавыя з іх:
📌 Хрысьціянства ніколі не было рэлігіяй пацыфістаў. Гвалт апраўданы, калі яго ўжываюць дзеля абароны тых, хто церпіць. Менавіта так было ў выпадку крыжовых паходаў, якія мелі на мэце дапамагчы ўсходнім братам-хрысьціянам.
📌 Крыжовыя паходы былі абарончымі войнамі, адказам на папярэднюю экспансію ісламу, якая доўжылася каля пяці стагодьдзяў і ў выніку якой было захоплена прыкладна 2/3 старых хрысьціянскіх тэрыторыяў.
📌 Крыжовыя паходы адыгралі станоўчую ролю ў гісторыі. Яны далі час Еўропе, якая на той момант была слабой і расколатай, каб узмацніцца і расквітнець напоўніцу ў XVI-XVII стагоддзях.
У падкасьце ёсьць яшчэ шмат цікавага. Яго варта паслухаць.
#адукацыя #свяшчэнная_вайна #хрысьціянства #іслам | 194 |
| 5 | Асоба Св. Францішка заўсёды прыцягвала ўвагу не толькі вернікаў, але і свецкіх асоб, таму не дзіўна, што пра яго было напісана шмат кніг, знята шмат фільмаў. У перадачы "Хрысціянскі код", прымеркаванай да 800-годдзя з дня смерці Св. Францішка, Цігран Латышаў распавядае пра лепшыя з іх: "Францішак, менестрэль Божы", 1950, "Францішак Асізскі", 1961, "Каталэй", 1965, "Брат Сонца, сястра Луна", 1972, "Францішак", 1989.
https://youtu.be/a7PAg4AvjMo?si=b22AZ58_4COPN8s4 | 153 |
| 6 | Жыцьцёвае, таму не магу не падзяліцца. | 154 |
| 7 | Пачалася ўрачыстая цырымонія сімвалічнага пахавання францускага медыявіста Марка Блока ў Пантэоне найбольш выбітных людзей Францыі. Паколькі нашчадкі Блока не дазволілі непакоіць ягоны прах, у Пантэон урачыста ўнясуць сімвалічную труну гісторыка, а таксама гэткую ж труну ягонай жонкі, Сімоны Відаль.
Марк Блок, адзін з заснавальнікаў школы "Аналаў", сёння ёсць адным з самых уплывовых гісторыкаў. Найбольш вядомыя ягоныя працы: "Каралі-цудатворцы", "Характэрныя рысы францускай аграрнай гісторыі", "Феадальнае грамацтва", "Апалогія гісторыі".
Блок быў забіты Гестапа 16 чэрвеня 1944 года. Апошнімі ягонымі словамі былі: "Vive la France!"
Елісейскі палац ладзіць анлайн-трансляцыю цырымоніі.
#навіны | 145 |
| 8 | Мапа рэгіёна паміж Антыёхіяй і Алепа; чырвоным паказаныя асноўныя дарогі. Стварыў яе сам у Adobe Illustrator. Гэта дадатак да майго артыкула, які будзе надрукаваны ўжо гэтым летам.
На мапе можна вылучыць дзве найважнейшыя кропкі. Першая — гэта замак Баграс, які закрываў паўднёвы праход у Кілікію праз Аманскія горы (так званыя "Сірыйскія Вароты"). Ужо адтуль праз праходы ў Таўрскіх гарах можна было патрапіць у Малую Азію.
Другая — гэта замак "Жалезны Мост" (араб. Джыср аль-Хадзід). Гэта быў у літаральным сэнсе мост праз раку Аронт, які з абодвух бакоў закрывалі вежы. Як замак Блізняты ў серыяле "Гульня тронаў". 😊 "Жалезны Мост" закрываў найбольш кароткі і зручны шлях да Алепа і далей — у Джазіру (паўночную Месапатамію).
Для князёў Антыяхійскіх утрыманне дзвюх гэтых кропак было жыццёва важным пытаннем, бо толькі так яны маглі забяспечыць бяспеку сваёй сталіцы з поўначы.
#мапы #Антыёхія #Кілікія | 178 |
| 9 | Projets de croisade (v. 1290 — v. 1330), présentés et publiés par Jacques Paviot (Paris: Académie des Inscriptions et Belles-Lettres, 2008), 412 p. (Documents relatifs à l’histoire des croisades, 20.)
#першакрыніцы #пасаж | 197 |
| 10 | Што такое пасаж (у кантэксце крыжовых паходаў) і якім ён мог быць?
Лацінскае passagium азначае “пераправа”, “пераход”. З пачатку XII стагоддзя passagium разам з шэрагам іншых словаў (iter, via, peregrinatio і шмат іншых) ужывалася ў значэнні “крыжовы паход”. Пасля захопу Ерусаліма Саладзінам (1187 год) становішча лацінскіх дзяржаваў у Замор’і пачало няўмольна пагаршацца. Каб выправіць сітуацыю, у Заходняй Еўропе пачалі распрацоўваць праекты пасажаў — экспедыцый з мэтай аказаць дапамогу Святой Зямлі.
Пачынаючы з апошняй чвэрці XIII стагоддзя, аўтары праектаў пасажаў вылучалі два ягоныя віды. Першы — гэта так званы генеральны, вялікі (лац. passagium generale), які па сваіх маштабах і працягласці не саступаў бы аднаму з першых крыжовых паходаў. У ім маглі браць удзел прадстаўнікі шырокіх колаў грамадства, якія пад уплывам пропаведзі бралі б крыж (давалі абяцанне крыжаносца). Мэтай пасажа было нанесці канчатковую паразу егіпецкім мамлюкамі і вярнуць хрысціянам Святую Зямлю. Але ніводны генеральны пасаж ніколі не быў арганізаваны.
Другі від пасажу — гэта партыкулярны, малы пасаж (лац. passagium particulare). Гэта была асобная кароткатэрміновыя экспедыцыя параўнальна невялікага кантынгенту прафесійных ваяроў. Ягонымі мэтамі маглі быць: захоп у Замор’і плацдарму, куды пазней павінен быў прыбыць генеральны пасаж (з гэтай прычыны ў першакрыніцах партыкулярны пасаж часам называецца “першым”); утрыманне Егіпта ў марской блакадзе; разарэнне прыморскіх уладанняў мамлюкаў.
Крытычныя тэксты асноўных праектаў пасажаў выдаў у 2008 годзе д-р Жак Павіо. 👇
#пасаж #Егіпет #Ерусалім #мамлюкі | 213 |
| 11 | У апошнія дні вясны ізраільская пяхотная брыгада “Галані” заняла сярэднявечны замак Бафор (сёння Калат аль-Шакіф Арнун) у паўднёвым Ліване. Раней у гэтым жа годзе ізраільскія самалёты бамбілі замак, чым нанеслі пашкоджанні ягоным умацаванням.
Гісторыя Бафора цікавая як прыклад таго, што некаторыя замкі эпохі крыжаносцаў працягваюць захоўваць сваё стратэгічнае значэнне нават сёння. Так, з 1976 г. Бафор утрымлівала Арганізація вызвалення Палестыны (АВП), пакуль у 1982 г. яе адтуль не выбілі ізраільскія войскі (аперацыя “Бітва за Бафор”). Ізральіцяне пабудавалі каля заходняй сцяны замка сваю аператыўную базу, праз што замак перыядычна цярпеў ад абстрэлаў (пераважна з мінамётаў) з боку АВП і Хізбалы. Ізральіцяне сыйшлі з Бафора толькі ў 2000 годзе.
Бафор, або Бельфор (ад старафранц. bel fort, beau fort, то бок “прыгожы замак”), знаходзіцца на ўсходнім ускрайку скалістага плато (больш за 700 метраў вышэй узроўня мора) і дамінуе над далінай ракі Літані. Ягоны памеры: каля 75 м з захаду на ўсход і каля 150 м з поўначы на поздень, вышыня ўмацаванняў каля 30 м.
Гісторыя замка да таго, як там замацаваліся франкі, невядомая. У 1139 г. яго захапіў Фульк Анжуйскі, кароль Ерусаліма. Першапачаткова замак быў далучаны да каралеўскага дамену, але ўжо ў 1158 г. уваходзіў у Сідонскую сеньёрыю. Пасля таго, як Саладзін разбіў хрысціянскае войска ў бітвы пры Хаціне (1187), ён атачыў замак (1189), аднак здолеў завалодаць ім толькі праз год. Пры гэтыя замак не быў узяты штурмам: гарнізон здаў яго ў абмен на вызваленне з палону свайго сеньёра Рэджынальда дэ Гранье. Франкі вярнулі Бафор у 1240 г., пасля чаго ён адыйшоў да Жульена, сеньёра Сідонскага. Калі праз дваццаць гадоў манголы захапілі і разрабавалі Сідон (1260), Жульен вымушаны быў прадаць (ці саступіць) замак тампілерамі. Аднак рыцары-храмоўнікі валодалі ім непрацяглы час; ужо ў 1268 г. Бафор быў захоплены Бейбарсам, мамлюкскім султанам Егіпта.
#навіны #замкі #Ерусалім #Ліван | 180 |
| 12 | Замак Бафор. Паўднёвы Ліван. Фотаздымак: SBSNews | 165 |
| 13 | Выйшаў чарговы нумар часопісу Matenadaran: Medieval and Early Modern Armenian Studies (MEMAS). Акрамя іншага, ён змяшчае артыкул Асмік Бадалян “A Review of the Evidence in Matthew of Edessa’s Chronicle on the Earthquake of 1114/1115”. Спадарыня Бадалян разглядае паведамленне з хронікі Матэвоса Урхаецы (Мацея Эдэскага) пра землятрус 1114 г., ад якога пацярпелі графства Эдэскае, княства Антыяхійскае і Кілікія. Найбольш пацярпеў горад Мараш, дзе загінула нібыта 40 000 чалавек. Паводле лацінскага храніста Гацье Канцлера, у ліку тых, хто загінуў, быў і “ўладар горада Мараша” (dominus oppidi Miragii); хутчэй за ўсё, гэта Рышар, prefectus Мараша, якога згадвае пад 1111 г. іншы лацінскі храніст, Альбер Ахенскі.
Дык вось, спадарыня Бадалян аргументавана паказвае, што ў паведамленні Матэвоса Урхаецы кантамінаваныя апісанні двух землятрусаў. Адзін з іх адбыўся 19 траўня 1114 года і ахапіў Мараш і землі на ўсход ад яго (Самасата, Хісн-Мансур, Кесун, Рабан). Другі — у студзені або лютым 1115 года; ад яго пацярпелі Кілікія (Мсіс/Мамістра), манастыры на “Чорнай Гары” (у Аманскіх гарах) і княства Антыяхійскае.
#Антыёхія #Эдэса #Кілікія #першакрыніцы #гістарыяграфія | 215 |
| 14 | Gesta Francorum Ierusalem expugnantium = The Deeds of the Franks who Conquered Jerusalem, 1095–1106, edited and translated by Susan B. Edgington and Thomas W. Smith (Oxford: Clarendon Press, 2026), lxxxii + 213 p. (Oxford Medieval Texts)
У серыі Oxford Medieval Texts выйшла новае выданне лацінскай хронікі “Дзеі франкаў, якія заваявалі Ерусалім” (Gesta Francorum Ierusalem expugnantium). Выданне падрыхтавалі Сьюзан Эджынгтан і Томас Сьміт.
Хроніка GFIE ахоплівае перыяд 1095–1106 гадоў, то бок гісторыю Першага крыжовага паходу і першыя гады існавання Ерусалімскага каралеўства. Яна была складзеная ў Еўропе (магчыма, у Фландрыі) паміж 1107 і 1120 годам на падставе першай рэдакцыі хронікі Фушэ Шарцкага, удзельніка Першага крыжовага паходу і капелана ерусалімскага караля Бадуэна І (1100–1118). Раней лічылася, што аўтарам GFIE быў нейкі Бартольф, пілігрым з Нанжы, але цяпер гісторыкі прышлі да кансэнсусу, што гэтае меркаванне не мае пад сабой грунту. То бок, аўтар невядомы.
Чым карысная хроніка GFIE сёння? Па-першае, яна дапамагае зразумець, як успрымаўся Першы крыжовы паход у Еўропе ў першай чвэрці XII стагоддзя, як пераасэнсоўвалася ягоная гісторыя. Па-другое, яна дазваляе нам хаця б часткова рэканструяваць змест першай рэдакцыі хронікі Фушэ Шарцкага (гэтая першая рэдакцыя не захавалася) і зразумець, што потым Фушэ зьмяніў у сваім творы. Па-трэцяе, GFIE ўтрымлівае некаторыя ўнікальныя матэрыялы, напрыклад, апісанне аблогі Ерусаліма, якое пакінуў меркаваны сведка.
Новае выданне хронікі падрыхтаванае на падставе 28 манускрыптаў, за аснову ўзяты самы ранні з іх. Для параўнанне: выданне XIX стагоддзя ўлічвала толькі чатыры манускрыпты (Recueil des historiens des croisades. Historiens occidentaux, t. 3 [Paris, 1866]). Некаторыя рукапісы наогул упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак. Ва уводзінах падрабязна апісваецца GFIE як гістарычная крыніца. Паралельна лацінскаму тэксту хронікі даецца пераклад на англійскую; ён будзе карысны тым, хто не валодае лацінскай мовай.
Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 чэрвеня. Паўдзельнічаць у ёй можна ў тым ліку й анлайн.
#навіны #першакрыніцы #першы_кп #адукацыя | 188 |
| 15 | Крыжаносцы ў Святой Зямлі, 1095-1149: База даных
База даных змяшчае інфармацыю пра мужчынаў і жанчынаў, якія бралі ўдзел у крыжовых паходах у Святую Зямлю ў перыяд паміж Клермонскім саборам і заканчэннем Другога крыжовага паходу. Большую частку матэрыялаў сабралі прафесар Джонатан Райлі-Сміт (пераважна Першы крыжовы паход) і прафесар Джонатан Філіпс (пераважна Другі крыжовы паход).
Для кожнага крыжаносца даецца наступная інфармацыя (калі яна ёсць у наяўнасці): краіна і рэгіён, адкуль ён паходзіў; пол; сям'я і родныя; роля ў паходзе; учынкі; спасылкі на крыніцы.
Ад сябе дадам, што база даных не такая падрабязная, як хацелася б, і па дакладнасці і падрабязнасці відавочна саступае іншым прасапаграфічным базам даных па гэтаму перыяду, - напрыклад, той жа the Prosopography of the Byzantine World.
#першы_кп #другі_кп | 172 |
| 16 | Наконт выявы на вокладцы зборніка. 👆
Гэты малюнак — частка плану Ерусаліма. Сам план змешчаны ў рукапісе, які быў створаны ў канцы XII стагоддзя ў бенедыктынскім абацтве Сэн-Бертэн (Фландрыя), а сёння захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Нідэрландаў (ms. 76 F 5). Даследчыкі дагэтуль не здолелі ўпэўненна адказаць на пытанне, для чаго быў прызначаны рукапіс.
Што тычыцца самой мініяцюры, то на ёй выяўленыя святыя Георгі і Дэметры, якія пераследуюць сарацынаў. Гэтая сцэна адсылае да эпізода з гісторыі Першага крыжовага паходу, калі ў бітве за Антыёхію (28 чэрвеня 1098 года) на дапамогу крыжаносцам нібыта прыйшло нябеснае войска пад началам святых Георгія, Мяркурыя і Дэметрыя. Атаясамленне выяўленага на мініцюры Георгія з тампліерам (праз чырвоны крыж на белым шчыце і сцяжку на дзідзе) — гэта ўжо пазнейшы канструкт гістарыяграфіі, хоць і нельга выключаць, што ілюмінатар сапраўды свядома намаляваў святога ў выглядзе тампліера.
#мініяцюры #тампліеры #першы_кп #зброя #Ерусалім | 214 |
| 17 | Польскія гісторыкі пра тампліераў
OPEN ACCESS: Templariusze. Historia i dziedzictwo, red. Tomasz Sajko, Kamil Wasilkiewicz (Gniezno; Poznań: Wydawnictwo Rys, 2025), 214 s.
Асабліва цікавы артыкул Магдалены Саторы (Універсітэт Кардынала Стэфана Вышыньскага у Варшаве) пра эмоцыі тампліераў (с. 103-117).
#гістарыяграфія #тампліеры #Польшча #open_access | 164 |
| 18 | Па запрашэнні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 30 красавіка 2026 г. адбудзецца выступленне вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Дзярновіча, прысвечанае сярэднявечнай гісторыі Гродна і аднаму з найярчэйшых яе персанажаў – князю Патрыку / Патрыкею Гарадзенскаму. У лекцыі будуць разглядацца дыскусійныя пытанні генеалогіі Патрыка Гарадзенскага, а таксама праблема статусу праваслаўных эліт у гісторыі ранняга ВКЛ (да Крэўскай уніі).
Ініцыятарам арганізацыі сустрэчы выступіў студэнцкі навукова-даследчы гурток «Ніка». Лекцыя адбудзецца ў рамках цыклу публічных дыскусій «Інтэлектуальныя серады».
| 169 |
| 19 | Маргіналія з “Вялікай хронікі” Мэцью Пэрыса. Каля 1240–1255 г. Кэмбрыдж, Corpus Christi College, ms. 16II, fol. 41.
Цікавы і даволі рэдкі візуальны прыклад таго, што ў Сярэднія вякі рыцары таксама карысталіся лукам у бойцы; хоць традыцыйна лук лічыўся “нізкай”, “сялянскай” зброяй. Напрыклад, падчас сыходу франкаў з Эдэсы ў 1150 годзе ерусалімскі рыцар (пазней стаў канетаблем каралеўства) Анфруа дэ Тарон пераследваў цюркаў і страляў па іх з лука (arcu) — прыкладна так, як і на гэтым малюнку.
#мініяцюры #зброя #Эдэса | 0 |
| 20 | Энцыклапедыя сярэднявечнай хронікі
The Encyclopedia of the Medieval Chronicle, 2 vols, general editor G. Dunphy (Leiden; Boston: Brill, 2010), LXXXIV, 1748 p.
Надзвычай карысны даведнік, які ўтрымлівае матэрыялы па гісторыі сярэднявечнай храністыкі ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Працуючы над ім, аўтары выявілі амаль 3 000 тэкстаў, якія можна класіфікаваць як сярэднявечныя хронікі. З іх каля 2 500 тэкстаў згадваюцца ў энцыклапедыі ў выглядзе асобных артыкулаў (на назве працы ці па імю аўтара). Натуральна, ёсць там і артыкулы пра хронікі крыжовых паходаў (лацінскія, мусульманскія, армянскія).
Акрамя таго ў энцыклапедыі можна знайсці тэматычныя артыкулы, такія як “Раннехрысціянская гістарыяграфія”, “Астранамічныя з’явы”, “Заказчыкі рукапісаў і правенанс” і іншыя. Аўтары імкнуліся ня толькі даць у артыкулах асноўныя факты, але і ахарактарызаваць сённяшні стан навуковых ведаў пра тую ці іншую хроніку.
#гістарыяграфія | 0 |
