cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Чартоўскі добрая кава

Погляд на кіно з беларускай канапы ў Польшчы Абмеркаванні — у "Дабл R": https://t.me/+zIDieffXX3kyZjYy Рэклама і супрацоўніцтва: @little_ashh

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
463
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
+930 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Photo unavailableShow in Telegram
з 2024-м усё ясна, давайце 2025-ы
نمایش همه...
❤‍🔥 5🌚 3😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
#кінакава першастудзеньская: Пітэр Джэксан, Галадрыэль і Гэндальф вітаюць вас у першым панядзелку 2024-га. Уладар пярсцёнкаў (The Lord of the Rings), 2001
نمایش همه...
25
Photo unavailableShow in Telegram
Тут павінны былі быць вынікі года, але Тэлэграм і лёс вырашылі іначай, таму проста віншую вас з надыходзячым, і пачуемся ў 2024-м!
نمایش همه...
🎉 30 6🦄 4
00:47
Video unavailableShow in Telegram
28-га снежня 1895-га года браты Люм'ер зладзілі першы публічны кінапаказ — і так з'явілася дата, якая лічыцца днём народзінаў кінематографа. Што праўда, гэта быў не самы першы паказ кіно ў свеце: тыя ж браты Люм'ер ўпершыню прадэманстравалі сінематограф яшчэ ў сакавіку 1895-га, але той паказ адбыўся ў вузкім коле спецыялістаў і на свята не пацягнуў. Яшчэ адзін міт пра народзіны кіно датычыцца фільма "Прыбыццё цягніка на вакзал Ла-Сьёта": шмат хто лічыць яго першым фільмам, паказаным Люм'ерамі, але насамрэч ён з'явіўся ўжо ў 1896-м, а першыя гледачы глядзелі "Выхад рабочых з фабрыкі «‎Люм'ер»‎" і яшчэ дзевяць кароткаметражных стужак. Калі вас не ўразілі рабочыя на фабрыцы, можна паглядзець сюжэт пра палітага палівальшчыка, які таксама ўпершыню паказалі ў тым далёкім снежні: гэта сапраўдная першая камедыя з сюжэтам, усё як мае быць. #у_гэты_дзень #кінагісторыя
نمایش همه...
The_first_film_ever_made_by_les_frères_Lumière_Sortie_des_Usines.mp43.27 MB
🔥 17👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
#кінакава святочная, апошняя ў гэтым годзе: Джо нясе паднос з кавай ды іншымі прысмакамі з каляднага стала сям'і Марч: яны вырашылі аддаць свой святочны сняданак беднай нямецкай сям'і, што жыве недалёка. Бо Каляды — гэта час цудаў. Цёплага свята ўсім, хто святкуе 🎄 Маленькія жанчыны (Little Women), 1 сезон, 2017
نمایش همه...
👍 15 2🍾 2
Photo unavailableShow in Telegram
як сказаць, што хварэеш, не кажучы, што хварэеш :/ Сцісла пра ўражанні: "Прысцыла" – няўтульная гісторыя пра грумінг і перасільванне ўнутранага і знешняга патрыярхату, якая можа здарыцца ў адносінах зусім не толькі з Элвісам Прэслі (тым і каштоўная) "Маэстра" – Брэдлі Купер 6 гадоў вучыўся дырыжыраванню, каб зняць вялікае кіно пра вялікага чалавека, а атрымалася нешта сярэдняе паміж "Ла-ла-лэндам" і "Багемскай рапсодыяй" "Солтбёрн" – дзіўная брытанская сумесь "Паразітаў", "Таленавітага містара Рыплі" і апошняга сезона серыяла "Ты": дакладна не такая тонкая ці разумная, як фільмы, і больш эксцэнтрычная, чым серыял, але паглядзець можна Так, глядзіш, і бэклог ачысціцца (вядома, не). #агляд
نمایش همه...
💊 11 2👍 1🙏 1
Праглядаю рэйтынгі з найлепшымі/найгоршымі фільмамі/серыяламі/гульнямі года, пасля гляджу ў вакно і ўзгадваю самы лепшы рэйтынг з існуючых, якому амаль 10 гадоў, а ён усё такі ж выдатны. Old but gold, як той кажа (а спісам лепшых фільмаў дам рады як-небудзь пазней).
نمایش همه...
A Ranking of All 118 Sweaters Seen on Twin Peaks

Creepy, cozy, comfy knitwear. 

❤‍🔥 16 2😁 2
22 гады таму свет даведаўся, што нельга просто так узяць і ўвайсці ў Мордар, Сэм зрабіў шмат крокаў далей ад дому, і быў утвораны Звяз Пярсцёнка — 19-га снежня 2001-га года адбылася прэм'ера першай часткі "Ўладара пярсцёнкаў" (The Lord of the Rings: the Fellowsip of the Ring). Пераглядзець зараз ці 1-га студзеня пад салаты (мая любімая частка калядных святаў) можна тут, а купіць свежае выданне першай часткі кніжнай трылогіі на беларускай можна тут. Дарэчы, ужо бачыла срач наконт таго, што прозвішча Більба і Фрода пераклалі як Торбінс, а не як Бэгінс — і хаця сам Толкін у інструкцыі для перакладчыкаў заклікаў адаптаваць прозвішчы такім чынам, ў інтэрнэце ўсё адно ўсе самыя разумныя 🥲 #у_гэты_дзень
نمایش همه...
27
Сёння спаўняецца 60 гадоў не толькі Брэду Піту (якому здароўя і новых выбітных роляў), але і аднаму з улюбёных персанажаў майго дзяцінства — Ружовай Пантэры. Ружовая Пантэра (ці, можна сказаць, Ружовы Пантэр — як і пантэра Багіра ў Кіплінга, ён мужчынскага роду) упершыню з'явілася на экране ў опэнінге фільма "Ружовая Пантэра" 18-га снежня 1963-га года. У стужцы дэтэктыў Клузо шукае брыліянт пад назвай "Ружовая Пантэра", які ў цітрах вырашылі паказаць у выглядзе анімацыйнага героя. У самім фільме Ружовая Пантэра як персанаж не з'яўляецца, але ён стаў такім папулярным, што ўжо з 1964-м атрымаў уласнае шоў. І не дзіва — глядзець амаль чатыры хвіліны опэнінга пад вечную музыку Генры Манчыні і зараз прыемна. #у_гэты_дзень
نمایش همه...
The Pink Panther (1963) title sequence

Title sequence from The Pink Panther (1963), designed by DePatie-Freleng Enterprises, Inc. ✇ ‘THE PINK PANTHER’ (1963) Directed by Blake Edwards Starring: David Niven, Peter Sellers, Claudia Cardinale, Robert Wagner, Capucine Country: USA 🚨 Want more? View thousands of other title sequences at the link below 🚨 The Movie title stills collection is the largest online archive dedicated to title sequence design and typography on the silver screen, with opening credits / intertitles / main-on-end title sequences from over 5,750 movies, from 1902 to 2023. the Movie title stills collection ➽ Twitter:

https://twitter.com/MovieTitles

➽ Instagram:

https://www.instagram.com/MovieTitles

➽ Pinterest:

https://pinterest.com/MovieTitles

➽ Facebook:

https://www.facebook.com/MovieTitles

🍀 Support the collection here:

https://paypal.me/MovieTitles

🙏 #TitleSequence

10🔥 4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
#кінакава снежная нумар 2: руплівая жонка Ўэндзі Торэнс налівае каву свайму мужу Джэку, што прачнуўся амаль апоўдні. Ну а што: у Джэка складаная праца – ён сочыць за гатэлем і піша раман. Ад усёй гэтай працы і без ніякіх забаў Джэк і так робіцца вельмі нудным, можна хаця б паспаць пабольш. Ззянне (The Shining), 1980
نمایش همه...
🔥 10😁 5🤣 1
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.