ProFood
رفتن به کانال در Telegram
🍽️ Кухня — это искусство и культура 🌍 Исследую белорусские и мировые вкусы 🔍 Делаю обзоры 🤝 Сотрудничество и вопросы в Instagram
نمایش بیشتر4 555
مشترکین
-124 ساعت
-107 روز
-2330 روز
آرشیو پست ها
4 555
ПЫЗЫ
Не ўсе ведаюць пра пызы, хоць гэта адна з самых смачных і незаслужана забытых страў беларускай кухні. У розных рэгіёнах Беларусі іх гатуюць па-рознаму: з сырой або варанай бульбы, з мясной, грыбной ці іншай начынкай. Сёння прапаную адзін з традыцыйных беларускіх рэцэптаў.📄 На першай картцы — рэцэпт, які можна захаваць, раздрукаваць або дадаць у сваю кулінарную кнігу. 🎥 Відэарэцэпт: Instagram TikTok
📍 «Беларуская кухня»━━━━━━━━━━━━━━
📖 Цікавы факт
Назва «пызы» найбольш распаўсюджана на захадзе Беларусі. Ад клёцак яны адрозніваюцца сваёй круглай, злёгку прыплюснутай формай, а ў кожным рэгіёне існуюць уласныя спосабы іх прыгатавання.━━━━━━━━━━━━━━ 🤝 Падтрымай праект ☕️ Buy Me a Coffee 💙 Patreon Дзякуючы вашай падтрымцы праект працягвае жыць, а забытыя рэцэпты беларускай кухні вяртаюцца да жыцця. ━━━━━━━━━━━━━━ ❤️ Захоўвайце рэцэпт, дзяліцеся з сябрамі і расказвайце ў каментарах, як гатуюць пызы ў вашай сям'і. #беларускаякухня #пызы #рэцэпт
4 555
Сезон хатніх нарыхтовак афіцыйна адкрыты! 🥒🍅
Памятаеце, як калісьці пыталіся ў бацькоў: «Навошта столькі гэтых слоікаў?» 😄
А цяпер самі выбіраем агуркі, шукаем «той самы» рэцэпт і радуемся, калі ўсё атрымалася.
Час сапраўды ўсё мяняе. І ёсць нешта асабліва цёплае ў тым, каб захаваць смак лета ў звычайным слоіку. ❤️
А вы ўжо адкрылі сезон кансервацыі? Што ў вас у гэтым годзе першае — агуркі, памідоры ці, можа, варэнне? Пішыце ў каментарах! 👇
4 555
👋 Сябры, усім прывітанне!
З вамі Сяргей, і гэта канал ProFood.
За апошні месяц я прачытаў шмат вашых каментароў. Многія з вас хваляваліся і пісалі, што пасля апошняга відэа канал, магчыма, больш не будзе развівацца і новых выпускаў ужо не будзе.
Хачу вас супакоіць — гэта зусім не так.
Я проста ўзяў невялікі адпачынак, крыху перадыхнуў і ўжо зусім хутка вярнуся да вас з новай стравай і новай цікавай гісторыяй.
Мы зноў будзем гатаваць разам, дзяліцца ўражаннямі, абмяркоўваць рэцэпты ў каментарыях, ставіць падабайкі і дзяліцца відэа з сябрамі.
❤️ Менавіта дзякуючы вашай падтрымцы канал расце і развіваецца, а я маю магчымасць і далей расказваць вам пра беларускую кухню, яе традыцыі, забытыя рэцэпты і цікавыя гісторыі, звязаныя з нашай кулінарнай спадчынай.
Вялікі дзякуй, што застаецеся са мной.
Да сустрэчы ў новым выпуску!
4 555
Люблю такія простыя вясковыя вечары, калі паветра пахне дымам, у агні патрэскваюць дровы, і ўсе раптам перастаюць кудысьці спяшацца.
Без нейкай ідэальнай карцінкі — проста вечар, агонь і людзі побач. І, напэўна, менавіта ў такія моманты мацней за ўсё адчуваецца нешта сваё, роднае і блізкае.
4 555
🎉 Сёння майму каналу ўжо 4 гады.
Калі шчыра, я нават не думаў, што ўсё гэта так вырасце. Усё пачыналася з аднаго відэа і простага жадання захаваць нешта роднае і знаёмае.
А потым з’явіліся вы ❤️
І ў нейкі момант канал стаў не проста пра ежу. Ён стаў пра людзей, успаміны, атмасферу і тое цёплае адчуванне дому, якое хочацца захаваць.
Пра пах свежага хлеба.
Пра гарбату на стале.
Пра ціхія вечары ў вёсцы.
Пра беларускую кухню — простую, шчырую і жывую.
За гэтыя 4 гады канал стаў вялікай часткай майго жыцця. І гэта толькі дзякуючы вам.
Дзякуй за кожны прагляд, каментар, падабайку і добрае слова. Вы нават не ўяўляеце, колькі гэта значыць 🤍
Калі хочаце павіншаваць канал з днём нараджэння — можаце зрабіць гэта праз Buy Me a Coffee ☕️
Для мяне гэта будзе вельмі каштоўны падарунак і дапамога каналу рухацца далей, развівацца і ствараць новыя душэўныя відэа.
Дзякуй, што вы са мной.
Паехалі далей 🤝
4 555
Шашлык — страва не беларускага паходжання. На нашых землях ён з’явіўся адносна позна і прыйшоў разам з каўказскімі кулінарнымі традыцыямі.
Але сама звычка гатаваць мяса на агні для беларусаў зусім не новая. Яшчэ ў часы ВКЛ на ражне смажылі птушку, дзічыну і вялікія кавалкі мяса. У старых кулінарных апісаннях нават сустракаецца назва «верчанае» мяса — тое, што гатавалі над жаром і дымам.
Вядома, гэта быў не сучасны шашлык з марынадамі і мангалам. Але агонь, дым і мяса — рэчы, якія заўсёды былі часткай беларускай кулінарнай традыцыі.
4 555
Дым ад вогнішча — гэта таксама частка беларускай кухні.
Многія стравы, якія сёння лічацца традыцыйнымі, калісьці гатавалі проста на агні: кулеш, паляўнічы бігас, верашчаку, каўбасы, дзічыну.
Гэта была не палявая рамантыка, а звычайнае жыццё: лес, дарога, паляванне, доўгія вечары і ежа, якая павольна гатавалася над агнём. Магчыма, таму смак дыму ў нашай кухні дагэтуль успрымаецца так натуральна.
4 555
ПРАЖАНАЯ КУРКА Ў ЖЫТНІМ ЦЕСЦЕ
Instagram
TikTok
📍 Мінская вобласцьПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝 ☕️ BuyMeACoffee 💙 Patreon #беларускаякухня #курка #жытняецеста #рэцэпт
4 555
ГРАЧАНІКІ
Instagram
TikTok
🍽 «Беларуская кухня»ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝 ☕️ BuyMeACoffee 💙 Patreon #беларускаякухня #грачанікі #рэцэпт
4 555
25 траўня — 4 гады каналу 🎉
Давайце святкаваць разам і пачнём ужо зараз
Гатуйце па маіх рэцэптах, адзначайце мяне —
зробім невялікі флэшмоб 🙌
Мне вельмі хочацца пабачыць, як беларуская кухня жыве ў вашых дамах ❤️
Гэты канал расце дзякуючы вам — вашай увазе, рэакцыям і падтрымцы.
І калі хочацца быць часткай яго далейшага развіцця —
можна сімвалічна «пачаставаць кавай» ☕️
Усё, што вы робіце, дапамагае каналу жыць і рухацца далей.
4 555
ХАЛАДНІК НА БУРАЧНЫМ КВАСЕ
БУРАЧНЫ КВАС
Instagram
TikTok
📍 «Беларуская кухня»ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝 ☕️ BuyMeACoffee 💙 Patreon #беларускаякухня #халаднік #бурачныквас #рэцэпт
4 555
Адкрыў сезон халадніка 🥣
Халаднік — гэта не пра адзін рэцэпт, а пра традыцыю: на Брэстчыне — на квасе, у Гродзенскім рэгіёне — з кіслінкай воцату ці цытрыны, пад Мінскам — на кефіры з бацвіннем. Раней, дарэчы, асновай былі менавіта маладыя лісты буракоў.
Сёння зрабіў свой варыянт — на бурачным квасе са смятанай і свежай зелянінай.
А як вы гатуеце халаднік? 👇
4 555
Добрай раніцы ☀️
У мяне сёння на сняданак кава і "біскоцці" з велікоднай булкі — выдатны спосаб даць ёй другое жыццё.
А вы што робіце з булкамі, якія застаюцца пасля Вялікадня? Дзяліцеся ідэямі 👇
4 555
ДРАНІКІ З ТВАРАГОМ
Instagram
TikTok
📍 Пастаўскі раён, Віцебская вобласцьПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝 ☕️ BuyMeACoffee 💙 Patreon #беларускаякухня #дранікі #твараг #рэцэпт
4 555
Хрыстос уваскрос!
У гэтае светлае свята хачу пажадаць вам цяпла, спакою і радасці ў кожным дні. Няхай у доме будзе ўтульна, за сталом — смачна, а побач — самыя блізкія людзі.
Вялікдзень — гэта пра простыя рэчы: сустрэчы, размовы, традыцыі і тую асаблівую атмасферу, якую мы ствараем самі. Няхай яна напаўняе ваш дом святлом і душэўнасцю.
Няхай будзе натхненне гатаваць, дзяліцца і збірацца разам — не толькі сёння, але і кожны дзень.
З Вялікаднем! Няхай у жыцці будзе больш светлых момантаў, а ў доме — заўсёды пахне смачнай ежай і любоўю.
З цеплынёй,
ProFood — ваш кулінарны канал ❤️
4 555
ПАНЦАК З ШАЛЬБАБОНАМ
Instagram
TikTok
📍 «Беларуская кухня»ПАДТРЫМАЙ КАНАЛ 🤝 ☕️ BuyMeACoffee 💙 Patreon #беларускаякухня #панцак #шальбабон #рэцэпт
4 555
ProFood віншуе ўсіх, хто сёння святкуе Вялікдзень! 🌿🥚
Няхай гэты светлы дзень прынясе ў Ваш дом мір, гармонію і цеплыню, напоўніць яго водарам вясны і радаснымі сустрэчамі з блізкімі. Няхай у сэрцы заўсёды жывуць надзея, дабрыня і вера ў лепшае.
Жадаю Вам утульных сямейных імгненняў, смачных святочных пачастункаў і сапраўднага вясновага настрою! 💛
