cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

SVDK | Słužba Vajarskaj Dapamohi Kalinoŭskaha

Служба Палка Кастуся Каліноўскага, мэтай якой з'яўляецца апека над параненымі, суправаджэнне іх аднаўлення і рэабілітацыя, дапамога дакументальнага афармлення параненняў, а таксама дапамога родным і блізкім загінуўшых ваяроў.

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
337
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-167 روز
-2630 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

Баец Палка Кастуся Каліноўскага Кай, завяршыў сваё лячэнне санаторна-куротнай рэабілітацыяй у Букавелі. Кай ужо павярнуўся ў шыхт і да выканання баявых задач. Зычым яму, каб кулі яго міналі, і ніякае ліха не перашкаджала далей крочыць да нашай агульнай Перамогі! @kalinoucy @belwarriors
نمایش همه...
🔥 7👍 4😍 3🤗 1🫡 1
Ваяр Палка Кастуся Каліноўскага цягам рэабілітацыі. Жадаем хутчэйшага адужання! @kalinoucy @belwarriors
نمایش همه...
👍 9👌 4🤝 4
01:07
Video unavailableShow in Telegram
📢 УВАГА Першы дзень аўкцыёну ў Краме Палка Каліноўскага Сёння а 12 гадзіне будзе выстаўлены першы лот. На аўцыёне будуць прадстаўлены цішоткі, якіх ніколі не было ў продажы. Не прапусціце першы і магчыма астатні аўкцыён Крамы Палка Каліноўскага! Усе падрабязнасці на інстаграм-старонцы Крамы. ❕Грошы, якія зарабляе Крама, ідуць на дапамогу параненым у баях ваярам.
نمایش همه...
🔥 9👍 7👌 5
Photo unavailableShow in Telegram
Каманда СВДК дапамагае КДЦ "Кіеўскай гарадской клінічнай лякарні №6" з адкрыццём аддзялення рэабілітацыі. Зараз у нашых ваяроў яшчэ больш магчымасцей праходзіць якасную рэабілітацыю і хутчэй аднаўляцца. @kalinoucy @belwarriors
نمایش همه...
👍 13🔥 9😍 2🤝 2
Сёння наведалі нашых параненых пабрацімаў. Зычым ім найхутчэйшага адужання і вяртання ў шыхт! П.С. Спонсар паездак да шпіталя - @krama.kalinouskaha. Разам да Перамогі! 🤍❤️🤍 @kalinoucy @belwarriors
نمایش همه...
🔥 14🥰 5🫡 4❤‍🔥 1
Ваяр Палка Кастуся Каліноўскага цягам рэабілітацыі. Цяжкія паранення - гэта заўсёды доўгі шлях лякавання і рэабілітацыі. Жадаем хутчэйшага адужання і вяртання ў шыхт. @kalinoucy @belwarriors
نمایش همه...
👍 12🔥 6🫡 6
00:30
Video unavailableShow in Telegram
✊Дзень незалежнасці Беларусі! 25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна аб'явіла сябе незалежнай дзяржавай! Мы - беларусы, змаглі скінуць з сябе кайданы камуністычнага рэжыму і вызваліцца з «турмы народаў». Аднак, больш чым праз 30 гадоў, мы зноў знаходзімся пад унутранай акупацыяй рэжыму Лукашэнкі і знешняй акупацыяй Крамля. Але мы робім усё магчымае, каб аднавіць нашу незалежнасць! Беларускі народ варты свабоды! Са святам сябры! На відэа ваяры Узвода цяжкага ўзбраення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага. Жыве Беларусь і жыць будзе вечна!
نمایش همه...
🔥 13🫡 8👍 5
01:06
Video unavailableShow in Telegram
🇺🇦 ВІНШУЕМ УСІХ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ УКРАІНЫ!
نمایش همه...
👍 12🔥 7🫡 4
Photo unavailableShow in Telegram
Служба Ваярскай Дапамогі Каліноўскага. Асноўныя функцыі Службы. Служба займаецца суправаджэннем параненых пад час лякавання і рэабілітацыі: - арганізоўвае кансультацыі профільных спецыялістаў; - забеспечвае ўсім неабходным пад час знаходжання на стацыянары; - падбірае клінікі і спецыялістаў у выпадку цяжкага паранення; - забяспечвае знаходжанне на рэабілітацыі (як ва Украіне, так і за мяжой); - працуе з усёй меддакументацыяй, а так жа суправаджае і дапамогае падчас прахаджэння ВЛК, МСЭК (пры цяжкіх параненнях для атрымання інваліднасці); - дапамогае ў лякаванні родных ваяроў. Так жа служба займаецца дапамогай родным загінуўшых ваяроў: дакументы, арганізацыя развітання, пахавання/крэмацыі, перадача праху за мяжу, фінансавая дапамога. Сродкі для арганізацыі працы службы ідуць з фонду Палка Кастуся Каліноўскага, а таксама з krama.kalinouskaha, якая была створана службай СВДК, для фінансавай дапамогі Палку. @kalinoucy @belwarriors
نمایش همه...
14🔥 7❤‍🔥 3🫡 2👍 1
«Гледзячы на дэмантаваны савецкі герб, беларускія абаронцы Украіны былі ўпэўненыя, што гэта гістарычны момант і ён таксама непазбежны для вольнай Беларусі» Гэтыя словы — цытата з афіцыйнай старонкі "Нацыянальнага музея барацьбы за незалежнасць" Украіны ў Facebook. Для нашых хлопцаў была арганізавана спецыяльная экскурсія, на якой ім паказалі экспанаты часоў Тактычнай групы "Беларусь", якія былі перададзены музею яшчэ ў 2015-м годзе. У сваю чаргу ваяры батальёна "Літвін" і рэкруты Палка Каліноўскага аддалі музею некаторыя рэчы Іллі Літвіна, які загінуў пры абароне Кіева ў 2022-м. Яны стануць часткай выставы "Украіна — Распяцце", прысвечанай крывавай вайне, развазанай расеяй. Гэтая выстава – адзін з яскравых прыкладаў таго, што ўкраінцы ведаюць: беларусы заўсёды былі на баку свету і праўды. Беларусы заўсёды гатовы дапамагчы справай Украіне ў яе барацьбе за незалежнасць, у абароне яе жыхароў ад ваенных злачынстваў і генацыду. І зараз, гледзячы на дэмантаваны савецкі герб з помніка "Радзіма Маці", мы нагадваем усім: нават самыя жорсткія і бесчалавечныя дыктатуры ў канчатковым выніку застаюцца толькі жменькай музейных экспанатаў. Жыве Беларусь, Слава Украіне!
نمایش همه...
12🔥 7🫡 4