cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Бюро

Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby

نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استزبان مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
پست‌های تبلیغاتی
711
مشترکین
-124 ساعت
+27 روز
+2830 روز
توزیع زمان ارسال

در حال بارگیری داده...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
تجزیه و تحلیل انتشار
پست هابازدید ها
به اشتراک گذاشته شده
ديناميک بازديد ها
01
Вельмі салодкія справы: хто зарабляе грошы на брэндавых прысмаках у Беларусі? Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno. Мы даведаліся, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын. Пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза Лукашэнка вырашыў забараніць увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін». Але выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына. На яго забарона не дзейнічала. Сярод таго, што эксклюзіўна завозіць Сяргей Цяцерын у Беларусь мы знайшлі: ■ цукеркі Ferrero Rocher ■ вафлі Kinder Bueno і шакаладкі Kinder ■ дражэ TIC TAC ■ паста Nutella і батончыкі Nutella B-ready ■ цукеркі Raffaello ■ шакалад Schogetten ■ чыпсы Pringles ■жэлацінкі Haribo ■ дражэ M&M´s Minis ■ шакалад Ritter Sport ды іншае. Цалкам чытайце на нашым сайце. А тут чытаць без VPN.
3524Loading...
02
💥 Фігурант расследавання "Бюро" трапіў пад санкцыі ЗША. Казахстанская кампанія "КБР-Тэхналогіі" ўключана ў санкцыйны спіс ЗША з-за яе ўдзелу ў пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання ў Расію. "КБР-Тэхналогіі" — фігурант расследавання “Крывавыя пасярэднікі”, які мы апубліквалі ў лютым 2024 года. У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і казахстанскага выдання “Власть” мы расказалі, як казахстанская кампанія заказвала высокатэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і іншыя тавары з Еўропы, а затым іх дастаўлялі праз Беларусь у Расію. Журналісты атрымалі ліст, у якім казахстанская кампанія аддае складу распараджэнне адправіць некаторыя грузы ў Расію напрамую, каб не дастаўляць іх праз Цэнтральную Азію. Як паказвалі дадзеныя расійскай мытні, дзякуючы гэтай схеме група расійскіх кампаній з кантрактамі ў ВПК атрымала санкцыйныя высокатэхналагічныя тавары у 2023 годзе на суму каля 5 мільёнаў долараў.
8367Loading...
03
👑 ТОП 5 УПРЫГОЖВАННЯЎ ТАЦЦЯНЫ АНОШКІ Намесніца старшыні "групы кампаній Алексвіт" (звязаных з Віктарам Шэйманам) Таццяна Аношка любіць дарагія ўпрыгажэнні. Мы вывучылі профілі Таццяны Аношкі ў сацсетках і сабралі ТОП-5 самых дарагіх яе ўпрыгожванняў. ■ 1. Каралі BVLGARI з дыяментамі $ 56 000 ■ 2. Залаты гадзіннік з перламутрам ад Van Cleef & Arpels - $ 13 500 ■ 3. Залатое здвоенае кальцо з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 700 ■ 4. Залатыя завушніцы-матылі з перламутрам і тыгровым вокам Lucky Alhambra ад Van Cleef & Arpels - $ 7 150 ■ 5. Залаты кулон з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 000 Агульна мы налічылі ў сям’і Аношкаў адзення і аксесуараў больш як на 130 000 $, з якіх ювелірныя ўпрыгажэнні пацягнулі амаль на 115 000 $. І гэта яўна толькі ніжняя мяжа – тое, што ў нас атрымалася знайсці, ідэнтыфікаваць і ацаніць Рэальны маштаб выдаткаў на матэрыяльныя брэндавыя даброты, адпачынкі і нерухомасць можа быць у разы большы. Сямейства Аношкаў – кіраўнікі сярэдняга звяна з «абоймы» Віктара Шэймана, але зарабляюць і трацяць столькі, колькі сярэднестатыстычнаму беларусу нават і не снілася. Заробленыя на шэрых схемах, абыходзе санкцый і кантрабандзе казачныя грошы Аношкі трацяць на брыльянтавыя ўпрыгажэнні, брэндавую вопратку, пералёты бізнэс-класам, раскошныя курорты, вячэры з шампанскім і ікрой, ганарары зоркам. Падрабязней пра "лакшары" жыццё сям'і Аношкаў чытайце ў нашым новым расследаванні — "Новыя Беларускія"
4665Loading...
04
ТОП-3 схем па ўзбагачэнні сям'і Аношка і группы кампаній "Алексвіт". Адкуль у непрыкметнай беларускай бізнэсвумэн Таццяны Аношкі вялізарныя грошы на luxury жыцце? Таццяна Аношка – важны чалавек у «групе кампаній» «Алексвіт», там яна займае месца намесніцы старшыні праўлення. Чым жа вядомы гэты бізнэс-холдынг? Найперш сваімі схемамі. Схема першая. Фірма дапамагае абыходзіць санкцыі праз Турцыю, гэта адкрыта напісана на іх сайце. Схема другая. Паслугі мытнага афармлення аўтазапчастак, што прыбываюць з ЕС, ЗША і Азіі, а потым прадаюцца ў Расію. Па сутнасці, кампанія бярэ ўдзел у абыходзе санкцый і схемах так званага “паралельнага імпарту”. Таксама «Алексвіт лтд» з 2022 года актыўна закупляе маторныя і трансмісійныя алівы ExxonMobile для аўтамабіляў. З імі ў Расіі таксама праблемы. Схема трэцяя. Рээкспарт кветак. Крыніца «Бюро» з кветкавага бізнэсу паведаміла, што ў 2022 годзе “Алексвіт” актыўна займалася рээкспартам кветак у Расію праз індустрыйны парк «Вялікі камень». Нагадаем, схема ўзаконеная беларускімі ўладамі і заснаваная на недаплаце падатку на дададзеную вартасць у беларускі бюджэт для атрымання абранымі кампаніямі звышпрыбытку. Кампанія не цураецца і стандартных схем па пастаўках кантрафактнай прадукцыі ў Расію – пра гэта паведамляў расійскі рэгулятар «Рассельгаснагляд». У 2023 годзе кампанія ўвезла рыбу невядомага паходжання, але нібыта з Фінляндыі, перапрацавала яе на рыбакансервавым камбінаце «Сталічны», а пасля павезла ў Расію. Сукупная выручка «групы кампаній» «Алексвіт» у 2023 годзе склала каля мільярда рублёў.
6515Loading...
05
All inclusive. Як Таццяна Аношка траціць грошы на лакшары-тусоўках. Дубай — гарачы і вар'яцка дарагі горад. Тут, на гламурным востраве Палм-Джумейра, ўзвышаецца знакаміты гатэль Atlantis The Palm, сярод гасцей якога былі заўважаны Кім Кардаш'ян, Джэніфер Лопес... І беларуская “бізнесвумен” Таццяна Аношка. Тут навагоднюю ноч адыходзячага 2022-го года Таццяна сустрэла на гала-вячэры дзе выступала спявачка Кайлі Міноўг. Вечарынка пачалася з канапэ і шампанскага, затым гасцям падавалі мноства страў з раскошнага шведскага стала: ад лобстараў і ікры да жывых сушы і дэсертаў ручной працы. Частавалі гасцей не толькі марскімі далікатэсамі, але і вытанчаным французскім шампанскім Dom Pérignon. Цана за бутэльку Dom Pérignon Luminous з зіхоткай этыкеткай стартуе ад 250 € і можа дасягаць 9200 €. Імаверна, алкаголь – гэта камплімент ад установы і яго кошт ужо ўваходзіць у дэпазіт, які трэба было аплаціць за ўдзел у гэтай грандыёзнай тусоўцы. Самы «бюджэтны» з прапанаваных варыянтаў пасадкі для дарослага – 1600 $ з чалавека. На суму, якую Таццяна Аношка патраціла за гэты навагодні вечар, сярэднестатыстычны беларус можа карміць сваю сям'ю без малога пяць месяцаў. Што гэта за бізнесвумен и адкуль у яе такія грошы? Таццяна Аношка — адна з давераных кіраўнікоў бізнес-праектаў звязаных з Віктарам Шэйманам. Яны займаюцца мытным афармленнем, лагістыкай, дапамагаюць абыходзіць санкцыі і ўдзельнічаюць у так званым "паралельным імпарце". Падрабязней пра яе працу ў праектах Шэймана і лакшары жыццё — ў нашым новым расследаванні "Новыя Беларускія".
5852Loading...
06
💥Новае расследаванне "Бюро" — «Новыя беларускія». Шэры бізнес і luxury жыццё світы Шэймана Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнес-імперыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах. Але наўпрост даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ніякімі бізнесамі не валодае. Неаднаразова ў расследаваннях усплывалі прозвішчы давераных кіраўнікоў Шэймана. Але амаль нічога не было вядома пра тое, як яны жывуць. Падчас расследавання пра прыватныя школы, мы знайшлі сацсеткі Сяргея і Таццяны Аношкі. Іх дзеці вучацца ў "элітарнай" школе "Эка-эл", а самі яны жывуць сапраўднае лакшары жыццё ў Беларусі і за яе межамі. З 2010-х гадоў Аношкі працуюць у «абойме Шэймана». Яны актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі. Дзякуючы гэтаму яны могуць дазволіць сабе дарагія ўпрыгожванні і адзенне ад-куцюр, адпачынкі за сотню тысяч долараў, навагоднюю ноч у Дубаі на закрытым канцэрце Кайлі Міноўг. І гэта далёка не ўсё. Хто яны такія, адкуль з'явіліся і чым займаюцца — чытайце ў нашым новым расследаванні «Новыя беларускія». Мы прыадкрывам заслону таямніцы над жыццём давераных людзей Віктара Шеймана і падрабязна асвятляем стыль іх жыцця і іх дзейнасць у праектах паплечніка Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць без VPN.
8 06756Loading...
07
Прывітанне, на сувязі Аляксей Карпека, журналіст і сузаснавальнік “БЮРО”. «БЮРО» — гэта група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Кожны месяц мы публікуем новае расследаванне. За апошні час мы расследавалі як беларускія кампаніі ў абыход заходніх санкцыяў пастаўляюць у Расію люксавыя аўто, грузавікі і абсталяванне для вырабу мікрасхем. Мы распавядалі пра тое, як вярхушка Беларускага Чырвонага Крыжа “жыруе” за грошы донараў. Як праўладны праваслаўны манастыр пазбягае падаткаў. Мы расказвалі якія прыватныя школы ў Беларусі засталіся і як яны звязаны з уладамі. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. З-за нашых расследаванняў еўрапейскія палітыкі ўводзяць санкцыі, чыноўнікі ініцыююць праверкі і заводзяць крымінальныя справы. «БЮРО» - член OCCRP, буйной сеткі журналістаў-расследавальнікаў. Гэта адкрывае перад намі шмат магчымасцяў у супрацоўніцтве з журналістамі з іншых краін. Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, неўзабаве мы выпусцім новае расследаванне. ➡️ Instagram ➡️ Twitter (X) А таксама нагадваем, што пры жаданні вы можаце падтрымаць нашу працу праз Patreon
1 3394Loading...
00:50
Video unavailableShow in Telegram
Вельмі салодкія справы: хто зарабляе грошы на брэндавых прысмаках у Беларусі? Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno. Мы даведаліся, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын. Пасля ўвядзення санкцый Еўрасаюза Лукашэнка вырашыў забараніць увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін». Але выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына. На яго забарона не дзейнічала. Сярод таго, што эксклюзіўна завозіць Сяргей Цяцерын у Беларусь мы знайшлі: ■ цукеркі Ferrero Rocher ■ вафлі Kinder Bueno і шакаладкі Kinder ■ дражэ TIC TAC ■ паста Nutella і батончыкі Nutella B-ready ■ цукеркі Raffaello ■ шакалад Schogetten ■ чыпсы Pringles ■жэлацінкі Haribo ■ дражэ M&M´s Minis ■ шакалад Ritter Sport ды іншае. Цалкам чытайце на нашым сайце. А тут чытаць без VPN.
نمایش همه...
IMG_7192.MOV18.19 MB
👍 5🔥 3🤮 2😈 1
💥 Фігурант расследавання "Бюро" трапіў пад санкцыі ЗША. Казахстанская кампанія "КБР-Тэхналогіі" ўключана ў санкцыйны спіс ЗША з-за яе ўдзелу ў пастаўках высокатэхналагічнага абсталявання ў Расію. "КБР-Тэхналогіі" — фігурант расследавання “Крывавыя пасярэднікі”, які мы апубліквалі ў лютым 2024 года. У сумесным расследаванні «Бюро», расійскага выдання «Вёрстка» і Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і казахстанскага выдання “Власть” мы расказалі, як казахстанская кампанія заказвала высокатэхналагічнае абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў і іншыя тавары з Еўропы, а затым іх дастаўлялі праз Беларусь у Расію. Журналісты атрымалі ліст, у якім казахстанская кампанія аддае складу распараджэнне адправіць некаторыя грузы ў Расію напрамую, каб не дастаўляць іх праз Цэнтральную Азію. Як паказвалі дадзеныя расійскай мытні, дзякуючы гэтай схеме група расійскіх кампаній з кантрактамі ў ВПК атрымала санкцыйныя высокатэхналагічныя тавары у 2023 годзе на суму каля 5 мільёнаў долараў.
نمایش همه...
🔥 25🎉 6👍 1
👑 ТОП 5 УПРЫГОЖВАННЯЎ ТАЦЦЯНЫ АНОШКІ Намесніца старшыні "групы кампаній Алексвіт" (звязаных з Віктарам Шэйманам) Таццяна Аношка любіць дарагія ўпрыгажэнні. Мы вывучылі профілі Таццяны Аношкі ў сацсетках і сабралі ТОП-5 самых дарагіх яе ўпрыгожванняў. ■ 1. Каралі BVLGARI з дыяментамі $ 56 0002. Залаты гадзіннік з перламутрам ад Van Cleef & Arpels - $ 13 5003. Залатое здвоенае кальцо з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 7004. Залатыя завушніцы-матылі з перламутрам і тыгровым вокам Lucky Alhambra ад Van Cleef & Arpels - $ 7 1505. Залаты кулон з малахітам ад Van Cleef & Arpels - $ 7 000 Агульна мы налічылі ў сям’і Аношкаў адзення і аксесуараў больш як на 130 000 $, з якіх ювелірныя ўпрыгажэнні пацягнулі амаль на 115 000 $. І гэта яўна толькі ніжняя мяжа – тое, што ў нас атрымалася знайсці, ідэнтыфікаваць і ацаніць Рэальны маштаб выдаткаў на матэрыяльныя брэндавыя даброты, адпачынкі і нерухомасць можа быць у разы большы. Сямейства Аношкаў – кіраўнікі сярэдняга звяна з «абоймы» Віктара Шэймана, але зарабляюць і трацяць столькі, колькі сярэднестатыстычнаму беларусу нават і не снілася. Заробленыя на шэрых схемах, абыходзе санкцый і кантрабандзе казачныя грошы Аношкі трацяць на брыльянтавыя ўпрыгажэнні, брэндавую вопратку, пералёты бізнэс-класам, раскошныя курорты, вячэры з шампанскім і ікрой, ганарары зоркам. Падрабязней пра "лакшары" жыццё сям'і Аношкаў чытайце ў нашым новым расследаванні — "Новыя Беларускія"
نمایش همه...
🔥 12🤮 4😱 2👍 1💅 1
01:00
Video unavailableShow in Telegram
ТОП-3 схем па ўзбагачэнні сям'і Аношка і группы кампаній "Алексвіт". Адкуль у непрыкметнай беларускай бізнэсвумэн Таццяны Аношкі вялізарныя грошы на luxury жыцце? Таццяна Аношка – важны чалавек у «групе кампаній» «Алексвіт», там яна займае месца намесніцы старшыні праўлення. Чым жа вядомы гэты бізнэс-холдынг? Найперш сваімі схемамі. Схема першая. Фірма дапамагае абыходзіць санкцыі праз Турцыю, гэта адкрыта напісана на іх сайце. Схема другая. Паслугі мытнага афармлення аўтазапчастак, што прыбываюць з ЕС, ЗША і Азіі, а потым прадаюцца ў Расію. Па сутнасці, кампанія бярэ ўдзел у абыходзе санкцый і схемах так званага “паралельнага імпарту”. Таксама «Алексвіт лтд» з 2022 года актыўна закупляе маторныя і трансмісійныя алівы ExxonMobile для аўтамабіляў. З імі ў Расіі таксама праблемы. Схема трэцяя. Рээкспарт кветак. Крыніца «Бюро» з кветкавага бізнэсу паведаміла, што ў 2022 годзе “Алексвіт” актыўна займалася рээкспартам кветак у Расію праз індустрыйны парк «Вялікі камень». Нагадаем, схема ўзаконеная беларускімі ўладамі і заснаваная на недаплаце падатку на дададзеную вартасць у беларускі бюджэт для атрымання абранымі кампаніямі звышпрыбытку. Кампанія не цураецца і стандартных схем па пастаўках кантрафактнай прадукцыі ў Расію – пра гэта паведамляў расійскі рэгулятар «Рассельгаснагляд». У 2023 годзе кампанія ўвезла рыбу невядомага паходжання, але нібыта з Фінляндыі, перапрацавала яе на рыбакансервавым камбінаце «Сталічны», а пасля павезла ў Расію. Сукупная выручка «групы кампаній» «Алексвіт» у 2023 годзе склала каля мільярда рублёў.
نمایش همه...
Аношкі.MOV22.49 MB
🔥 10🤔 2🤮 2👍 1
00:57
Video unavailableShow in Telegram
All inclusive. Як Таццяна Аношка траціць грошы на лакшары-тусоўках. Дубай — гарачы і вар'яцка дарагі горад. Тут, на гламурным востраве Палм-Джумейра, ўзвышаецца знакаміты гатэль Atlantis The Palm, сярод гасцей якога былі заўважаны Кім Кардаш'ян, Джэніфер Лопес... І беларуская “бізнесвумен” Таццяна Аношка. Тут навагоднюю ноч адыходзячага 2022-го года Таццяна сустрэла на гала-вячэры дзе выступала спявачка Кайлі Міноўг. Вечарынка пачалася з канапэ і шампанскага, затым гасцям падавалі мноства страў з раскошнага шведскага стала: ад лобстараў і ікры да жывых сушы і дэсертаў ручной працы. Частавалі гасцей не толькі марскімі далікатэсамі, але і вытанчаным французскім шампанскім Dom Pérignon. Цана за бутэльку Dom Pérignon Luminous з зіхоткай этыкеткай стартуе ад 250 € і можа дасягаць 9200 €. Імаверна, алкаголь – гэта камплімент ад установы і яго кошт ужо ўваходзіць у дэпазіт, які трэба было аплаціць за ўдзел у гэтай грандыёзнай тусоўцы. Самы «бюджэтны» з прапанаваных варыянтаў пасадкі для дарослага – 1600 $ з чалавека. На суму, якую Таццяна Аношка патраціла за гэты навагодні вечар, сярэднестатыстычны беларус можа карміць сваю сям'ю без малога пяць месяцаў. Што гэта за бізнесвумен и адкуль у яе такія грошы? Таццяна Аношка — адна з давераных кіраўнікоў бізнес-праектаў звязаных з Віктарам Шэйманам. Яны займаюцца мытным афармленнем, лагістыкай, дапамагаюць абыходзіць санкцыі і ўдзельнічаюць у так званым "паралельным імпарце". Падрабязней пра яе працу ў праектах Шэймана і лакшары жыццё — ў нашым новым расследаванні "Новыя Беларускія".
نمایش همه...
IMG_7040.MOV21.39 MB
🤬 12🔥 4🤯 3👍 1
01:00
Video unavailableShow in Telegram
💥Новае расследаванне "Бюро" — «Новыя беларускія». Шэры бізнес і luxury жыццё світы Шэймана Віктар Шэйман адбудаваў цэлую бізнес-імперыю, заснаваную на кантрабандзе і шэрых схемах. Але наўпрост даўні паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ніякімі бізнесамі не валодае. Неаднаразова ў расследаваннях усплывалі прозвішчы давераных кіраўнікоў Шэймана. Але амаль нічога не было вядома пра тое, як яны жывуць. Падчас расследавання пра прыватныя школы, мы знайшлі сацсеткі Сяргея і Таццяны Аношкі. Іх дзеці вучацца ў "элітарнай" школе "Эка-эл", а самі яны жывуць сапраўднае лакшары жыццё ў Беларусі і за яе межамі. З 2010-х гадоў Аношкі працуюць у «абойме Шэймана». Яны актыўна ўдзельнічаюць у «сямейных» схемах Лукашэнкі. Дзякуючы гэтаму яны могуць дазволіць сабе дарагія ўпрыгожванні і адзенне ад-куцюр, адпачынкі за сотню тысяч долараў, навагоднюю ноч у Дубаі на закрытым канцэрце Кайлі Міноўг. І гэта далёка не ўсё. Хто яны такія, адкуль з'явіліся і чым займаюцца — чытайце ў нашым новым расследаванні «Новыя беларускія». Мы прыадкрывам заслону таямніцы над жыццём давераных людзей Віктара Шеймана і падрабязна асвятляем стыль іх жыцця і іх дзейнасць у праектах паплечніка Аляксандра Лукашэнкі. Чытаць без VPN.
نمایش همه...
IMG_7028.MOV20.68 MB
🔥 23🤯 5
01:03
Video unavailableShow in Telegram
Прывітанне, на сувязі Аляксей Карпека, журналіст і сузаснавальнік “БЮРО”. «БЮРО» — гэта група беларускіх журналістаў-расследавальнікаў. Кожны месяц мы публікуем новае расследаванне. За апошні час мы расследавалі як беларускія кампаніі ў абыход заходніх санкцыяў пастаўляюць у Расію люксавыя аўто, грузавікі і абсталяванне для вырабу мікрасхем. Мы распавядалі пра тое, як вярхушка Беларускага Чырвонага Крыжа “жыруе” за грошы донараў. Як праўладны праваслаўны манастыр пазбягае падаткаў. Мы расказвалі якія прыватныя школы ў Беларусі засталіся і як яны звязаны з уладамі. Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству. З-за нашых расследаванняў еўрапейскія палітыкі ўводзяць санкцыі, чыноўнікі ініцыююць праверкі і заводзяць крымінальныя справы. «БЮРО» - член OCCRP, буйной сеткі журналістаў-расследавальнікаў. Гэта адкрывае перад намі шмат магчымасцяў у супрацоўніцтве з журналістамі з іншых краін. Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, неўзабаве мы выпусцім новае расследаванне. ➡️ Instagram ➡️ Twitter (X) А таксама нагадваем, што пры жаданні вы можаце падтрымаць нашу працу праз Patreon
نمایش همه...
IMG_6893.MOV23.15 MB
🔥 14👍 9 4
آرشیو پست ها
وارد شوید و به اطلاعات مفصل دسترسی پیدا کنید

ما این گنجینه ها را پس از تأیید هویت به شما نشان خواهیم داد. ما وعده می‌دهیم که سریع است!