cookie

ما از کوکی‌ها برای بهبود تجربه مرور شما استفاده می‌کنیم. با کلیک کردن بر روی «پذیرش همه»، شما با استفاده از کوکی‌ها موافقت می‌کنید.

avatar

Невядомая Беларусь

Шукаю прыгажосьць нашай краіны сярод лясоў, палёў, дарог. Пра мае вандроўкі на ровары й пехам падрабязьней: instagram.com/ta_belarus

نمایش بیشتر
پست‌های تبلیغاتی
231
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
اطلاعاتی وجود ندارد7 روز
اطلاعاتی وجود ندارد30 روز

در حال بارگیری داده...

معدل نمو المشتركين

در حال بارگیری داده...

На гарадзкой маршрутцы нумар 20 можна даехаць да пэрлы Берасьцейскага края - сядзібы Нямцэвічаў, у якой цяпер месьціцца музэй, прысьвечаны гэтаму роду. Улюбёныя для фатасэсій, вясельляў і плянэраў будынак і парк, як высьвятлілася, ня надта карыстаецца папулярнасьцю ў жыхроў Берасьця - усе чулі, але далёка ня ўсе даехалі да сядзібы канца 18ст. Упершыню я трапіла сюды ў клясе 5-6, калі на мастацкай практыцы нас адвезьлі маляваць маляўнічую сядзібу, а потым правялі невялічкую экскурсію. Вядома ж, часу прайшло столькі, што я й забылася на ўсё, што там бачыла. Акром чароўнага балькону-тэрасы зь відам на клюмбу. Гэты балькон не даваў мне спакою, то й справа паўстаючы ў памяці. І толькі ў сталым узросьце, зацікавіўшыся вандроўкамі, я паставіла сабе мэту даехаць да Скокаў. Але ўлетку на гэтую слаўню зямлю я трапіла падчас роварнай вандроўкі ў панядзелак - акурат у выходны музэйны дзень. А зямля тутака запраўды слаўная: першая згадка адносіцца ажно да 16ст. І вось, сёньня я дабралася да ўнутранага ўбранства сядзібы Нямцэвічаў і засталася задаволеная, таму дзялюся некаторымі кадрамі з вамі. Раскоша шляхецкіх заляў, дзе некалі пражывалі Нямцэвічы: паслы, старасты, судьдзя, пісьменьнік... І я настойліва кажу: да Скокаў варта даехаць кожнаму берасьцейцу.
نمایش همه...
👍 6
8
ТОП-5 МУЗЭЯЎ ЗЬ НЕВЕРАГОДНАЙ АТМАСФЭРАЙ🖤 1.Музэй старажытнага чалавека ў Белавескай пушчы 🌲 Гэты музэй уражвае сваім маштабам - цэлы мікрараён (калі ня больш) мог бы ўмясьціца на гэтай тэрыторыі. Для стварэньня атмасфэры там ёсьць усё: і дзікая прырода, і антуражныя хацінкі, і прадметы быту ў іх. 📌 Коратка: музэй стаянак чалавека ад 9 тыс. да н.э. да 10 ст. н.э. 💰10р (без экскурсіі). 2.Музэй беларускай маляванкі ў Заслаўі🎨 Сучасны музэй уражвае сваімі стыльнымі цёмнымі залямі са сьвятлом-акцэнтам на аб'екты. У музэі прадстаўлены творы як вядомых, так і невядомых творцаў. Можна заказаць экскурсію, у т.л., на добрай беларускай мове, а яшчэ ёсьць экран, дзе можна самастойна азнаёміцца зь інфармацыяй пра музэй і экспазыцыі. 📌Коратка: заля невядомых народных творцаў, заля Язэпа Драздовіча, аля Алёны Кіш. 💰5р (без экскурсіі). 3.Музэй "Бярэсьце" на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці 🏚️ Асноўная экспазіцыя музэя - раскапаныя рэшткі старжытных хатак і маставых, над якімі й быў пабудаваны сам купал музэю. Акром таго, вакол самаго рамкопу разьмешчаны палічкі з рознымі археалягічнымі скарбамі й макеты старажытнага гораду. 📌Коратка: раскоп сярэднявечнага горада з хаткамі 13ст. і экспазіцыі з ≈ 1200 экспанатамі. 💰6.60р (без экскурсіі й фота). 4.Музэй-сядзіба Адама Міцкевіча ў Звосьсі (Баранавіцкі р-н)✒️ Арыгінальны маёнтак пацярпеў ад пажараў у 1916г. У 1998г. сядзібны комплекс быў адноўлены да 200-годьдзя са дня нараджэньня паэта па малюнках і на аснове кнігі Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Нягледзячы на навбуд, музэй уражвае сваёй атмасфэрай. 📌Коратка: музэй прадстаўлены сядзібным домам, гаспадарчымі пабудовамі й домікам паляўнічага на беразе ставочка. 💰≈ да 5р. (без экскурсіі й фота). 5.Этнаграфічны комплекс "Млын" у Заслаўі ⚖️ Уключае некалькі будынкаў: кузьню (перавезена зь іншага месца), млын, сьвіран і хату завозьнікаў. Млын адносіцца да 1910г. і лічыцца адным з найзахаваўшыхся паравых млыноў на Беларусі. Яшчэ ў 1989г. ён дзейнічаў. 📌Коратка: прадстаўлены арыгінальнымі будынкамі з унутраным інтэр'ерам, знаходзіцца прам у горадзе, таму атмасфэры адчужанасьці няма. 💰3,5р (без экскурсіі).
نمایش همه...
7
2
Цяпер хачу распавесьці вам пра досыць малады музэй пад адкрытым небам, які прысьвечаны быту людзей 9 тысячагодзьдзя да н.э — 10 ст. н.э. Знаходзіцца ён у турыстычнай частцы Белавескай пушчы. Прадстаўлены быт некалькімі паселішчамі з прадметамі быту ўнутры: посуд, коміны, вогнішча, печкі, інструмэнты, элемэнты дэкору, адзеньня, зброі й гд. Каля кожнага будыначку вы можаце азнаёміцца з функцыяналам тых ці іншых будынкаў, а таксама з адсылкай на прататып гэтага будынку: кожны афармляўся на аснове праведзеных раскопак у бліжэйшай мясцовасьці, у т.л. на ўкраінскіх тэрыторыях. Асабліва ўражвае маштаб музэя: па сучасных мерках гэта цэлы мікрараён горада. Паселішчы знаходзяцца на адлегласьці, што стварае асаблівую атмасфэру, бо перасячэньні зь іншымі турыстамі мінімальныя. Да відавочнага для мяне мінуса аднясу выкарыстаньне ў дэкаратыўных мэтах жывых жывёлаў: трусікаў і авечак. Безумоўна, гэта дадае антуражу музэю, але ж наўрад ці зьяўляецца этычным: жывёлы ўвесь час знаходзяцца на віду. Музэй адназначна апраўдвае свой кошт - 10р. (без экскурсавода). Час знаходжаньня на тэрыторыі не абмежаваны (у працоўныя часы, вядома ж).
نمایش همه...
👍 6 1
2
Прапаную вам цікавы маршрут (≈ 90км 🚴🏼‍♀️), які пачынаецца ад станцыі Ўладава - канчатковай станцыі ў аграгарадку Тамашоўка Берасьцейскай вобласьці. Сама станцыя будавалася на пачатку 20ст. (здымак 1) На старых здымках можна ўбачыць цікавую вялікую прыгожую вежу, якая сустракала падарожнікаў з боку мястэчка. Вежа не захавалася, хутчэй за ўсё, пашкоджаныя вайной, а вось брукаваначка перад станцыяй дадае аўтэнтычнасьці гэтаму месцу. Яшчэ адна цікавінка Тамашоўцы - жаўнерскія могілкі Першай сусьветнай вайны. Там жа ж захавалася старая цаґляная брама й такі ж помнік салдатам 1915-16гг (здымак 2). На помніку ганарліва пільнуе леў. Далей рушу на Дамачава цераз вёскі, таму асфальт хутка зьмяняецца гравійкай, але ж прыемным сюрпрызам становіцца від на польскі касьцёл сьв. Аўгусьціна ў Ражанцы над Бугам. Але ж у Страдзечы я выехала назад на асфальт і да Дамачава хуценька дакаціла па Р94. У Дамачава цікавостак больш, але асабліва мяне зацікавілі лютэранскія могілкі (здымак 3), пра якія я пісала асобны допіс і раю азнаёміцца зь ім. Там жа ж захавалася драўляная царква сьв. Лукі 1905г. (здымак 4), касьцёл Панны Марыі (здымак 5) таго ж году й яшчэ некалькі дробных помнікаў. Наступная кропка - станцыя Дубіца (здымак 6), пра якую я таксама пісала цікавы допіс са здымкамі зь кіно. Але на шляху да Дубіцы я сустрэла яшчэ адну важную рэч - шыльду, якая нагадвае пра бессэнсоўную жорсткасьць нацыстаў у дачыненьні да дзяцей (здымак 7). Вельмі прыгожыя дарога вядзе мяне да Белага возера, але там так шмат баз адпачынку, што й адпачываць там ня вельмі хочацца. Едзем на Медна, дзе на могілках яшчэ стаіць старая Спаса-Праабражэнская царквушка 18-19стст (здымак 8). Цікава, што яна адна зь нешматлікіх ня сініх цэркваў у навакольлі. Пад Медна варта завітаць да мясцовых вазёраў: Мяднянскага й Страдзецкага (здымак 9). Асабліва апошняе ўражвае сваёй дзікай прыгажосьцю. Далей доўгая, але роўная й прыемная дарога да Прылукаў. Там на самым ускрайку стаіць драўляная Пакроўская царква 1870г. (здымак 10). Далей можна заехаць у Гершоны, паглядзець цэрквы й 5 форт, але ж я рушу дадому, бо ня так ужо й цёпла кастрычніцкімі вечарамі.
نمایش همه...
7
آرشیو پست ها
یک طرح متفاوت انتخاب کنید

طرح فعلی شما تنها برای 5 کانال تجزیه و تحلیل را مجاز می کند. برای بیشتر، لطفا یک طرح دیگر انتخاب کنید.