🌪
Першая кампанія "Мы маем голас" ад Partyzanka🌪
Агульныя правілы кампаніі тут
❗️ Важна, каб дзеянні кампаніі "Мы маем голас" выконвалі як мага больш беларусаў з падыходзячымі ўводнымі дадзенымі.
Аб'яднаемся, каб дапамагчы адзін аднаму і зрабіць жыццё ў выгнанні камфортным!
❓
Якую праблему мы пачнем вырашаць у першай кампаніі?
✔️Праблема атрымання крэдытаў тым беларусам, у якіх скончыліся беларускія пашпарты!!!
✍Алгарытм дзеянняў, які мы прапануем да выканання першай кампаніі :
1. Цягам некалькіх тыдняў
(11.12.23 - 03.01.24) тыя беларусы, у каторых замест пашпарту polski dokument podróży, звяртаюцца ў аддзелы сваех банкаў з запытам ўзяць крэдыт на жытло, на пакупку аўтамабіля ці іншае.
2. Далей важна менавіта сказаць, што ў вас вось такія дакументы, абавязкова сказаць, што беларускі пашпарт скончаны (наогул няма), а замест яго ў вас polski dokument podróży
3. Нават калі вы не плануеце зараз браць крэдыт
важна каб вы, маючы падыходзячыя дадзеныя, звярнуліся ў свае банкі. Бо менавіта масавыя запыты змогуць звярнуць увагу кіраўніцтваў банкаў на запыт і пераглядзець сваю палітыку і алгарытмы працы ў адносінах да Беларусаў з polskim dokumentem podróży
4. Патлумачыць у банках свой намер, апроч іншага, тымі аргументамі што :
- беларусы без пашпарту прывязаныя да Польшчы як мінімум на 8-10 гадоў, яны нікуды не ўцякуць
- беларусам у выгнанні няма куды вяртацца ў адрозненні ад тых жа Украінцаў, то бок зноў жа, яны не ўцякуць у Беларусь
- што беларусы, асабліва з міжнароднай аховай, маюць безтэрміновы від на жыхарства і доступ да рынку працы без дадатковых дазволаў ( у тым ліку магчымасць адчыняць бізнес), што робіць іх працаздольнымі і платаздольнымі
- беларусы з міжнароднай аховай могуць атрымаць пастаянны від на жыхарства цягам 5 гадоў
5. Нам і вам важна сабраць як мага больш удзельнікаў кампаніі "Мы маем голас" і з гэтай нагоды распаўсюджвайце гэтае паведамленне як мага шырэй!
6.
Што неабходна, каб звярнуцца ў банк :
- прыйсці ў свой банк, звярнуцца да кансультанта па крэдытах - doradcą kredytowy (doradca finansowy)
- можна звярнуцца праз форму адваротнай сувязі на старонцы свайго банку
- напісаць мэйл да свайго банку.
7. Па арганізацыйных пытаннях выканання кампаніі "Мы маем голас" звяртайцеся
@partyzanka1
Чакаемы вынік: мы паказваем банкам сябе, як патынцыйных кліентаў у вялікай колькасці, але з непадыходзячымі (спецыфічнымі) дакументамі.
Спадзяемся, што банкі ўбачыўшы вялікую колькасць зваротаў, убачыўшы столькі патэнцыйных кліентаў зменяць сваю ўнутраную палітыку датычна магчымасці такой групе грамадзян карыстацца крэдытаваннем, бо гэта выгадна банкам.
Дакладна, што дзеля аднаго-дзесяці чалавек сваю палітыку банкі не зменяць.
Але калі мы прыедзем у колькасці тысячы - трох тысяч чалавек, то дакладна, што банкі ўздымуць гэтае пытанне і будуць яго вырашаць.